Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ўнай і эмац. напоўненасцю. Аўтар пейзажаў «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998) і інш. Сярод тэматычных карцін: «Мелодыя роднага краю» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысвячаецца Н.Ф.Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вяселле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К.Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Балада» (памяці А.МІцкевіча; 1998); партрэтаў П.Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Развітанне ў Ляўках Я.Коласа і Я.Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асветніца Ефрасіння Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999). Аўтар серый помнікаў стараж. архітэктуры Беларусі (1979—81), «Акорды роднай мелодыі» (2000), малюнкаў.
ПРАТАСЁНЯ Пётр Фёдаравіч (25.8.1910, в. Баславічы Слуцкага рна Мінскай вобл. — 5.6.1987), бел. філосаф. Др філас. н. (1961), праф. (1962). Скончыў БДУ (1931). У 1944—47 нам. дырэктара Мінскага пед. інта, з 1948 заг. кафедры Рэсп. парт. школы пры ЦК КП(б)Б. 3 1950 у БДУ, з 1962 у БПІ (заг. кафед
ры). 3 1975 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялект. матэрыялізму і філас. праблемах прыродазнаўства.
Та:. Промсхожденяе сознання м его особенностн. Мн., 1959; Проблемы обшеняя н мышлення первобытных людей. Мн., 1961; Человек п его сознанне // Беседы о прмроде н обшестве. 2 пзд Мн., 1971.
ПРАТАСЁНЯ Ціт Пятровіч (7.9.1902, в. Пагост Салігорскага рна Мінскай вобл. — 13.11.1965), расійскі вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Др вет. н., праф. (1940). Засл. дз. нав. РСФСР (1965). Скончыў Ленінградскі вет. інт (1928). 3 1939 у Данскім с.r. інце (да 1948 дырэктар, да 1965 заг. кафедры). Навук. працы па страваванні, абмене рэчываў, водным рэжыме, мерах барацьбы з лейкозамі буйн. par. жывёлы. Стваральнік і кіраўнік праблемнай лабараторыі па вывучэнні лейкозаў.
Тв'. Патологнческая фнзнологмя н патологнческая анатомня. 5 нзд. М., 1956 (разам з П.В.Мараевым); Патологнческая фнзнологкя м патологнческая анатомяя жнвотных. М.. 1961. Ф.І.Ігнатовіч
ПРАТАТЫП (ад грэч. prototypon правобраз), рэальная асоба, якая паслужыла асновай для стварэння літ. вобраза, персанажа. Арыентаванасць на П., характар яго выкарыстання залежаць ад кірунку, жанру і творчай індывідуальнасці пісьменніка. Наяўнасць П. з’яўляецца істотнай рысай рэалістычнай творчасці з яе жыццепадабенствам, псіхалагізмам, быт. каларытам, у адрозненне ад лр і стыляў з высокай ступенню нарматыўнасці і дэманстратыўнай умоў
В.Пратасеня Кал гасныя даяркі. 1982.
варожыя» (1979), «Калгасныя даяркі» (1982), «Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі» (1996); пейзажаў «Нёман» (1962), «Чэрвеньскія навальніцы» (1983), «Бярэзіна» (1984), «Над возерам» (1985), «Лясныя далі» (1992), «Перад навальніцай» (1998) і інш. Творы вылучаюцца дакладнасцю характарыстык, псіхал. напоўненасцю, духоўнай змястоўнасцю вобразаў, жывапіснапластычнай гарманічнасцю. Л.Ф.Салавей. ПРАТАСЁНЯ Іван Міхайлавіч (н. 1.2.1931, в. Знамя Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. мастакакварэліст. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1957), Маскоўскі паліграф. інт (1965).
I Пратасеня Партрэт бацькі. 1999.
ПРАТУБЕРАНЦЫ 25
насцю (класіцызм, барока, сентыменталізм). Паказваючы рэальную асобу, пісьменнік не капіруе характар і жыццё П., а адбірае патрэбнае яму. Зварот да П. найб. характэрны ў аўтабіягр. творах (трылогія Л.Талстога «Дзяцінства», «Гады падлетка», «Юнацтва». паэма Я Коласа «Новая зямля») і ў лірыцы, дзе ў якасці П. лірычнага героя выступае сам аўтар. У літ. персанажа можа быць некалькі П. (вобраз Грушніцкага ў рамане М.Лермантава «Герой нашага часу»), у некалькіх літ. персанажаў можа быць адзін П (П. для вобразаў Садовіча ў рамане Я.Коласа «На ростанях», БасаГрэнкі ў п’есе Я.Коласа «Забастоўшчыкі», Сташынскага ў рамане А.Фадзеева «Разгром» паслужыў А.Сянкевіч). Але часцей аўтар, ствараючы вобраз, асноўваецца на адной рэальнай асобе. якую ўспрымае як блізкі да маст. завершанасці тып (П. для вобраза дзеда Талаша ў аповесці Я.Коласа «Дрыгва» паслужыў В.І.Талаш, для вобраза Чубара ў рамане I Чыгрынава «Плач перапёлкі» М.Сяднёў).
Літ.: Атрашкевіч В.І. Ад прататыпа да вобраза. Мн., 1984.
ПРАТАШЧЫК Васіль Ануфрыевіч (12.6.1921, в. Старыя Дарогі Старадарожскага рна Мінскай вобл. — 14.10.1994), бел. хімік. Др хім. н. (1972). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1947). 3 1948 у Інце хіміі, у 1959—71 у Інце фізікаарган. хіміі. у 1973—81 у Інце торфу АН Беларусі Навук. працы па тапахіміі, вызначэнні ўдзельнай паверхневай энергіі цвёрдых цел (пераважна каталізатараў).
Тв: Новые закономерностн в топохнммй М„ 1974.
ПРАТрКА, другараднае рэчышча (рукаў), якое ўтвараецца пры разгалінаванні ракі астравамі, або кароткі вадацёк прыроднага паходжання, які злучае возера з ракой або 2 возеры. На Беларусі рачныя П. найчасцей трапляюцца на рэках Палесся, паміж азёрамі — у Бел. Паазер’і.
ПРАТрН (ад грэч. protos першы), адна з элементарных часціц, ядро атама вадарода; найлягчэйшы ферміённы адрон. Уваходзіць у групу барыёнаў, складаецца з 3 валентных кваркаў, глюонаў і кваркантыкваркавых пар. Лічыцца абсалютна стабільнай часціцай. Эксперым. мяжа часу жыцця з улікам магчымых каналаў распаду перавышае 1031 г. Пры моцным узаемадзеянні П. і нейтрон маюць аднолькавыя ўласцівасці і разглядаюцца як розныя квантавыя станы адной часціцы — нуклона. Тэрмін «П». уведзены Э.Рэзерфардам.
Mae спін 1/2. масу спакою 983,9 МэВ, дадатны эл. зарал, роўны элементарнаму эл. зараду. магн. момант прыкладна роўны 2,79 ядз. магкетона. Удзельнічае ва ўсіх відах узаемадзеянняў элементарных часціц. Разам з нейтронамі ўтварае ядры ўсіх хім. элементаў, пры гэтым лік П. вызначае зарад ядра і роўны парадкаваму нумару элемента ў Перыядычнай сістэме элемептаў Мендзялеева. Антычасціца П. — антыпратон. Пры сутыкненнях паскораных П. з свабоднымі П , рэчывам мі
шэні ці з антыпратонамі ўзнікаюць ўсе вядомыя элементарныя часціцы. Інтэнсіўныя патокі П. сярэдніх энергій выкарыстоўваюць у прамянёвай тэрапіі ракавых захворванняў.
I С. Сацункевіч.
«ПРАТбн», 1) серыя сав. даследчых ШСЗ для вывучэння касм. прамянёў і ўзаемадзеяння з рзчывам касм. часціц звышвысокіх энергій. Макс. маса каля 17 т. У 1965—68 запушчана 4 «П.»: у 1965—66 — «П.І» — «П.З» (маса навук. апаратуры 3,5 т), у 1968 — «П.4» (маса навук. апаратуры 12,5 т). Палёты «П.» адкрылі новы кірунак у развіцці эксперым. і тэарэт. астрафізікі, фізікі элементарных часціц. 2) Сав (рас.) 2— 4ступеньчатыя ракетыносьбіты Маса карыснага грузу, які выводзіцца на каляземную арбіту, больш за 20 т. Эксплуатуюцца з 1965. Запускі з касмадрома Байканур. Выкарыстоўваліся для запуску касм. апаратаў «Алмаз», «Венера», «Гарызонт», «Зонд», «Космас», «Месяц», «Марс», «Мір», «Салют», «Пратон», модуляў «Зара» і «Зорка» для міжнар. касм. станцыі і інш. Ажыццёўлены 157 паспяховых запускаў П. (2001).
У. С.Ларыёнаў.
ПРАТОННЫ СІНХРАТРОН, разнавіднасць сінхрафазатрона для паскарэння пратонаў. Гл. таксама Паскаральнікі зараджаных часціц.
ПРАТРАВЫ, хімічныя прэпараты для апрацоўкі (пратручвання) насення, клубняў, цыбулін і інш. пасяўнога і пасадачнага матэрыялу. Асн. кампанент большасці П. —фунгіцыд.
Паводле прызначэння бываюць аднамэтавыя (засцерагаюць расліны ад хвароб) і камбінаваныя. Камбінаваныя П. акрамя фунгіаыдаў маюць інсектыцыды, мікраэлементы і розныя дапаможныя рэчывы, дадаткова ахоўваюць насенне і ўсходы ад глебавай мікрафлоры і насякомых, што жывуць у глебе, засцерагаюць насенныя клубні і караняплоды пры захоўванні. насенне — ал здзёўбвання птушкамі. паляпшаюць развіццё раслін і павышаюць іх устойлівасць да неспрыяльных умоў надвор'я. а часам і да ўздзеяння гербіцыдаў Пратручванне праводзяць пераважна ў спец. машынах — пратручвальніках.
Літ:. Хммнческая зашнта растеннй 3 нзд М., 1987.
ПРАТРАМБІН (ад лац. pro раней, перад, замест + трамбінў трамбаген, бялок плазмы крыві чалавека і жывёл; найважн. кампанент сістэмы згусання хрыві Паводле хім. паходжання — глікапратэід, мае каля 12% вугляводаў. Бялковая ч. малекулы П. з 1 поліпептыднага ланцуга. Біясінтэз П. адбываецца ў клетках печані, рэгулюецца вітамінам К.
ПРАТРАЎНЫЯ ФАРБАВАЛЬНІКІ, водарастваральныя арган. фарбавальнікі, якія сарбіруюцца тэкстыльнымі матэрыяламі і замацоўваюцца на іх пры дапамозе пратраў — злучэнняў металаў (пераважна хрому і жалеза) са ступенню акіслення +3. Паводле хім. класіфікацыі — пераважна азафарбавальнікі і антрахінонавыя фарбавальнікі. Пры фарбаванні на валакне ўтвараюцца ўстойлівыя нерастваральныя інтэнсіўна афарбаваныя металзмяшчальныя комплексы,
што дазваляе атрымліваць афарбоўкі. выключна ўстойлівыя да розных фізхім. уздзеянняў. Выкарыстоўваюць пераважна для афарбоўвання шэрсці, радзей — натуральнага шоўку.
ПРАТРЎЧВАННЕ, абеззаражванне насення і пасадачнага матэрыялу ад узбуджальнікаў грыбковых, бактэрыяльных, вірусных хвароб з дапамогай спец. хім. сродкаў (гл. Пратравы). Выкарыстоўваюць сухое, мокрае і паўсухое П.
Сухое П. — апудрыванне парашкападобнымі прэпаратамі. Яго недахопы — невял. ступень прыліпання пратравы да насення, небяспека распылення. М о к р а е П. — апрацоўка вадкімі прэпаратамі, з далейшымі тамленнем і прасушваннем. Працаёмкі метад, выкарыстоўваецца для невял. партый каштоўнага насення. Паўсухое П. — нанясенне парашкападобных пратручвальнікаў на ўвільготненае насенне ці апрацоўка суспензіямі; найб. перепектыўны метад.
Найб. эфектыўнае П. — за 5—8 мес да сяўбы ці пасадкі. Насенне пратручваюць на адкрытай пляцоўцы (не бліжэй як за 200 м ад жылых і жывёлагадоўчых памяшканняў). Пратручанае насенне нелыа выкарыстоўваць у ежу і на корм жывёле.
ПРАТУБЕРАНЦЫ (ад лац. protnbero узнімаюся), плазменныя ўтварэнні ў кароне Сонца; больш шчыльныя і халодныя за плазму кароны. Узнікаюць у месцах павышанай актыўнасці Сонца і выцягнуты ўздоўж сілавых ліній магн. поля. На краі Сонца назіраюнца ў выглядзе святлівых воблакаў, арак, струменяў, у праекцыі на сонечны дыск — у выглядзе цёмных валокнаў.
Паводле знешняга выгляду і характару рухаў адрозніваюць: спакойныя П. (даўж. каля 200 тыс. км, таўшчыня ~ 6 тыс. км, выш. над паверхняй Сонца 40 тыс.