• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ’яўляцца па выкліку гэтых органаў, пры неабходнасці даваць тлумачэнні. Э.І.Кузьмянкова ПРАФІЛЁЎШЧЫК, машына для ўтварэння дакладнага профілю і роўнай па
    Схема паўпрофільнага прафілёўшчыка: 1 — многакаўшовы рабочы орган; 2 — рэйкавы пуць;
    3 — стужачны транспарцёр.
    30	ПРАФІЛОМЕТР
    верхні дна і адхонаў каналаў (аўтадарог, дамбаў, плацін, вадасховішчаў). Бываюць на рэйкавым і гусенічным хаду. З’яўляюцца разнавіднасцю планіроўшчыкаў.
    Маюць 1 ці 2 многакаўшовыя рабочыя органы папярочнага капання (або фрэзы), якія непасрэдна ці праз стужачны транспарцёр выкідваюць грунт на берму (у кавальеры). За рабочымі органамі размяшчаюцца адвалы — для канчатковай планіроўкі і зачысткі паверхні. Паўнапрофільныя П. планіруюць увесь перыметр выемкі з рознай шырынёй па дне, працуюць пры руху ўперад і назад; паўпрофільныя ажыццяўляюць планіроўку аднаго адхону і часткі дна (адхонапланіроўшчыкі).
    В. М. Кандрацьеў.
    ПРАФІЛбМЕТР, прылада для вызначэння памеру няроўнасцей (шурпатасці) апрацаванай паверхні дэталей. Электрадынамічны П. складаецца з алмазнай іголкі, што перамяшчаецца перпендыкулярна кантралюемай паверхні і пераўтваральніка ваганняў іголкі ў адпаведныя паказанні элекгравымяральнай прылады. Існуюць аптычныя П., якія перадаюць (у павялічаным маштабе) профіль паверхні на экран. П. з аўтам. запісам паказанняў пераўтваральніка наз. прафілографам. Выкарыстоўваюць у машынабудаванні.
    ПРАФІНТЭРН, гл. ў арт. Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў.
    ПРАФбРМА (лац. pro forma дзеля формы), знешняя фармальнасць, выгляд; штон. непатрэбнае, паказное.
    ПРАФСАібЗНЫ ЦЭНТР ПРАЦбЎНЫХ ЛАЦІНСКАЙ АМЁРЫКІ, гл. Лацінаамерыканскі прафцэнтр працоўных.
    ПРАФУНДАЛЬ (ад лац. profundus глыбокі), глыбокая частка возера, куды не пранікаюць хвалевыя рухі і ветравое перамешванне. Ложа П. звычайна ўкрыта ілам, донная расліннасць адсутнічае; багата развіта флора бактэрый і грыбкоў, у выніку чаго ў ілах назапашваюцца газы (метан, вадарод, серавадарод) і адбываецца ўтварэнне азёрнай жал. руды. У вадаёмах Беларусі П. пачынаецца з глыб. 5—8 м, часам 10 м.
    ПРАХАДНЫЯ РЬІБЫ, група рыб, якія робяць нераставыя міграцыі з мораў у рэкі (анадромныя міграцыі, характэрныя для асятровых, ласосевых, селядцовых, некат. карпавых і інш.) або з рэк у мора (катадромныя міграцыі, характэрныя для некат. бычкоў, рачных вугроў, трапічных відаў самоў). Сярод анадромных мігрантаў адрозніваюць азімыя расы (уваходзяць у рэкі з восені, падымаюцца ў вярхоўі, нерастуюць пасля зімоўкі) і яравыя (уваходзяць у рэкі вясной ці летам, падымаюцца значна ніжэй азімых рас, нерастуюць у тым жа годзе). На Беларусі ў сувязі з пабудовай на рэках плацін П.р. прыродным шляхам у вадаёмы не трапляюць.
    Звычайна П.р. здольныя прыстасоўвацца ў шырокіх межах да ваганняў салёнасці вады. У
    час міграцыі большасць П.р. не корміцца. Перад міграцыяй яны назапашваюць рэзервовыя рэчывы (звычайна тлушч) у сувязі з вял. затратамі энергіі пры пераадольванні перашкод ( быстрыя цячэнні, парогі, вадаспадьГ і інш.). Пасля нерасту пераважная колькасйь гіне (ад знясілення і інш.). Многія віды П.р. — аб’екты промыслу і развядзення.
    А.М.Петрыкаў.
    ПРАХАНАЎ Аляксандр Андрэевіч (н. 26.2.1938, Тбілісі), рускі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інт (1960). У 1969—71 карэспандэнт «Лнтературной газеты». 3 1991 гал. рэдактар газ. «Завтра» (да 1993 «День»), У аповесцях «Вясковыя» (1969), «Радуйся», «Іду ў шлях мой», «Палёт вечаровай гусі», «Трактат пра хлеб» (усе 1971) спалучэнне авангарда і архаікі. Заклік да беражлівага стаўлення да прыроды і чалавека ў раманах «Час поўдзень» (1977), «Месца дзеяння» (1979), «Вечны горад» (1981). Раманы «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «Малюнкі баталіста» (1986), «Сон пра Кабул» (2000), зб. навел «Трэці тост» (1991) пра ўдзел сав. войск у вайне ў Афганістане. Аўтар раманаў «I вось прыходзіць вецер», «Афрыканіст» (абодва 1984), «Анёл праляцеў» (1991), «Апошні салдат імперыі» (1993), «Чэчэнскі блюз» (1998), «Чырвонакарычневы» (1999), «Якія ідуць уначы» (2001), аповесцей «Адмірал» (1983), «Знак Дзевы» (1990), аповесцірэпартажу «Расколаты свет» (1983), апавяданняў, артыкулаў і інш. Прозе П. ўласцівы філасафічнасць, дынамізм, экспрэсіўнасць, пафаснасць.
    Тв.: йзбранное. М., 1988; Запнскн на броне: Роман. Повестн. М., 1988; Шестьсот лет после бнтвы: Роман. М., 1990; Бабушкнна гора. М., 1992; Дворец: Роман. М., 1996.
    Літ:. Бондаренко В. Александр Проханов. М., 1992.
    ПРАХАРЭНКА Іван Дзянісавіч (н. 10.5.1918, в. Вышамір Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н., праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1972). Скончыў Гомельскі пед. інт (1939). 3 1957 у Мінскім вышэйшым інж. зенітнаракетным вучылішчы. 3 1973 заг. кафедры, праф. БДУ. 3 1993 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інце прадпрымальніцкай дзейнасці (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах развіцця эканам. сістэмы грамадства, фарміравання структуры і функцыянавання сусв. гаспадаркі.
    Тв:. Развнтне соцналнпнчесш пронзводственных отношеннй. М., 1972; Азматскнй способ пропзводства м азнатскнй соцналнзм. Мн., 1993 (разам з С.В.Курэгянам).
    ПРАХАРЙНКА Пёгр Пятровіч (н. 19.9.1939, в. Межанец Бялыніцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхн. дыягностыкі; стваральнік навуковай школы па метадах капілярнага кантролю. Акад. Нац. АН Беларусі (2000, чл.кар. 1996). Др тэхн. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту ў Гомелі (1961). 3 1961 на Яраслаўскім лакаматыўным здзе
    (нач. цэха). 3 1965 у Фізікатэхн. інце, з 1974 вучоны сакратар Аддз. фізікатэхн. навук АН Беларусі. 3 1977 у Аддзеле навукі і вучэбных устаноў ЦК КПБ. 3 1984 у Інце прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі, з 1993 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. асновах капілярнай дэфектаскапіі. Пад яго кіраўніцтвам развіты метады павышэння адчувальнасці і прадукцыйнасці неразбуральнага кантролю з дапамогай фіз. палёў (ультрагукавога, магнітнага) і новых тэхнал. асяроддзяў
    П.П Прахарэнка
    (магн. вадкасцей), распрацаваны новы стандарт Беларусі па капілярнай дэфектаскапіі.
    Тв.: Ультразвуковой капнллярный эффект. Мн., 1981 (разам з М.В.Дзежкуновым, Г.Я.Канавалавым); Фнзнческне основы н средства капнллярной дефектоскопмп. Мн., 1983 (разам з А.С.Баравіковым, М.В.Дзежкуновым); Гндродннаммка н теплообмен граднентных теченнй мнкроструктурной жндкостн Мн., 1984 (разам з М.П.МІгуном); Введенпе в теорню капнллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа); Theoretical principles of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з М.П.Мігуном, М.Штатгаўзам). І.У.Косціна. ПРАХАРЙНКА Уладзімір Аляксандравіч (16.7.1938, с. Шадрына Казульскага рна Краснаярскага краю, Расія — 5.2.1992), бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Др тэхн. н. (1979), праф. (1980). Скончыў Артыл. радыётэхн. акадэмію ў Харкаве (1960). 3 1963 у Мінскім вышэйшым ваенным інж. вучылішчы (з 1976 нач. кафедры). Навук. працы па тэарэт. асновах кіравання надзейнасцю і якасцю складаных радыётэхн. сістэм, распрацоўцы фізікастат. мадэлей парушэння ў работаздольнасці элементаў электроннай тэхнікі.
    Тв:. Учет апрнорной ннформацнп прн оценке надежностм. Мн., 1979 (разам з У.Ф.Голікавым); Обеспеченне безотказностн мпкроэлектронной радноаппаратуры на этапе пронзводства. Мн., 1989 (разам з І.Я.Ліцвінскім, А.М.Смірновым).
    ПРАХАСКА (Prochaska) Антоні (13.3.1852, в. Малыя Залешчыкі Бучацкага рна Цярнопальскай вобт, Украіна — 23.9.1930), польскі гісторык. Чл. Польск. АН у Кракаве (1927), др філасофіі (1874). Вучыўся ў Львоўскім (1871—73) і Венскім (1873—74) унтах. У 1878—1929 працаваў у Краёвым архіве гродскіх і земскіх актаў (Земскі архіў) у Львове. Даследаваў гісторыю Польшчы, ВКЛ, Рэчы Паспалітай 14—17 ст. Аўтар манаграфій пра жыццё і дзейнасць вял. кн. ВКЛ Вітаўта, Ягайлы, гетмана С.Жулкеўскага, праблемы уніі Поль
    ПРАЦОЎНАЕ	31
    шчы і ВКЛ, адносіны з Нямецкім і Інфлянцкім ордэнамі. Выдаў «Эпісталярны кодэкс Вітаўта» (1882), «Архіўныя матэрыялы, узятыя галоўным чынам з Літоўскай метрыкі, з 1348 да 1607 г.» (1890), «Архіў дому Сапегаў» (1892), «Гродскія і земскія акты» (т. 16—24, 1894—1931). А.Ф.Літвіновіч.
    ПРАХАЎ Адрыян Віктаравіч (16.3.1846, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 14.5.1916), расійскі і ўкр. гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Др мастацтвазнаўства (1879). Скончыў Пецярбургскі унт (1867). Выкладаў гісторыю і тэорыю мастацтва ў Пецярбургскім (1873—87 і з 1897) і Кіеўскім (1887—97) унтах і пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1875—87, з 1880 — праф.). Даследаваў мастацтва Стараж. Егіпта і Грэцыі, Кіеўскай Русі, помнікаў царк. архітэктуры Валыні (1886). Аўтар адной з першых публікацый пра маст. спадчыну Т.Р.Шаўчэнкі. Рэдагаваў маст. раздзелы час. «Пчела» (1875—78) і «Художественные сокровнша Россмм» (1904—07). Адкрыў фрэскі 12 ст. ў Кірылаўскай царкве (Кіеў), для іх аднаўлення запрасіў МА.Урубеля. У 1884—96 кіраваў будаўніцтвам і ўнутр. аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве.
    ПРАЦА, мэтазгодная свядомая дзейнасць чалавека, накіраваная на захаванне, відазмяненне, прыстасаванне асяроддзя пражывання для задавальнення сваіх патрэб, на вытвсць тавараў і паслуг. Як працэс гіст. адаптацыі чалавека да знешняга асяроддзя характарызуецца развіццём і ўдасканаленнем падзелу працы, яе прылад і сродкаў. Як абмен паміж чалавекам і прыродай азначае, што чалавек выкарыстоўвае мех., фіз. і хім. якасці прадметаў і з’яў прыроды і прымушае іх узаемна ўплываць адно на аднаго для дасягнення загадзя вызначанай мэты. Прац. дзейнасці ўласцівы апасродкаваныя рэгулюючая і кантралюючая функцыі, якія змяняюцца ў адпаведнасці з развіццём навукі і тэхнікі. Выкарыстаннем саматужнай, рамеснай тэхнікі і эмпірычных пазнанняў чалавек устанаўліваў новыя ўзаемасувязі паміж прадметамі прыроды і т.ч. ажыццяўляў абмен рэчываў з прыродай (a п а с родкаваная функцыя). Машынная тэхніка і прыродазнаўчыя веды далі магчымасць чалавеку ўплываць на ўзаемадзеянне паміж рознымі прыроднымі з’явамі і прадметамі (р э г у л ю ю ч а я функцыя), а сучасная навук.тэхн. рэвалюцыя дае яму магчымасць кантраляваць унутр. механізм з’яў і прадметаў прыроды. У гэтым выпадку змест П. выяўляецца ў канкрэтнай акрэсленасці прац. функцый, абумоўленых тэхнікай, тэхналогіяй, арганізацыяй вытвсці і майстэрствам работніка; адлюстроўвае спосаб спалучэння вытворцы са сродкамі вытвсці, абумоўлены ўзроўнем развіцця прадукц. сіл, цэнтр. звяно якіх — чалавек.
    Асн. зако