• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    альнік і работнік, якія знаходзяцца паміж сабой у прац. адносінах на аснове П.д. Па агульным для наймальнікаў правіле не дапускаецца заключэнне П.д. з асобамі да 16 гадоў. П.д. можа быць заключаны з асобай. што дасягнула 14 гадоў, з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавіцеля, папячыцеля) для выканання лёгкай працы, якая не прычыніць шкоды здароўю і не парушыць працэс навучання.
    Умовы П.д., што вызначаюць сукупнасць правоў і абавязкаў дагаворных бакоў, складаюць яго змест. У П.д. павінны быць: звесткі пра работніка і наймальніка; месца работы з указаннем структурнага падраздзялення, куды работнік уладкоўваецца; нрацоўныя функцыі работніка; асн. правы і абавязкі работніка і наймальнгка; тэрмін П.д (для тэрміновага дагавора); рэжым працы і адпачынку (у выпадку адрознення ад агульнаўстаноўленага); умовы аплаты працы. Паводле пагаднення бакоў у П.д. могуць бьшь уключаны і інш. (дадатковыя) умовы, абавязковыя для абодвух бакоў. Пасля заключэння П.д. яго бакі набываюць правы і нясуць абавязкі, замацаваныя ў заканадаўстве аб працы, калект. дагаворы і ў лакальных актах наймальніка.
    П.д. можа быць заключаны на няпэўны ці пэўны тэрмін, але не больш як на 5 гадоў; на час выканання пэўнай работы; на час выканання абавязкаў часова адсугнага работніка, за якім захоўваецца месца работы; на час выканання сезонных работ. П.д. заключаецца ў пісьмовай форме і падпісваецца бакамі. Пасля заключэння П.д. прыём на работу афармляецца загадам (распараджэннем), Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама такі від П.д., як кантракт, які заключаецца на пэўны тэрмін, і мае асаблівасці ў параўнанні з агульнымі нормамі заканадаўства аб працы і прадугледжвае кампенсацыю за пагаршэнне прававога становішча работніка. М.І.Тарасевіч. ПРАЦбЎНЫ СТАЖ, працягласць працоўнай дзейнасці, якая вылічаецца ва ўстаноўленым парадку. Адрозніваюць П.с. агульны, спецыяльны і бесперарыўны П.с. агульны — сумарная праЦягласць прац. і інш. карыснай дзейнасці, якая ўстанаўліваецца незалежна ад перапынкаў, якія мелі месца. 3 улікам гэтага стажу назначаецца пенсія па старасці або па інваліднасці ў выніку агульнага захворвання, а таксама —
    ПРАЦЭС	33
    пры страце карміцеля, памерлага ад захворвання. П.с. с п е ц ы я л ь н ы — сумарная працягласць працоўнай і інш. грамадска карыснай дзейнасці, але вылучаная з агульнага стажу паводле ўмоў працы залежна ад яе зместу або ўмоў (падземныя работы, работы са шкоднымі ўмовамі працы). Асн. дакументам, якім пацвярджаецца П.с., з’яўляецца працоўная кніжка.
    ПРАЦбЎНЫЯ РЭЗЁРВЫ, Д з я р жаўныя працоўныя рэзервы, дзяржаўная сістэма падрыхтоўкі і размеркавання кваліфікаваных спецыялістаў з гар. і сельскай моладзі ў СССР. Уключала рамесныя вучшішчы, чыгуначньы вучыліцзчы і фабрычназаводскага навучання школы. Створана ў 1940. У 1959 ператворана ў сістэму прафесійнатэхнічнай адукацыі.
    «ПРАЦбЎНЫЯ РЭЗЁРВЫ», шматмэтавы спартыўны комплекс у Мінску. Пабудаваны ў 1989 (арх. Л.Левін, В.Зва
    лінскі) у мікрараёне Зялёны Луг 5. Размешчаны на свабоднай тэрыторыі, каля ляснога масіву і вадаёма. Самы буйны спарт. аб’ект у горадзе. Складаецца з 3 функцыянальна самаст., кампазіцыйна і канструкцыйна звязаных паміж сабой аб’ёмаў, падпарадкаваных адзінай арх. задуме. Уключае крыты лёгкаатлетычны манеж (136 х 62 м) з 200метровай кругавой бегавой дарожкай і з трыбунамі для гледачоў, 2 плавальныя басейны, вял. універсальную залу (42 х 30 м), спецыялізаваныя спарт. залы, дапаможныя тэхн. памяшканні. У канструкцыі перакрыцця выкарыстаны клеедраўляныя аркі манежа пралётам 50 м і універсальнай залы пралётам 42 м.
    С.Дз. Філімонаў.
    ПРАЦОЎНЫЯ СПРЭЧКІ, спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж работнікамі і наймальнікам па пытаннях прымянення заканадаўства, інш. нарматыўных актаў аб працы, калектыўнага дагавору і інш. пагадненняў аб працы. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь індывідуальныя П.с. разглядаюцца камісіямі па працоўных спрэчках і судамі (індывід. П.с. некат. катэгорый работнікаў разглядаюцца ў асобным парадку). Парадак разгляду
    індывід. П.с. рэгулюецца КЗаП, а ў судах вызначаецца таксама і Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Калект. П.с. (канфлікты) вырашаюцца ў парадку, які ўстанаўліваецца заканадаўствам.
    ПРАЦЫ НДІ Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1991 у Мінску на базе Бел. філіяла (з 1971) НДІ працы Дзяржкампрацы СССР. Асн. кірункі навук. даследаванняў: народанасельніцтва (дэмаграфічныя працэсы, міграцыя); рынак працы (рацыянальнае і эфекгыўнае выкарыстанне прац. рэсурсаў, занятасць і беспрацоўе, прафарыентацыя і адукацыя, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў, рэгіянальныя асаблівасці рынку працы); аплата працы (удасканаленне дзярж. механізма рэгулявання заработнай платы, распрацоўка рэкамендацый матэрыяльнага стымулявання для павышэння эфектыўнасці гаспадарання прадпрыем
    Спартыўны комплекс «Працоўныя рэзервы»
    стваў, выканання норм і нарматываў прац. і матэрыяльных выдаткаў); даходы і ўзровень жыцця насельніцтва (фарміраванне даходаў і расходаў насельніцтва, іх структура і дынаміка; распрацоўка мінім. дзярж. сац. стандартаў і іх выкарыстанне пры рэгуляванні даходаў; развіццё сістэм cau. страхавання; беднасць, маштабы і шляхі яе пераадолення); рэгламентацыя і нарміраванне працы (удасканаленне метадалогіі ацэнкі складанасці працы служачых; распрацоўка і вядзенне адзінага тарыфнакваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых; распрацоўка метадычнай і нарматыўнаінфарм. базы для нарміравання працы і інш.); ахова і ўмовы працы (рэфармаванне сістэмы пенсіённага забеспячэння за работу ў асаблівых умовах працы; эканам. стымуляванне стварэння бяспечных умоў працы); сац. праблемы працы (развіццё сістэмы сац. партнёрства, накіраванай на ўзгадненне інтарэсаў работніка, наймальніка і дзяржавы; падрыхтоўка нарматыўных і метадычных матэрыялаў работы з персаналам); маніторынг сац,працоўнай сферы Беларусі і інш. 3 1993
    выдае навук., нарматыўную і даведачную лру па праблемах даследавання; з 1995 — штомесячнік «Бюллетень Muнмстерства труда Республнкм Беларусь». ПРАЦЫЁН, a Малога Пса, зорка 0,37 візуальнай зорнай велічыні, самая яркая ў сузор’і Малога Пса. Свяцільнасць у 7,7 раза большая за сонечную; адлегласць ад Сонца 3,5 пк. П. — фізічная падвойная зорка.
    ПРАЦЭДЎРА (франц. procedure ад лац. procedere рухацца наперад), 1) афіцыйна ўстаноўлены парадак дзеянняў для ажыццяўлення ці выканання чагон., напр., П. галасавання. 2) Лячэбнае ці прафілакт. мерапрыемства, якое рэкамендуецца ўрачом, напр., душ, ванна, масаж.
    ПРАЦЙНТ (ад лац. pro centum за сто), сотая частка лікавага значэння велічыні, прынятай за адзінку. Абазначаецца знакам %. 1% = 10'2 = 0,01. Дае магчымасць хутка параўноўваць часткі ліку з усім лікам і паміж сабой, спрашчаць разлікі і інш.
    Адрозніваюць 3 тыпы задач на П.: знаходжанне П. ад зададзенага ліку, ліку па зададзеным П. і працэнтных суадносін паміж лікамі. П. выкарыстоўваюйь у фінансавых разліках. Напр., калі з сумы грошай а кожны год нарастае р%, то праз / гадоў яна ператворыцца ў велічыню х = д (I + />//100), дзе даход за кожны год налічваецца з зыходнай сумы (простыя П.). Калі ж даход за папярэдні год дадаюць да пачатковай сумы і новы даход вылічваюць з атрыманай велічыні, тог = о(| + + />/100)' (складаныя П.). Складаныя П. выкарыстоўваюцца ў многіх галінах гасп. дзейнасці, бухгалтарскага ўліку, а таксама ў розных стат. разліках.
    ПРАЦЭНТНАЯ СТАЎКА, адносная велічыня працэнтных плацяжоў, якія выплачваюцца пазычальнікам крэдытору за пэўны перыяд часу (месяц, год ). Ад П.с. залежыць прыбытак крэдытора. Ва ўмовах інфляцыі П.с. павялічваецца, паколькі ўключае ў сябе цалкам або часткова чакаемы ўзровень інфляцыі. Плаваючая П.с. — стаўка, памер якой не фіксуецца на ўвесь тэрмін крэдыту.
    ПРАЦЭРКбіД (ад грэч. pro перад, раней, замест + kerkos хвост), лічынкавая форма першай паразітычнай фазы ў жыццёвым цыкле некат. плоскіх чарвей з класаў цэстод (атр. псеўдафіліды — стужачнік шырокі, рамянцы і інш., тэтрафіліды) і амфілінаідэй.
    Даўж. каля 0,5 мм. Задні канец цела (цэркамер) аддзелены перацяжкай і мае хіціноідныя кручкі. Развіваецца П. у целе першага прамежкавага гаспадара (ракападобных) з лічынкі лікафоры (у амфілінід) або з анкасферы ці карацыдыя (у цэстод). У наступнага прамежкавага гаспадара (рыбы) П. ператвараецца ў плерацэркоід — апошнюю лічынкавую стадыю амфілінід і цэстод.
    ПРАЦЙС (ад лац. processus цячэнне, ход), 1) паслядоўная змена з’яў, стану ў развіцці чагон. 2) Сукупнасць паслядоўных дзеянняў для дасягнення пэў
    2. Зак. 194.
    34	ПРАЦЭС
    ных вынікаў, напр., вытворчы П. 3) Судовая справа; парадак ажыццяўлення дзейнасці следчых, адм. і судовых органаў.
    «ПР.АІІЭС 193х» («В я л і к і п р а ц э с»), найбуйнейшы паліт. судовы працэс над рас. рэвалюцыянерамінароднікамі — удзельнікамі «хаджэння ў народ» (арыштавана больш за 4 тыс. чал.). Праходзіў 30.10.1877—4.2.1878 у С.Пецярбургу ў Асобай установе правячага Сената. Падсудных абвінавачвалі ў стварэнні аргцыі з мэтай звяржэння існуючага дзярж. ладу. Падсудны І.М.Мышкін выступіў на працэсе з яскравай прамовай у ^ібарону рэв. праграмы народнікаў. 28 чал. (Мышкін, ПЛ.Вайнаральскі, ураджэнец Магілёўшчыны С.П.Кавалік і інш.) прыгавораны да катаргі, іншым вынесены адносна мяккія прыгаворы, a 90 чал. апраўданы. 3 ліку апраўданых 80 чал. сасланы ў адм. парадку.
    ПРАЦЙСАР (англ. processor ад process апрацоўваць), сукупнасць прылад ЭВМ або выліч. сістэмы, якая выконвае функцыі пераўтварэння інфармацыі. У шматпрацэсарных выліч. сістэмах можа быць да соцень (ці больш) паралельных П. У праграмаванні П. наз. складаная лагічная праграма ў складзе сістэмы аўтаматызацыі праграмавання, напр., сінтакс. кантролю, П. зборкі рабочай праграмы, тэкставы П.
    У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць П.: цэнтральны, функцыянальнаарыентаваны і праблемнаарыентаваны. Ц э н т р а л ь н ы П. — асн. частка ЭВМ, якая непасрэдна ажыццяўляе працэс апрацоўкі інфармацыі, а таксама кіруе ім і каардынуе дзеянні інш. вузлоў ЭВМ. Mae блок кіравання, арыфметычналагічнае прыстасаванне (адно ці некалькі), лакальную памянь, сродкі кантролю і дыягностыкі. Функцыянальнаарыентаваныя П. забяспечваюць выкананне тыповых функцый выліч. прылад апаратн