Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
н белорусского Полесья. Вып. 2. М., 1984.
Літ.: М о ж е й к о З.Я. Песенная культура белорусского Полесья: Село Тонеж. Мн., 1971; Эвальд З.В. Песнм белорусского Полесья. М., 1979; '3 е м ц о в с к н й Н.Н. Русская протяжная песня. Л., 1967; Мажэйка З.Я., Варфаламеева Т.Б Песні Беларускага Падняпроўя. Мн., 1999.
З.Я. Мажэйка.
ПРАЧЫСТАЯ, летняе свята нар. календара, якое адзначалі 15 жніўня с.ст.; адно з дванадзесятых святаў. Правасл. царква прымеркавала да гэтага дня Успенне Багародзіцы. Наз. таксама «успленне», «спажа», «зельная». Назва «ус
пленне» і «спажа» ў народзе тлумачыліся тым, што ў садах спелі плады, а на палетках — збажына. У гэты дзень у царкве асвячалі зерне, зеляніну. Асвечанае жыта перамешвалі з насеннем, каб на наступны год прычакаць добрага ўраджаю. У нар. фальклоры беларусаў П. згадваецца ў сувязі з падвядзеннем вынікаў працы селяніна: «Прачыста снапкі падае», «Свята Прачыста — у полі ўрачыста», «Спажа — хлеба дзяжа». Сеялі азімыя, пра што прыгадвала прыказка «Успенне — ці гатова насенне?». П. звычайна называлі першай або вялікай у адрозненне ад другой (меншай) П. — багача, прымеркаванай да Раства Багародзіцы, якое адзначалася 21 жніўня с.ст.
ПРАЧЫЦКІ Нікадзім, бел. мастак 18 ст. Жьгў у в. Жыровічы Слонімскага рна Брэсцкай вобл. У 1750 выканаў абраз «Цуд Георгія аб змеі».
ПРАШЛЯКбЎ Аляксей Іванавіч (18.2.1901, с. Галянішчава Сапажкоўскага рна Разанскай вобл., Расія — 12.12.1973), савецкі военачальнік. Маршал інж. войск (1961), Герой Сав. Саюза (1945). У арміі з 1920. Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1931 і 1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1951). У 1933— 38 служыў у інж. войсках БВА. 3 вер. 1939 нач. інж. войск 4й арміі, у складзе якой удзельнічаў у вызв. паходзе сав. войск у Зах. Беларусь (вер. 1939), кіраваў работамі па інж. абсталяванні зах. граніцы СССР, будву Брэсцкага ўмацаванага рна, рэканструкцыі ДняпроўскаБугскага канала. У пач. Вял. Айч. вайны арганізоўваў інж. забеспячэнне абароны сав. войск каля Бабруйска і Магілёва, у ліп. 1941 —студз. 1942 нам. нач. інж. ўпраўлення Цэнтр. і Бранскага франтоў. У 1942—45 нам. камандуючага — нач. інж. войск Паўд., Сталінградскага, Данскога, Цэнтр., Бел., 1га Бел. франтоў. Удзельнічаў у забеспячэнні паспяховага фарсіравання Дняпра, Бярэзіны, Друці і Зах. Буга. Арганізаваў інж. забеспячэнне войск 1га Бел. фронту ў ВіслаОдэрскай і Берлінскай аперацыях (1945). Пасля вайны на адказных пасадах у інж. войсках, у 1952— 65 нач. інж. войск Сав. Арміі.
ПРАШЧА, старажытная кідальная зброя. Ручная П. — рэмень з пашыранай сярэдняй часткай або кароткая палка з расколінай ці пятлёй, куды клалі шарападобны камень або металічны снарад, у т.л. гранату. Пасля раскручвання П. і выпускання аднаго канца снарад ляцеў да 150 м. П. выкарыстоўвалася ў арміях Стараж. свету (у Егіпце, Грэцыі, Рыме і інш.); разнавіднасць П. захавалася ў
36
ПРАШЫЎКА
плямён Аўстраліі, Афрыкі, Акіяніі да пач. 20 ст. П. выкарыстоўвалася і ў кідальных машынах — парабалістах.
Прашчы: 1 — скураная з Эрытрэі. Канец 19 ст.; 2 — плеценая з двухколернага шнура. Манголія; 3 — плеценая з Гавайскіх астравоў. 18 ст.; 4 — старажытны воінпрашчнік.
ПРАШЫЎКА ўметалаапрайоўцы, 1) адна з аперацый пры коўцы і штампоўцы, пры якой у загатоўку ўціскаецца спец. інструмент (прошывень) для стварэння скразных адтулін і паглыбленняў. Для П. выкарыстоўваюць прэсы, молаты. П. можа быць падрыхтоўчай аперацыяй для працяжкі. 2) Выдаленне ўнутранай завусеніцы (плёнкі), што застаецца на загатоўках пасля штампавання пры прабіванні ў іх адтулін. 3) Металарэзны інструмент падобны на працяжку, які праштурхоўваецца праз адтуліны, што апрацоўваюцца. В.І.Шагун.
Прашыўка: 1 — надстаўка; 2 — прошывень; 3 — пустацелы прошывень; 4 — адход металу (выдра).
ПРАШ^РН (Preseren, Presem) Францэ (3.12.1800, Врба, Славенія — 8.2.1849), славенскі паэт; прадстаўнік рамантызму. Скончыў Венскі унт (1828). Друкаваўся з 1827. Працягваў традыцыі класічнай італьян. паэзіі, Дж.Байрана, ням. рамантыкаў. Асн. месца ў паэзіі займае інтымная лірыка з элегічнымі і трагічнымі настррямі («Любоўныя санеты», 1830—31; «Санеты няшчасця», 1832, і інш.). Аўтар цыкла «Вянок санетаў» (1834), сатыр. вершаў і эпіграм «Саркастычныя санеты» (1833), ліраэпічнай паэмы «Хрышчэнне на Савіцы» (1836) і інш. Патрыят. і вольналюбівыя настроі выявіліся ў яго творах напярэдадні рэ
валюцыі 1848 (вершы «Здравіца», «Памяці Андрэя Смоле»), Заснавальнік славенскай літ. мовы. Стварыў новыя для нац. паэзіі жанры і формы (санеты, газелі, рамансы, элегіі, балады). На бел. мову яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, А.Зарыцкі, В.Зуёнак, Я.Сіпакоў.
Тв:. Бел. пер. — Санеты смутку. Мн., 1987; У кн.: Maui мая, Славенія: Выбр. старонкі славенскай паэзіі XIX—XX стст. Мн., 1976; У кн.: На волю птушку выпускаю. Мн., 1989; У кн.: Знічкі сямі нябёс. Мн., 1992; Рус. пер. — Нзбранное. М., 1955; Лнрнка. М., 1971.
І.А. Чарота.
ПРАЯ (Praia), горад, сталіца Рэспублікі КабаВердэ, на паўд. беразе вва Сант’ягу. Засн. ў канцы 15 ст. 68 тыс. ж. (1995). Порт на Атлантычным ак., вузел марскіх трансатлантычных сувязей. Прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў. 3ды — жал.бетонных керамічных вырабаў, буд. матэрыялаў; фкі — тэкст., швейная, абутковая, мэблевая. Саматужнамастацкія майстэрні. Прадпрыемствы па зборцы з імпартаваных дэталей эл.быт. прылад. Мед. цэнтр па барацьбе з праказай.
ПРАЯЎЛЁННЕ ФАТАГРАФІЧНАЕ. пераўтварэнне скрытага фатагр. відарыса, што ўзнік у святлоадчувальным матэрыяле пры фатаграфаванні, у бачны. Найб. пашырана хім. П.ф. з выкарыстаннем спец. рэчываў (праявіцеляў) для пераўгварэння (аднаўлення) галагенідаў серабра да метал. серабра, неабходнага для ўтварэння бачнага відарыса.
Пры праяўленні колерафптаграфічных матэрыялаў атрыманне відарыса з фарбавальнікаў адбываецца адначасова з аднаўленнем метал. серабра, якое выдаляецца пры наступнай апрацоўцы. Праявіцелі для хім. П.ф. маюць праяўляльныя рэчывы (напр., метол, гліцын), захавальныя рэчывы (найб. пашыраны сульфіт натрыю), якія прадухіляюць акісленне праявіцелю кіслародам паветра, і паскаральныя рэчывы (напр., карбанат ці гідраксід натрыю), якія актывізуюць праявіцель. У праявіцель таксама дадаюць процівуаліруючыя рэчывы (брамід калію) і інш. кампаненты. Для выдалення рэшткаў галагенідаў серабра, не адноўленых пры П.ф., выкарыстоўваюць замацаванне фатаграфічнае. Акрамя хімічнага распрацавана фіз. П.ф., дзе метал. серабро відарыса аднаўляецца з раствору сярэбранай солі. Для П.ф. выкарыстоўваюць кюветы, спец. бачкі, праявачныя машыны і інш. Пра
яўленне бессярэбраных фотаматэрыялаў грунтуецца на інш. прынцыпах, напр., на выкарыстанні электрычна зараджаных парашкоў (гл. Электрафатаграфіяў
«ПРЕССБбЛ. ТАКОВА СПОРТЙВНАЯ ЖНЗНЬ», бел. спартыўная газета. Выходзіць з 1991 у Мінску на рус. мове 4 разы на тыдзень. Заснавальнік і выдавец — калектыў рэдакцыі. Тэматыка выдання: спарк агляды, аналіз спаборніцтваў і асобных гульняў, пераважна ў гульнявых відах спорту (футбол, гандбол, баскетбол і інш.); інфармацыя пра найб. значныя спаборніцтвы ў свеце і на Беларусі; нарысы і інтэрв’ю са спартсменамі і інш. Асн. пастаянныя рубрыкі: «Футбол», «Баскетбол» і інш; «Палеміка»; «Партрэт»; «Навіны»; «Бігмакбол»; «Пратакол»; гумарыстычная «Прыплылі» і інш.
ПРЖАВАЛЬСКАГА ХРЫБЕТ. у гарах Куньлунь (Кітай), гл. ў арт. Аркатаг.
ПРЖАВАЛЬСКІ Мікалай Міхайлавіч (12.4.1839, в. Кімбарава Пачынкаўскага рна . Смаленскай вобл., Расія — 1.11.1888), расійскі географ, падарожнік, натураліст, даследчык Цэнтр. Азіі. Са старадаўняга роду Пржавальскіх, якія атрымалі шляхецкае званне і землі ў Віцебскім ваяв. ВКЛ у канцы 16 ст. Ген.маёр. (1886). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1878) і Рус. геагр. тва (1880), многіх рас. і замежных тваў. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Пецярбургу (1863). Кіраўнік экспедыцыі ва Усурыйскі край (1867—69), 4 экспедыцый ў Цэнтр. Азію: Мангольскую (1870—73), Лабнорскую і Джунгарскую (1876—77), першую (1879—80) і другую (1883—85) Тыбецкія. У час экспедыцый пройдзена больш за 30 тыс. км і праве
М. М. Пржавальскі
дзена здымка гэтай тэрыторыі. П. даследаваў і апісаў прыроду Цэнтр. Азіі, адкрыў некалькі хрыбтоў і катлавін у Куньлуні, Наньшані і Тыбецкім нагор’і, удакладніў паўн. межы нагор’я, даследаваў вярхоўі рэк Хуанхэ і Янцзы, азёры Лабнор і Кукунор, палажыў пачатак вывучэнню клімату, сабраў багатыя калекцыі флоры і фауны, апісаў шэраг невядомых жывёл (у т.л. каня П., дзікага вярблюда, мядзведзяпішчухаеда і інш.), сабраў звесткі па этнаграфіі. У 1891 Рускае геагр. тва ўстанавіла сярэбраны медаль і прэмію імя П , у 1946 Геагр. тва СССР — залаты медаль імя П. У яго гонар названы горад (Каракол), сяло ў Смаленскай.вобл., горны хрыбет у сістэме Куньлуня, ледавік на
ПРОДАН 37
Алтаі, мыс на вве Ітуруп (Курыльскія авы), некат. віды жывёл і раслін, апісаныя ім.
Тв.: Монголня н страна тангутов: Трехлетнее путешествне в Восточной нагорной Азнн. М., 1946; От Кульджн за ТяньШань м на Лобнор. М., 1947; От Кяхты на нстокн Желтой рекн: Мсслед. северной окранны Тнбета н путь через Лобнор по бассейну Тарнма. М., 1948. І.Ф.Пржавальскі, В.А.Ярмоленка. ПРЖЫЯЛКбЎСКІ Віктар Уладзіміравіч (н. 2.3.1930, г. Серпухаў Маскоўскай вобл.), бел. і рас. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Др тэхн. н., праф. (1984). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1953). 3 1959 на Мінскім здзе выліч. машын, гал. канструктар ЭВМ «Мінск2», «Мінск23», «Мінск32», EC1020. 3 1971 у Маскоўскім н.д. цэнтры электроннавыліч. тэхнікі. Дзярж. прэмія СССР 1970.
74.: Электронная вычнслнтельная машнна «Ммнск32» М., 1972 (разам з В.Я.Пыхціным, Г.Дз.Смірновым); Электронная вычнслнтельная машнна EC1020. М., 1975 (у сааўт); Техннческне н программные средства Еднной снстемы ЭВМ (EC ЭВМ2). М., 1980 (разам з Ю.С.Ломавым). М.П.Савік. ПРЖЙМЫСЛАВІЧЫ, чэшская княжацкая і каралеўская дынастыя ў 9—14 ст. Назву атрымалі ад імя легендарнага селянінааратага Пржэмысла з в. Старадзіцы. Адзін з першых дакладна вядомых князёў з П. — Вацлаў [924—936]; першы кароль — князь Уратыслаў II [1085—92]. 3 12 ст. спадчынныя каралі. Найб. значныя прадстаўнікі:
Пржэмысл I Отакар (? — 15.12.1230), князь (1192—93, 1197), кароль Чэхіі [1198—1230], Пры ім умацавалася цэнтр. ўлада, вырас міжнар. аўтарытэт чэш. дзяржавы. Садзейнічаў ням. каланізацыі. У 1212 дамогся ад герм. караля Фрыдрыха II Гогенштаўфена прызнання незалежнасці Чэхіі.
Вацлаў I Аднавокі (1205— 22.9.1253), кароль Чэхіі [1230—1253], Сын Пржэмысла I Отакара. У час яго праўлення складвалася саслоўная манархія, працягвалася ням. каланізацыя чэш. зямель.
Пржэмысл II Отакар (каля 1230—26.8.1278), кароль Чэхіі [1253— 78], Сын Ванлава I. 3 дапам