• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     П. у тканках маткі пры родах і менструацыі значна павышаецца), мышцаў стрававальнай і дыхальнай сістэм. крывяносных сасудаў. П. зніжаюць здольнасць трамбацытаў да агрэгацыі, выдзяленне стрававальнага соку і яго кіслот
    Проса звычайнае: 1 — агульны выглад; 2 — мяцёлкі падвідаў.
    насці, актывізуюць дзейнасць ц.н.с. і інш.
    Маюць шкілет з 20 атамаў вугляроду і цыклапентанавае кольца. У залежнасці ад структуры кольца адрозніваюць П. тыпаў Е, F (фізіялагічна больш важныя), A, В, С, D, якія валодаюць розным спецыфічным уздзеяннем. Напр., П. А зніжае крывяны ціск і не стымулюе гладкія мышцы інш. органаў, П. Е зніжае крывяны ціск і адначасова стымулюе гладкія мышйы. Біясінтэз П. адбываецца ў семявых пузырках, у матцы, мозгу, трамбацытах, міякардзе, эндакрынных залозах і інш. тканках і органах. 3 прычыны надзвычай хуткага распаду (долі секунды — 2 мін) П., у адрозненне ад класічных гармонаў, дзейнічаюць побач з месцам сакрэцыі. Уздзеянне на фізіял. працэсы адбываецца праз рэгуляцыю ўнутрыклетачных пасрэднікаў (цыклічных нуклеатыдаў), якія ўплываюць на сінтэз бялкоў. П. таксама прымаюць удзел у рэгуляцыі клетачнага адказу на нейрагумаральнае ўздзеянне. Прэпараты П. і іх вытворныя выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
    Літ.: Варфоломеев С.Д., Мевх А.Т. Простагландяны — молекулярные бяорегуляторы. М., 1985. С.С.Ермакова. ПРОСТАЕ РЙЧЫВА. рэчыва з атамаў аднаго элемента хімічнага; форма існавання хім. элементаў у прыродзе. П.р. падзяляюць на металы і неметалы. Многія хім. элементы існуюць у выглядзе некалькіх П.р., якія адрозніваюцца саставам малекул (напр., кісларод і азон, гл. Алатропія), тыпам крышт. рашоткі (гл. Полімарфізм у хіміі) і інш. ўласцівасцямі. Вядома больш за 500 П.р. ПРОСТАЕ ЎЗНАЎЛЁННЕ. гл. ў арт. Узнаўленне.
    ПРОСТАЯ СЎВЯЗЬ, гл. ў арт. Хімічная сувязь.
    ПРбСТЫ ЛІК, цэлы дадатны лік, які перавышае 1 і не мае інш. дзельнікаў акрамя 1 і самога сябе. Напр., 2, 3, 5, 7, 11, ... Паняцце «П.л.» з’яўляецца асноўным пры вывучэнні падзельнасці натуральных лікаў: любы натуральны лік адназначна раскладаецца на здабытак П.л. Існуе бясконцае мноства П.л. (тэарэма Эўкліда). Для знаходжання П.л. карыстаюцца рэшатам Эратасфена: з табліцы натуральных лікаў выкрэсліваецца 1, лік 2 — П.л. — пакідаецца, выкрэсліваюцца ўсе цотныя лікі, лік 3 (1ы з нявыкрасленых) будзе простым, далей выкрэсліваюцца лікі, кратныя 3, і г.д.
    ПРОСТЫ ПЁТРА, гл. Бобіч Ільдэфанс.
    ПРОСТЫ СКАЗ, сінтаксічная адзінка, што ўтворана па пэўным граматычным узоры, валодае значэннем прэдыкатыўнасці, мае ўласную семантычную структуру, выконвае акрэсленую камунікатыўную задачу, на якую ўказвае інтанацыя і пэўны парадак слоў. Напр., «3 краю лесу стаіць адзінокая хатка палясоўшчыка» (Я.Колас). П.с. з’яўляецца тыповым няўскладненым увасабленнем сказа. Проціпастаўляецца складанаму сказу, ад якога адрозніваецца тым, што ў якасці грамат. асновы мае Толькі адно прэдыкатыўнае спалучэнне (напр., «Бацька прыехаў на заходзе сонца» і «Бацька прыехаў, калі заходзіла сонца»), Mae складаную ўнутр. будову, таму можа
    ПРОТАЗАОЗЫ	41
    аналізавацца з розных пазіцый: колькасці і якасці членаў сказа, яго структурнай схемы, рэалізаванай семантыкасінтакс. мадэлі, камунікатыўнага задання, мадальнасці, грамат. правільнасці, лагічных і грамат. асаблівасцей.
    Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986. А.Я.Міхневіч. ПРрСТЫЯ ЦЎКРЫ, тое, што монацукрыды.
    ПРОТА.., тое, што прата...
    ПРОТАБАЛГАРЫ, прабалгары, цюркскамоўны народ, які ўдзельнічаў у этнагенезе балгар і шэрагу сучасных цюркскамоўных народаў (казанскія татары і інш.). Першыя звесткі пра П. адносяцца да 4 ст. У 1й пал. 7 ст. ў Прыазоўі і Ніжнім Паволжы склаўся саюз протабал. плямён на чале з ханам Кубратам, які распаўся ў сярэдзіне 7 ст. У 2й пал. 7 ст. пад націскам хазар ч. П. перасялілася на Пн у бас. р. Кама, дзе ў далейшым узнікла дзяржава Балгарыя ВолжскаКамская. Другая група П. на чале з ханам Аспарухам пасялілася ў ніжнім цячэнні Дуная, дзе ў саюзе з мясц. славянамі стварыла ў канцы 7 ст. Балгарскае царства (гл. Балгарыя). Частка П. захавалася на Паўн. Каўказе і прыняла ўдзел у этнагенезе карачаеўцаў, балкарцаў і інш.
    ПРОТАДЫЯКАН. першы або галоўны дыякан у епархіі, звычайна пры кафедральным саборы. Званне П. можа прысвойвацца і як узнагарода.
    ПРОТАЗААЛбГІЯ (ад прота... + заалогія), раздзел заалогіі, у якім вывучаюцца аднаклетачныя жывёльныя арганізмы, або прасцейшыя.
    Вылучаюць агульную, мед., вет. і палеанталагічную П. Агульная П. вывучае марфалогію прасцейшых, іх хім. састаў, спосабы размнажэння і цыклы развіцця, сістэматыку і філагенію, экалогію, ролю ў біяцэнозах, паразітацэнозах і інш. Медыцынская П. вывучае прасцейшых як узбуджальнікаў захворванняў чалавека, іх уздзеянне на арганізм, шляхі пераносу ўзбуджальнікаў, магчымасці іх існавання ў навакольным асяроддзі, пытанні эпідэміялогіі, прыроднай ачаговасці, зменлівасці ўзбуджальнікаў, іх генет. і інш. асаблівасці, што спалучае мед. П. з паразіталогіяй. Ветэрынарная П. вывучае прасцейшых пераважна з мэтай задавальнення патрэб прамысл. жывёлагадоўлі і аховы навакольнага асяроддзя. Па задачах і метадах блізкая да мед. П. Палеанталагічная П. вывучае рэшткі стараж. прасцейшых з геал. адкладаў і выкарыстоўвае іх у якасці індыкатараў пры вызначэнні геал. ўзросту зямных парод. Тэрмін «П» часам выкарыстоўваюць як сінонім пратысталогіі.
    Літ.. Догель В.А., Полянскмй Ю.Н., Хейсчн Е.М. Обшая протозоологня. М.; Л.. 1962; Фауна й сйстематйка одноклеточных жйвотных. Л., 1978.
    А.М.Петрыкаў. ПРОТАЗАбЗЫ, група хвароб жывёл, якія выклікаюцца паразітычнымі прасцейшымі. Шырока распаўсюджаны. Узбуджальнікі паразітуюць у розных тканках і органах, напр., у плазме (трыпана
    42 ПРОТАПРЭСВІТЭР
    сомы) ці клетках крыві (піраплазмы, бабезіі), у эпітэліі кішэчніка (балантыдыі), печані, нырак (какцыдыі), палавых органаў (трыхаманады) і інш. Перадаюцца праз корм, піццё, таксама кляшчамі, насякомымікрывасмокамі, кантактным шляхам. П. праходзяць востра, хранічна або ў форме паразітаноснасці. На Беларусі адзначаюцца анаплазмоз, балантыдыёз, какцыдыёз, піраплазмідозы, трыхаманоз і інш.
    ПРОТАПРЭСВІТЭР (ад прота... + прэсвітэр), найвышэйшы сан белага (жанатага) духавенства ў правасл. цэрквах, які даецца як узнагарода за выслугу гадоў і заслугі перад царковой. Званне прысвойваецца, як правіла, настаяцелям кафедральных сабораў і гар. цэркваў.
    ПРОТАРЭНЕСАНС (ад прота... + Рэнесанс), этап у гісторыі італьян. мастацтва 13 — пач. 14 ст., які падрыхтаваў глебу для культуры эпохі Адраджэння. Вытокі П. адносяцца да 11—12 ст. і звязаны з уздымам свабодных італьян. гарадоў, дзе хутка развіваліся рамяство і гандаль. Найб. раннія формы выявіліся ў архітэктуры Тасканы, дзе дойліды надавалі формам готыкі ўраўнаважанасць і спакой. Мастацтву П. характэрны тэндэнцыі нагляднага адлюстравання рэчаіснасці, свецкі пачатак і цікавасць да ант. спадчыны, пераканаўчасйь прасторавых пабудоў, эмац. выразнасць вобразаў. Сярод прадстаўнікоў П.Арнольфа ды Камбіо, Джота ды Бандоне, П.Каваліні, Н.Пізана і інш. Тэндэнцыі П. часта спалучаліся з традыцыямі т.зв. італавізант. мастацтва і готыкі (творчасць Дуча ды Буанінсенья, С.Марціні, братоў Ларэнцэці і інш.).
    Літ.: Алпатов М.В. Мтальянское нскусство эпоха Данте м Джотго. М.; Л., 1939; Лазарев В.Н. Пронсхожденме нтальянского Возрождення. Т. 1. Нскусство Проторенессанса. М., 1956.
    ПРбТАС Іосіф Ісакавіч (н. 27.10.1925, Мінск), бел. вучоны ў галіне нейраінфекцыйных хвароб. Др мед. н. (1979), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. інт (1953). 3 1965 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па інфекц. захворваннях нерв. сістэмы: кляшчовым энцэфаліце, поліяміэліце, герпесвірусных інфекцыях ц.н.с., хранічных дэміэлінізуючых захворваннях, прыённых (павольных) інфекйыях, хваробе Лайма.
    Тв.: Западный клешевой энцефалмт. Мн., 1978 (разам з В.І.Вацяковым, В.М.Жданавым); Амнотрофмческнй лейкоспонгаоз. Мн., 1990 (у сааўт.); Клнннческне проявлення н теченме генералмзованной герпетнческой ннфекцнн // Генералнзованная герпетмческая янфекцня: Факты м конйепцня. Мн, 1992.
    ПРОІЧАНКА Васіль Ульянавіч (н. 7.4.1930, в. Зарэчча Брагінскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Др пед. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед. інт (1958). 3 1971 у Hau. інце адукацыі, з
    1995 адначасова гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Навук. працы па педагогіцы і філасофіі адукацыі. Аўтар падручнікаў і вучэбнаметадычных дапаможнікаў.
    Тв.: Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ. Мн., 1984; Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. Мн., 1987; Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Складаны сказ. Мн., 1989; Адукацыя, школа і нацыянальная культура (разам з В.П.Протчанка) // Пачатковая школа. 1993. № 1; Новая праграма па беларускай мове і навучальны працэс // Роднае слова. 1994. №1; Пераказы ў пачатковай школе. .Мн., 1999 (разам з Я.М.Лаўрэлем). В.У.Чэчат. ПРОТЭРАГІНІЯ, протагінія (ад прота... + грэч. gyne жанчына), выспяванне рыльцаў песцікаў раней за выспяванне пыльнікаў у кветках (напр., у бружмелевых, злакаў). Перашкаджае самаапыленню. Гл. таксама Протэрандрыя.
    ПРОТЭРАНДРЫЯ, пратандрыя (ад прота... + грэч. andreios мужчынскі), выспяванне пыльнікаў раней за рыльцы песцікаў у кветках (напр., у складанакветных, парасонавых). Перашкаджае самаапыленню. Гл. таксама Протэрагінія.
    ПРбФІЛІ МЕТАЛІЧНЫЯ, даўгамерныя вырабы рознага папярочнага сячэння (вугалкі, швелеры, лісты, трубы, рэйкі і інш.). Атрымліваюцца пракаткай (пракатныя профілі), прасаваннем (прасаваныя профілі), гібкай (гнутыя профілі). Адрозніваюць пракатныя профілі з пастаянным сячэннем па даўжыні, пераменныя профілі (памеры па даўжыні ці форма папярочнага сячэння мяняюцца) і спецыяльныя. Прасаваныя профілі ў залежнасйі ад канфігурацыі папярочнага сячэння падзяляюцца на суцэльныя і пустацелыя. Іх вырабляюць таксама са сталі, тытанавых, магніевых,
    Профілі металічныя: 1 — квадратны; 2 — круглы; 3 — паласавы; 4 — вуглавы; 5 — двухтаўровы; 6 — швелерны; 7 — чыгуначная рэйка; 8 — трамвайная рэйка; 9 — шпунтавы; 10 — паласа для турбінных лапатак.
    медных, нікелевых і інш. сплаваў. Гнутыя профілі атрымліваюць на профілягібачных станах з ліставога металу (сталь, каля