• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    овыя металы і сплавы). Шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах вытвсці. В.І.Шагун. ПРбФІЛЬ (франц. profil), 1) абрыс, від твару або прадмета збоку. 2) Вертыкальнае (папярочнае ці падбўжанае) сячэнне якоган. участка, паверхні, прадмета; від, форма чагон. у разрэзе. 3) Сукупнасць асн. тыповых рыс, якія характарызуюць гаспадарку, прафесію, спецыяльнасць.
    ПРбФІЛЬ РАЎНАВАП РАКІ, падоўжны профіль рэчышча, выпрацаваны ракой пры працяглым тэктанічным спакоі, нязменным клімаце, стабільным становішчы базіса эрозіі і дапушчэнні, што рэкі толькі перамяшчаюць матэрыял, які паступае са схілаў, без эрозіі і акумуляцыі. Mae выгляд плаўнай увагнутай крывой: больш стромкай у вер
    Да арт. Профіль раўнавагі ракі: 1 — нявыпрацаваныя профілі рэк Беларускага Паазер’я; 2 — выпрацаваныя профілі рэк Перадпалесся і Беларускага Палесся, блізкія да профілю раўнавагі.
    хнім цячэнні і спадзістай у ніжнім. У прыродзе падоўжны профіль рэчышча не ўяўляе сабой ідэальна плаўную крывую, ён зведвае бесперапынную перабудову ў выніку ваганняў клімату, змянення базіса эрозіі, тэктанічных рухаў і інш. Паняцце «П.р.р.» ўмоўнае, мае тэарэт. значэнне як гранічная форма профілю, да выпрацоўкі якой імкнецца рака. 3 рэк Беларусі бліжэй да раўнавагі падоўжны профіль рэчышчаў Прыпяці, Дняпра, верхняга цячэння Нёмана, Бярэзіны і большасці іх прытокаў. Падоўжныя профілі рэк Бел. Паазер’я не выпрацаваныя, на асобных участках захоўваюць выгляд ламанай лініі.
    ПРОХАРАВА Віялета Ігараўна (н. 17.11.1941, г.п. Чэрлак Омскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і анкалогіі. Др мед. н. (1997), праф. (1999). Скончыла Мінскі мед. інт
    ПРОЦІВАГАЗ	43
    (1964)	. 3 1964 у БелНДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1981 заг. аддзела). Навук. працы па гарманальнаметабалічных узаемаадносінах у сістэме «пухліна—арганізм», біяхім. перабудовах у арганізме анкалагічных хворых пры комплексным і камбінаваным лячэнні, пухлінных маркёрах, паказчыках электроннага парамагнітнага рэзанансу ў дыягностыцы раку.
    Тв:. Рак н цнклмческне нуклеотнды: Механязмы опухолевого роста, гормоночувствнтельность опухолевой тканн, пробл. клмннч. онкологан. Мн., 1993 (разам з Л.М.Берштэйнам, Я.Ф.Канаплёй); Лабораторная оценка побочных реакцнй органнзма на многокомпонентную хнмяотерапяю злокачественных опухолей у детского контмнгента больных (у сааўт.) // Актуальные проблемы онкологнн н медяцннской радяологня: Сб. науч. работ. Мн„ 1999.
    ПРбХАРАВА Святлана Міхайлаўна (н. 3.4.1939, Мінск), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1991), праф. (1994). Скончыла БДУ (1961). У 1961—67 працавала ў CM Беларусі. 3 1970 выкладае ў БДУ. Навук. працы па лінгвістыцы, лінгвакультуралогіі, этналінгвістыцы, русістыцы: «Славянабалтыйскія сінтаксічныя ізаглосы» (1993), «Нацыянальнакультурны кампанент тэксту» (1994), «Вертыкальнае сінтаксічнае поле як разнавіднасць карэляцыі» (1999) і інш.
    Тв:. Сннтакснс переходной русскобелорусской зоны: Ареальнотнпол. нсслед. Мн., 1991; О переходном характере белорусского сннтакснса. Мн., 1998; Еше раз о языковой непрерывностн. Мн., 1999; Глагол н дмнамнческнй аспект русской языковой м концептуальной картнны мнра. Мн., 1999.
    ПРОХАРАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 11.7.1916, г. Атэртан, Аўстралія), расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Pac. АН (1966, чл.кар. 1960). Замежны чл. Нац. АН Беларусі (1995), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АН інш. краін. Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1986). Скончыў Ленінградскі унт (1939). У 1939—41 і 1944—82 у Фіз. інце АН СССР (з 1968 нам. дырэктара). Адначасова з 1954 праф. Маскоўскага унта, з 1973 заг. кафедры Маскоўскага фіз.тэхн. інта, у 1973—92 акад.сакратар Аддз. агульнай фізікі і астраноміі Pac. АН, у 1982—98 дырэктар Інта агульнай фізікі Pac. АН (з 1998 ганаровы дырэктар). 3 1969 старшыня Навуковарэд. савета выдва «Вялікая Расійская энцыклапедыя»; у 1969—78 гал. рэдактар 3га выд. Вял. Сав. Энцыклапедыі. Навук. працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магн. з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прамсці, медыцыне, сувязі і інш. Разам з М.Г.Басавым стварыў першы квантавы генератар — мазер (1954), прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем (1955), які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль (1958). Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Басавым,
    Я.Таўнсам). Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэмія СССР 1980. Залаты медаль імя Ламаносава AH СССР (1988).
    Тв:. Методы нзготовленяя астрономнческой оптнкн. М., 1980 (разам з Э.А.Вітрычэнкам, Я.В.Трушыным); Научные основы прогресснвной технологнн. М., 1982 (у сааўт.); Квантовая электроннка. М., 1996.
    Літ:. А.М.Прохоров. М., 1989.
    М. М. Касцюковіч.
    ПРОХАРАЎ Аляксей Мікалаевіч (н. 19.1.1923, с. Раждзественскае Паворынскага рна Варонежскай вобл., Расія),
    Аляксандр Міхайлавіч Аляксей Мікалаевіч Прохараў.	Прохараў.
    удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, двойчы Герой Сав. Саюза (крас., чэрв. 1945). Ген.маёр авіяцыі (1976). Скончыў Балашоўскую ваен. авіяц. школу (1942), Ваен.паветр. акадэмію (1950). Ў Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Ленінградскім і 3м Бел. франтах. Камандзір звяна. нам. камандзіра і камандзір эскадрыллі штурмавога авіяц. палка капітан П. зрабіў 238 баявых вылетаў, вызначыўся ў баях пры прарыве блакады Ленінграда, Беларускай, Вільнюскай і УсходнеПрускай аперацыях, пры фарсіраванні рэк Нарва, Вуокса, Нёман і інш. 3 1950 на каманднаштабных пасадах, з 1968 на выкладчыцкай рабоце ў ваен.навуч. установах.
    Літ:. Людн бессмертного подвнга. Кн. 2. 4 нзд. М., 1975; Грннько А.Й., Улаев ГФ Богатырн землн Воронежской. Воронеж, 1965. ПРОХАРАЎ Георгій Міхайлавіч (29.4.1934, с. Ківерычы Рамешкаўскага рна Цвярской вобл., Расія — 12.4.1997), бел. вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу. Др хім. н. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1959). 3 1975 у Інце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі (у 1988— 94 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. тэхналогіі гаручых выкапняў, даследаванні хім. саставу і выкарыстанні тарфянога воску. Распрацаваў новыя спосабы вылучэння бітумаў з торфу і бурага вугалю, спосаб атрымання канцэнтратаў нафтавых меркаптанаў.
    Тв:. Эмулынруютнеся составы, содержашне торфяной воск (разам з Н.1.Лыч, Г.І.Крот) // Новые процессы н продукты переработкн торфа. Мн. 1982; Эфнрные бнтумы торфа (разам з В.С.Голубевай, А.В.Гусінцавай) // Хммня твердого топлява. 1988. №1. ПРбХАРАЎ Уладзімір Васілевіч (н. 26.4.1945, г. Цюкалінск Омскай вобл., Расія), бел. кампазітар. Скончыў Бел.
    кансерваторыю (1976, кл. Я.Глебава). 3 1981 выкладчык у муз. навуч. установах Мінска. Працуе ў розных жанрах. Сярод твораў: сімф. паэма «Пунсовыя ветразі» (1983); араторыі «Казка пра папа і работніка яго Балду» (1975), «Мір дому твайму» (1984); харавы цыкл «Поле беларускае» (1986); кантаты «Сонечны горад» (1997), «На Раство Хрыстова» (1999); вак. цыкл «Цёпла ў доме маім» (1999); паэмафантазія для скрыпкі і сімф. арк. (1998) і інш.; музыка да спектакляў драм. і лялечных траў, радыёспектакляў, для дзяцей. Т Б. Варфаламеева. ПРОХАРАЎ Якаў Васілевіч (6.11.1870, в. Пажаркі Калужскай вобл., Расія — 1942), рас. і бел. кампазітар, муз. этнограф. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1904, кл. М.РымскагаКорсакаваў 3 1921 супрацоўнік Дзярж. інта муз. навукі ў Маскве, уваходзіў у Беларускую песенную камісію. 3 1924 выкладчык Бел. муз. тэхнікума ў Мінску. Збіраў песні народаў Расіі, бел. нар. песні (запісаў у розных мясцовасцях больш за 150 песень). Сярод муз. твораў: харавыя апрацоўкі 82 бел. нар. песень (у т.л. «Ой рана на Йвана», «Ах ты, зорка мая»), рамансы на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Аўтар муз.этнагр. прац. Сярод яго вучняў М.Аладаў.
    ПРбХАСКА, Прохазка (Prochaska, Prochazka), Іржы (Георг; 10.4.1749, Бліжкавіцы, Чэхія — 17.7.1820), чэшскі фізіёлаг, анатам, афтальмолаг; папярэднік Я.Пуркіне. Адзін са стваральнікаў рэфлекторнай тэорыі. Скончыў Венскі унт (1776). У 1778—80 і 1791—1818 праф. Венскага і ў 1790—91 Пражскага унтаў. Навук. працы па анатоміі і фізіялогіі нерв. сістэмы, мышцаў, структуры кровазвароту. Прапанаваў тэрмін «рэфлекс». Правёў каля 3 тыс. аперацый на органах зроку. Заснаваў анатамічныя музеі ў Вене, Празе і навук. Мед. тва ў Празе.
    ПРОЦІАНЕМІЧНЫЯ СРОДКІ, лекавыя сродкі для лячэння анемій. Узмацняюць прадукцыю эрытрацытаў, ліквідуюць якасныя парушэнні ўтварэння эрытрацытаў у арганізме. Для лячэння анемій з паніжанай колькасцю гемаглабіну ўжываюць прэпараты, у якіх ёсць жалеза (напр., жалеза закіснага лактат, гемастымулін, фераплекс і інш.); пры анеміях з паменшанай колькасцю эрытрацытаў і павышаным насычэннем іх гемаглабінам — прэпараты вітаміну В)2 і фоліевай кіслаты; пры анеміях, што развіваюцца ў выніку прыгнечвання функцыі касцявога мозга, — сродкі, якія стымулююць функцыю касцявога мозга (эрытрапаэтын, калоніястымулюючыя фактары). М.К.Кеўра.
    ПРОЦІВАГАЗ, прыстасаванне для індывідуальнай аховы органаў дыхання і твару чалавека ад уздзеяння атрутных, радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш. Сухі фільтравальны
    44 ПРОЦІГІСТАМІННЫЯ
    П. распрацаваны рас. хімікам М.Дз.Зялінскім (1915). П. бываюць фільтравальныя і ізалявальныя. Фільтравальны ачышчае заражанае паветра праз аэразольны фільтр і шыхту процівагазавай каробкі. Выкарыстоўваецца, калі ў паветры дастаткова кіслароду. Маса каля 2 кг. Ізаляваныя П. бываюць на хімічна звязаным кіслародзе і са сціснутым кіслародам (паветрам). Выкарыстоўваюцца, калі ў паветры ёсць дамешкі, якія не здольны затрымліваць фільтравальны П., калі не хапае кіслароду, а таксама пад вадой. Маса 4—16 кг. У некат. галінах прамсці і сельскай гаспадарцы карыстаюцца П. і рэспіратарамі. Спец. П. існуюць для жывёлы. С.А.Акружко. ПРОЦІГІСТАМІННЫЯ СРбДКІ, а н 
    тыгістамінныя сродкі, лекавыя сродкі, якія блакіруюць рэцэптары тканак, адчувальныя да гістаміну (напр., пры алергічным стане, павышанай сакрэцыі салянай кты страўнікавымі залозамі і