• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    осуд і інш. Селішча 3—10 ст. належала балтам. Выяўлены рэшткі жытлаў зрубнай канструкцыі з печамікаменкамі, вырабы з косці, гліны, каменю, бронзы, жалеза. В.І.Шадыра. прудбк. другая назва р. Тур.
    пруддк, вёска ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы—Хойнікі. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі. За 17 км на ПдУ ад горада і 20 км ад чыг. ст. Калінкавічы, 120 км ад г. Гомель. 289 ж., 120 двароў (2000). Пач. школасад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПРУДОК, вёска ў Мазырскім рне Гомельскай вобл., на левым беразе р. Тур, на аўгадарозе Мазыр—Петрыкаў. Цэнтр сельсавета і Мазырскай занальнай дзярж. сортавыпрабавальнай станцыі. За 9 км на 3 ад горада і чыг. ст. Мазыр, 142 км ад Гомеля. 812 ж., 312 двароў (2000). Твы з абмежаванай адказнасцю «Лотас» і «Крыніца». Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    ПРУДбк, вёска ў Казлоўскім с/с Светлагорскага рна Гомельскай вобл., каля р. Бярэзіна, на аўтадарозе Рэчыца— Бабруйск. Цэнтр калгаса. За 27 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, 137 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. СветлагорскнаБярэзіне. 308 ж., 146 двароў (2000). Міжгасп. прадпрыемства «Прудок». Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Каля вёскі селішча (2я пал. 1га тыс. да н.э. —пач. 2га тыс. н.э ).
    ПРУДбН (Proudhon) П’ер Жазеф (15.1.1809, г. Безансон, Францыя — 19.1.1865), французскі філосаф, сацыёлаг, эканаміст, тэарэтык анархізму, заснавальнік пруданізму. У сваёй сінт. філасофіі спалучаў антытэізм (засн. на тэзісе «Бог — гэта зло») і прызнанне трансцэндэнтнага пачатку ў прыродзе і грамадстве, валюнтарызм і тэалагічны
    пружанскі	49
    правідэнцыялізм. Гісторыю грамадства разглядаў як барацьбу ідэй. У кн. «Што такое ўласнасць?» (1840) абвяшчаў буйную ўласнасць крадзяжом, адстойваў уласнасць, не звязаную з эксплуатацыяй чужой працы. У прайы «Сістэма эканамічных супярэчнасцей, ці Філасофія жабрацтва» (т. I—2, 1846) прапаноўваў мірную перабудову грамадства шляхам рэформ у галіне абарачэння (безграшовы абмен таварамі, беспрацэнтны крэдыт і інш.); крытыкаваў камунізм як «абсурдную ідэалогію», «згуртаванне зла і тыраніі», «рэлігію жабраіггва». Дзяржаву лічыў гал. сродкам расколу грамадства, паразітызму і прыгнёту, прапанаваў праекты яе ліквідацыі ці федэратыўнай перабудовы, накіраванай на раздрабленне цэнтралізаваных дзяржаў на дробныя аўтаномныя вобласці.
    ПРУДОН (Pmd’hon) П’ер Поль (4.4.1758, г. Клюні, Францыя — 14.2.1823), французскі жывапісец і рысавальшчык. Вучыўся ў Ф.Дэвожа ў Дыжоне (да 1780) і
    Ж.Ж.Русо, «Дафніс і Хлоя» Лонга і інш. Графічныя творы вызначаюцца тонкасцю і смелай выразнасцю святлоценявой мадэліроўкі (партрэт К.Маер).
    Я.Ф.Шунеііка.
    ГІРУЖАНСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы майстроў 19—20 ст. з г. Пружаны Брэсцкай вобл., аднаго з буйнейшых ганчарных цэнтраў паўд.зах. Беларусі. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд традый. асартыменту: гаршкі і слоі з накрыўкамі, збаны, макатры, спарышы, міскі, талеркі, патэльні, кубкі і інш., якія вызначаліся буйнымі формамі, глянцаваным дэкорам у выглядзе вертыкальных і косых палос, рамбічнай сеткі, завіткоў, елачкі і інш. Характар размяшчэння дэкору падкрэсліваў выразнае чляненне форм вырабаў. 3 1920х г. асвоены таксама выраб глазураванага посуду. 3 1984 промысел не існуе.
    Літ.: С а х у т а Я.М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987. Я.М.Сахута.
    Рыхтуе аграномаў, тэхнікаўмеханікаў, тэхнікаўэлектрыкаў. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.): аграномія; механізацыя сельскай гаспадаркі; электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
    ПРУЖАНСКІ ПАВЕТ, адм.тэр. адзінка з 1795 у Рас. імперыі, з 1919 у Польшчы, з 1939 у БССР. Цэнтр — мяст. Пружаны. Утвораны ў 1795 у складзе Слонімскай, з 1796 у Літоўскай губ. У павет увайшла ч. Брэсцкага пав., у 1796 далучана ч. Бярозаўскага пав. 3 1802 у Гродзенскай губ. У 1861 — 22 воласці. Паводле перапісу 1897 у П.п. 139,9 тыс. жыхароў, 8 мястэчак, 540 сёл і вёсак. 3 1919 у складзе Польшчы. У 1920 зах. ч. павета перададзена Белавежскаму пав.,
    П.Прудон. Партрэт імператрыйы Жазефіны. 1805.
    ПРУЖАНСКІ АГРАРНАТЭХНІЧНЫ
    КАЛЕДЖ Засн. ў 1953 як тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі, з 1965 саўгастэхнікум, з 1996 с.г. тэхнікум, з 2001 аграрнатэхн. каледж.
    Да арт. Пружанская кераміка. A. Т a Kapa ў с к і. Ганчарны посуд. 1980я г.
    з 1921 у Палескім ваяв., падзяляўся на 17 (пасля 9) гмін. 3 вер. 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Брэсцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на яго тэр. ўтвораны Пружанскі і інш. раёны. В.Л.Насевіч.
    ПРУЖАНСКІ РАЁН. Размешчаны на ПнЗ Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,8 тыс. км2. Нас. 64,3 тыс. чал. (2000), гарадскога 40,3%. Ся
    ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы (да 1783). Наведаў Італію (1784—89). Зазнаў уплывы ант. мастацтва, Леанарда да Вінчы і Карэджа. У творчасці спалучаў строгія рысы позняга класіцызму з інтымнасцю, грацыяй і жывапіснай мяккасцю мастацтва 18 ст.; часам экзальтацыя і сентыментальнасць яго твораў папярэднічалі стылістыцы рамантызму. Аўтар карцін і пано на міфалагічныя і алегарычныя сюжэты («Мудрасць і Праўда сыходзяць на зямлю», 1799; «Псіхею выкрадаюць Земфіры», «Правасуддзе і Пакаранне праследуюць Злачынства», абедзве 1808; «Венера і Адоніс», 1812; «Зефір гайдаецца на водах», 1814), партрэтаў (пары Антоні, 1796; імператрыцы Жазефіны, 1805; мадам Жар, 1822), ілюстрацый да кн. «Новая Элаіза»
    50	ПРУЖАНСКІ
    рэдняя шчыльн. 23 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Пружаны. Уключае г.п. Ружаны і Шарашова, 243 сельскія населеныя пункты, Ружанскі і Шарашоўскі пасялковыя Саветы, 20 сельсаветаў: Бакунскі, Варанілавіцкі, Велікасельскі, Гарадзечанскі, Зеляневіцкі, Крыніцкі, Лінаўскі, Лыскаўскі, Мокраўскі, Навазасімавіцкі, Паўлаўскі, Пружанскі, Роўбіцкі, Ружанскі, Смалянскі, Старавольскі, Сухопальскі, Хараўскі, Шаняўскі, Шчарчоўскі.
    Большая ч. тэр. раёна ў межах Прыбугскай раўніпы. Паверхня раўнінная, на асобных участках спадзісгахвалістая, ,80% яе на выш. 150—170 м, 17% вышэй за 170 м, найвыш. пункт 202 м (за 6 км на ПнУ ад г.п. Ружаны). Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пяскі. Сярэдняя тра студз. 5,1 °C, ліп. 18,3 °C. Ападкаў 572 мм за год. Вегетац. перыяд 200 сут. Найб. рэкі Ясельда, Зальвянка, Нараў, Нараўка, Левая Лясная. Каналы Вінец і Мухавец. Вадасх. Гута, Паперня, Руднікі, Залессе. Пераважаюць глебы с.г. угоддзяў: дзярновападзолістыя (32%), дзярновападзолістыя забалочаныя (29%), тарфянабалотныя (28%), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (10,8%). Пад лесам 43,6%. Лясы пераважна хваёвыя, чорнаальховыя, бярозавыя, яловыя, трапляюцца дубовыя, асінавыя, грабавыя. Найб. лясныя масівы Белавежская пушча і Ружанская пушча. Каля 40% штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. Пад балотамі 3,3%. Найб. балота Дзікае. На тэр. раёна ч. нац. парку Белавежская пушча, заказнікі рэсп. значэння: біял. — МіхалінскаБярозаўскі, Ружанская пушча, Буслаўка, гідралагічны — Дзікае. Заказнікі мясц. значэння: біял. Выдранка, Папялёва і гідралагічны Зальвянка. Ахоўныя тарфянікі: Гай, Лібертполь, Парасліна. Ясенец. Помнікі прыроды рэсп. значэння: піхты белыя Лінаўскія і насаджэнне хвоі веймутавай у Лінаўскім лясніцтве; мясц. значэння: парк «Пружаны» ў г. Пружаны і школьны дэндрарый у г.п. Ружаны.
    Агульная пл. с.г. угоддзяў 131,6 тыс. га, з іх асушаных 47,6 тыс. га. На 1.4.2001 у раёне 23 калгасы, 5 саўгасаў, 34 фермерскія гаспадаркі, Аранчыцкая птушкафабрыка, эксперым. базы «Белавусаўшчына» і «Светлы шлях». Сельская гаспадарка спецыялізуецца пераважна на малочнамясной жывёлагадоўлі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, лён, бупьбу. Прадпрыемствы харч. (сыр, масла, йэльнамалочныя прадукты, сухое абястлушчанае малако, плодаагароднінныя кансервы і інш.), мэблевай, кааператыўнай, першаснай апрацоўкі лёну, буд. матэрыялаў прамсці, зд радыёдэталей, лясгас. Па тэр. раёна праходзяць: чыг. Брэст—Масква, аўгадарогі Слонім—Высокае, Пружаны— Бяроза, Свіслач—Поразава—Пружаны, Гродна—Ваўкавыск—Івацэвічы, Пружаны—мяжа Польшчы. У раёне 31 сярэдняя (у т.л. 1 вячэрняя), 8 базавых, 4 пач. школы, школа мастацтваў, дзіцячаюнацкая спарт. школа, Пружанскі аграрнатэхнічны каледж, 2 цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр сучасных сродкаў навучання, турыстычная база, 36 дашкольных устаноў, 60 дамоў культуры і
    клубаў, 62 бкі, 7 бальніц, 3 амбулаторыі, 35 фельч.ак. пунктаў, абласная псіхіятрычная бальніца. Музеі: народны музейсядзіба «Пружанскі палацык», нар. музей славы, працы, краязнаўства ў аграрнатэхн. каледжы ў г. Пружаны. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Крыжаўзвіжанская (1914) у в. Аранчыцы, Аляксандра Неўскага (1888) у в. Блізная, Мікалаеўская (1799) у в. Вяжное, Пакроўская (1825) у в. Гарадзечна, Мікалаеўская (1811) у в. Засімавічы, Крыжаўзвіжанская (1878) у в. Зельзін, Прачысценская (1834) у в. Круглае, касцёл (пач. 20 ст.) у в. Лінава 1е, кляштар місіянераў (1763—85) і царква Раства Багародзіцы (1930) у в. Лыскава, Петрапаўлаўская царква (2 пал. 19 ст.) у в. Мокрае, царква (1903) у в. Смаляніца, Крыжаўзвіжанская царква (пач. 20 ст.) у в. Сухопаль, царква (19 ст.) у в. Ялова. Гіст. помнік — рэшткі каралеўскага замка (15—18 ст.) каля в. Лыскава, археал. помнік — каменны ідал у в. Буцькі. На тэр. раёна ў Белавежскай пушчы ўрадавая рэзідэнцыя Віскулі. Выдаюцца газ. «Раённыя будні», «Голас Пружаны».
    Н.П.Зеляняк, РРПаўлавец
    ПРУЖАНСКІ САБбР АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Пружаны Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1866. Прамавугольная ў плане мураваная 3нефавая 8слуповая базіліка з паўавальнай 3яруснай апсідай, вырашанай у 2м і 3м ярусах як ратонда і завершанай купалам. Гал. фасад вылучаны яруснай вежайзваніцай (у ніжнім ярусе — тамбур з 2 памяшканнямі абапал яго і хоры). Сцены дэкарыраваны пілястрамі, шырокімі прафіляванымі антаблементамі. Аконныя праёмы арачныя і круглыя. Парталы гал. і бакавых уваходаў падкрэслены плоскімі несапраўднымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Другі ярус ратонды аздоблены нішамі.
    Пружанскі сабор Аляксандра Неўскага.
    ПРУЖАНЫ, горад, цэнтр Пружанскага рна Брэсцкай вобл., на вытоку р. Мухавец. Вузел аўтадарог на Брэст, Высокае, Кобрын, Слонім, Бярозу, Поразава. За 13 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Баранавічы—Брэст, за 89 км ад Брэста. 20,2 тыс. ж. (2000).
    Вядомы з 1487 пад назвай Дабучын. Да 1519 у Кобрынскім княстве, пасля ў Кобрынскім, з 1566 у Брэсцкім пав. У 16 ст. належалі каралеве Боне Сфорца, потым яе дачцэ Ганне, якая ў 1589 дала гораду магдэбургскае права і герб. У 1563 — 1250 ж., 278 гаспадарак. 3 канца 16 ст. замацоўваецца назва П. У час войнаў сярэдзіны 17 — 1й пал. 18 ст. моцна разбураны, уцалела '/, пабудоў. Да канца 18 ст. адбудаваны, у 1791 — 2094 ж. 3 1795 у Рас. імперыі, цэнтр Пружанскага павета. У час паўстання 1863—64 заняты паўстанцамі 13.2.1863. У 1897 — 7634 ж„ 14 дробных прадпрыемстваў, павятовае і прыходскае вучылішчы, 6 бальніц, 2 царквы, касцёл, сінагога. У 1919—39 у Польшчы, цэнтр павета П