Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
алескага ваяв. Дзейнічалі падп. аргцыі КПЗБ і КСМЗБ, Беларускай сялянскаработніцкай грамады, Таварыства беларускай шко
Плошча ў г. Пружаны.
Пружаны. Сядзібны дом. 19 ст.
лы. 3 вер. 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Пружанскага рна. 23.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў створаным тут гета трымалі да 10 тыс. чал., загубілі больш за 4 тыс. чал. Вызвалены 17.7.1944 войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе наступлення на Брэсцкім напрамку.
Працуюць зды: кансервавы, радыёдэталей, ільнозавод, масласырзавод; камбінаты буд. матэрыялаў і плодакансервавы, друкарня, лясгас, Пружанскі аграрнатэхнічны каледж і інш. У горадзе Дом культуры, 2 бкі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, сав. воінаў і партызана. Помнік В.З.Харужай, сав. лётчыкам.
ПРУСАЎ 51
У 16 ст. ў П. існаваў палацавы комплекс, т.зв. Каралеўскі двор (вядомы паводле інвентара 1597), у 2й пал. 18—19 ст. — барочны rap. асабняк. У 2й пал. 19 ст. ў прадмесці П. Горкі пабудаваны капліца (1852), Пружанскі сабор Аляксандра Неўскага, СпасаПраабражэнская царква (1875—78), касцёл Ушэсця св. Дзевы Марыі (1883), гандл. рады ў стылі барока і класіцызму (1896, арх. Міхайлоўскі і Савіч), комплекс rap. сядзібы (арх. Ланці). У сучасным горадзе 3 планіровачныя раёны: паўд., зах. і ўсходні. Арх.планіровачная структура вызначаецца цэнтр. восевай магістраллю (вуліцы Савецкая, Кобрынская, Кастрычніцкая), перпендыкулярнымі да яе вуліцамі Леніна, Р.Шырмы, Чырвонаармейскай і звілістым абрысам поймы р. Мухавей. Горад забудоўваўся паводле схемы планіроўкі 1959, якая ўпарадкавала нерэгулярную сетку вуліц, генплана 1974 і праекта дэталёвай планіроўкі цэнтра 1977. Адм.грамадскі цэнтр склаўся на вуліцах Савецкай і Шырмы. Цэнтр. ч. горада і цэнтр усх. раёна забудаваны 4—5павярховымі дамамі. У паўн. ч. і па вул. Шырмы створаны новыя мікрараёны з 5—9павярховых дамоў, узводзяцца будынкі сядзібнага тыпу. Паводле генплана 1998 здзяйсняецца пераход да катэджнага будва на ўскраінах горада. Зона адпачынку — штучны вадаём у паўд. ч. горада, р. Мухавец і парк у паўн. частцы. С.Ф.Цярохін, УЛАяісейчык (архгтэктура). ПРЎЗІНЕР (Pmsiner) Стэнлі Бен (н. 28.5.1942), амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг. Праф. Каліфарнійскага унта. Адкрыў прыёны — інфекц. агенты бялковай прыроды, якія выклікаюць пашкоджанні галаўнога мозга (энцэфалапатыі) чалавека і жывёл, у т.л. скрэйпі (сверб) авечак і губчатую энцэфалапатыю («шаленства») буйн. par. жывёлы. Вызначыў амінакіслотную паслядоўнасць прыёнавага бялку і індэтыфікаваў яго ген. Нобелеўская прэмія 1997.
А.Ю.Маніна.
ПРУНАРЫУ (Prunariu) Думітру (н. 27.9.1952, г. Брашоў, Румынія), першы касманаўт Румыніі. Герой Сав. Саюза (1981). Герой Румыніі (1981). Лётчыккасманаўт Румыніі (1981). Палкоўнік. Скончыў Бухарэсцкі політэхн. інт (1976), Ваеннаавіяц. афіцэрскую школу (1977). 3 1978 у атрадзе касманаўтаў. 14—22.5.1981 з ЛА.Паповым здзейсніў (як касманаўгдаследчык) палёт на касм. караблі «Саюз40» і арбітальнай станцыі «Салют6» (асн. экіпаж У.В.йвалёнак, В.П.Савіных). У космасе правёў 7,86 сут. 3 1990 нач. грамадзянскай авіяцыі Румыніі. 3 1998 прэзідэнт Касмічнага агенцтва Румыніі. УСЛарыёнаў. ПРЎНСКЕНЕ (Prunskiene) Казімера Данута (н. ў лют. 1943 в. Васюлішкю Уценскага пав., Літва), літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1987). Скончьша Вільнюскі унт. 3 1965 на выкладчыцкай і навук. працы. 3 1989 нам. старшыні ўрада, у маі 1990 — студз. 1991 прэм’ерміністр Літвы. Ініцыятар стварэння і адзін з лідэраў левацэнтрысцкага руху — Форуму будучага Літвы, апазіц. радыкальнаму паліт. курсу В.Ландсбергіса.
Тв:. Управленпе агропромышленным комплексом Лнтовской ССР. Вшіьнюс, 1986; Продовольственное хозяйство: методолошя структурноорганнзацнонного совершенствованпя. М., 1989.
ПРУС (Prus) Баляслаў [сапр. Г л а в а ц кі (Glowacki) Аляксандр; 20.8.1847, г. Грубешаў, Польшча — 19.5.1912], польскі пісьменнік, публіцыст. Вучыўся ў Гал. школе ў Варшаве (1866—68). 3 1873 супрацоўнічаў у газетах і часопісах, у 1882—83 рэдактар час. «Nowiny» («Навіны»). Друкаваўся з 1872. Зазнаў уплыў польскага пазітывізму. Аўтар рэаліст. аповесцей «Анелька», «Зваротная хваля» (абедзве 1880), «Фарпост» (1885), у якіх крытыка шляхты, жыццё рабочых, барацьба сялян супраць ням. кала
Д.Прунарыў. Б.Прус.
нізацыі. Жыццё чалавека з сац. нізоў, лёс дзіцяці і яго ўяўленне аб навакольным свеце ў навелах «Міхалка» (1880), «Антак» (1881), «Камізэлька» (1882), «Грахі маленства» (1883) і інш. Вяршыня яго рэаліст. творчасці — сац.псіхал. раман «Лялька» (1887—89, экранізайыя 1968), у якім аналіз грамадскага і духоўнага жыцця Польшчы 19 ст., разнастайнасць характараў, банкруцтва ідэй пазітывізму, а таксама рамант. ілюзій. У сац.быт. рамане «Эмансіпіраваныя жанчыны» (1890—93) карціна жыцця Варшавы і правінцыі, багаййе псіхал. і прафес. тыпаў жанчын. Гісторыкафілас. раман «Фараон» (1895—96, экранізацыя 1966) адметны маст. дасканаласцю; на фоне паліт. барацьбы за ўладу ў Егіпце ў 11 ст. да н.э. вырашаюцца праблемы сучаснасці. Аўгар раманаў «Дзеці» (1908), «Перамены» (1911), літ.крытычных прац. Стварыў арыгінальную форму «Хронік» (т. 1—20, выд. 1954— 70). Яго творчай манеры ўласцівы спалучэнне псіхал. і сац. аналізу, гумар, лірызм, канкрэтнасць і пластычнасць апісанняў. На бел. мову асобныя творы П. пераклалі Я.Брьіль, П.Бітэль, М.Чарнецкі.
Тв.: Pisma. Т. 1—29. Warszawa, 1948—52; Listy. Warszawa, 1959; Wybdr pism. T. 1—10. 5 wyd. Warszawa, 1974—75; Бел. nep. — Міхалка. Мн., 1930; Грахі маленства: Апавяданні. Мн., 1981; На канікулах // Далягляды, 1987. Мн., 1987; Рус. пер. — Соч. Т. 1—7. М., 1961—63.
Jlim.: Szweykowski Z. Twdrczosc Boleslawa Prusa. 2 wyd. Warszawa, 1972; Pie^cikowski E. Nad twdrczosci^ Boleslawa Prusa. Poznan, 1989. С.Дз.Малюкоеіч.
ПРУСАК, т a p a к a н рыжы (Blattella germanica), насякомае атр. тараканавых. Пашыраны ўсюды; сінантропны від, жыве пераважна ў жыллі чалавека. Актыўны ўначы. Можа пашкоджваць харч. прадукты, скураныя вы
рабы, пераплёты кніг, пакаёвыя і цяплічныя расліны. Пераносчык узбуджальнікаў шэрагу хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў. Цеплалюбівы, гіне пры тры ніжэй за 5 °C.
Даўж. да 13,3 мм. Цела пляскатае. Пярэднія крылы (надкрылы) скурыстыя, заднія — тонкія. Вусікі доўгія. Ротавыя органы грызучыя. Усёедныя. Яйцы адкладваюць (да 40 шт.) у аатэку — хіцінавую капсулу, якую да 40 дзён выношваюць на канцы брушка. Ператварэнне няпоўнае.
ПРЎСАЎ Алег Віктаравіч (13.6.1970, г. Віцебск — 11.9.1996), бел. мастак, паэт. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1990), вучыўся ў Бел. AM (1990—93). Адзін з заснавальнікаў творчай групы «УБ/КУС» (1989). Працаваў у графіцы і станковым жывапісе. Сярод жывапісных твораў: «Пераможца», «Апошнія каралі» (абодва 1989), «Трэцяя крыніца святла» (1991), «Белае воблака» (1993),
А.Прусаў. Белы нацюрморт. 1994.
«Неспакойнае лета», «Партрэт невядомай», «Тройца», «Дзіця», «Партрэт зялёных нажніц», «Утаймавальніца пчол», «Выкрадальнік ідэй», «Белы нацюр
Прусак: 1 — самец; 2 — самка.
52 ПРУСАЎ
морт» (усе 1994), «Кубак халоднай гарбаты», «Жоўты нацюрморт» (абодва 1995); графічных кампазіцый «Анёл смерці» (1990), «Веснавая рапсодыя» (1992), «Танец адзінокага сэрца» (1993), «Закаханыя» (1994), «Звездары» (1995). Творам уласціва выразная кампазіцыйная пабудова, свабодная дынаміка лінейных рытмаў, стрыманы каларыт, дэкаратыўнасць. Аўтар зб. паэзіі «Саната для флейты з марыянеткай» (1994).
Тв:. Нзбр. соч. Внтебск. 1997.
Н.В. Сідарэнка. ПРЎСАЎ Іван Аляксеевіч (11.6.1919, в. Бярозаўка Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. — 13.9.1994), бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Др тэхн. н. (1968), праф. (1971). Скончыў Львоўскі унт (1950). 3 1969 у БДУ (у 1970— 86 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Распрацаваў новы варыянт удакладненай тэорыі выгіну пласцін з шырокім дыяпазонам дастасавальнасці, тэрмапругкія камплексныя патэнцыялы, на аснове якіх атрымліваюць эфектыўныя рашэнні асн. краявых задач анізатропных асяроддзяў.
Тв.: Некоторые задачн термоупругостя. Мн., 1972. П.М.Бараноўскі. ПРУСАЦТВА, мілітарысцкія традыцыі юнкерства Прусіі, а пасля 1871 і аб’яднанай вакол яе Германіі. П. называюць таксама і мілітарысцкі паліцэйскабюракратычны рэжым у Прусіі і Герм. імперыі. Адметныя рысы П. — шавінізм, нянавісць да інш., асабліва слав. народаў, агрэсіўныя памкненні, культ грубай сілы, вернападданства, пагардлівыя адносіны да культуры і прагрэсу, адданасць палачнай дысцыпліне.
ПРЎСІНА, вёска ў Дзямідавіцкім с/с Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл., на р. Крупня, каля аўтадарогі Касцюковічы—Хоцімск. Цэнтр калгаса. За 2 км на У ад г. Касцюковічы, 162 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Камунары. 480 ж., 190 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. СвятаБагародзіцкая царква (1683).
ПРЎСІЯ (Preupen), дзяржава, потым зямля (адм. адзінка) у Германіі (да 1945). Асн. гіст. ядро П. — Брандэнбург, які аб’яднаўся ў 1618 з анклаўнай тэрыторыяй — герцагствам Прусія (у далейшым — Усходняя П.), што ўзнікла ў 1525 на ч. зямель Тэўтонскага ордэна, захопленых ім у прусаў (адсюль назва). БрандэнбургскаПруская дзяржава ў 1701 стала каралеўствам П. (сталіца — Берлін). Кіруючую ролю ў эканам. і паліт. жыцці П. адыгрывала юнкерства. Прускія каралі з дынастыі Гогенцолернаў (Фрыдрых II, Фрьшрых Вільгельм II, Фрыдрых Вільгельм III) у 18 — 1й пал. 19 ст. значна пашырылі тэр. дзяржавы, у т.л. ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. 3 часоў каралявання
Фрыдрыха Вільгельма I [1713—40] аформіўся ваен.бюракратычны лад прускай дзяржавы. У час напалеонаўскіх войнаў тут праведзены ШтайнаГардэнберга рэформы. Пасля франкапрускай вайны 1870—71 прускае юнкерства на чале з О.Бісмаркам завяршыла аб’яднанне Германіі на прускамілітарысцкай аснове; прускі кароль стаў і герм. імператарам. Ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі ліквідавана манархія, П. стала адной з герм. зямель (найбуйнейшая, у 1939 мела пл. 294 159 км2, 41,8 млн. жыхароў). Ў 2ю сусв. вайну фаш. ўлады аб’явілі аб уключэнні ў склад Усходняй П. паўн.зах. раёнаў Брэсцкай і Бела