Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
інш.). Класіфікуюць у залежнасці ад рэцэптараў, з якімі яны ўзаемадзейнічаюць. Адрозніваюць Нг, Нг, Н3блакатары. Да Н।блакатараў адносяць дымедрол, супрасцін, тавегіл і інш. (ужываюць для лячэння алергіі), да Н2блакатараў — цыметыдзін, раніты
дзін і інш. (выкарыстоўваюць пры лячэнні язвавай хваробы страўніка і 12ці перснай кішкі, гіперацыдных гастрытаў). М.К.Кеўра. ПРОЦІДЫЯБЕГЬІЧНЫЯ СРбДКІ, а н
тыдыябетычныя сродкі, лекавыя сродкі для лячэння дыябету цукровага. Зніжаюць колькасць глюкозы ў крыві. Да іх адносяць прэпараты інсуліну (з падстраўнікавых залоз свойскіх жывёл), цукразніжальныя сінт. прэпараты. Адрозніваюць прэпараты інсуліну кароткачасовага дзеяння — 6—8 гадз. (просты інсулін, суінсулін), сярэдняй працягласці — 12—18 гадз (Бінсулін,
а
б
суспензія цынкінсуліну аморфная) і працяглага дзеяння — 24—30 гадз (суспензія цынкінсуліну). Ужываюць таксама прэпараты чалавечага інсуліну (у параўнанні з жывёльнымі радзей выклікае пабочныя эфекты), напр., хумалог, хумулін, ультратард. Да сінт. П.с. адносяць вытворныя сульфанілмачавіны (бутамід, хлорпрапамід, букарбан і інш.) і бігуаніды (напр., глібутыд).
М.К.Кеўра.
ПРОЦІЗАПАЛЁНЧЫЯ СРбДКІ, лекавыя прэпараты для памяншэння або ліквідацыі запаленчых рэакцый. Падзяляюць на стэроідныя і нестэроідныя. Да стэроідных адносяць глюкакортыкастэроіды — гарманальныя прэпараты кары наднырачнікаў і іх сінт. заменнікі (гідракартызон, прэднізалон і інш.), яны валодаюць моцным імунадэпрэсіўным дзеяннем. Стэроідныя П.с.
выкарыстоўваюць для лячэння міякардытаў, вострых і хранічных нефрытаў, гепатытаў і інш. запаленчых хвароб. Мясцова стэроідныя П.с. ўжываюць у дэрматалогіі, афтальмалогіі, отарыналарынгалогіі. Да нестэроідных П.с. адносяць вытворныя карбонавых кт, піразалону і аксікаму. 3 групы карбонавых кт найб! пашыраны саліцылаты (ацэтылсаліцылавая кта), вытворныя фенілпрапіёнавай, індалвоцатнай і інш. кіслот. Нестэроідныя П.с., акрамя
асн. дзеяння, часта выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальныя сродкі, пры галаўным болі. М.К.Кеўра. ПРОЦІЗАЧАТКАВЫЯ СРбДКІ. к а н т р а ц э п т ы в ы, сродкі, якія засцера
гаюць ад цяжарнасці. Адрозніваюць мех. і хім. П.с., якія выконваюць бар’ерную функцыю і перашкаджаюць злучэнню сперматазоіда і яйцаклеткі, гарманальныя П.с., якія парушаюць фізіял. механізмы ўзнаўлення патомства. Да мех. П.с. адносяць прыстасаванні, якія прадухіляюць пранікненне сперматазоідаў у матку або перашкаджаюць развіццю ў матцы аплодненай яйцаклеткі (прэзерватывы, гумавыя дыяфрагмы, каўпачкі, унутрыматачныя сродкі). Мужчынскі прэзерватыў — адзін з найб. эфектыў
Процівагаз. a — фільтравальны; б — кіслародны ізалявальны (1 — ішеммаска; 2 — клапанная каробка; 3 — 9 гапкалітавы патрон; 4 — злучальная трубка; 5 — пройівагазная каробка; 6 — вугалькаталізатар; 7 — ватная пракладка; 8 — процідымны фільтр; 9 — балон з кіслародам; 10 —дыхальны мяшок; 11 — рэгенератыўны патрон).
ных сродкаў прафілактыкі венерычных захворванняў і СНІДу. Унутрыматачныя П.с. ўводзяць у поласць маткі (могуць мець і лек. сродкі). Да хім. П.с. мясц. дзеяння адносяць рэчывы, якія выклікаюць гібель сперматазоідаў, што трапілі ў похву (напр., слабыя арган. кты, экстракты некат. раслін). Хім. П.с. часта камбінуюць паміж сабой і выкарыстоўваюць у выглядзе спец. паст, парашкоў і інш. Пашыраны гарманальныя лек. П.с., якія прадухіляюць цяжарнасць шляхам прыгнечвання авуляцыі і сперматагенезу, зменай уласцівасцей слізі шыйкі маткі і інш. У якасці пераральных гарманальных П.с. выкарыстоўваюць сінт. аналагі жан. палавых гармонаў або іх камбінацыі. М.К.Кеўра. ПРОЦІЗЗЙННЕ, слабае свячэнне, якое назіраецца на начным небе ў месцы, дыяметральна процілеглым Сонцу. Абумоўлена рассеяннем сонечнага святла пылавымі часцінкамі міжпланетнага асяроддзя. Mae форму эліпса, вял. вось якога накіравана ўздоўж экліптыкі. Сярэднія вуглавьм памеры (6—8°) х (10—13°). Сярэдні кантраст над фонам начнога неба 10—12% (макс. — 20%). Форма, памеры і яркасць залежаць ад сонечнай актыўнасці. Найлепшыя ўмовы назірання вясной і восенню. Гл. таксама Задыякальнае святло.
ПРОЦІКАШЛЕВЫЯ срддкі, лекавыя сродкі, якія знімаюць кашаль шляхам прыгнечвання цэнтр. і (або) перыферычных звёнаў кашлевага рэфлексу. Адрозніваюць П.с. цэнтр. дзеяння (прыгнечваюць функцыю кашлевага цэнтра) і перыферычнага (памяншаюць паток аферэнтных імпульсаў у ц.н.с. з запалёных слізістых абалонак дыхальных шляхоў). П.с. цэнтр. дзеяння падзяляюць на апіоідныя (наркатычныя) і неапіоідныя (ненаркатычныя). Апіоідныя П.с. — алкалоіды опіуму ці сінт. аналагі марфіну (кадэін, этылмарфін) — валодаюць таксама актыўнасцю анальгетыкаў, зніжаюць адчувальнасць дыхальнага цэнтра, павышаюць тонус бронхаў і інш. (пры працяглым ужыванні наркатычныя П.с. выклікаюць лек. залежнасць). Да ненаркатычных П.с. цэнтр. дзеяння адносяць глаўцын і акселадзін; да П.с. перыферычнага дзеяння — лібексін. Процікашлевай актыўнасцю валодаюць таксама рэчывы, якія аказваюць слабае анестэзійнае ўздзеянне на слізістыя абалонкі (ментол, фалімінт). П.с. ўжываюць пры сухім кашлі, пры кашлі з макротай П.с. проціпаказаны.
М ККеўра.
ПРОЦІЛЁГЛАСЦЬ, адносіны ўзаемнага выключэння бакоў; кожны з 2 бакоў, які ўваходзіць у структуру супярэчнасці. Гл. Супярэчнасць дыялектычная.
ПРОЦІЛЕГЛАЯ ТЭАРЭМА. тэарэма, якая атрымліваецца заменай умовы і высновы дадзенай зыходнай (прамой) тэарэмы на іх адмаўленні. Напр., для тэарэмы «калі ў чатырохвугольніку сума процілеглых вуглоў роўная 180°, то вакол гэтага чатырохвугольніка можна
ПРОЦІРАКЕТА 45
апісаць акружнасць» П.т. будзе «калі ў чатырохвугольніку сума процілеглых вуглоў не роўная 180°, то вакол гэтага чатырохвугольніка нельга апісаць акружнасць». П.т. раўнасільная. адваротнай тэарэме.
ГІРОЦІЛЕГЛЫЯ ЛІКІ, два лікі, сума якіх роўная нулю. Напр., 7 і 7, 2 + / і 2 і. Нуль — адзіны лік, процілеглы самому сабе. На камплекснай плоскасііі П.л. адлюстроўваюцца пунктамі, сіметрычнымі адносна пачатку каардынат.
ПРОЦІЛбДАЧНАЯ АВІЯЦЫЯ, род марской авіяцыі (у некат. краінах род ВПС), прызначаны для пошуку і знішчэння з паветра падводных лодак праціўніка. Дзейнічае самастойна або ва ўзаемадзеянні з процілодачнымі караблямі. Падзяляецца на авіяцыю берагавога базіравання і карабельную (палубную). Уключае процілодачныя самалёты, у т.л. гідрасамалёты, і' верталёты. Узнікла ў 1ю сусв. вайну, найб. развіццё атрымала ў 2ю сусв. вайну. Аснашчана радыёлакацыйнымі станцыямі, газасігналізатарамі, магнітометрамі, гідралакатарамі, саманаводнымі тарпедамі, глыбіннымі бомбамі, кіроўнымі ракетамі і інш.
ПРОЦІЛрДАЧНЫ КАРАБЕЛЬ, баявы надводны карабель для пошуку і знішчэння падводных лодак. Як П.к. выкарыстоўваюцца авіяносцы, цяжкія атамныя ракетныя крэйсеры (напр., «Пётр Вялікі»), процілодачныя крэйсеры (сярод іх быў авіянясучы крэйсер «Мінск»), вял. і малыя П.к., вартавыя караблі, эскадраныя мінаносцы (у т.л. былы «Віцэадмірал Дрозд»), а таксама (пры адпаведным узбраенні) інш. караблі і катэры.
З’явіліся ў 1ю сусв. вайну, найб. пашырыліся ў 2ю сусв. вайну. Дзейнічаюць самастойна і ў складзе процілодачных сіл флатоў. Для выяўлення падводных лодак і сачэння за імі аснашчаны гідраакустычнай, гідралакацыйнай і інш. апаратурай, а для іх знішчэння — процілодачнымі ракетамі, тарпедамі, рэактыўнымі і газадынамічнымі бамбамётамі для кідання глыбінных бомбаў. Для самаабароны маюць ракетныя і артыл. комплексы, у т.л. зенітныя, і інш. ўзбраенне. У.Я.Калаткоў. ПРОЦІЛбДАЧНЫЯ сілы агульная назва падводных і надводных караблёў, лятальных апаратаў ВМФ (BMC), прыз
Да арт. Процілодачны карабель Атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі» (Расія).
начаных для вядзеНня баявых дзеянняў супраць падводных лодак. П.с. наз. і фарміраванні разнародных сіл флоту, вылучаных у марской аперацыі для вядзення барацьбы з падводнымі лодкамі праціўніка. П.с. дзейнічаюць у зададзеных раёнах, на процілодачных рубяжах, выкарыстоўваюцца з мэтай процілодачнага забеспячэння караблёў (суднаў) пры іх пераходзе морам і інш. Гл. таксама Лроцілодачная авіяцыя, Процілодачны карабель.
ПРОЦІПАВЕТРАНАЯ АБАРОНА (ППА). сукупнасць агульнадзярж. мерапрыемстваў і баявых дзеянняў войск (сіл) з мэтай абароны розных аб’ектаў, войск і насельніцтва ад паражэння з паветра. Уключае сістэмы кіравання, разведкі і апавяшчэння аб паветр. праціўніку, зенітнага ракетнаартыл. прыкрыцця, знішчальнаавіяц. прыкрыцця. Адрозніваюць занальную ППА (сілы і сродкі ўтвараюць адзіную групоўку для абароны асобных рэгіёнаў); занальнааб’ектавую ППА (спалучэнне занальнай ППА з непасрэдным прыкрыццём найб. важных аб’ектаў); аб’ектавую ППА (для абароны асобных важных аб’ектаў). Войскі ППА Рэспублікі Беларусь сфарміраваны ў 1992 на базе ўпраўлення, часцей і злучэнняў 2й асобнай арміі ППА, а таксама часцей і злучэнняў ППА БВА. У іх склад ўваходзяць: зенітныя ракетныя войскі і зенітная артылерыя, радыётэхн. войскі, якія з’яўляюцца родам войск, а таксама часці і падраздзяленні спец. войск (радыёэлектроннай барацьбы, сувязі, інж., хім., тэхн. забеспячэння). Прызначаны для аховы адм.паліт., прамысл.эканам. цэнтраў і раёнаў краіны, груповак узбр. сіл, важных ваен. і інш. аб’ектаў ад удараў праціўніка з паветра; знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, частка іх сіл нясе баявое дзяжурства, ажыццяўляе бесперапынную радыёлакацыйную разведку ў паветр. прасторы, кантроль за парадкам выкарыстання авіяцыяй паветр. прасторы, пралёту дзярж. мяжы Рэспублікі Беларусь і інш. У 1995 войскі ППА Беларусі ўвайшлі ў склад аб’яднанай сістэмы ППА СНД.
А.А. Салаўёў.
ПРОЦІПАЖАРНАЕ ВОДАЗАБЕСПЯЧ^ННЕ. комплекс інж.тэхн. збудаван
няў для захоўвання і падачы вады да месца пажару. Бывае водаправоднае (унутр. і вонкавае, высокага і нізкага ціску) і бязводаправоднае (прыродныя і штучныя вадаёмы, спец. ёмістасці для захоўвання вады).
Проціпажарныя водаправоды ў нас. пунктах і на прамысл. прадпрыемствах звычайна аб’ядноўваюць з гасп.пітнымі і вытворчымі; самастойныя будуюць для найб. пажаранебяспечных аб’ектаў. Пры адсутнасці водаправода вада падаецца спец. пажарнай тэхнікай з вадаёмаў і ёмістасцей. 3 вонкавых водаправодаў вада падаецца з пажарных гідрантаў перасоўнай пажарнай тэхнікай па пажарных рукавах або спец. трубаправодах з лафетнымі стваламі або арашальнікамі. Пажарныя водаправоды ўнутры будынкаў прызначаны ў асн. для тушэння пажа