• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ру на пач. стадыі.
    В.І.Якаўчук.
    ПРОЦІПУХЛІННЫЯ СРОДКІ, лекавьія сродкі для лячэння злаякасных новаўтварэнняў. Знішчаюць (цытатаксічны эфекг) або прыгнечваюць дзяленне і паскораны рост (цытастатычны эфект) пухлінных клетак. Групы П.с.: алкіліруючыя злучэнні (напр., хлорбутын, цыклафасфамід), антыметабаліты (напр., метатрэксат, меркаптапурын), алкалоіды (напр., вінбластын, калхіцын), антыбіётыкі (напр., дыктынаміцын, мітаміцын), ферменты (аспарагіназа), гарманальныя прэпараты і іх антаганісты (напр., сінэстрол, фосфэстрол), цытакіны (інтэрфероны, фактар некрозу пухлін), фітапрэпараты, радыеактыўныя рэчывы. Выкарыстанне П.с. заснавана на імуналагічных і біяхім. адрозненнях здаровых клетак і пухлінных тканак. Для П.с. характэрна выбіральнасць проціпухліннага дзеяння (кожны прэпарат ужываюць пры пэўным відзе пухлін). Адмоўная якасць П.с.: разам з пухліннымі клеткамі пашкоджваюцца здаровыя, асабліва тыя якія хутка размнажаюцца (касцявога мозга, лімфоіднай тканкі, страўнікавакішачнага тракту, палавых залоз, скуры). Большасць П.с. таксічныя, выклікаюць пабочныя эфекты: зніжэнне колькасці ў крыві лейкацытаў, трамбацытаў, эрытрацытаў, страту апетыту, выпадзенне валасоў і інш. Лячэнне П.с. праводзяць курсамі з перапынкамі, таксама ў камбінацыі з
    хірург. выдаленнем пухлін, прамянёвай тэрапіяй.
    Л™.: Гарнн А.М., Хлебнов А.В.
    а б a г а р м Д.З. Справочннк по протнвоопухолевой лекарственной терапнн М 1993 М а ш к о в с к н й М.Д. Лекарственные средства. Т. I—2. 13 нзд. Харьков, 1998.
    МК.Кеўра. ПРОЦІРАКЁТА. разнавіднасць кіроўнай ракеты для паражэння на траекторыях палёту ракет стратэгічнага, аператыунатактычнага і тактычнага прызначэння і іх галаўных частак. Mae звышгукавую скорасць палёту, аснашчана асколачнафугаснымі і ядзернымі баявымі часткамі. П. маюць універсальныя зенітныя ракетныя комплексы, якія забяспечваюць проціракетную і проціса
    46 ПРОЦІРАКЕТНАЯ
    малётную абарону, агнявыя комплексы проціракетнай абароны. У якасці П. выкарыстоўваюць міжкантынент. балістычныя ракеты з многазараднымі галаўнымі часткамі. З.А.Валевач.
    ПРОЦІРАКЁТНАЯ АБАРбНА (ПРА), комплекс сіл і сродкаў, а таксама мерапрыемствы і баявыя дзеянні па адбіцці ракетнаядз. ўдару шляхам паражэння ракет і іх баявых частак на траекторыі палёту. У склад сістэмы ПРА уваходзяць: сродкі далёкага выяўлення балістычных ракет, проціракетныя комплексы рознай далёкасці дзеяння, комплекс вылічальных сродкаў, сродкі перадачы інфармацыі. Асн. этапы выканання баявой задачы: выяўленне ракет у палёце і іх распазнанне, вызначэнне параметраў траекторый руху ракет, іх перахоп і знішчэнне, у т.л. проціракетамі. Адрозніваюць сістэмы ПРА: тэрытарыяльную (абарона краіны), занальную (абарона буйных раёнаў), аб’ектавую (абарона адм., прамысл. і ваен. аб’ектаў), вайсковую (абарона войск). 3 1980х г. у некат. краінах у мэтах ПРА распрацоўваецца касмічная зброя. (Гл. Стратэгічная абаронная ініцыятыва.).
    А.А. Салаўёў.
    ПРОЦІСТАЯННІ ПЛАНЁТ, становішчы планет, у якіх яны відаць з Зямлі ў напрамках, процілеглых Сонцу. Маюць месца толькі для т.зв. верхніх планет, арбіты якіх знаходзяцца паза арбітай Зямлі, — Марса, Юпітэра і інш. Пры П.п. назіраецца адваротны рух планет з прычыны іх меншай, чым у Зямлі, вуглавой скорасці ў адносінах да Сонца. Гл. таксама Канфігурацыі планет, Вялікае процістаянне Марса.
    ПРОЦІТАНКАВАЕ РУЖЖО. наразная агнястрэльная зброя для паражэння браніраваных цэлей на адлегласці да 500 м. З’явіліся ў канцы 1й сусв. вайны. Шырока выкарыстоўваліся ў 2ю сусв. вайну. Існавалі адназараднае П.р. канструкцыі В.А.Дзегцярова, магазіннае самазараднае С.Г.Сіманава і інш.
    Р.І.Флярко.
    ПРОЦІТАНКАВАЕ ЎЗБРАЁННЕ, розныя віды зброі і сродкаў для паражэння
    танкаў і інш. браніраваных цэлей. Да П. ў. адносяцца: процітанкавыя сродкі блізкага бою (гранатамёты, гранаты ручныя), процітанкавая артылерыя, процітанкавыя ракетныя комплексы, авіяц. процітанкавыя ракеты, бомбы і інш. Агульныя тэндэнцыі развіцця П. ў.: павышэнне бронепрабівальнасці, скарастрэльнасці і агнявой манеўранасці, павелічэнне далёкасці і дакладнасці стральбы, памяншэнне масы і габарытаў канкрэтных узораў зброі і інш.
    С.М.Абрамаў.
    ПРОЦІТАНКАВАЯ АРТЫЛЁРЫЯ, від артылерыі для паражэння танкаў і інш. браніраванай тэхнікі. На ўзбраенні мае процітанкавы ракетны комплекс, процітанкавыя пушкі, безадкатныя гарматы. Паражае цэлі ракетамі, агнём прамой наводкай ствольнай артылерыі бранябойнымі (падкалібернымі і кумулятыўнымі) снарадамі. У Вял. Айч. вайну выкарыстоўваліся 57мм пушкі ЗІС2, 100мм БС3 (далёкасць прамога выстралу 0,9—1,1 км, прабіванне брані да 160 мм) і інш. Р.І.Флярко. ПРОЦІТАНКАВЫ РАКЁТНЫ КбМПЛЕКС (ПТРК), сукупнасць функцыянальна звязаных баявых і тэхн. сродкаў для паражэння браніраваных цэлей процітанкавымі кіроўнымі ракетамі; від процітанкавага ўзбраення. У ПТРК уваходзяць: пускавая ўстаноўка, ракеты, апаратура абслугоўвання і праверкі. Пускавая ўстаноўка складаецца з апаратуры прыцэльвання, фарміравання і перадачы каманд кіравання ракеце. Бываюць
    Пераносны процітанкавы ракетны комплекс 9К 111 «Фагот» (СНД).
    пераносныя, буксіравальныя, самаходныя (у т.л. на базе танкаў), верталётныя і інш.; паводле сістэмы кіравання — ручныя, паўаўтаматычныя, аўтаматычныя; паводле скорасці палёту ракет — дагукавыя, звышгукавыя. У пераносных ПТРК далёкасць пуску ракет 40 м — 3 км, у самаходных і верталётных — да 5 км.
    Г. М. Грысенка, Р. I. Флярко.
    ПРОЦІЯДДЗЕ. тое, што антыдоты.
    ПРбіПКАЎСКАЕ КАМСАМОЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПрЛЛЕ ў В я лікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да кастр. 1942 на чале з асн. групай у в. Прошкі Асвейскага рна Віцебскай вобл. (кіраўнікі В.ІЛукашонак, Я.У.Фралёнак) пад кіраўніцтвам Асвейскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ Мела групы (каля 30 чал., беларусаў, латышоў, рускіх, яўрэяў і інш.) у в. Забор’е (Рэзекненскі пав., Латвія, кіраўнік А.М.Гром), Рылькі (П.С.Смычкоў) і Ляхава (М.І.Сасноўская; абедзве ў Себежскім рне, Расія), Востраў (С.Аржанік), Сукалі (В.Шыпіла), піянерскае звяно ў в. Стралкі (Дз.Зубар; усе Асвейскага рна) і інш. Трымала сувязь з падпольшчыкамі Асвеі, Расон, Латвіі, партыз. атрадам імя Фрунзе. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, падбіралі людзей у партызаны, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад, вялі разведку, праводзілі дыверсіі на чыгунцы, разграмілі валасныя ўправы ў вёсках Ляхава Себежскага і Ігналіна Асвейскага рнаў, з партызанамі — ням. гарнізон у мяст. Шкяўне (Латвія). Вясной 1942 падпольшчыкі пайцілі ў партызаны. У в. Прошкі Верхнядзвінскага рна ў гонар падполля стэла.
    Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
    В.М.Кучарэнка.
    ПРбШЧА, месца (крыніца, возера, камень, узгорак і г.д.), надзеленае, паводле ўяўленняў вернікаў, надзвычайнымі надпрыроднымі сіламі і ўласцівасцямі. П. назвалі таксама маленне пра дараванне грахоў у якімн. «святым» ці «цудадзейным» месцы. У навук. ўжытак тэрмін «П» ўвёў у пач. 20 ст. М.Янчук. Вера ў П. генетычна звязана з культам
    Процітанкавае ружжо: 1 — канструкцыі Дзегцярова; 2 — канструкцыі Сіманава.
    Процітанкавы ракетны комплекс 9П148 «Конкурс» (СНД).
    прудзінкі	47
    прыроды. Некат. П. ўзніклі з язычніцкіх свяцілішчаў. Аднак этнографамі зафіксаваны выпадкі ўзнікнення пакланення П. і ў 19—20 ст. П. наведвалі, каб пазбавіцца ад хвароб, сюды прыносілі ахвяраванні (палатно, ручнікі, кветкі, ежу і інш.). Значная частка П. была прызнана хрысціянскім духавенствам і знаходзілася пад яго апекай. Каля такіх П. нярэдка будавалі капліцы, цэрквы, касцёлы, у дні рэліг. свят праводзілі хрэсныя хады і богаслужэнні. Найб. вядомымі былі П. Сіняя Крыніца каля г. Слаўгарад Магілёўскай вобл., Святая Горка каля г.п. Смілавічы Мінскай вобл., нагрувашчванне вялізных камянёў на ўзгорку каля в. Горка Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл., камяніследавікі на Траецкай гары ў Мінску і інш. П. на Беларусі даследавалі М.ДоўнарЗапольскі, Янчук, Ф.Пакроўскі, Е.Раманаў, А.Багдановіч, М.Мялешка.
    Э.М.Зайкоўскі.
    ПРбШЫКА, вёска ў Крупскім рне Мінскай вобл., на паўд. беразе воз. Сялява, каля аўтадарогі Крупкі—Халопенічы. Цэнтр Акцябрскага с/с і саўгаса. За 20 км на Пн ад горада і 25 км ад чыг. ст. Крупкі, 141 км ад Мінска. 185 ж., 69 двароў (2000). Клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. ПРЎГКАСЦІ ТЭОРЫЯ раздзел механікі суцэльных асяроддзяў, у якім вывучаюцца перамяшчэнні, дэфармацыі і напружанні, што ўзнікаюць у пругкіх целах пад уздзеяннем нагрузкі. З’яўляецца навук. асновай разлікаў на трываласць, дэфармавальнасць і ўстойлівасць машын, канструкцый, збудава'нняў, іх элементаў, геал. структур, частак жывых арганізмаў і інш., што знаходзяцца пад уздзеяннем сіл, тр, радыеактыўных апрамяненняў і г.д.
    Метадамі П.т. вызначаюць: дапушчальныя нагрузкі, пры якіх у аб’екце не ўзнікаюць небяспечныя напружанні ці перамяшчэнні; найб. мэтазгодныя канфігурацыі і памеры збудаванняў і іх дэталей; перагрузкі, што ўзнікаюць пры дынамічных уздзеяннях; амплітуды і частоты ваганняў канструкцый і іх частак, а таксама дынамічныя напружанні, якія ўзнікаюць у іх; сілавыя нагрузкі, пры якіх аб’ект траціць устойлівасць. Гэтыя разлікі выкарыстоўваюцца таксама для вызначэння матэрыялаў, найб. прыдатных для вырабу запраектаванага аб’екта, або матэрыялаў, якімі можна замяніць пэўныя часткі арганізма (касцявыя тканкі, крывяносныя сасуды і інш.), Асн. закон П.т. — абагульнены Гука закон, паводле якога напружанні механічныя лінейна залежаць ад дэфармацый. Пругкія ўласцівасці (пругкасць) цел характарызуюцца модулямі пругкасці. Эксперым. метады П.т. (палярызлцыйнааптычны метад даследавання, метады шматпунктавага тэнзаметрыравання, муараў і інш.) дазваляюць у некаторых выпадках непасрэдна вызначаць размеркаванне напружанняў і дэфармацый у доследным аб’екце.
    Літ:. Тнмошенко С.П . Гудьер Дж. Теорня упругостн: Пер. с англ. 2 нзд. М.. 1979; X а н X. Теорня упругостн: Основы лннейной теормн н ее прнмененмя: Пер. с нем. М., 1988; Сопротмвленне матерналов с основамн теорнн упругостм м пластнчностм. М., 1995.	І.І.Леановіч.
    ПРЎГКАСЦЬ матэрыялаў, уласцівасць цел аднаўляць сваю форму і аб’ём (цвёрдыя целы) ці толькі аб’ём (вадкасці і газы) пасля спынення дзеяння знешніх сіл, якія выклікалі іх дэфармацыю. У цвёрдых целах і вадкасцях П. абумоўлена сіламі ўзаемадзеяння паміж часцін