• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    камі рэчыва, у газах — кінетычнай энергіяй руху малекул.
    У целах з ідэальнай П. дэфармацыя поўнасцю знікае пасля спынення дзеяння сілы, у рэальных целах застаецца т.зв. астаткавая дэфармацыя (гл. Пластычнасць). Дэфармацыю пругкіх цел пад уздзеяннем знешніх сіл вывучае пругкасці тэорыя. У большасці матэрыялаў пры малых дэфармацыях залежнасць паміж напружаннем механічным і дэфармацыяй з’яўляецца лінейнай і апісваецца Гука законам. Пругкія ўласцівасці цел, што падпарадкоўваюцца абагульненаму закону Гука, характарызуюцца модулямі пругкасці. Затрачаная на пругкую дэфармацыю энергія вяртаецца назад у працэсе аднаўлення формы ці аб’ёму цела, таму пругкія целы могуць служыць акумулятарамі мех. энергіі, напр., гадзіннікавая спружына.
    Літ.: Френкель Я.Н. Введенне в теормю металлов. 4 нзд. Л., 1972; Сопротнвленне матерналов с основамм теормн упругостн м пластнчностн. М., 1995.
    ПРЎГКАЯ ДЭФАРМАЦЫЯ. змена формы і памераў цела пад уздзеяннем знешніх сіл, якая знікае пасля ўстаранення ўздзеяння. Падпарадкоўваецца Гука закону. Гл. ў арт. Дэфармацыя.
    ПРЎГКІЯ ХВАЛІ, механічныя ўзбурэнні, якія распаўсюджваюцца ў пругкім асяроддзі. Узнікаюць пры землетрасеннях, выбухах, ударах. Разнавіднасці П.х. — гукавыя хвалі і ультрагукавыя хвалі.
    У вадкасцях і газах існуюць пераважна падоўжныя хвалі разрэджаннясціскання (часцінкі асяроддзя зрушваюцца ў напрамку распаўсюджання). У ізатропных цвёрдых целах, якія маюць пругкасць зруху, існуюць падоўжныя і папярочныя хвалі (часцінкі асяроддзя зрушваюцца ў напрамках, перпендыкулярных да распаўсюджання). У анізатропных асяроддзях (крышталях) П.х. падоўжнапапярочныя (часцінкі зрушваюцца ўздоўж трох узаемна перпендыкулярных напрамкаў, якія не супадаюць з напрамкам распаўсюджання). Паблізу паверхні цвёрдага асяроддзя могуць існаваць паверхневыя акустычныя хвалі. У абмежаваных цвёрдых целах (пласцінках, стрыжнях) узнікаюць т.зв. нармальныя П.х. — камбінацыя падоўжных і ііапярочных хваль. На мяжы асяроддзяў П.х. адбіваюцца і пераламляюцца. Пры гэтым у цвёрдым асяроддзі ўзнікаюць і падоўжныя і папярочныя П.х. На перашкодах можа адбывацца дыфракцыя хваль і іх рассеянне. 3за ўнутр. трэння (вязкасці) і цеплаправоднасці асяроддзя П.х. затухаюць з адлегласцю (гл. Паглынанне хваль). Пры вял.
    амплітудах хваль іх узаемадзеянне з асяроддзем становіцца нелінейным. П.х. ўлічваюцца пры тэхн. разліках падмуркаў, станкоў, турбін, самалётаў, караблёў, пры рашэнні геафіз. задач (распаўсюджанне П.х. ад землетрасенняў, зрухаў зямной кары), пры кантролі ядз. выпрабаванняў.
    Літ:. Федоров ФМ Теормя упругнх волн в крнсталлах. М., 1965; Краснльн н к о в В.А., К р ы л о в В.В. Введенне в фмзнческую акустмку. М., 1984. А.Р.Хаткевіч. ПРУДАНІЗМ, кірунак грамадскапаліт. думкі, тэарэт. асновай якога з’яўляецца філас.сацыялагічная канцэпцыя франц. філосафа П.Прудона. Для П. характэрны вульгарная інтэрпрэтацыя гегелеўскай дыялектыкі і звядзенне яе да тэзы аб наяўнасці ў кожным прадмеце ці з’яве добрага і дрэннага; тлумачэнне развіцця грамадства барацьбой ідэй; сцвярджэнне магчымасці вырашэння грамадскіх супярэчнасцей шляхам ураўнаважання дзеючых у грамадстве сац. сіл. Эканам. пасылкі П. ўключаюць: асуджэнне буйной капіталіст. уласнасці, абарону дробнай прыватнай уласнасці, адмаўленне грашовай сістэмы, ідэю аб арганізацыі «справядлівага абмену» паміж асобнымі таваравытворцамі. Для П. характэрны некат. анархісцкія тэндэнцыі: адмаўленне дэмакратыі, нігілістычныя адносіны да паліт. партый, пропаведзь ліквідацыі дзяржавы і замены яе федэрацыяй супольнасцей вытворцаў. Паліт. праграма П. грунтавалася на палажэннях аб ажыццяўленні сацыяліст. рэвалюцыі мірным шляхам і паступовым рэфармаванні грамадства, неабходнасці рэалізацыі ідэі сац. справядлівасці і маральнага ўдасканалення асобы. Прадстаўнікі П. адмоўна ставіліся да ўдзелу жанчын у прамысл. працы і грамадскім жьшні. Некаторыя палажэнні П.'выкарыстаны прадстаўнікамі анархізму (М.А.Бакунін), сацыялдэмакратыі (Э.Бернштэйн), а яго антыдэмакр. ідэі знайшлі адбітак у ідэалогіі фаш. рухаў у Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Лац. Амерыцы.
    В. I. Боўш. ПРУДЗІНКІ, вёска ў Шайцераўскім с/с Верхнядзвінскага рна Віцебскай вобл., на аўтадарозе Верхнядзвінск—Полацк. Цэнтр калгаса. За 18 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 157 км ад г. Віцебск, 5 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 340 ж., 75 двароў (2000). Пач. школа, клуб, бка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    Да арт. Пругкасць матэрыялаў. Шарыкавая мадэль элементарнай ячэйкі кубічнага крыішаля: 1 — у раўнавазе пры адсутнасці знешніх сіл; 2 — пад дзеяннем знешняга датычнага напружання.
    48	прудкін
    ПРЎДКІН Марк Ісаакавіч (13.9.1898, г. Клін Маскоўскай вобл. —25.9.1994), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1961). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў школу 2й Студыі Маск. маст. тра (1920). 3 1918 удзельнічаў у спектаклях гэтай Студыі і Маскоўскага Маст. тра. 3 1924, у трупе Маск. маст. акад. тра (з 1989 Маск. маст. акад. тра імя А.Чэхава). Выконваў вострахарактарныя, сатыр. і камедыйныя ролі. Майстар пераўвасаблення. Стварыў шэраг драм. і глыбока псіхал. вобразаў. Сярод роляў: Дульчын, Круціцкі («Апошняя ахвяра», «На ўсялякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Шабельскі («Іванаў» Чэхава), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Шарвінскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), Вронскі («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), князь Абрэзаў («Жывы труп» Л.Талстога), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
    ПРЎДНІКАЎ Алесь (Аляксандр Трафімавіч; 14.4.1910, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл. — 5.8.1941), бел. паэт. Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інт (1938). Працаваў на будаўніцтве. 3 1931 на рэсп. кніжнай базе, у Белдзяржвыдзе, БелТА у Мінску. У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. 3 1935 у клімавіцкай раённай газеце, з 1938 настаўнічаў у Карэліі. У Вял. Айч. вайну ў апалчэнні, загінуў. Друкаваўся з 1930. Аўтар паэмы «Зямныя зоры» (1932) пра перабудову на вёсцы. Падборка вершаў П. змешчана ў зб. «Крывёю сэрца» (1967).
    ПРЎДНІКАЎ Віктар Сяргеевіч (н. 29.12.1949, в. Куляшова Буда Рослаўскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Віцебскі вет. інт (1972). 3 1976 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы на імунаморфагенезе ў жывёл пры захворваннях і вакцынацыях, уплыве на яго імунастымулятараў.
    Тв:. йммуноморфологнческме язмененяя у поросят пря пероральной вакцннацнн протав сальмонеллеза // Ветерцнарня. 1990. №10; Вскрытне жнвотных н днфференцмальная патаморфологнческай днагностнка болезней. Мн., 1998 (у сааўт.); Болезнн кожн собак н кошек. Мн., 2000 (разам з М.Ф.Карасёвым). ПРЎДНІКАЎ Міхаіл Сідаравіч (15.4.1913, с. Новапакроўка йжморскага рна Кемераўскай вэбл., Расія — 24.7.1995), удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.маёр (1970). Скончыў Ваеннаюрыд. акадэмію (1953). 3 1931 у пагранвойсках, АДПУ, НКУС СССР. У
    Вял. Айч. вайну з 1941 камандзір батальёна асобага прызначэння, камандзір спец. атрада, партыз. брыгады «Няўлоўныя», з мая 1943 у войсках НКЎС, КДБ. Аўтар кніг «Няўлоўныя» (1961), «Няўлоўныя» дзейнічаюць» (1965), «Асобае заданне» (1969), шэрагу п’ес, кінасцэнарыяў.
    ПРЎДНІКАЎ Павел Іванавіч (14.7.1911, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл. — 16.4.2000), бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Бела
    А.Пруднікаў П I Пруднікаў.
    русі (1992). Скончыў Ленінградскі пед. інт (1937). Працаваў у рэдакцыях газет, на радыё. У 1937 арыштаваны, высланы ў Бурацію, потым жыў у Іркуцкай, Омскай абласцях, Краснаярскім краі. 3 1946 настаўнічаў ў Смаленскай вобл., з 1952 у Браслаўскім рне Віцебскай вобл. У 1968—71 працаваў у бюлетэні «Служба быту Беларусі». Друкаваўся з 1930. Першы зб. вершаў «Песні грузчыкаў» (1932, пад псеўд. Паўлюк Буравей, з Я.Субачам). Аўтар збкаў вершаў «Час майго нараджэння» (1968), «Прысады» (1979), «Заасцёр’е» (1986), «Заранка» (1987), «Познія ягады» (1990), «Пароша» (1996). Тэма рэпрэсій у паэме «Таймыр» (нап. 1975—87), аповесцях «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991) і інш. Напісаў успаміны пра Я.Купалу, Я.Коласа, З.Бядулю, У.Галубка, Ц.Гартнага, П.Глебку, К.Грыневіча, А.Пруднікава і інш.
    Тв.. Мая магістраль. Мн., 1981; Крыніцы. Мн., 1991; За калючым дротам. Мн., 1993.
    Л.М.Гарэлік. ПРЎДНІКАЎ Уладзіслаў Андрэевіч (н. 13.1.1936, в. Сітна Лёзненскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Др с.г. н. (1994). Скончыў БСГА (1965). 3 1961 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па вапнаванні кіслых глеб, сістэмах угнаенняў у севазваротах, аптымальных дозах і тэрмінах унясення ўгнаенняў пад с.г. культуры.
    Тв.: Влнянне обеспеченностн почвы подвмжнымн формамм фосфора м калня на эффектнвность удобреннй в севообороте (разам з М.П.Шкелем) // Агрохммяя. 1989. №5; Эффектавность повторного мзвестковання дерновоподзолнстой среднесуглнннстой почвы в полевом севообороте // Там жа. 1991. №2. ПРЎДНІКІ, вёска ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гарадок, 32 км ад Віцебска. 318 ж., 142
    двары (‘2000). Піларама. Сярэдняя школа, бка, аздараўленчы комплекс, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПРЎДНІКІ, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Пруднікі Міёрскага рна Віцебскай вобл. Гарадзішча 5—16 ст. памерам 118 х 65 м, абкружана валам выш. 4,2 і шыр. 20 м (захавалася паўн. частка). У 5—10 ст. тут было ўмацаванае паселішча патрыярхальнай абшчыны, у 11—13 ст. — парубежны пункт (астрог) Полацкага княства, у 14—16 ст. — феад. сядзібазамак. Пры даследаванні выяўлены рэшткі жытлаў зрубнай канструкцыі з каменнымі агнішчамі і печамікаменкамі, вырабы з косці, бронзы і медзі, шкляныя пацеркі, плінфа, кафля, наканечнікі стрэл і дзідаў, баявыя нажы, рэшткі даспехаў, наверша булавы, крыжыкі, манетападобная падвескамедальён з выявай маці Божай — Аранты, энкалпіён з багатай іканаграфіяй, ляпны і ганчарны