• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    а выйсці з Малдовы (разам з імі краіну пакінулі Кантэмір і некалькі тыс. малдаван); Расія вярнула Турцыі Азоў, ліквідавала крэпасці і флот на Азоўскім м. Гл. Рускатурэцкія войны 17—19 cm. М.Г.Нікіцін.
    ПРЫАЗбЎСКАЕ ЎЗВЬІШША. На Пд Усх.Еўрап. раўніны, у Запарожскай і Данецкай абласцях, на ПдУ Украіны. Выш. да 324 м (г. МагілаБельмак). Паката зніжаецца да Азоўскага м. Фундамент складзены з крышт. парод, укрыты лёсападобнымі пародамі. Участкі ціпчаковакавыльных стэпаў. Большая частка тэрыторыі ўзарана. На П.у. размешчана частка Укр. стэпавага запаведніка — «Мураваныя магілы».
    ПРЫАМЎР’Е, тэрыторыя на Д. Усходзе, у бас. сярэдняга і ніжняга цячэння р. Амур, на Пд ад Станавога хрыбта і Удскай губы Ахоцкага м., у межах Хабараўскага краю і Амурскай вобл. Расіі. ПРЫАПУЛІДЫ (Priapulida), рэліктавая група (клас) ніжэйшых чарвей тыпу першаснаполасцевых чарвей. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн. г. назад), 7 родаў, 11 відаў. Пашыраны ва ўмераных акіянскіх водах. і на вял. глыбіні ў экватарыяльнай зоне. Жывуць у пясчаных норках. Перамяшчаюцца ўсвідроўваннем у грунт.
    Прыапуліды: 1 — прыапулюс; 2 — макабеус.
    Даўж. ад 2 мм да 20 см. Цела чэрвепадобнае, нерасчлененае, унутр. поласць (цэлом) запоўнена поласцевай вадкасіхю. Пярэдняя ч. цела (хабаток) уцягваецца ўнутр. Мускулатура развітая, моцная. Кішэчнік прамы, скразны. Крывяноснай сістэмы няма. Дыхаюць паверхняй цела, у некат. ёсць хваставыя шчалепныя прыдаткі. Нерв. сістэма складаецца з каляглоткавага кольца і брушнога цяжа. Драпежнікі. Раздзельнаполыя, некат. маюць лічынку з двухстворкавым панцырам.
    А.М.Петрыкаў.
    ПРЫАТЛАНТЫЧНАЯ НІЗІНА У Паўн. Амерыцы, у ЗША. Акаймоўвае Атлантычнае ўзбярэжжа ад НьюЙорка да паўд. краю пва Фларыда. Шыр. ад 30 да 350 км. У аснове П.н. ляжаць палеазойскія крышт. структуры, перакрытыя вапнякамі і пясчанікамі мелу і палеагену. Паверхня плоская, выш. да 100 м. У паўн. ч. ўзбярэжжа расчлянёна глыбокімі залівамі (Дэлавэр, Чэсапікскі), на Пд — берагі лагуннага і маршавага тыпу са шматлікімі пясчанымі косамі, у паўд. краі Фларыды — каралавыя рыфы. Углыб П.н. лагуны змяняюцца азёрамі, балотамі і плоскімі марскімі тэрасамі, перарэзанымі шырокімі поймамі рэк. Уздоўж большай ч. ўзбярэжжа — цячэнне Гамфстрым. Клімат субтрапічны, мусоннага тыпу, на Пд Фларьшы — трапічны. Зіма цёплая, дажджлівая, на Пд Фларыды — сухая. Сярэднія тры студз. 5—10 °C. Частыя цыклоны прыносяць дажджы і паніжэнне тры да 0 °C. Лета гарачае і дажджлівае. Сярэднія тры ліп. 22—28 °C. Ападкаў 1000—1400 мм за год. Лясы з хвоі доўгаіглістай, хлыстовай, ладаннай, факельнай. На водападзельных слабаўзгорыстых участках лясы мяшаныя хваёвадубовыя, з карлікавай пальмай у падлеску; балоты. Вырошчваюць бавоўнік, тытунь, рыс, copra. Яблыневыя і персікавыя сады. Гал. гарады: НьюЙорк, Філадэльфія, Балтымар, ВашынГТОН. М.В.Лаўрыновіч.
    ПРЫБАВАЧНАЯ ВАРТАСЦЬ, частка кошту тавараў, што ствараецца неаплачанай працай наёмных рабочых. Тэрмін «П.в.» шырока выкарыстоўваўся ў марксісцкай эканам. тэорыі для вызначэння сутнасці асн. эканам. закону капіталізму.
    ПРЫБАВАЧНАЯ ПРАЦА, крыніца прыбавачнага прадукту, які ствараецца наёмнымі рабочымі сферы матэрыяльнай вытвсці.
    ПРЫБАВАЧНЫ ПРАДЎКТ, частка чыстага прадукту, створанага ў працэсе вытвсці звыш неабходнага прадукту, які пакрывае працоўныя затраты; тэрмін марксісцкай паліт. эканоміі. Кошт П.п. наз. прыбавачнай вартасцю.
    ПРЫБАВАЧНЫ РАБОЧЫ ЧАС, рабочы час, на працягу якога ствараецца прыбавачны прадукт.
    ПРЫБАЙКАЛЛЕ, тэрыторыя, прылеглая з 3 і У да воз. Байкал, у Рэспубліцы Бурація і Іркуцкай вобл. Расіі. Уключае горныя хрыбты: Прыморскі, Байкальскі (Перадбайкалле) на 3 ад воз. Байкал; ХамарДабан, УланБургасы, Баргузінскі і інш. на Пд і У ад возера і шэраг міжгорных катлавін (Баргузінская, Верхнеангарская) у Забайкаллі. Выш. асн. хрыбтоў да 2500 м. На схілах тайга, месцамі цемнахвойная, у міжгорных катлавінах стэпавая расліннасць.
    ПРЬІБАЛАВІЧЫ, вёска ў Мілашавіцкім с/с Лельчыцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПдЗ ад г. Лельчыцы, 272 км ад Гомеля, 122
    км ад чыг. ст. Ельск. 1008 ж., 343 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — СвятаПакроўская царква (18 ст.).
    ПРЫБАЛАТЎХА, павуціннік бранзалетавы (Cortinariusarmillatus), шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.
    Прыбалагуха
    Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванаватабурая або чырванаватакарычневая, спачатку шыроказваночкавая, потым распасцёртая, валакністалускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтаватабурая з мяккім смакам. Ножка выш. да 12 см, булавападобная, каш^ танавабураватая, з цагельначырв. пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржаважоўтыя. Ядомы.
    ПРЫБАЛТЬІЙСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, наступальныя дзеянні войск Ленінградскага (камандуючы Маршал Сав. Саюза ЛА.Говараў), 3га (ген. арміі І.І.Масленікаў), 2га (ген. арміі АХ.Яроменка), 1га Прыбалтыйскіх (ген. арміі І.Х.Баграмян), часткі сіл 3га Бел. (ген. арміі \ Л1арняхоўскі) франтоў, Балт. флоту (адм. У.П.Трыбуц) з мэтай разгрому ням.фаш. войск у Прыбалтыцы 14.9— 24.11.1944 у Вял. Айч. вайну. Для выканання аперацыі сав. камандаванне згрупавала 900 тыс. чал., 3080 танкаў і самаходных артыл. установак, 17,5 тыс. rapMar і мінамётаў, 2640 баявых самалётаў. Герм. войскі налічвалі больш за 700 тыс. чал., больш за 1200 танкаў і штурмавых гармат, каля 7 тыс. гармат і мінамётаў, да 400 самалётаў. У выніку наступлення Чырв. Арміі летам 1944 герм. групоўкі войск «Поўнач» і «Нарва» адышлі на рубеж ад Нарвенскага зал. да Усх. Прусіі. 3 14 да 27 вер. войскі 3га, 2га і 1га Прыбалт. франтоў на Рыжскім напрамку выйшлі да рубяжа «Сігулда» (25—60 км ад Рыгі). Аднак у сувязі з упартым супраціўленнем ворага сав. камандаванне 24 вер. перанесла
    ПРЫЕІУГСКАЯ 55
    гал. ўдар з Рыжскага на Мемельскі напрамак, на якім войскі 1га Прыбалт. і 39й арміі 3га Бел. франтоў да 10 кастр. выйшлі на ўзбярэжжа Балт. м. і адсеклі групу «Поўнач» ад Усх. Прусіі. Войскі Ленінградскага фронту ва ўзаемадзеянні з Балт. флотам нанеслі паражэнне групоўцы «Нарва», вызвалілі Талін (22 вер.), ажыццявілі дэсантную аперацыю на Маанзундскіх авах (гл. Маанзундскія аперацыі ў Вял. Айч. вайну). Войскі 3га і 2га Прыбалт. франтоў, працягваючы наступленне, вызвалілі Рыгу (13 кастр.) і прадаўжалі праследаванне праціўніка. 3 59 злучэнняў герм. войск разгромлена 29, астатнія блакіраваны ў Курляндыі (капітулявалі 9.5.1945). У выніку П.а. Германія страціла важную эканам. базу і выгадны плацдарм; створаны перадумовы для развіцця наступлення сав. войск ва Усх. Прусіі. І.А.Літвіноўскі. ПРЫБАЛТЬІЙСКАЯ КУЛЬТЎРА, ж у цаўская культура, археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў 1й пал. 2га тыс. да н.э. жьші на ПнЗ Беларусі і ПдУ Прыбалтыкі. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, жывёлагадоўляй і земляробствам; карысталася крамянёвымі прыладамі працы і зброяй, вырабляла каменныя шліфаваныя сякеры лодкападобнай формы, свідраваныя матыкі. Жыло каля вадаёмаў у прамавугольных жытлах на слупах, з двухсхільным дахам. Унутры іх размяшчаліся адкрытыя агнішчы, выкладзеныя камянямі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах у скурчаным становішчы; пахаванні адзінкавыя і групавыя. 3 керамічных вырабаў найб. пашыранымі былі гаршкі з выразнай шыйкай і амфары, арнаментаваныя гарыз. шнуравымі адбіткамі, насечкамі, нарэзкамі, наколамі, наляпнымі гафрыраванымі каўнерыкамівалікамі. Сустракаюцца ўпрыгожанні з зубоў жывёл, бурштыну, стылізаваныя фігуркі чалавека і інш. Найб. выразныя матэрыялы П.к. на бел. Панямонні выяўлены на стаянках Лічыцы, Ярэмічы, Русакова, у пахаваннях каля пас. Краснасельскі.
    М.М. Чарняўскі.
    ПРЫБАЛТЫЙСКІ ФРОНТ ДРУГІ ў Вялікую Айчынную вайну. Утвораны 20.10.1943 у выніку перайменавання Прыбалт. фронту (створаны 10.10.1943). Дзейнічаў на паўн.зах. напрамку. Камандуючыя: ген. арміі М.М.Папоў (кастр. 1943 — крас. 1944), ген. арміі АЛ.Яроменка (крас. 1944 — люты 1945), Маршал Сав. Саюза ЛА.Говараў (люты— сак. 1945); чл. ваен. савета ген.лейт. Л.З.Мехліс (кастр.— снеж. 1943), ген.лейт. МА.Булганін (снеж. 1943 — крас. 1944), ген.лейт. У.М.Багаткін (крас. 1944 — сак. 1945); нач. штаба ген.лейт., з 23.8.1944 ген.палк. Л.М. Сандалаў (кастр. 1943 —сак. 1945), ген.палк. М.М.Папоў (сак. 1945). У яго склад увайшлі арміі: 11я, 20я, 22я агульнавайск., 3я ўдарная, 6я і 11я гв. і 15я паветр.; у розны час
    у склад фронту ўваходзілі 42я і 51я агульнавайск., 1я і 4я ўдарныя, 10я гв. і 14я паветр. арміі, 5ы танк., 3і гв. кав. і 130ы латышскі стралк. карпусы. У ліст. 1943 войскі левага крыла фронту ва ўзаемадзеянні з Прыбалтыйскім фронтам першым вялі наступленне на ВіцебскаПолацкім напрамку. У ліп. 1944 войскі фронту правялі РэжыцкаДзвінскую аперацыю 1944 і прасунуліся на 3 да 200 км. У выніку быў прарваны гал. абарончы рубеж ворага «Пантэра», вызвалены раённыя цэнтры Беларусі: 12 ліп. Расоны і Дрыса (з 1962 Верхнядзвінск), 17 ліп. Асвея, інш. населеныя пункты. Пасля вызвалення г. Даўгаўпілс (27 ліп.) войскі фронту наступалі ўздоўж Зах. Дзвіны, удзельніч'алі ў вызваленні Рыгі, у кастр. 1944 сумесна з войскамі 1га Прыбалт. фронту блакіравалі ў Курляндыі ірупу армій «Поўнач» і да крас. 1945 вялі баі па яе знішчэнні. П.ф.д. расфарміраваны 1.4.1945, яго войскі перададзены ў склад Ленінградскага фронту.	М.І.Камінскі.
    ПРЫБАЛТЫЙСКІ ФРОНТ ПЕРШЫ ў Вялікую Айчынную вайну. Утвораны 20.10.1943 у выніку перайменавання Калінінскага фронту. Дзейнічаў на паўн.зах. і зах. напрамках. Камандуючыя: ген. арміі АД.Яроменка (кастр,—ліст. 1943), ген. арміі І.Х.Баграмян (ліст. 1943 —люты 1945); чл. ваен. савета ген.лейт. Дз.С.Лявонаў (кастр. 1943 — ліст. 1944), ген.лейт. М.В.Рудакоў (ліст. 1944 —люты 1945); нач. штаба ген.лейт., з 28.6.1944 ген,палк. У.В.Курасаў (кастр. 1943 —люты 1945). У розны час уваходзілі арміі: 2я гв., 4я ўдарная, 6я гв., 11я гв., 39я, 43я, 51я, 61я, 5я гв. танк., 3я паветраная. 3 1 да 21 ліст. 1943 войскі фронту вялі наступленне на ВіцебскаПолацкім напрамку, у снеж. правялі Гарадоцкую аперацыю 1943. У лют.—сак. 1944 войскі П.ф.п. ва ўзаемадзеянні з войскамі Зах. фронту пачалі наступленне пад Віцебскам. Летам 1944 разам з войскамі 1га, 2га і 3га Бел. франтоў ажыццявілі Беларускую аперацыю 1944: удзельнічалі ў ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944, правялі Полацкую аперацыю 1944 і Шаўляйскую аперацыю 1944. 3 14.9.1944 з войскамі 2га і 3га Прыбалт. і Ленінградскага франтоў пры падтрымцы Балт. флоту ўдзельнічаў у Прыбалтыйскай аперацыі 1944', з войскамі 2га і 3га Прыбалт. франтоў ажыццявіў Рыжскую, з войскамі 3га Бел. фронту — Мемельскую (Клайпедскую) аперацыі. Са студз. 1945 войскі фронту ўдзельні