Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
чалі ва Усх.Прускай аперацыі. 24.2.1945 П.ф.п. скасаваны, яго войскі пад назвай Земландская група (камандуючы І.Х.Баграмян) уключаны ў склад 3га Бел. фронту.
М.І.Камінскі.
ПРЫБАЛТЫКА, назва тэрыторыі ва Усх. Еўропе, якая прымыкае з У да Балтыйскага мора. Уключае дзяржавы Эстонію, Латвію, Літву і Калінінградскую вобласць Рас. Федэрацыі. Агульная пл. 189,1 тыс. км2. Нас. каля 8,4 млн.
чал. (2001). 3 пач. 1990х г. у друку ў дачыненні да краін П. часам ужываецца тэрмін «краіны Балтыі».
ПРЫБАР, вёска ў Гомельскім рне, на р. Уза. Цэнтр сельсавета. За 25 км на ПдЗ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Прыбар. 940 ж., 269 двароў (2000). Лясніцтва, ПТВ185. Сярэдняя школа, Дом культуры, клуб, бка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік канца 10 — пач. 12 ст.
ПРЫБбЙ, з’ява разбурэння марскіх або азёрных хваль непасрэдна каля берага. П., як і буруны, суправаджаецца рэзкім павелічэннем стромкасці схілу хваль, грабяні якіх перакульваюцца на беразе і пеняцца. Выклікае разбурэнне абразійных берагоў і садзейнічае ўтварэнню пляжаў на водмельных берагах.
ПРЫБбР, 1) камплект, набор прылад для чагон., напр., чайны П., чарнільны П. 2) Спец. прыстасаванне, устройства, апарат, прызначаныя для якойн. мэты (вымярэння чагон., рэгулявання, кантролю і інш.), напр., вымяральныя П., награвальныя П.
ПРЫБЎГСКАЯ РАЎНІНА. На ПдЗ Беларусі, на ПнЗ Брэсцкай і Пд Гродзенскай абласцей, фізікагеаграфічны раён ЗаходнеБеларускай правінцыі. Мяжуе з Ваўкавыскім узв. на Пн, Слонімскім узв. і Баранавіцкай раўнінай на ПнУ і У, Загароддзем на ПдУ, Брэсцкім Палессем на Пд; на 3 заходзіць на тэр. Польшчы (Бельская раўніна). Паводле В.А.Дзяменцьева П.р. падзяляецца на НараўскаЯсельдзінскую і Камянецкую раўніны, паводле іншых даследчыкаў — на Высокаўскую, Пружанскую, Косаўскую раўніны. Пераважныя выш. 175— 200 м. Пл. 5,7 тыс. км2. Праз паўн. ч. раўніны праходзіць БалтыйскаЧарнаморскі водападзел.
У тэктанічных адносінах П.р. прымеркавана да ПадляскаБрэсцкай упадзіны і Палескай седлавіны. Платформавы чахол складзены з парод позняга пратэразою, ардовіку, сілуру; пашыраны адклады юрскай, мелавой, палеагенавай і неагенавай сістэм. Антрапагенавыя адклады (магутнасць 60—80 м, у ледавіковых лагчынах да 160 м) залягаюць на подсцільнай паверхні, расчлянёнай ледавіковымі лагчына
Прыбугская раўніна каля в. Пелішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобл.
56 ПРЫБУДАК
мі. У днішчы найб. глыбокай Нараўскай лагчыны даантрапагенавыя пароды ляжаць на глыб. 80 м ніжэй узр. м. У такіх лагчынах захаваліся адклады ніжняга і сярэдняга антрапагену, у т.л. і стараж. нараўская марэна. На П.р. найб. пашыраны адклады дняпроўскага і сожскага зледзяненняў, у паніжэннях значныя тоўшчы паазерскага гарызонту, таксама галацэнавыя алювіяльныя, балотныя, схілавыя і інш. адклады.
Паверхня раўнінная, пласкахвалістая, ускладнена краявымі ледавіковымі ўтварэннямі (грады, увалы) выш. да 10 м. Для паўн. ч. характэрны рэльеф водналедавіковых раўнін, на Пд пашыраны далінныя зандры. Дрліны буйных рэк тэрасаваныя, уключаюць пойму, 1ю і 2ю надпоймавыя тэрасы. У паўн.зах. напрамку раўніну перасякае шырокая (да 10 км) лагчына сцёку талых ледавіковых вод (глыбіня ўрэзу да 3—5 м). Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, мел, пясчанажвіровы матэрыял, торф. Сярэдняя тра студз. 5,1 °C, ліп. 18,3 °C. Ападкаў 572 мм за год. Найб. р. Буг з прытокамі Лясная (утвараецца ад зліцця Правай Лясной і Левай Лясной) і Пульва, Белая (прыток Правай Лясной), Нараў з Нараўкай, Ясельда і канал Вінец. Пераважаюць дзярновападзолістыя глебы рознай ступені ападзоленасці ў спалучэнні з дзярновападзолістымі забалочанымі. У катлавінах і лагчынах развіты пераважна тарфянабалотныя і дзярноваглеевыя, па далінах рэк поймавыя дзярновыя забалочаныя глебы. Лясістасць П.р. невысокая (9,7%), за выключэннем паўн. ускраіны, дзе знаходзіцца б.ч, ляснога масіву Бемівежская пушча. Захаваліся пераважна хваёвыя лясы, яловыя мяшаныя з дубам, дубровы з дамешкам хвоі, елкі і ясеню. Пашыраны другасныя бародаўчатабярозавыя лясы. У слабасцёкавых паніжэннях чорнаальховыя і пушыстабярозавыя лясы. Пераважаюць нізінныя балоты, часткова асушаныя. Па далінах рэк заліўныя лугі. Пад ворывам ад 50% на Пд да 25% на Пн, пад сенажацямі і пашай — 10—15%. На тэр. раўніны нац. парк Белавежская пушча, гідралаг. заказнік Дзікае. У.Я.Навуменка.
ПРЫБЎДАК, вёска ў Навамаркавіцкім с/с Жлобінскага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 40 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін, 133 км ад Гомеля. 392 ж., 139 двароў (2000). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая Marina сав. воінаў.
ПРЫБЫЛЁВАКбРБА Ганна Паўлаўна (дзявочае Мейнгард; 21.11.1849, г. Цвер, Расія — 1939), расійская рэвалюцыянерканародніца. У 1874—77 у Мінску ўдзельнічала ў стварэнні Тва дапамогі вучням, зборы сродкаў на карысць нац.вызв. руху балканскіх славян, у эвакуацыі параненых і хворых у рус.тур. вайну 1877—78. У рэв. руху з 1879, са студз. 1880 чл. Выканкома «Народнай волі». Працавала ў рэдакцыі газ. «Народная воля». Удзельніца падрыхтоўкі замахаў на Аляксавдра II. У 1882 арыш
тавана. Засуджана па працэсе 17і на 20 гадоў катаргі. У 1905 амнісціравана, жыла ў Маскве; у 1909 арыштавана, выслана ў Мінусінск. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Усесаюзнага тва паліткатаржан.
Т^' «Народная воля»: Воспомннання о 1870—1880х гг. М., 1926. М.В.Біч. ПРЫБЫЛОВА АСТРАВЫ, група вулканічных астравоў у Берынгавым м. У складзе штата Аляска (ЗША). Пл. каля 200 км2. Выш. да 300 м. Скалістыя, укрытыя лугаватундравай расліннасцю. Лежбішча коцікаў (фауністычны рэзерват). Пушны промысел. Названы імем рус. мараплаўца Г.Л.Прыбылова, які адкрыў астравы ў 1788.
ПРЫБЫТАК, перавышэнне даходаў ад продажу тавараў (паслуг) над затратамі на іх вытвсць і продаж; адзін з найб. важных паказчыкаў фін. вынікаў гасп. дзейнасці прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў. Вылічаецца як розніца паміж выручкай ад рэалізацыі прадукту гасп. дзейнасці і сумай выдаткаў фактараў вытвсці на гэту дзейнасць у грашовым выражэнні. Адрозніваюць П.: п о ў н ы, ці агульны, які называецца валавым (балансавым); ч ы с т ы, што застаецца пасля выплаты падаткаў і адлічэнняў; бухгалтарскі, які разлічваецца па бухгалтарскіх дакументах без уліку дакументальна не зафіксаваных выдаткаў самога прадпрымальніка, у т.л. ўпушчанай выгады; э к а н а м і ч н ы, які ўлічвае часовыя, альтэрнатыўныя выдаткі. Звычайна эканам. П. меншы за бухгалтарскі на велічыню некампенсаваных уласных выдаткаў прадпрымальніка, не ўлічаных у сабекошт, у якія часам уключаюць упушчаныя магчымасці. Апрача таго, магчымы выдаткі, якія не пазначаны ў балансе. Чысты П. паступае ў распараджэнне прадпрыемства і выкарыстоўваецца для фарміравання фін. рэзерву, фондаў накаплення і спажывання, дывідэнднага і інш., а таксама можа быць перададзены ва ўласнасць членаў прац. калектыву, калі гэта прадугледжана статутам прадпрыемства.
ПРЫБЫТКІ, вёска ў Гомельскім рне, на р. Вуць, каля аўтадарогі Гомель— Церахоўка. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдУ ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Зябраўка. 549 ж., 250 двароў (2000). Клуб, бка, бальніца, цырульня. Царква Раства Прасвятой Багародзіцы. Брацкая магіла сав. лётчыкаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1640 як сяло (9 дымоў) у Гомельскім старостве ВКЛ. Адносілася да Гомельскага замка, якім валодаў кн. Чартарыйскі. 3 1772 у Рас. імперыі. У 1773 пабудавана правасл. царква Раства Багародзіцы. У пач. 19 ст. цэнтр маёнтка, які належаў М.А.Бардоўскаму. У 1853 у П. 267 рэвізскіх душ, нар. вучылішча (з 1856), у 1864 — 64 рэвізскія душы мужч. полу, сукнавальня і крупадзёрка, што належалі М.Бетулінскай, у 1877 засн. маслабойня. У 1886 у П. 581 ж., 98 двароў, царкоўнапрыходская школа, млын, хлебазапасны магазін, у 1909 — 989 ж., 160 двароў, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав., у 1926 — 878 ж., 179 двароў, школа 1й ступені, цэнтр сельсавета На
совіцкага раёна Гомельскай акр., з 26.7.1930 — Гомельскага рна. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 ням. фашысты спалілі 143 двары, загубілі 17 жыхароў. В.В.Віталёва.
ПРЫБЯРЭЖНІК (Littorella), род кветкавых раслін сям. трыпутнікавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе, Паўд. Амерыцы і на астравах Атлантычнага акіяна. На Беларусі атл.еўрап. рэліктавы від П. аднакветкавы (L.uniflora), занесены ў Чырв. кнігу. Расце ў прыбярэжнай зоне азёр да глыб. 2,5 м, уздоўж вільготных берагоў азёр і рэк утварае зараснікі.
Прыбярэжнік аднакветкавы.
П. аднакветкавы — шматгадовая бессцябловая травяністая расліна выш. 2—15 см з карэнішчам, прыдаткавымі каранямі і паўзучымі сталонападобнымі парасткамі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, сядзячае, вузкалінейнае. Кветкі аднаполыя, цвітуць над вадой, аднак бутоны тычынкавых і песцікавых кветак развіваюцца пад вадой. Плод — арэшак.
В.М.Прохараў.
ПРЫВАДЗІНА, радовішча пясчанажвіровага матэрыялу і пяску, у Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., каля в. Бабінавічы. Пластападобны паклад звязаны з надмарэннымі флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Пясчанажвіровы матэрыял і пясок шараватажоўтыя. Пясок розназярністы, з праслоямі дробназярністага, палевашпатавакварцавы, месцамі гліністы. Разведаныя запасы 12,7 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—11,3 м, ускрышы (пяскі) 0,1—5,3 м. Пясчанажвіровая сумесь і пяскі прыдатныя для вытвсці бетону, буд. работ і дарожнага будва. А.П.Шчураў. ПРЫВАЛАЎ Мікалай Іванавіч (3.6.1868, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобл., Расія — 28.9.1928), расійскі музыкантэтнограф, дырыжор, кампазітар. Скончыў пецярбургскія горны (1895) і археалагічны (1903) інты. У 1896—1913 музыкантвыканаўца Велікарус. аркестра пад кіраўніцтвам В.Андрэева. Збіраў, даследаваў і рэстаўрыраваў рус. нар. муз. інструменты. У пач. 20 ст. ўдзельнічаў у стварэнні квартэта ўдасканаленых гусляў, кіраваў аркестрамі нар. інструментаў. Вёў выкладчыцкую і навук.асв. работу, выступаў як выканаўца на нар. інструментах. Аўтар працы пра
прывілей 57
бел. нар. муз. інструменты (першая спроба іх апісання і класіфікацыі), гіст.этнагр. нарысаў пра муз. інструменты рус. і інш. народаў, самавучыцеляў ігры на гуслях, балалайцы. Апрацоўваў нар. песні, пісаў муз. творы (опера «На Волзе», музыка да драм. сцэн «Ілья Мурамец» і «С