• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    стоцкай абласцей Беларусі з гарадамі Гродна, Ваўкавыск і інш. (акруга Беласток); у Берліне дзейнічалі Беларускае прадстаўніцтва і Беларускі нацыянальны цэнтр, выдавалася газ. «Раніца». Пасля разгрому нацысцкай Германіі ў 2й сусв. вайне П. падзелена на асобныя землі (1945), тэр. Усходняй П. перададзена СССР [каля '/з усёй тэрыторыі з г. Кёнігсберг (цяпер Калінінград), у 1946 тут створана Калінінградская вобласць] і Польшчы. У 1947 Кантрольны савет у Германіі прыняў закон № 46 аб ліквідацыі прускай дзяржавы як апоры мілітарызму і рэакцыі.
    Літ.: Л а в н с с Э. Очеркн по нсторвн Пруссня: Пер. с фр. Калннннград, 1990 [рэпр. выд.: М., 1915]; Восточная Пруссня: С древн. времен до конца второй мнровой войны: йст. очерк. Калннннград, 1996; К о н й Ф.А. Фрндрнх Велмкнй. Ростов н/Д, 1997; Яго ж. Нсторня Фрвдрнха Велнкого. М., 1997.
    «ПРЎСКІ МУР», спецыфічны тып агараджальнай канструкцыі будынкаў (фахверка) на Беларусі. Аснову канструкцыі складаў драўляны каркас з верт. стоек, злучаных гарыз. бэлькамі, раскосамі і крыжовымі сувязямі. Прамежкі паміж элементамі каркаса запаўнялі каменем, цэглай або глінай, часта атынкоўвалі і бялілі, а каркас пакідалі адкрытым, і ён утвараў на паверхні сцен характэрны дэкар. малюнак.
    Тэхніка «П.м.» запазычана з Зах. Еўропы. Пашырана ў 15—17 ст. у будве пераважна малапавярховых абарончых збудаванняў (брама замка ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна), жылых, гасп. і вытв. будынкаў. У 18 ст.
    Жылы дом, пабудаваны ў тэхніцы «прускага муру» Ў вёсцы Заазер’е Нясвіжскага раёна Мінскай вобл. Пач. 20 ст.
    дэкар. матывы «П.м.» выкарыстоўваліся для аздаблення сцен манум. драўляных будынкаў (брама Пінскага замка). У тэхніцы «П.м.» да пач. 20 ст. пабудаваны жылыя дамы ў вёсках Грозаў Капыльскага, Заазер’е Нясвіжскага рнаў Мінскай вобл., гасп. пабудова ў в. Манькавічы Столінскага рна Брэсцкай вобл., вадзяны млын у в. Гервяты Астравецкага рна Гродзенскай вобл. і інш. Ю.А.Якімовіч.
    ПРУСТ (Proust) Жазеф Луі (26.9.1754, г. Анжэ, Францыя — 5.7.1826), французскі хімік. Чл. Парыжскай АН (1816). Вучыўся ў Парыжскім унце (да 1777). У 1777—1808 выкладаў хімію ў розных навуч. установах Іспаніі (у 1791—1808 праф. Мадрыдскага унта). Навук. працы пераважна па прэцызійным хім. аналізе неарган. злучэнняў. У выніку даследавання саставаў аксідаў, хларыдаў і сульфідаў розных металаў устанавіў пастаянства саставу закон (1799— 1806) і ў навук. дыскусіі (1801—08) з КЛ. Бертале дамогся яго замацавання ў хіміі. Даказаў існаванне гідраксідаў металаў. Вылучыў глюкозу з вінаграднага соку (1802).
    Літ.: Бнографйй велнкнх хнмнков: Пер. с нем. М., 1981. С. 85.
    ПРУСТ (Proust) Марсель (10.7.1871, Парыж — 18.11.1922), французскі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік мадэрнізму. Скончыў Сарбону (1895). Дэбютаваў зб. навел «Ўцехі і дні» (1896). Сусв. вядомасць яму прынёс цыкл раманаў «У пошуках згубленага часу» («У бок Свана», 1913; «У засені квітнеючых дзяўчын», 1919, Ганкураўская прэмія; «Германты», 1920—21; «Садом і Гамора», 1921—22; «Нявольніца», выд. 1923; «Уцякачка», вьш. 1925; «Знойдзены час», выд. 1927), у якім узняты праблемы пазнання і самапазнання, творчасці і творцы, мастацтва і мастацтва жыцця, кахання як пакуты і хваробы і інш. Яго творы, напісаныя ў форме «раманаракі», адметныя спалучэннем імпрэсіянізму з элементамі «плыні свядомасці» і рэалізму, нясуць у сабе рысы сямейнай хронікі, рамана выхавання, рамана культуры і інш. Аўтар аўтабіягр. рамана «Жан Сантэй» (незавершаны, выд. 1952), кнігі эсэ «Супраць СентБёва» (выд. 1954) і інш. Зрабіў уплыў на развіццё сусв. рэаліст. і авангардысцкай (асабліва на «новы раман») лры 20 ст.
    Те.: Рус. пер. — В понсках уграченного временн. Т. 1—7. М., 1992—93.
    Літ.: Андреев Л.Г. М.Пруст. М., 1968; С у ч к о в Б. Марсель Пруст (1871—1922) // Сучков Б. Лнкн временн. М., 1976. Т. 2; Днепров В. Пснхологнческйй роман Марселя Пруста // Днепров В. йден временн н формы временн. Л., 1980; Мамардашвнл н М. Лекцнн о Прусте. М., 1995; М о р н а к К. Пруст: Пер. с фр. М., 1999.
    Е.А.Ляеонава.
    ПРУСТЫТ (ад прозвішча ЖЛ.Пруста), рубінавае серабро, рубінавая падманка, сярэбраная падманка, мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, AgsAsSy. Mae 65,42% серабра. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, прызматычныя крышталі, часта двайніковыя і трайні
    пруцкі	53
    ковыя зросткі. Колер рубінавачырвоны, паўпразрысты. Бляск алмазны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5,6 г/см3. Трапляецца ў кальцытавых жылах нізкатэмпературных гідратэрмальных радовішчаў. Гіпергенны П. утвараецца ў зоне акіслення сярэбраных радовішчаў. Важны кампанент сярэбраных руд. Трапляецца ў Чылі, Францыі, Чэхіі, Канадзе, ЗША, Мексіцы.
    Прустыт
    ПРЎСЫ, група балцкіх плямён, якія насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага м. паміж ніжнім цячэннем Віслы і Нёмана. Упамінаюцца ў пісьмовых крыніцах з 9 ст. 3 10 ст. вялі барацьбу супраць прымусовай хрысціянізацыі. Да пач. 13 ст. складалі канфедэрацыю з 11 зямель. У 1230я г. Тэўтонскі ордэн пачаў заваёўваць тэр. П., да 1283 іх землі былі захоплены і заселены ням. каланістамі; большасць насельніцтва знішчана, частка асімілявана. У 1270—80я г. ўйалелая частка П. пасялілася каля Гродна і Слоніма. Узбр. барацьба П., у т.л. Мантаса паўстанне, адыгралі важную ролю ў зрыве крыжовых паходаў супраць славян і балтаў у 13 ст. У 1277 вял. кн. ВКЛ Трайдзень з дапамогай П. адбіў аб’яднаны паход татар і ўладзіміравалынскіх князёў. Паводле археал. звестак матэрыяльная культура П. і леталітоўцаў мае агульныя рысы.
    ПРЎСЫ, вёска ў Палажэвіцкім с/с Старадарожскага рна Мінскай вобл., каля аўтадарогі Любань—Глуск. Цэнтр саўгаса. За 28 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 176 км ад Мінска. 608 ж., 249 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Царква.
    ПРУТ, рака на Украіне, часткова служыць мяжой паміж Малдовай і Румыніяй, левы прыток р. Дунай. Даўж. 967 км, пл. басейна 27,5 тыс. км2. Пачынаецца на паўн. схілах хр. Чарнагора (Усх. Карпаты). Да г. Чарнаўцы цячэ ў глыбока ўрэзанай даліне, ніжэй даліна расшыраецца (да 10 км каля г. Леова). Рэчышча звілістае, месцамі парожыстае. Веснавое разводдзе, частыя летнеасен
    нія паводкі, павышаны зімовы сцёк (ад адліг і дажджоў). Сярэдні расход вады каля г. Леова 69,2 м3/с. Вадасх. КасцешцьСтынка. Суднаходны да г. Леова. На П. гарады Ярэмча, Каламыя, Снятын, Чарнаўцы, Наваселіца (Украіна), Унгень, Леова (Малдова).
    ПРУТ, п р э н т, старажытная адзінка даўжыні (L) і плонгчы (5) у сістэме мер ВКЛ. Вядомы з 16 ст. 1 П. (L) = 0,1 шнура = 7,5 локця = 4,87 м. Падзяляўся на 10 пруцікаў (прэнцікаў). 1 П. (5) = = 23,7 м! (плошча прамавугольніка памерам 1 шнур на 1 пруцік). У пач. 19 ст. ў цэнтр. і зах. Беларусі 1 П. (L) = 2 сажням = 4,9 м і 1 П. (5) = 24 м2 ПРУТКбЎ Сцяпан Дзмітрыевіч (1.1.1911, г. Апочна Лодзінскага ваяв., Польшча — 10.4.1978), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.лейт. авіяцыі (1955). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял. Айч. вайну маёр П. да лютага 1943 зрабіў 43 баявыя вылеты. Знішчальная дывізія на чале з П. у чэрв.— ліп. 1944 наносіла ўдары па ворагу ў раёнах Оршы, Барысава, Мінска, Гродна; на чыг. участку Орша—Барысаў лётчыкі дывізіі паралізавалі рух у тыле праціўніка, нанеслі значныя страты ворагу ў мінскім «катле». Да 1971 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Ліда Гродзенскай вобл.
    ПРУГНАк, к о х і я (Kochia), род кветкавых раслін сям. лебядовых. Каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ў Аўстраліі, на Пд Еўропы, у Азіі, Афрыцы і на
    3 Паўн. Амерыкі ў стэпах, пустынях і паўпустынях, часта на засоленых глебах. На Беларусі 3 відЫ П.: венікавы (К. scoparia), Сіверса (К. sieversiana), шарсцістакветны (К. lanifl'ora). Трапляюцца на пустках, засмечаных месцах, уздоўж дарог. У культуры вырошчваецца разнавіднасць К. scoparia var. trichophylla, летні кіпарыс, з дробным лісцем.
    Аднагадовыя травы ці паўхмызнякі. Сцёблы галінастыя, апушаныя. Лісце чаргаванае, суцэльнае, вузкаланцэтнае, пераважна апушанае. Кветкі дробныя, сабраныя ў суквеццеклубочак. Плод — арэх. Кармавыя, тэхн., дэкар. лек., харч. расліны, некат. — пустазелле.
    В.М.Прохараў.
    ПРЎХА (Prtcha) Яраслаў (24.4.1898, Скврняні, каля г. Пльзень, Чэхія — 25.4.1963), чэшскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Чэхаславакіі (1953). У 1924—28 акцёр Гар. тра ў Кладна (з 1963 імя П.), у 1931—63 працаваў у Нац. тры ў Празе. Сярод роляў: Гален («Белая хвароба» К.Чапека), Ян Жыжка, Войнар, Дзівішак («Ян Жыжка», «Войнарка», «Бацька» А.ірасека), Марцін Кабат («Жарты з чортам» Я.Дрды), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава), Лёўшын («Ворагі» М.Горкага) і інш. Найб. цікавыя рэжысёрскія работы — пастаноўкі п’ес І.К.Тыла (у т.л. «Упартая жанчына»), Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1951, 1952. ПРЎЦКІПАХОД 1711,баявыя дзеянні рас. арміі ў час. рус.тур. вайны 1710— 13, якія адбываліся на тэр. падвасальнага Турцыі Малд. княства, пераважна ў даліне р. Прут (адсюль назва). 24.4.1711 Расія заключыла з мадд. гаспадаром Цз.Кантэмірам дагавор аб ваен. саюзе і ўваходжанні Малдовы ў рас. падданства. 7 чэрв. рас. конніца ген.фельдмаршала Б.П.Шарамецева ўвайшла ў Малдову, дзе паўсюдна пачаліся антытур. паўстанні. Кантэмір абвясціў пра саюз з Расіяй і збор малд. войска для вайны з Турцыяй, перадаў рас. войскам 25 тыс. галоў жывёлы, аднак з прычыны неўраджаю не адолеў забяспечыць іх хлебам. Да 6 ліп. рас. армія на чале з царом Пятром I сканцэнтравалася каля г. Ясы, але 29 чэрв. тур. армія вял. візіра Балтаджыпашы (каля 120 тыс. чал., 440 гармат) перайшла на левы бераг Дуная, дзе злучылася з 70тысячнай конніцай крымскага хана ДэўлетГірэя. Пётр I накіраваў у тыл туркам 7тысячны конны атрад ген. К.Э.Рэнэ, які 18 ліп. ўзяў на Дунаі крэпасць Брэілу, a сам на чале гал. сіл (38 тыс. рускіх, 5 тыс. малдаван на чале з Кантэмірам, 114 гармат) накіраваўся на Пд правым берагам Прута. 20 ліп. рас.малд. армія пасля шэрагу баёў была акружана каля с. Нов. Станілешты ў некалькі разоў пераважаючымі тур.тат. сіламі. Рас. войскі адбілі атакі тур. янычараў, але недахоп боепрыпасаў і харчавання прымусіў Пятра I звярнуцца да тур. вял. візіра з прапановай заключьшь мір (заключаны 23 ліп.). У выніку рас. войскі атрымалі
    54	ПРЫАЗОЎСКАЕ
    права свабодн