Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ца да пач. 20 ст.: псіхал. апавяданне (М.Гарэцкі), быт. апавяданне (Цётка, Ядвігін Ш., К.Каганец, Я.Лёсік, і інш.), маст. алегорыя, прытча і мініяцюра (Я.Колас, М.Багдановіч, З.Бядуля), раман (Ядвігін Ш.). Бурнае развіццё малых жанраў П. адбылося ў 1920я г. (А.Вольны, П.Галавач, М.Зарэцкі, В.Каваль, К.Крапіва, М.Лынькоў, Я.Маўр, Б.Мікуліч, К.Чорны і інш’.). На гэты ж перыяд прыпадае станаўленне буйнога жанру — рамана (Я.Колас, Ц.Гартны, З.Бядуля, Гарэцкі, Зарэцкі, К.Чорны) і аповесці (Я.Колас, Гарэцкі, Л.Калюга, Мікуліч і інш.). Вынікам паскоранага развіцця было паглыбленне псіхал. аналізу ў лры, засваенне ёю не толькі рэаліст. стылю, але і мадэрнісцкага (Багдановіч, З.Бядуля, ВЛастоўскі і інш.). Аднак у нац. бел. лры гэтага часу панавала паэзія. На творы бел. празаікаў паўплывалі падзеі Вял. Айч. вайны (збкі апавяданняў Лынькова, К.Чорнага), і тэма вайны на доўгі час стала галоўнай (творы Я.Брыля, І.Грамовіча, А.Кулакоўскага, У.Краўчанкі, М.Лупсякова, І.Мележа, Шамякіна і інш.), хоць у творах таго перыяду пераважаў спрошчаны паказ сац. і псіхал. канфліктаў, гераічная праблематыка адцясніла на другі план трагічную. Высокім маст. узроўнем вызначаюцца трылогія Я.Коласа «На ростанях» (1954), пенталогія Шамякіна «Трывожнае шчасце» (1957—65). у 1950—60я г. выйшлі першыя кнігі П. А.Адамовіча, В.Адамчыка, В.Быкава, В.Карамазава, У.Караткевіча, І.Навуменкі, І.Пташнікава, Б.Са
чанкі, М.Стральцова, І.Чыгрынава і інш. У 1960—70я г. ў бел. П. прыйшлі С.Алексіевіч, В.Гігевіч, ГДалідовіч, А.Жук, В.Казько, А.Кудравец і інш. Вял. грамадскі рэзананс выклікалі гіст. раманы Караткевіча, Мележа, аповесці Быкава. У 1980я г. першыя кнігі П. выдалі А.Асташонак, А.Кажадуб, ХЛялько, А.Наварыч, У.Рубанаў, К.Тарасаў, А.Федарэнка, У.Ягоўдзік і інш. Сярод сучасных празаікаў Т.Бондар, Брыль, Быкаў, Гігевіч, М.Гіль, Далідовіч, Жук, В.Іпатава, І.Капыловіч, А.Кудравец, Г.Марчук, Навуменка, Пташнікаў, Э.Скобелеў, М.Чаргінец, Чыгрынаў, Шамякін і інш. Існуюць прамежкавыя формы паміж П. і паэзіяй, якія, аднак, больш імкнуцца да апошняй: па змястоўных прыкметах вылучаюць верш ў П., ці версэт («Думкі ў дарозе» Я.Коласа, версэты А.Разанава), па фармальных — свабодны верш, ці верлібр («Мой хлеб надзённы» М.Танка) і рытмічную П. («Пэўна, любіце вы, пане...» Багдановіча). Гл. таксама Апавяданне, Аповесць, Раман, Літаратуразнаўства, Беларусь (раздзел Літаратура).
Літ.: Шкловскнй В.Б. Художественная проза. М., 1961; Дзюбайла ПК, Жураўлёў В.П., Луфераў М.П. Праблемы сучаснай беларускай прозы. Мн., 1967; Каваленка В.А., Мушынскі М.І., Я с к е в і ч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. Мн., 1972; Хромчанка К.Р. Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1979; Грамадчанк a Т.К. Перад праўдай высокай і вечнай: Бел. проза сёння. Мн., 1991; Локун В.І. Маральнафіласофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы, 1950—1960я гг. Мн., 1995; Б е л ь с к і А.1. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90я гг.). Мн., 1997; Макарэвіч А.М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст. Магілёў, 1999.
А.М.Андрэеў, С.Ю.Лебедзеў.
ПРбЗАРЫ, шляхецкі род уласнага repea ў ВКЛ. 3 літ. баяр, у 18 ст. прэтэндавалі на княжацкі тытул, выводзячы сябе ад князёў Празароўскіх. Найб. вядомыя:
Юзаф (14.3.1723, Бобцін у Жамойці — 22.10.1788), сын Станіслава, ген,маёр (1762), віцебскі кашталян ў 1774—81 і ваявода ў 1781—87; чл. Пастаяннай Рады з 1776, староста ковенскі з 1762. К a роль (паміж 1759 і 1761 — 1.11.1841), сын Юзафа, вял. абозны ВКЛ у 1787—92, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1787. У час паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам намеснікам радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцным прадстаўніком пры ўсіх дывізіях войска ВКЛ (яму падпарадкавана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага). Пасля задушэння паўстання да 1802 у эміграцыі. У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага (старшыня Скарбовага кта). Да 1814 у эміграцыі. 3 1821 у Патрыятычным таварыстве, чл. правінцыяльнага кта Літвы. У 1826 арыштаваны па справе дзекабрыстаў (вызвалены ў 1829). Ігнацы Каэтан (да 1769 — каля мая 1807), сын Юзафа. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1788. Ротмістр войска ВКЛ
ПРОНЧЫШЧАЎ 39
(1791), удзельнічаў у вайне 1792 з Рас. імперыяй. У час паўстання 1794 ген.маёр у Ковенскім пав.
У. М. ВяроўкінШэлюта. ПРбЗЕМЛЯ, вёска ў Чашніцкім рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Чашнікі—Лепель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на 3 ад горада і 6 км ад чыг. ст. Чашнікі, 99 км ад г. Віцебск. 251 ж., 88 двароў (2000). Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. ПРдКАП ВЯЛІКІ, Прокап Голы (Prokop Уеіікў, Prokop Ноіў; каля 1380 — 30.5.1434), чэшскі палкаводзец у гусіцкіх войнах. Да 1425 прапаведнік табарытаў, з 1426 іх гал. паліт. і ваен. кіраўнік. Узначальваў аб’яднанае гусіцкае войска, якое разбіла ням. курфюрстаў каля УсцінадЛабай (1426), крыжакоў каля Тахава (1427) і Домажліцы (1431). Ініцыіраваў паходы гусітаў у Славакію, Майсен, Бравдэнбург, Саксонію, Баварыю, Аўстрыю, Венгрыю і інш. У 1433 узначальваў чэш. пасольства на Базельскім саборы. Загінуў у бітве пад Ліпанамі.
ПРбКАП МАЛЬІ, Прокупек (Prokop Маіў, Prokupek; ? — 30.5.1434), чэшскі дзеяч гусіцкіх войнаў, з 1428 гал. начальнік сірот. Згадваецца ў гіст. крыніцах ў 1424 як чл. Арабіцкага брацтва і паплечнік святара Амбража (сябра Я.Жыжкі). Загінуў у бітве пад Ліпанамі.
ПРбкСІМА ЦЭНТАЎРА, зорка 11 візуальнай зорнай велічыні\ самая блізкая да Сонечнай сістэмы. Знаходзіцца на адлегласці 1,31 пк ад яе ў сузор’і Цэнтаўра, фізічная пераменная зорка. П.Ц. і яркая зорка а Цэнтаўра, якая знахо. дзіцца на 0,02 пк далей, утвараюць фізічную падвойную зорку.
«ПРОКТЭР ЭНД ГЭМБЛ» («Procter and Gamble»), бўйная хім. карпарацыя ў ЗША. Засн. ў 1837. Штабкватэра ў г. Цынцынаты, штат Агайо. Выпускае прадукцыю: пральныя і ачышчальныя сродкі, касметыку, фармацэўтычныя тавары, хімікаты, прадметы гігіены. Філіялы і прадпрыемствы карпарацыі размяшчаюцца ў больш як 40 краінах, колькасць занятых каля 77 тыс. чал. (1980я г).
ПРЙКША Леанід Януаравіч (19.4.1912, г. Полацк Віцебскай вобл. — 9.12.1994), бел. пісьменнік. Скончыў Ваеннапаліт. акадэмію імя Леніна (1955). Настаўнічаў, працаваў у рэдакцыях газет, з 1956 у час. «Коммуннст Белорусснм», рэдактар газ. «Голас Радзімы», у 1969—72 гал. рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1937. Пісаў на рус., бел., польскай мовах. Аўтар зб. апавяданняў і нарысаў «Крыніца прыгажосці» (1960), кніг памфлетаў «Камедыянты» (1961), «След вядзе за мяжу» (1965), «Інтрыгі прэзідэнйкага двара» (1967), «Візітная картка народа» (1972), дакумент. аповесці «За Добрыцай рэчкай» (1975), рамана «Пакуль жывеш на свеце» (1980) пра першыя пасляваен. гады ў зах. абласцях Беларусі, Украіны, у Польшчы, збкаў гумарыст. апавядан
няў «Каб жылосявялося» (1961), «Кантроль сумлення» (1963), «Не ў тым поездзе» (1971), «Самадзейнасць у ліфце» (1972). Пісаў для дзяцей (кн. «Хлопчык у вялікіх чаравіках», 1963; «Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі», 1973) і інш.
Тв:. Праз туманы. Мн., 1964; По обе стороны океана. Мн., 1968; Туман развеецца. Мн., 1970; Стрэлы над ярам. Мн., 1979; Зося смяецца. Мн., 1982; Туннка Несса. Мн., 1986; Прнзракм н презвденты. Мн., 1988; Урок любві і нянавісці. Мн., 1990. Л.С.Савік. ПРбЛЕЖАНЬ, амярцвенне (некроз) мяккіх тканак (скуры з падскурнай клятчаткай, слізістай абалонкі, сценкі полага органа або крывяноснага сасуда) у выніку нейратрафічных расстройстваў і парушанага кровазвароту. Адрозніваюць П. экзагенныя (ад працяглага, інтэнсіўнага сціскання тканак; бываюць вонкавыя і ўнутр.) і эндагенныя (у цяжкахворых, якія доўгі час ляжаць нерухома; у хворых з хранічнымі парушэннямі нерв. сістэмы ад кантузіі спіннога мозга, кровазліцця ў мозг, пашкоджання буйных нерв. ствалоў). Узнікаюць П. на крыжы, лапатках, пятачных буграх, інш. костачках. Калі некратызаваныя тканкі адпадаюць, утвараюцца і доўга не зажываюць язвы. П. можа ўскладняцца гнойнай інфекцыяй. Лячэнне: мазевыя павязкі, агульнаўмацавальныя сродкі. П. бывае і ў аслабленых жывёл пры працяглым вымушаным ляжанні.
М.З.Ягоўдзік.
«ПРОЛЕТАРСКАЯ РЕВОЛЙЦНЯ», савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся на рус. мове ў Маскве ў 1921—41 [у 1921—28 орган Камісіі ЦК ВКП(б) па гісторыі Кастр. рэвалюцыі і Камуніст. партыі, у 1928—31 — Інта Леніна пры ЦК ВКП(б), у 1933—41 — Інта Маркса— Энгельса—Леніна пры ЦК ВКП(б)]. Вьійшлі 132 нумары, перыядычнасць выпуску мянялася. У розныя гады рэдактарамі былі М.С.Альмінскі, С.І.Канатчыкаў, М.А.Савельеў, В.ГЖнорын і інш. Друкаваліся даследчыя артыкулы, дакументы па гісторыі рабочага руху, Камуніст. партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917 і Грамадз. вайны (у т.л. на тэр. Беларусі), пра відных дзеячаў партыі, рабочага і с.д. руху, мемуары, крытыка, бібліяграфія і інш.
ПРбМЕТ (Promet) Лілі (н. 16.2.1922, Петсеры, Эстонія), эстонская пісьменніца. Засл. пісьменнік Эстоніі (1971). Вучылася ў Талінскай школе прыкладнога мастацтва (1935—40). Друкуецца з 1954. Аўтар раманаў «Вёска без мужчын» (1962), «Прымавера» (1971), «Дзяўчына з неба» (1977), збкаў аповесцей і апавяд. «Прыхільнікі святога мастацтва» (1958), «Тыгр ляжыць» (1964), «Хто распаўсюджвае анекдоты?» (1967), «Свавольствы зямлі» (1977), зб. вершаў «Шыпшына» (1970). У творах антыфаш. і антываен. тэмы, сац.псіхал. праблемы сучаснасці. Піша п’есы, выступае як публіцыст і аўтар падарожных нарысаў (разам з Р.Парве).
Тв:. Рус. пер. — Акварелн одного лета: По
вестн н рассказы. М., 1961; Дела земные. Таллнн, 1969; Мероглнфы жнзнн. М., 1973; Шалостм землн: Повестн, рассказы, мнннатюры. М., 1982.
ПРбМША, рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім рнах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Моўчадзь (бас. р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 74 км2. Пачынаецца за 1,3 км на У ад в. Вял. Лезнявічы Навагрудскага рна, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на 3 ад в. Вусце Дзятлаўскага рна. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
ПРбШЯ (грэч. ргопоіа апека), у Візантыі 11—15 ст. пажыццёвае (часам спадчыннае) імператарскае падараванне свецкай асобе ці манастыру права збору дзярж. падаткаў з вызначана