Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
огай рэформ умацаваў каралеўскую ўладу і ваен. магутнасць чэш. дзяржавы, якая распрасціралася ад вытокаў Лабы і Одры да Адрыятычнага м. Удзельнічаў у крыжовых паходах Тэўтонскага ордэна супраць прусаў і ВКЛ (1254, 1267). У гонар яго быў названы засн. ў 1255 г. Кралявец (ад чэш. krdl кароль, ням. Кёнігсберг, цяпер Калінінград). Сапернічаў з Рудольфам II Габсбургам за імператарскі прастол, пасля выбрання Taro імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» (1273), адмовіўся прынесці ленную прысягу. Загінуў у бітве каля Сухіх Крут (Маравія). У 1306 пасля смерці караля Вацлава III [1305—06] дынастыя спыніла існаванне.
ПРОБА (ням. Probe ад лац. probo выпрабоўваю, ацэньваю), частка доследнага
рэчыва, ідэнтычная хім. саставам і фізічнымі ўласцівасцямі ўсёй яго масе. Адбіраюць П. для правядзення лабараторных аналізаў сыравіны, прамежкавых прадуктаў вытвсці, гатовай прадукцыі і інш.
ПРОБА ВЫСАКАРОДНЫХ МЕТАЛАУ, колькасная наяўнасць золата, серабра, плаціны і паладыю ў лігатурным сплаве, які выкарыстоўваюць у вытвсці ювелірных вырабаў, манет, медалёў і інш. Па метрычнай сістэме, што прынята ў большасці краін, выражаецца колькасцю грамаў высакароднага металу ў 1000 г сплаву (чыстаму металу адпавядае 1000я проба). П.в.м. для ювелірных вырабаў: 375, 500, 583, 750 і 958 — з золата; 750, 800, 875, 916, 925 і 960 — з серабра, 950 — з плаціны, 500 і 850 — з паладыю. П.в.м. вырабаў гарантуецца дзярж. кляймом.
ПРОБАШЧ (польск. proboszcz ад чэш. probost ад лац. propositus начальнік, загадчык), парох, плябан, у каталіцкай царкве ксёндз — кіраўнік парафіі, настаяцель парафіяльнага касцёла. Да 19 ст. тытул П. мелі нешматлікія кіраўнікі парафій, напр., некат. члены капітула, астатнія наз. плябанамі. У 1й трэці 19 ст. з 14 парафій Гродзенскага дэканата ўзначальваліся П. Гродзенская фарная і Вялікабераставіцкая. І.Г.Ганчарук. «ПРбБЛІСК», «П ралетарскас я лянская беларуская літаратурная суполка», аб’яднанне бел. пісьменнікаў у ліп. 1927 — студз. 1928. Засн. ў Мінску. Ініцыятары стварэння і члены — выключаныя ў крас. 1927 з «Маладняка» Я.Бобрык, В.Каваль, Т.Кляшторны, В.Маракоў, І.Плаўнік, Я.Туміловіч, а таксама А.Гурло, А.Звонак, С.Фамін, М.Хведаровіч, Н.Чарнушэвіч і інш. Ставіла 'за мэту стварэнне пралетарскай лры, адлюстраванне ў маст. форме будаўніцтва сацьіялізму ў рэспубліцы. 3 прычыны сваёй нешматлікасці і неакрэсленасці творчай праграмы суполка не разгарнула шырокай дзейнасці і заявіла (28.1.1928) пра самаліквідацыю. Члены яе былі зноў прыняты ў «Маладняк». КРХромчпнкс
ІІРОВАД э л е к т р ы ч н ы, металічны праваднік эл. току з аднаго (аднажыльны) або некалькіх (мнагажыльны) дратоў. Бываюць неізаляваныя (для паветраных ліній электраперадачы, кантактавых сетак эл. транспарту, антэнных прыстасаванняў) і ізаляваныя (абмотачныя, установачныя, мантажныя, эл. шнуры). Вырабляюцца пераважна з металаў высокай электраправоднасці. Ёсць таксама мікраправады (эмаліраваныя, дыям. да 0,05 мм, для абмотак мікрамашын, шпуль вымяральных і рэгуляваных прылад) і эмальправад ы (пераважна абмотачныя круглага ui прамавугольнага сячэння да 30 мм2 з эл. ізаляцыяй у выглядзе тонкай плёнкі з эмалевага лаку або смалы).
Правады ЛЭП пераважна шматдротавыя сталеалюмініевыя (на адно ці шматдротавы стальны асяродак навіты слаі алюмініевага
дроту), сячэннем да 800 мм( Падвешваюцца на апорах з дапамогай ізалятараў электрычных і спец. арматуры. Для асаблівых умоў выкарыетоўваюць П. спец. канструкцый (полыя, з антыкаразійнымі запаўняльнікамі і інш.). Ў кантактавай сетцы ўжываюць медныя ці бронзавыя правады круглага і фасоннага сячэння. Абмотачныя П. — з медзі або алюмінію, круглага ці прамавугольнага сячэння, з эмалевай, шкловалакністай, папяровай і інш. ізаляцый. Ідуць на абмоткі эл. машын, апаратаў, трансфарматараў і інш. Установачныя П. — медныя і алюмініевыя, пераважна круглага сячэння да 500 мм2, з гумавай ui полівінілхларыднай ізаляцыяй, для мантажу эл. абсталявання, скрытай і адкрытай праводкі ў жылых і вытв. будынках. П мантажны — аднаі шматдротавы з меднымі токаправоднымі жыламі, з полівінілхларыднай і поліэтыленавай ізаляцыяй, сячэннем да 6 мм( Выкарыстоўваецца для фіксаванага і гнуткага мантажу электра і радыёапаратуры. прылад на пультах і шчытах кіравання. Эл. шнуры — з гумавай ці полівінілхларыднай ізаляцыяй, 2— 3жыльныя (жылы сячэннем да 1 мм2 з тонкага меднага дроту) для далучэння бытавых электрапрылад і радыёапаратуры. Набываюць пашырэнне звышправодныя П. пераважна са сплаваў ніобію з цырконіем і тытанам у абалонцы з вадкім геліем. УМ.Сацута.
ПРбВІДЭНС (Providence), горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата РодАйленд. Засн. ў 1636. 150,9 тыс. ж., з гарадамі Вунсокет, Патакет, Уорык, ФолРывер, Атлбара і агульнымі прыгарадамі каля 1,2 млн. ж. (1998, ч. прыгарадаў у штаце Масачусетс). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у зал. Нарагансет Атлантычнага ак. Буйны прамысл., гандлёвафін. і культ. цэнтр краіны. Найважн. цэнтр вытвсці ювелірных вырабаў, біжутэрыі і інш. вырабаў з каштоўных металаў, галантарэі. Прамсць: прыладабудаванне, вытвсць мед. інструментаў, цацак, спарт. інвентару, эл.тэхн., радыёэлектронная, станкабуд., суднабуд. і суднарамонтная, тэкст., паліграфічная, гумавая, гарбарнаабутковая. Унты, у т.л. унт Браўна (засн. ў 1764). ПІмат старадаўніх будынкаў, паркаў.
ПРОДАН Яўген Аркадзевіч (10.2.1932, г. Таронта, Канада — 2.1.1993), бел. хімікнеарганік. Чл.кар. АН Беларусі (1986), др хім. н. (1974), праф. (1985). Скончыў Чарнавіцкі унт (1955). 3 1958
у БДУ, з 1965 у Інце агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі (з 1976 заг. лабараторыі). Навук. працы па неарган. тапахіміі і хіміі паліфосфарных злучэнняў. Прапанаваў кінетычную мадэль іза і
38 ПРОДЗВІНКА
анізатропнага распаўсюджвання фронту рэакцыі ў крышталях і абгрунтаваў магчымасць хім. ператварэння монакрышталёў паводле механізма аўтавагальных працэсаў. Распрацаваў тэарэт. асновы сінтэзу новых паліфосфарных злучэнняў, у т.л. крьшгт. солей ланцужковай трыфосфарнай кты.
Тв.: Трнполяфосфаты н ях прнмененне. Мн., 1969 (разам з Л.І. Продан, М.Ф.Ярмоленкам); Полнфосфаты н мннеральное пнтанне растеннй. Мн., 1978 (у сааўт.); Неорганнческая топохнмня. Мн., 1986; Топохммня крнсталлов. Мн., 1990.
ПРОДЗВІНКА. адна з назваў р. Брожа.
ПРбЗА (ад лац. prosa), 1) мастацкая і немастацкая (навук., дзелавая, публіцыстычная, мемуарная, філас., рэліг.прапаведніцкая) невершаваная творчасць. 2) Тып мастацтва слова, што суадносіцца з паэзіяй, ад якой адрозніваецца спосабам аргцыі моўнага матэрыялу, спецыфікай рытму, ступенню перавагі рацыянальнааналіт. адносін над эмацыянальнапсіхалагічнымі. 3) Эпас як род лры побач з лірыкай і драмай (сутнасць эпасу праяўляецца менавіта ў П., лірыкі — у паэзіі, драмы — у драматургіі). Тэрмінам «П.» абазначаецца таксама сукупнасць празаічных твораў якойн. нац. лры (бел. П.), пэўнага гіст. перыяду (П. пач. 19 ст., П. 1920х г. і г.д.), асобнага пісьменніка (П. Л.Талстога, Я.Коласа, І.Шамякіна і інш.). У цэнтры ўвагі П. асоба ў яе сувязях з асяроддзем (прыродай, соцыумам); прадметам і суб’ектам П. з’яўляецца характар і разнастайнасйь сувязей, якія фарміруюць асобу. П. цікавіць не проста эмацыянальнамысліцельны стан (як паэзію), a стан, які ўзнік у сувязі з пэўнымі абставінамі і выводзіцца з іх. Калі паэзія спецыялізуецца на абсалютызацыі станаў душы, спыняе імгненне, то ў П. імгненні разгортваюцца ў падзеі і выстройваюцца ў канцэптуальны парадак. Фармальныя адрозненні П. і паэзіі не толькі ў графічным афармленні: гэта розныя віды славеснамаст. творчасці, хаця музычнасць, метафарычнасць, эмацыянальнасць і суб’ектывізм у значнай ступені ўласцівы і П. Як і паэзія, П. валодае рытмам, аднак рытм П. прынцыпова інш. прыроды і з’яўляецца найменш вывучанай праблемай. паэтыкі П. Стылявымі дамінантамі П. з’яўляюцца сюжэт, сітуацыя, прадметная і псіхал. дэталь, мова, у т.л. суб’ектная аргцыя мовы. Функцыяй П. з’яўляецца маст. аналіз. Слова ў П. выступае сродкам адлюстравання і ўзнаўлення рэальных аб’ектаў, дзеянняў, перажыванняў герояў, мае канкрэтызаваны сэнс, пластычную дакладнасць і даволі выразную праяву амбівалентнасці.
Да 19 ст. П. называлі ўсе немаст. славесныя творы, а паэзіяй — усю маст. лру (да новага часу вершаваная форма адыгрывала пануючую ролю ў мастацве ў цэлым, а П. развівалася на перыферыі маст. творчасці). Крыніцай П. з’яўляецца сярэдневяковы рыцарскі рамап. Уласна П. ў сучасным разумен
ні пачала складвацца ў эпоху Адраджэння (італьян. навела, творы Ф.Рабле, М. Сервантэса). Станаўленне зах.еўрап. П. прыпадае на эпоху Асветніцтва (раманы Д.Дэфо, А.Ф.Прэво, Г.Філдынга, С.Рычардсана, Ж.Ж.Русо), яе росквіт звязаны з узнікненнем маст. сістэмы рэалізму ў 19 ст. (Стэндаль, А. Бальзак, Г.Флабер, ЧДзікенс, У.Тэкерэй). У канцы 19 — пач. 20 ст. побач з рэаліст. П. (Дж.Голсуарсі, Г.Ман, Т.Ман і інш.) з’яўляецца мадэрнісцкая П. (Э.Заля, М.Пруст, О.Уайльд, Дж.Джойс і інш.). Зах.еўрап. П. развіваецца ў 2 асн. кірунках: рэаліст. (Э.Хемінгуэй, Р.Ралан, Г.Бёль, У.Фолкнер, Г.Грын і інш.) і мадэрнісцкім (Ф.Кафка, А.Камю, Ж.П.Сартр і інш.), які паўплываў на фарміраванне постмадэрнісцкай П. (Джойс, У.Эка, Т.Стопард і інш.). Сусветна вядомая рус. класічная П. (А.Пушкін, МДермантаў, М.Гогаль, І.Ганчароў, Ф.Дастаеўскі, Л.Талстой, І.Тургенеў, А.Чэхаў). Рус. П. 20 ст. таксама развівалася ў рэчышчы рэалізму (М.Горкі, М.Зошчанка, А.Купрын, А.Салжаніцын, А.Талстой, М.Шолахаў, В.Шукшын, В.Бялоў, Ю.Бондараў, В.Праскурын і інш.) і мадэрнізму (Дз.Меражкоўскі, Б.Пільняк і інш.). Творам некат. аўтараў уласцівы рысы абедзвюх маст. сістэм (раманы М.Булгакава). У 2й пал. 20 ст. фарміруецца рус. постмадэрнісцкая П. (У.Набокаў, А.БІтаў, Венядзікт Ерафееў, В.Пялевін, С.Сакалоў, У.Сарокін і інш.).
У бел. лры пераход да маст. П. пачаў складвацца ў выніку ўзмацнення эстэт. пачатку ў традыц. гіст.дакумент. аповедзе (бел.ўкр. хранограф «Вялікая хроніка»). Тая культ.гіст. сітуацыя, што існавала на Беларусі, дазволіла ўзнікнуць уласна маст. П. толькі ў канцы 19 ст. (апавяданні Ф.Багушэвіча). Станаўленне бел. П. ў розных яе жанравых мадыфікацыях адносіц