• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    намі, што кіруюць развіццём грамадскай П., з’яўляюцца законы падзелу і перамены П., а таксама закон
    канкурэнцыі, які ўзмацняе іх. Змест закону падзелу П. ў тым, што грамадскі лад параджае свае спосабы падзелу П., а кожны новы грамадскі лад дабаўляе ўласцівыя яму новыя віды падзелу П., што вынікаюйь з узроўню развіцця прадукц. сіл і прыроды эканам. адносін. Гэты закон пракладвае сабе дарогу стыхійна і ў той жа час з’яўляецца аб’ектыўнай неабходнасцю. Ён вызначае дынаміку падзелу П. на розныя віды (фіз. і разумовая, прамысл. і с.г., кваліфікаваная і некваліфікаваная, выканаўчая, кіраўніцкая і інш.) і адначасова аснову падзелу грамадства на сац. групы занятых пэўнымі відамі П., адносіны паміж групамі ў залежнасці ад іх сац. статуса і прэстыжу П. 3 законам падзелу П. звязаны закон перамены П., які стаў дзейнічаць у працэсе замены мануфактурнай вытвсці машыннай, калі ўзнікла неабходнасць фарміравання гнуткай, універсальнай, шматбакова развітой рабочай сілы, здольнай да навучання і перанавучання ў ходзе змены вытв. працэсаў. Аб’ектыўным законам, які ўплывае праз адносіны суб’ектаў уласнасці на ўзаемадзеянне законаў падзелу і перамены П., выступае закон канкурэнцыі, які прымушае капітал напружваць прадукц. сілы П. Гл. таксама Псіхалогія працы, Арганізацыя працы, Ахова працы.
    Г. М. Сакалова.
    ПРАЦАДЗЁНЬ, мера затрат працы калгаснікаў, якая выкарыстоўвалася ў калгасах у 1930—66.
    ПРАЦАЁМКАСЦЬ, паказчык, які характарызуе колькасць рабочага часу, неабходнага для вытвсці прадукцыі (тавару, вырабу, закончанага комплексу работ, аб’екта будва і да т.п.) або выканання пэўнай тэхнал. аперацыі. З’яўляецца паказчыкам прадукцыйнасці працы і характарызуе эфектыўнасць (прадукцыйнасць) выкарыстання прац. рэсурсаў. Адносіны затрат рабочага часу (у гадзінах, днях і да т.п.), выдаткаваных на выпуск прадукцыі (вырабаў, работ, паслуг), да выкананага аб’ему або намінальнага значэння асн. параметра, называюць удзельнай П У залежнасці ад саставу затрат працы рознага персаналу адрозніваюць П: п о ў н у ю — уключае затраты працы ўсіх катэгорый прамысл.вытв. персаналу прадпрыемства (цэха, участка і да т.п.), які ўдзельнічае ў вытвсці і рэалізацыі прадукцыі; тэхналагічную — затраты працы асн. рабочых, што ўлічваюцца ў таварнай (валавой) прадукцыі; в ы т в о р ч у ю — затраты працы асн. і дапаможных рабочых; вытворчаабслуг о в у ю — затраты працы дапаможных рабочых, якія забяспечваюць матэрыяльныя, тэхн. і інш. віды абслугоўвання вытвсці; кіраўніцкага anapa т у — затраты працы работнікаў. якія заняты ў сферы кіравання. Састаў затрат працы, што ўключаюцца ў паказчык П., залежыць ад мэты і задач разліку, тыпу прадпрыемства і галіны. На яго велічыню ўплываюць фактары: фонда і энергаўзброенасць працы, карысныя
    ўласцівасці прадметаў працы, тэхналогія вытвсці і складанасць вырабу прадукцыі (работ, паслуг), кваліфікацыя работнікаў, аргцыя працы і інш.
    У. Р. Залатагораў.
    ПРАЦАЗДбЛЬНАСЦЬ, стан здароўя чалавека, ад якога залежыць здольнасць выконваць працу вызначанага аб’ёму і якасці. Адрозніваюць П.:агульную — здольнасць да выканання ўсякай працы ў звычайных умовах; прафесіянальную — здольнасць працаваць па пэўнай прафесіі, у пэўных умовах; і няпоўную — здольнасць працаваць у палегчаных умовах, напр., пры няпоўным прац. дні (паводле заканадаўства Беларусі скарочаная працягласць прац. часу ўстаноўлена для пэўных катэгорый работнікаў — настаўнікаў, урачоў і інш., непаўналетніх, кормячых жанчын і інш.).
    ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ, сістэма арганізаныйных, эканам. і прававых мер, накіраваных на забеспячэнне прац. занятасці насельніцтва. У шырокім сэнсе П. аб’ядноўвае ўсе формы прац. дзейнасці, у т.л. прадпрымальнштва, індывід. прац. дзейнасць і да т.п. У вузкім сэнсе пад П. разумеецца працэс пошуку адпаведнай работы і ўладкаванне на ёй. а таксама працэс прафес. падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі грамадзян для атрымання наяўных прац. месцаў. У забеспячэнні занятасці насельніцтва ўдзельнічаюць агульныя і спец. дзярж. органы. Агульнае кіраванне П. у Рэспубліцы Беларусь ускладзена на Мінва працы, якое нясе адказнасць за распрацоўку і рэалізацыю дзярж. палітыкі ў галіне праны і занятасці. Спец. органам П. з’яўляецца дзярж. служба занятасці, у якую ўваходзяць Гал. ўпраўленне дзярж. службы Мінва працы, абл. ўпраўленні службаў занятасці, гар. і раённыя цэнтры занятасці, інфарм. цэнтры. цэнтры па прафес. падрыхтоўцы. павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы беспрацоўных (гл. Беспрацоўе), іх філіялы і аддзяленні. Дзярж. служба занятасці з’яўляецца пасрэднікам паміж беспрацоўнымі і наймальнікамі. Падставай ўзнікнення праваадносін паміж імі з’яўляецца рашэнне службы занятасці аб прызнанні грамадзяніна беспрацоўным. Прававое рэгуляванне адносін, звязаных з П., ажыццяўляецца законам «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» ад 30.12.1991 і інш. нарматыўнымі актамі.
    А.В.Моціна.
    ПРАЦбЎНАЕ НАВУЧАННЕ, адзін з прадметаў агульнаадук. школы, накіраваны на падрыхтоўку школьнікаў да прац. дзейнасці. Асн. задача П.н. — набыццё вучнямі ведаў аб прадметах, сродках і працэсах працы, агульнатэхн. і спец. уменняў і навыкаў, неабходных для авалодання якойн. прафесіяй.
    Аргументы на карысць уключэння прац. дзейнасці ў навуч.выхаваўчы працэс у адпа
    32 ПРАЦОЎНАЕ
    веднасці з узроставымі, фіз. і інтэлектуальнымі магчымасцямі дзяцей выказаны ў сацыяльнапед. тэорыях 17—18 ст. (ЯА.Каменскі, Дж.Лок, Ж.Ж.Русо). ХХ.Песталоці разглядаў працу вучняў як важнейшы элемент развіццёвага навучання і пед. арганізаванага выхаваўчага асяроддзя. У сярэдзіне 19 ст. разгарнуўся шырокі рух настаўнікаў і выхавальнікаў за ўкараненне навуч. працы ў школах краін Зах. Еўропы і ЗША. Як навуч. прадмет пад назвай «Ручная праца» ўключана ў планы пач. школ і настаўніцкіх семінарый Фінляндыі (1866). У 2й пал. 19 ст. таксама ўведзена ў агульнаадук. школах Францыі (1882), Вялікабрытаніі (1890), Італіі (1894), ЗША (1895) і інш.; у Рас. імперыі выкладалася з 1884. Пашырэнне атрымала сістэма П.н., створаная К.Ю.Цырулем. У СССР у 1937 П.н. ў агульнаадук. школе адменена, у 1954—56 адноўлена.
    На Беларусі П.н. арганізуецца ў форме ўрокаў, практыкумаў, экскурсій, працоўнай (вытворчай) практыкі. Заняткі праводзяцца ў навуч. і навуч.вытворчых умовах. У адпаведнасці з планамі сярэдняй агульнаадук. школы вядзецца распрацоўка зместу, форм і метадаў падрыхтоўкі вучняў да працы ў межах агульнаадук. галіны «Тэхналогія».
    Літ.: Казакевнч В.М., Поляков В.А., Ставровскнй А.Е. Основы методнкм трудового обучення. М., 1983; Ат у т о в П.Р., Поляков В.А. Роль трудового обучення в полмтехнйческом образованнн школьннков. М., 1985, Школа н труд. М., 1987.
    ПРАЦбЎНАЕ ПРАВА, нормы права, якія рэгулююць прац. адносіны, заснаваныя на працоўным дагаворы, а таксама адносіны, звязаныя з прафес. падрыхтоўкай работнікаў па вытвсці, дзейнасцю прафсаюзаў і аб’яднанняў наймальнікаў, вядзеннем калект. перагавораў, узаемаадносінамі паміж работнікамі (іх прадстаўнікамі) і наймальнікамі, забеспячэннем занятасці, кантролем і наглядам за выкананнем законадаўства аб працы, дзярж. сац. страхаваннем, разглядам прац. спрэчак. Асн. крыніцы П.п. Беларусі зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксе законаў аб працы Рэспублікі Беларусь.
    Працоўныя і звязаныя з імі адносіны, заснаваныя на ўдзеле (членстве у аргцыях любых арганізац.прававых форм, рэгулююцца нормамі П.п. Іншае (за выключэннем норм, якія пагаршаюць становішча членаў аргцыі ў параўнанні з заканадаўствам аб працы) можа ўстанаўлівацца ў заснавальных дакументах і лакальных нарматыўных актах гэтых аргцый. Да прац. і звязаных з імі адносін асобных катэгорый работнікаў (ваеннаслужачых, служачых дзярж. апарата і інш.) нормы П.п. прымяняюцца ў выпадках і межах, прадугледжаных спец. заканад. актамі, якія вызначаюць іх прававы статус. У сістэме галіны П.п. адрозніваюць агульную і асаблівую часткі. Агульная часткаП.п. ахоплівае нормы, якія складаюць аснову для ажыццяўлення індывід.прац. прававых адносін і датычаць працы ўсіх работнікаў (задачы галіны права, сфера дзеяння, крыніцы рэгулявання, суадносіны норм нац. і міжнар. права, асн. прац. правы і абавязкі і да т.п.). У a с а б лівую частку П.п. ўваходзяць нормы, якія рэгулююць канкрэтны змест прац. адносін, пэўныя яго бакі і элементы (нормы, якія рэгулююць асаблівасці ўзнікнення і спынення прац. дагавору, вызначаюць рэжым рабочага часу, часу адпачынку і да т.п.).
    П.п. як навука і сістэма ведаў вывучае юрыд. прыроду адпаведных прававых норм і асн. рысы праваадносін, што ўзнікаюць на іх аснове, прынцыпы прававога рэгулявання і яго эфектыўнасць, гісторыю развіцця прац. заканадаўства, замежны вопыт рэгулявання адпаведных праваадносін, міжнар. прававыя акты аб працы, а таксама ажыццяўляе прагназіраванне далейшага развіцця галіны П.п. і да т.п. М.І.Тарасевіч. ПРАЦбЎНАЯ ДЫСЦЫПЛІНА, абавязковае выкананне працоўнага распарадку і адпаведных працоўных абавязкаў. Асн. нарматыўнымі актамі П.д. ў Беларусі з’яўляюцца КЗаП, Тыпавыя правілы прац. распарадку, галіновыя і мясц. правілы ўнутр. прац. распарадку. Паводле КЗаП работнік павінен: добрасумленна працаваць; выконваць устаноўленыя нормы па ахове працы; беражліва адносіцца да маёмасці і наймальніка, выконваць яго пісьмовыя і вусныя распараджэнні ў адпаведнасці з дадзенымі яму паўнамоцтвамі; садзейнічаць павышэнню прадукцыйнасці працы і забяспечваць выкананне патрабаванняў да якасці прадукцыі. работ і паслуг; не выдаваць камерцыйную тайну наймальніка; павышаць сваю кваліфікацыю па прапанове наймальніка і за яго кошт; падпарадкоўвацца правілам унугр. распарадку, інш. дакументам, якія рэгламентуюць пытанні П.д.; выконваць інш. абавязкі, што вынікаюць з дзейнага заканадаўства, калект. і прац. дагавораў. КЗаП абавязвае наймальніка арганізоўваць працу работнікаў, ствараць умовы для росту прадукцыйнасці працы, забяспечваць прац. і вытв. дысцыпліну, выконваць заканадаўства аб працы і правілы яе аховы, уважліва ставіцца да патрэб і запатрабаванняў работнікаў, паляпшаць умовы іх працы і побыту. За ўзорнае выкананне прац. абавязкаў да работнікаў выкарыстоўваюцца меры заахвочвання; за парушэнні П.д. — меры дысцыплінарнага спагнання; у асобных выпадках — прадугледжаная заканадаўствам адказнасць.
    Г.А.Маслыка.
    ПРАЦбЎНАЯ КНІЖКА, асноўны дакумент аб прац. дзейнасці работніка. Вядзецца на ўсіх работнікаў, якія працуюць у наймальніка больш як 5 дзён. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь у П.к. заносяцца звесткі пра работніка, пра выконваемую ім работу, а таксама пра заахвочванні і ўзнагароды за поспехі ў працы. Пры звальненні П.к. выдаецца работніку. Запіс аб прычынах звальнення ў П.к. робіцца ў адпаведнасці з фармулёўкамі дзеючага заканадаўства.
    ПРАЦбЎНАЯ ТЭРАПІЯ. працоўная дзейнасць хворага чалавека з лек. мэтай або з мэтай рэабілітацыі.
    Пашырана пры лячэнні псіхічна хворых, накіравана на развіццё або захаванне ў іх прафес. навыкаў; стымулюе жыццёвыя працэсы, умацоўвае інтэлектуальнавалявыя якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэальнасці, вызваляе хворага ад алчування асабістай не
    паўнацэннасці. П.т. выкарыстоўваюць таксама ў траўматалогіі, артапедыі, неўралогіі, дзе яна накіравана на аднаўленне парушанай рухальнай функцыі і працоўных навыкаў (напр., пры паралічах, паркінсанізме, плексітах).
    ПРАЦбЎНЫ ДАГАВбР, пагадненне паміж работнікам і наймальнікам. Паводле П.д. работнік абавязваецца выконваць работу па адной або некалькіх прафесіях, спецыяльнасцях або пасадах адпаведнай кваліфікацыі і выконваць унутраны прац. распарадак; наймальнік абавязваецца прадастаўляць работніку абумоўленую П.д. работу, забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы, лакальнымі нарматьіўнымі актамі і пагадненнямі бакоў, своечасова выплачваць работніку заработную плату. Дагаворнымі бакамі з’яўляюцца найм