Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
збегнуць прыгнечання культ. раслін, зніжэння ўраджаю, П. праводзяць у найб. раннія фазы развіцця пустазелля.
ПРАПбРЦЫЯ (лац. proportio) у м a т э м а т ы ц ы, роўнасць дзвюх рознасцей чатырох велічынь a, b, с, d : a b = = с d (арыфметычная П.) або дзвюх адносін а/ь = c/d (геаметрычная П.). Велічыні a і d наз. крайнімі членамі П., b і с — сярэднімі. У арыфм. П. сума крайніх членаў роўная суме сярэдніх: a + + d = b + с. Уласцівасці геам. П.: a ■ d = = b ■ с; калі b = с, to b = '[ad і наз. геам. сярэднім.
ПРАПбіПАСК (П р о п о ш е с к), летапісная назва г. Прапойск (з 1945 г. Слаўгарад).
ПРАГГУСКАННЯ КАЭФІЦЫЁНТ а с я р о д д з я, адносіны інтэнсіўнасці выпрамянення, якое прайшло праз асяроддзе, да інтэнсіўнасці выпрамянення, якое падае на яго. Найб. пашырана выкарыстанне П.к. ў дачыненні да светлавых патокаў: т = Ф/Ф0, дзе Ф і Фо — адпаведна светлавы паток, які прайшоў праз асяроддзе і які падае на яго паверхню. Значэнне П.к. цела залежыць ад яго памераў, формы і стану паверхні, a таксама ад вугла падзення, спектральнага складу і палярызацыі выпрамянення. Адрозніваюць П.к. накіраванаг а (выпрамяненне праходзіць праз асяроддзе без рассеяння), дыфузнага (асяроддзе рассейвае ўсё выпрамяненне, што падае на яго) і для з м е ш a
н a г а (выпрамяненне часткова рассейваецца) прапускання. Вызначэнне П.к. — адно са светавых вымярэнняў (гл.Фотаметрыя).
ПРАРАГАЦЬІЙНЫЯ ПАГАДНЁННІ ў міжнародным праве, пагадненні, якія ўстанаўліваюць падсуднасць: суд або арбітраж якой краіны кампетэнтны вырашаць спрэчкі па знешнегандлёвых здзелках, што могуць узнікнуць паміж дагаворнымі бакамі. У выпадках, калі ўзнікае спрэчка, бакі могуць выбраць шляхам пагаднення любую падсуднасць.
ПРАРбКАЎ Барыс Іванавіч (9.5.1911, г. Іванава, Расія—19.9.1972), расійскі графік. Нар. маст. СССР (1971). Чл.кар. AM СССР (1954). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст. інце (1929—31). Супрацоўнічаў з газ. «Комсомольская правда», час. «Смена», «Крокоднл». Стварыў
Б.Прарокаў Каля Бабінага Яра. 3 серыі «Гэта не павінна паўтарыцца!». 1958—59.
серыі малюнкаў: «Вось яна, Амерыка!» (1948—49), «За мір» (1950), «Маякоўскі пра Амерыку» (1951—54), «Гэта не павінна паўгарыцца!» (1958—59), «Барацьба» (1969—70). Творам характэрны вострая публіцыстычнасць, напружаныя танальныя кантрасты. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
Тв.. О временн н о себе. М., 1979.
Літ:. Кнслякова Й.В. Б.Пророков— художнмкборец. Л., 1985.
ПРАРбКІ БІБЛЕЙСКІЯ, рэлігійнапалітычныя прапаведнікі ў стараж.яўр. Ізраільскім царстве і Іудзейскім царстве ў 8—4 ст. да н.э. Ужо ў 2м тыс. да н.э. лічылася, што П.б. надзелены дарам успрымаць божыя пасланні і паведамляць іх людзям, што яны як пасрэднікі паміж богам і людзьмі могуць прадказваць ад імя бога будучыню, у т.л. засухі, голад, рэліг. і паліт. падзеі, чалавечыя лёсы. 3 8 ст. да н.э. прарокі становяцца таксама паліт. прамоўцамі і прапаведнікамі. Яны выкрывалі людскія заганы (сквапнасць, распусту, імкненне да раскошы), выступалі супраць войнаў, прыгнёту, абеззямельвання сялян, прадказвалі перамогу сац. справядлівасці ў будучым, калі «людзі перакуюйь мячы на аралы» (Ісая). Іх рэліг.паліт. прамовы, пропаведзі і аракулы (прароцтвы) напачатку перадаваліся вусна, потым іх запісвалі і збіралі ў зборнікі, якія пасту
ПРАСКУРАЎ 17
пова аб’ядноўваліся ў асобныя кнігі прарокаў у Бібліі, канчаткова адрэдагаваныя ў час праўлення Ахеменідаў (6—5 ст. да н.э.). Жыццё і дзейнасць П.б. ахутваліся шматлікімі міфамі і легендамі аб здзейсненых імі цудах. Найб. вядомыя П.6.: Ілія і яго вучань Елісей (9 ст. да н.э.), Амос, Осія, Ісая, Міха (8 ст. да н.э.), Іерэмія, Сафонія, Навум, Авакум (7 ст. да н.э.), Іезекііль, Агей, Захарыя (6 ст. да н.э.). П.б. зрабілі вял. ўплыў на рэліг.паліт. мысленне. Да іх ідэй звярталіся хрысц. ерэтычныя рухі сярэднявечча, ідэолагі сял. войнаў і інш. нар. рухаў, сацыялістыутапісты.
Літ.: Рнжскнй М.й. Бнблейскне пророкн н бнблейскне пророчества. М., 1987.
ПРАРЫЎ, стварэнне брэшы ў абарончых палосах (рубяжах, пазіцыях), занятых войскамі праціўніка.
Неабходнасць П. ўзнікла ў пач. 20 ст. ў сувязі з узнікненнем суцэльных франтоў на тэатрах ваен. дзеянняў. Шырока выкарыстоўваўся ў 1ю сусв. вайну (напр., Брусілаўскі П у час правядзення ПаўднёваЗаходняга фронту наступлення 1916), у больш буйных маштабах — у 2ю сусв. вайну, калі войскі прарывалі абарону праціўніка ў некалькіх месцах, развівалі наступленне рухомымі карпусамі і арміямі, акружалі і знішчалі вялікія групоўкі ворага (гл.Беларуская аперацыя 1944, ВіслаОдэрская апероцыя 1945 і інш.). П. ажыццяўлялі таксама войскі, што абаранялі блакіраваныя гарады ці парты (гл. Ленінградская бітва 1941—44), акружаныя партыз. злучэнні (напр., ПолацкаЛепельская бітва 1944).
Для сучасных армій пры П. характэрны: хуткасць і рашучасць дзеянняў, выкарыстанне авіяцыі, ракетных войск і артылерыі, усіх відаў зброі і баявой тэхнікі. У канцы 20 ст. большасць войнаў, лакальных канфліктаў і аперацый (напр., «Бура ў пустыні», гл. Кувейцкі крызіс 1990—91), пачыналіся з П. і ліквідацыі сіл і сродкаў ППА праціўніка, дэзарганізацыі яго сістэм кіравання, стварэння спрыяльных умоў для сваіх авіяц. сіл, якія выконвалі асн. задачу па знішчэнні найб. важных ваен., адм. і гасп. аб’ектаў, груповак войск і інш.
«ПРАРЫЎ», мемарыяльны комплекс ва Ушацкім рне Віцебскай вобл. Створаны ў 1974 (скульпт. А. Анікейчык, арх. Ю Градаў, Л.Левін) у гонар прарыву варожай блакады партызанамі 5.5.1944 у ходзе ПолацкаЛепельскай бітвы 1944 на месцы баёў паміж вёскамі Новае Сяло, Пліна і Паперына ў Вял. Айч. вайну. Да
вяршыні ўзгорка вядзе «калідор» — невял., сціснуты бетоннымі сценамі адрэзак шляху, якім ішлі на штурм партызаны; побач на бетоннай пліце размешчаны бронз. картасхема абароны 16 партыз. брыгад на 11.4.1944 і інфарм. надпіс. На вяршыні ўзгорка ў разрыве бетоннай глыбы (сімвал разарванага кальца блакады) бронз. 9метровая фігура партызана, побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву і пасаджана 16 дубоў (сімвал партыз. брыгад). Завяршае кампазіцыю «Апошні прывал» — адлітыя з бронзы карабіны, састаўленыя ў піраміду, і стужка з надпісам: «Яны загінулі у барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй». Л.Г.Лапцэвіч. ПРАРЫЎКА, выдаленне з радкоў ці гнёзд лішніх раслін для паляпшэння ўмоў росту астатніх. Выкарыстоўваюць на загушчаных пасевах цукр. буракоў, кукурузы на зерне, сталовых і кармавых караняплодаў, сланечніку і інш. прапашных культур. Праводзіцца ўручную або з дапамогай культыватара ці прарэджвальніка, якія падразаюць ч. раслін у радку. Пры адсутнасці своечасовай П. ўсходы выцягваюцца, затрымліваюць рост, рэзка зніжаецца ўраджай. He патрабуюць П. пасевы, зробленыя сеялкамі дакладнага высявання, якія сеюць праз аднолькавыя адлегласці калібраванае насенне (пункцірныя пасевы).
ПРАСАВАННЕ, 1) тэхналагічны працэс апрацоўкі розных матэрыялаў ціскам з мэтай ушчыльнення, змены формы, аддзялення вадкай фазы ад цвёрдай, змены мех. і інш. уласцівасцей. П. атрымліваюць загатоўкі і вырабы з металаў, пластмас, драўняных матэрыялаў і інш. 2) Спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім метал выціскаецца з замкнёнай поласці кантэйнера праз канал матрыцы, форма і памеры якога вызначаюць сячэнне прасаванага профілю. 3) Спосаб атрымання вырабаў з пластмас і гумы ў прэсформах, пры якім размякчаюць матэрыял награваннем і фіксуюць форму вырабу вытрымкай пад ціскам. 4) Разгладжванне бялізны, адзення, тканін і інш. прасам. Для П. карысталіся духавымі, наплітнымі, пазней эл. прасамі.
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
ПРАСАЛАЎ Леанід Іванавіч (13.4.1875, г. Енісейск Краснаярскага краю, Расія — 13.1.1954), расійскі вучоны ў галіне глебазнаўства і геаграфіі. Акад. AH СССР (1935, чл.кар. 1931). Скончыў Пецярбургскі унт (1898). У 1908—14 кіраваў глебавымі даследаваннямі ў экспедьшыях у Сярэднюю Азію, Сібір. У 1915 —18 кіраваў Данской глебавай экспедыцыяй. 3 1926 у Глебавым інце AH СССР (у 1937—48 дырэктар). Навук. працы па генезісе, геаграфіі, картаграфіі і класіфікацыі грунтоў. Распрацаваў вучэнне пра глебавыя правінцыі, прапанаваў прынцып глебавагеагр. раянавання, правёў падлік глебавых рэсурсаў свету і асобных краін. Дзярж. прэмія СССР 1942.
ПРАСВЯТЛЁННЕ бПТЫКІ, змяншэнне адбіцця святла ад паверхняў аптычных дэталей нанясеннем на іх непаглынальных плёнак таўшчынёй, сувымернай з даўжынёй хвалі аптычнага выпрамянення. Вынік інтэрферэнцыі святла, адбітага ад пярэдніх і задніх паверхняў такіх плёнак, вядзе да ўзаемнага «гашэння» адбітых хваль і ўзмацнення інтэнсіўнасці святла, якое прайшло праз плёнку. Плёнкі наносяць у 1, 2 ці больш слаёў фіз. (напр., вакуумным напыленнем) і хім. (апрацоўкай паверхні растворамі кт) метадамі. Выкарыстоўваецца ў складаных аптычных сістэмах з многімі адбівальнымі паверхнямі, напр., у фатагр. аб’ектывах, акулярах, перыскопах.
ПРАСКРЫПЦЫІ (лац. proscriptio аб’ява), у Старажытным Рыме спіс асоб, публічна аб’яўленых паза законам. За выдачу ці за забойства ўнесенага ў П назначалася ўзнагарода, у т.л. рабам, за ўкрывальніцтва — пакаранне смерцю; маёмасць ахвяр П. канфіскоўвалася, нашчадкі пазбаўляліся пачэсных правоў і маёмасці. П. вынайдзены правадыром аптьшатаў Л.К.Сулай для расправы з прыхільнікамі Г.Марыя (82—81 да н.э.), выкарыстоўваліся ім і яго набліжанымі для ўласнага ўзбагачэння і каб паквітацца з паліт. праціўнікамі. У яшчэ большых памерах, чым пры Суле, П. былі аб’яўлены ў 43 да н.э. ў час 2га трыумвірату.
ПРАСКЎРАЎ Васіль Фёдаравіч (25.8.1926, в. Негаціна Дубровенскага рна Віцебскай вобл. — 22.5.1987), бел. пісьменнік, публіцыст. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1963). У 1957 —62 у ганцавіцкай раённай газеце, з 1966 яе рэдактар; у 1962—66 у ляхавіцкай раённай газеце. Друкаваўся з 1950. Аўтар збкаў нарысаў «Святая сівізна» (1966), «Трое зза Лані» (1967), «Людзісуседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлікарміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984; за апошнія дзве Дзярж. прэмія Беларусі 1986), асн. тэмы якіх — духоўнае жыццё і праца
18 ПРАСКУРНІ
сучасніка, ахова прыроды, галерэя партрэтаў жыхароў Палескага краю.
Тв:. Наўсцяж вясковай вуліцы. Брэст, 1995.
Б. В. Стральцоў.
В Ф.Праскураў. П.Праскурын.
ПРАСКУРНІ, вёска ў Акцябрскім с/с Жлобінскага рна Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дня