Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ыцыне, геалогіі і інш.
ПРАПАРШЧЫК (ад стараж.слав. прапар — сцяг, палотнішча), воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у т.л. ва Узбр. Сілах Беларусі. У рас. арміі з 1649 П. наз. сцяганосцамі. У 1712—1917 — малодшы афіцэрскі чын (з 1884 толькі для ваен. часу). У рас. ВМФ у 1862—82 П. адпавядала званне гардэмарын. Ва Узбр. Сілах СССР званне П. ўведзена ў 1972 (адпавядала званню мічман у ВМФ), старшы П. —у 1980.
ПРАПАШНЫЯ КУЛЬТЎРЫ, с.г. расліны, якія для нармальнага росту і развіцця патрабуюць вялікай плошчы жыўлення і апрацоўкі міжрадкоўяў. Да П.к. належаць збожжавыя (кукуруза, грэчка, проса, copra, фасоля), тэхнічныя (цукр. буракі, бавоўнік, сланечнік, тытунь), агароднінныя (капуста, памідоры, агуркі, буракі, морква), кармавыя (караняплоды, бульба, кармавая капуста).
Высяваюць або высаджваюць шырокарадковым, квадратным або квадратнагнездавым спосабамі. Каб знішчыць пустазелле, зберагчы вільгаць і даць прыток паветра ў кораненаселены слой, робяць 2—3разовае рыхленне міжрадкоўяў у 1—2 напрамках. Пад П.к. павышаецца мікрабіял. актыўнасць глебы, узмацняецца мабілізацыя пажыўных рэчываў. П.к. ў севазвароце — добрыя папярэднікі інш. культур, асабліва збожжавых.
ПРАПЕД^ЎТЫКА (ад грэч. propaideuo папярэдне навучаю), скарочанае выкладанне якойн. навукі ў сістэматызаваным выглядзе; падрыхтоўчы ўводны курс, які папярэднічае больш глыбокаму і дэталёваму вывучэнню адпаведнай дысцыпліны. У Платона П. — заняткі, якія папярэднічалі вывучэнню дыялектыкі. У філас. традыцыі І.Канта П. часта называлі агульны курс арыстоцелеўскай логікі, які папярэднічаў вывучэнню канкрэтных навук. Кант, у якасці філас. П., прапанаваў разглядаць сваю трансцэндэнтальную філасофію (логіку). Г.Гегель значэнне П. прыпісаў дыялект. логіцы.
ПРАПЁЛЕР (англ. propeller ад лац. propellere гнаць, штурхаць уперад), тое, што паветраны вінт.
ПРАПЁРЦЫЙ Секст (Sextus Propertius; каля 50 да н.э., г. Асізі, Італія — каля 15 да н.э.), рымскі паэт. Вучыўся ў Рыме. Належаў да гуртка Гая Мецэната. Выдаў 4 кнігі элегій (28—16 да н.э.), у якіх памайстэрску адлюстраваў дыялектыку любоўнай страсці. Большасць з іх прысвяціў сваёй каханай Кінфіі (сапр. Гостыя). Узбагаціў жанр рым. элегіі новымі тэмамі. У «вучоных» элегіях, напісаных на ўзор Калімаха, звяртаўся да нац. рым. сюжэтаў, тлумачыў паходжанне рэліг. культаў, звычаяў, помнікаў. Выкарыстаў міфы як сродак паэтызацыі. Мова П. сціслая і цяжкая,
стыль вызначаецца патэтычнасцю і выразнасцю.
Тв.: Рус. пер. — у кн : Валерый Катулл; Альбнй Тнбулл; Секст Проперцмй. М., 1963; У кн.: Антнчная лнрнка. М., 1968.
Літ.: Савельева Л.М. Мдеал н действнтельность в творчестве Тнбулла н Проперцня // Антнчность н современность. М., 1972. С.Дз.Малюковіч. ПРАПІЁНАВАКІСЛЫЯ БАКТЭРЫІ (Propionibacterium), род неспараносных бактэрый. Жывуць у рубцы і кішэчніку жвачных жывёл, у малочных прадуктах (акрамя малака). Непатагенныя.
Нерухомыя грамстаноўчыя палачкі. У маладых культурах — скрыўленыя, злёгку галінастыя палачкі, у больш старых — кокападобнай формы. Утвараюць калоніі жоўтага, аранжавага, чырв. колераў. Растуць у аэробных і анаэробных умовах. Узбуджальнікі прапіёнавакіслага браджэння, зброджваюць глюкозу, лактозу, інш. вугляводы, таксама некат. спірты з утварэннем прапіёнавай і воцатнай кт і вуглякіслага газу. Закваскі, што маюць П.6., выкарыстоўваюцца ў сыраробстве (малюнак — «вочкі», смак і духмянасць швейц. сыру звязаны пераважна з прапіёнавакіслым браджэннем) і для мікрабіял. сінтэзу вітаміну В12. А./.Ерашоў. ПРАПІЛІІ, п р а п і л о н (ад грэч. роруіаіоп перад дзвярыма, уваход), парадны праход, праезд, утвораны сім. каланадамі ці порцікамі, размешчанымі па восі руху. Характэрны для архітэктуры Стараж. Грэцыі (П. Акропаля ў Афінах, 437—432 да н.э., арх. Мнесікл) і Рыма (П. свяцілішча ў Баальбеку, 1—3 ст., Ліван), дзе іх будавалі пры гал. уваходзе на акропаль ці ў свяцілішча. Пашыраны ў перыяд класіцызму (П. ў Мюнхене, Германія, 1846—60, арх. Л.Кленцэ). У 2й пал. 19—20 ст. ўзводзіліся як ч. асабліва ўрачыстых арх. комплексаў ці збудаванняў, якія мелі мемар. значэнне (П. Смольнага інта ў С.Пецярбургу,
Прапілеі Акропаля ў Афінах. Арх. Мнесікл. 437—432 да н.э.
1923—25, арх. У.Шчуко, У.Гельфрэйх; набярэжнай р. Волга ў Валгаградзе, 1952, арх. В Сімбірцаў, І.Фіялка; комплексу на Піскароўскіх могілках у С.Пецярбургу, 1960, арх. А.Васільеў, Я.Левінсон). С.А.Сергачоў. ПРАПІЛЁП, п р а п э н, ненасычаны аліфатычны вуглевадарод, СН2=СНСНз. Бясколерны газ са слабым пахам, ^п 47,7 °C. Сумесі з паветрам (2—11,1% П. па аб’ёме) выбухованебяспечныя. Раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, мала — у вадзе. Полімерызацыяй П. атрымліваюць поліпрапілен. У прамсці П. атрымліваюць пры піролізе вуглевадародаў (напр., прапану) і крэкінгу розных відаў нафтавай сыравіны. Выкарыстоўваюнь у вытвсці пластмас, каўчукоў (гл. Этыленпрапіленавыя каўчукі). акрыланітрылу, гліцэрыны, прысадак, мыйных сродкаў (тры і тэтрамеры П.), высокаактанавых кампанентаў маторнага паліва, растваральнікаў і інш. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м\ Я.ГМіляшкевіч.
ПРАПІСКІ, у тэхніцы алейнага шматслаёвага жывапісу этап выканання палатна, у час якога мадэліруюцца формы і аб’ёмы, ствараецца асн. каларыт будучага твора. Робіцца за падмалёўкай, папярэднічае лесіроўцы. Колькасць П. можа быць рознай, але кожная з іх завяршаецца поўным высыханнем фарбаў. У шырокім і недакладным сэнсе П. наз. часам падмалёўку, а таксама любую прапрацоўку ўжо закончанай карціны або яе дэталі, у т.л. неаўтарскія панаўленні.
ПРАПбЙСК, назва горада Смўгарада з 12 ст. да 1945.
ПРАПОЙСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў Вялікую А й ч ы н ную вайну. Дзейнічала з сак. 1942 да кастр. 1943 на тэр. Прапойскага рна (йяпер Слаўгарадскі рн Магілёўскай вобл.). Аб’ядноўвала Прапойскую і ЎлуцкаХаранеўскую aprцыі, у якіх было 11 груп (больш за 80 чал.). У Прапойскую (кіраўнікі С.Ф.Саўчанка, М.В.Кліменка, М.П.Хаблоў) уваходзіла 8 груп: камсам.маладзёжная (А.С.Скальзаеў), на элекграстанцыі і маслазаводзе (А.В.НІэдаў), у rap. бальніцы (В.Ф.Самусенка), гарадская (А.А.Лісіцын), у вёсках Бярозаўка і Гіжэнка (В.А.Драздоў), Віравая (І.В.Ганчароў), Крамянка (І.А.Сёмкін), Рудня і Міхайлоў (М.В.Навуменка). УлуцкаХаранеўская (кіраўнікі Дз.Е.Савельеў, Г.А.Каралёў) складалася з 3 груп: у вёсках Доўгі Мох (Чавускі рн, В.А.Сцяпанаў), Улукі (І.Я.Цімашкоў), Харанеў (І.І.Каваль). Аргцыі дзейнічалі ва ўзаемасувязі, у кантакце з 42м партыз. атрадам, партыз. палком «Трынаццаць», Магілёўскім падполлем. Падпольшчыкі ібіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасьі, медыкаменты, дакументы акупац. улад, распаўсюджвалі газ. «Правда» і «Красная звезда», лістоўкі, праводзілі
16 ПРАПОЙСКАЯ
дыверсіі, пашкоджвалі чыг. рэйкі, тэлефонную сувязь, з партызанамі разграмілі камендатуру ў Прапойску, арганізавалі ўцёкі сав. ваеннапалонных і пераправілі іх у партыз. атрад. Захаванне канспірацыі дазволіла падпольшчыкам пазбегнуць правалаў, своечасова перайсці ў партызаны. М.Ф.Шумейка. ПРАПбЙСКАЯ ВбЛАСЦЬ, П р a пойскае староства, буйны дзярж. маёнтак у ВКЛ у 16—18 ст. 3 пач. 16 ст. воласцю кіравалі намеснікі, якім звычайна належала і суседняя Чачэрская воласць. Намеснік падпарадкоўваўся віленскаму ваяводу. Паводле адм. рэформы 1565—66 уключана ў Рэчыцкі пав. Менскага ваяв. (ізаляваныя анклавы П.в., верагодна, адносіліся да Аршанскага пав. і Мсціслаўскага ваяв.). У
ПРАПОЙСКАЯ
ВОЛАСЦЬ у XVI ст.
ВІЦЕБСКАЕ ВАЯВ О_Д,С Т В A
О Acgee4 fl Аж В Лкібанавічы L _ _____________
Перанладавічы Азарьіч^^Р™,^ Чэрукаў
с , ^о Раба'вічы Вепрын
оБыхауЬ Іванішчав/чы Азёры\^ ь^^ы
£'""") /' М Е Н С К А е .J ~~Галоўч^ць° Саеінічы і'Нінанавічы Прапойско Абанумавічы_____v'^
^ \,'Васькавічы°
V МСЦГСЛ А.ЎСК АЕ ‘vBAA ВОДСТВА
Дубна
< I дуйнй ВАЯВОД
"““'^в 4 „ в т в А\°Па^
°Папарочыцы
Хлеўнсю
о Цэнтр воласці „ Іншыя населеныя ° пункты
МЕЖЫ .
дзяржау ваяводстваў Прапойскэй
Зяцьнавічы Мхінічы^ Л^^ Валынцы о / |
Стру^ень'"^AC КОЎС К А Я^ РЭЧЫЦКІ ПАВЕТЛ ДЗЯРЖАВА
Аўтар В.Л.Насевіч
вер. 1772 далучана да Рас. імперыі, неўзабаве падаравана Кацярынай II кн. А.М.Галіцыну, пасля чаго ператварылася ў прыватны маёнтак. В.Л.Насевіч. ПРАПОЙСКАЯ ПАРУСІНАВАЯ МАНУФАКТЎРА Дзейнічала ў мяст. Прапойск Быхаўскага пав. (цяпер г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.) у 1806—47. Размяшчалася ў 3 драўляных будынках. У розныя гады мела ад 3 да 40 (1814) ткацкіх станкоў. У 1809 працавалі 84 рабочыя з прыгонных сялян.
ПРАПбЙСКІ ЗАМАК Існаваў у 13—18 ст. як цэнтр абароны сярэдневяковага г. Прапойск (з 1945 г. Слаўгарад). Займаў выцягнугае з Пн на Пд гарадзішча (95 х 40 м) стараж. Прупоя, ці Пропошеска, якое размяшчалася на стромкім беразе Сажа, недалёка ад упадзення ў яго р. Проня. Паводле гіст. крыніц за 1564, у П.з. былі драўляныя вежы і сцены, вежабрама і пад’ёмныя масты«ўзводы». Звесткі пра колькасць вежаў у П.з. адсутнічаюць. Па грэбені вала, які ішоў у паўд. напрамку, над абарончым ровам размяшчаліся замкавыя гародні. 3 Пд і У замак прыкрываўся стромкім 20метровым абрывам у бок Сажа. У ваен. час у П.з. быў невял. пастаянны гарнізон з 10—20 казакоў на чале з ротмістрам. Пасля разбурэнняў у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 П.з. быў адноўлены і не страціў свайго ваен. значэння. Інвентар за 1681 зафіксаваў замак як невял. ўмацаванне, абгароджа
нае «пііямі». Згадваюцца «брама, драннцамн крытая», «форта у паркане до воды», жылыя і гасп. пабудовы (хаты белыя, піўніца, 2 свірны, сыраварня, пякарня, 3 стайні, лазня, шопа). У канцы 17 — пач. 18 ст. Прапойск страціў сваё стратэг. значэнне, аднак яшчэ ў 1780 упамінаўся «замок, окруженный полнсадом». У канцы 18 ст. ў выніку праведзенай кн. А.М.Галіцыным на пляцоўцы замчышча планіроўкі зніклі абарончыя валы і рэшткі стараж. замка.
М.А Ткачоў.
ПРАПбЙСКІ КАФЛЯНЫ ЗАВОД Дзейнічаў у 1909—14 у мяст. Прапойск Быхаўскага пав. (цяпер г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.). У 1913 працавала 60 рабочых, выраблена кафлі глазураванай на 50 тыс. руб. У 1914 увайшоў у склад акц. тва «Аляксандраўскія кафляныя заводы». Гл. Аляксандраўскі кафляны завод.
ПРАПбЙСКІ РАЁН, назва Слаўгарадскага раёна да мая 1945.
ПРАПбЛКА, выдаленне пустазелля з пасеваў с.г. і лясных культур. Бывае мех., хім. і ручная. Механічная П. — падразанне, вырыванне ці інш. пашкоджванні пустазелля пры баранаванні ці культывацыі. Хімічная П. — знішчэнне пустазелля гербіцыдамі. Ручную П. праводзяць на невял. плошчах, напр., на насенняводчых дзялянках, пасевах каштоўных культур. Каб п