Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
: цеплавое ўздзеянне, дынамічны ўдар, светлавое і эл.магн. выпрамяненне. Найб. эфектыўная П.з. для паражэння паліўных бакаў міжкантынент. балістычных ракет, лятальных апаратаў і інш. Адрозніваюць непасрэднае паражэнне П.з. (за кошт награвання, плаўлення і выпарэння) і функцыян. (уздзеянне на асобныя сістэмы аб’ектаў). Асн. тыпы лазераў, якія могуць выкарыстоўвацца ў П.з.: хімічныя на фторыстым вадародзе і фторыстым дэйтэрыі, кіслароднаёдзістыя на свабодных электронах, рэнтгенаўскія з напампоўкай ад ядз. выбуху і інш. /М.Быкаў. ПРАМЯНЁВАЯ ОПТЫКА. тое, што геаметрычная оптыка.
ПРАМЯНЁВАЯ ТЭРАПІЯ, радыет э р а п і я, лячэнне іанізавальным выпрамяненнем. Выкарыстоўваюць фатоннае (гамавыпрамяненне, рэнтгенаўскае, тармазное) і карпускулярнае (пучкі электронаў, пратонаў, нейтронаў, цяжкіх ioHay, таксама альфа і бэта выпрамяненні радыеактыўных ізатопаў) іанізавальнае выпрамяненне. Крыніцы выпрамянення ў П.т.: радыеактыўныя рэчывы (натуральныя або штучныя радыенукліды) і спец. электрафіз. апараты, якія ствараюць пучкі выпрамянення (рэнтгенаўскія апараты, паскаральнікі электронаў, пратонаў, генератары нейтронаў). Метады П.т.: дыстанцыйнае апрамяненне (гамавыпрамяненне кобальту60 або цэзію137, рэнтгенаўскае і інш.) і кантактнае (унутрыполасцевае, унутрытканкавае). Дыстанцыйнае апрамяненне ажыццяўляецца ў статычным або ў рухомым рэжымах. Механізм дзеяння П.т. — непарыўна звязаныя біяфіз. і біяхім. працэсы, якія выклікаюць функцыян. і марфал. змены ў клетках (да іх адмірання). Аснова П.т. — розная радыеадчувальнасць нармальных і пухлінных тканак (тэрапеўт. інтэрвал радыеадчувальнасці). П.т. з’яўляецца вядучым метадам кансерватыўнага лячэння шматлікіх форм злаякасных пухлін (рак скуры, губы, языка, гартані, шыйкі маткі), важным кампанентам камбінаванага і комплекснага лячэння.
Літ:. Кнселева Е.С. Лучевая терапня злокачественных опухолей. М., 1996.
А. С.Маўрычаў.
ПРАМЯНЁВАЯ ХВАРбБА, паталагічны стан арганізма, які ўзнікае ад агульнага дзеяння іанізавальнага выпрамянення.
12 ПРАМЯНЁВІКІ
Пры П.х. адбываецца іанізацыя атамаў і малекул цела радыеактыўным выпрамяненнем з глыбокімі незваротнымі зменамі ў клетках і органах, парушаюцца функцыі генет. апарата, нерв., крывятворнай, страўнікавакішачнай сістэм і інш. Адрозніваюць вострую і хранічную форму П.х. Вострая форма падзяляецца на лёгкую, сярэднюю, цяжкую і вельмі цяжкую. Ступень цяжкасці абумоўлена дозай выпрамянення, плошчай апрамянення і рэактыўнасцю арганізма. У залежнасці ад доз агульнага апрамянення выдзяляюцць 4 формы П.х.: косцемазгавая, кішэчная, цэрэбральная, таксемічная. У цячэнні косцемазгавой формы вылучаюць першасную рэакцыю, латэнтны перыяд, разгар хваробы і ўзнаўленчы перыяд. Лячэнне комплекснае. А.С.Маўрычаў.
ПРАМЯНЁВІКІ, радыялярыі (Radiolaria), клас (падкл.) прасцейшых падтыпу саркодавых. 4 атр., каля 8 тыс. відаў. Адзіночныя, радзей каланіяльныя формы. Жывуць пераважна ў цёплых морах у складзе планктону. Вядомы з
кембрыю (каля 570 млн. г. назад). Рэшткі П. уваходзяць у састаў геал. парод: апокі, радыялярыту, трэпелу, яшмы. На Беларусі адзначаны ў адкладах верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Памеры ад 0,04 да 1 мм, у некат. каланіяльных — да некалькіх сантыметраў. Унутр. шкілет — скурыстая капсула з порамі, вонкавы _ мінеральны, з воднага крэменязему (апалу) або сернакіслага стронцыю. У йытаплазме П. трапляюцца аднаклетачныя водарасці. Ад цела адыходзяць шматлікія псеўдаподыі, іх функцыя — улоўліванне корму, — інш. прасцейшых. Размнажаюцца дзяленнем.
ПРАМЯНЁВЫЯ ГРЫБКІ, тое, што актынаміцэты.
ПРАМЯНЁВЫЯ ПАШКбДЖАННІ, паталагічныя змены ў тканках і органах ад дзеяння іанізавальнага выпрамянення пры мясц. іх уплыве. Узнікаюць пера
важна як ускладненні ад прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін. Выклікаюць склероз, аблітэрацыю крывяносных сасудаў, дэгенерацыю нерв. канцоў, гібель клетак парэнхімы. Цяжкасць мясц. П.п. залежыць ад віду выпрамянення, сумарнай дозы, рэжыму фракцыяніравання, працягласці перыяду пасля прамянёвай тэрапіі і інш. Падзяляюцца на прамянёвыя рэакцыі і П.п.
Прамянёвыя рэакцыі (зваротныя прамянёвыя дэрматыты) — запаленчыя або дыстрафічныя змены паверхневых слаёў скуры, гояцца без спец. лячэння. П.п. скуры — незваротныя прамянёвыя дэрматыты) — дэструктыўныя змены скуры. Бываюць раннія П.п. (узнікаюць у працэсе апрамянення або ў першыя 3 месяцы) і познія (звыш 3х месяцаў пасля заканчэння апрамянення). Да ранніх П.п. скуры адносяць эрытэматозны, вільготны, сухі дэрматыты, раннюю прамянёвую язву; да позніх — атрафічны дэрматыт, прамянёвы фіброз, познюю прамянёвую язву, прамянёвы рак. Лечаць раннія П.п. скуры тэрапеўт. сродкамі, познія — хірург. аперацыямі.
А.С.Маўрычаў.
Прамянёвікі: 1 — эўхітонія вірхові; 2 — аўлацэрас арбарэсцэнс;
3 — тымпаніскус трападыскус (шкілет); 4 — акантаметра тэтракопа;
5 — перыпаніцыум амфакарона (шкілет);
6 — дыплацэркус фускус.
ПРАМЯНІСТЫ ПАТбК, тое, што паток выпрамянення.
«ПРАМЯНІСТЫЯ», Таварыства сяброў карыснай забавы, легальная патрыятычная аргцыя студэнтаў Віленскага унта ў крас.—чэрв. 1820. Засн. Т.Занам (Архіпрамяністы, Архі). Аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы. Кіраўніцтва ажыццяўлялі філаматы. Структура аргцыі распрацавана К Петрашкевічам Статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належаць Таварыству сяброў карыснай забавы» складзены Ю.Яжоўскім і зацверджаны 3.6.1820 рэктарам унта Ш.Малеўскім. Паводле статута мэтай П. было далучэнне моладзі да навукі, добрыя паводзіны, падтрымка роднай мовы, лры, гісторыі і г.д. Колькасць П. дасягала 200—300 чал. (каля 33% віленскіх студэнтаў). Хуткі рост
колькасці П. выклікаў у кансерватыўных колах рэакц. часткі прафесуры унта і святароў нараканні, якія прывялі да забароны тва. Пасля першага следства па справе П. у 1822 быў вынесены вердыкт, што гэта не тайнае тва, а дазволенае рэктарам. В.В.Швед.
ПРАМЯРЗАННЕ ГЛЁБЫ, працэс ахаладжэння глебы да тэмпературы ніжэй 0 °C, які суправаджаецца пераходам ч. глебавай вільгаці ў лёд і выклікае зацвярдзенне глебы. Залежыць ад тры паветра, часу ўстанаўлення і магутнасці снегавога покрыва, характару рэльефу, тыпу глеб і іх вільготнасці, наяўнасці або адсутнасці расліннага покрыва і інш. прыродных (часам — антрапагенных) фактараў. Глыб. П.г. ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў і ўзрастае да канца зімы. П.г. пашырана ў арктьгчным, антарктычным, субарктычным і значнай ч. ўмеранага пояса Паўн. паўшар’я, а таксама ў многіх горных краінах. Працягласць П.г. ўзрастае ад 2—3 месяцаў у паўд. ч. ўмеранага пояса да 9—10 месяцаў і больш у арктычным і антарктычным поясе. На Беларусі ўстойлівае П.г. на ПнУ пачынаецца ў канцы ліст., на Пд і ПдЗ у 1й пал. снежня. Самая вял, глыб. прамярзання на ПнУ і У (50—80 см), найменшая на ПдЗ (каля 40 см), дзе амаль пал. зімы глеба ўстойліва не замярзае.
ПРАНА (санскр. дыханне), у індыйскай метафізіцы і ідэалістычных сістэмах абазначае тонкую энергію Сусвету, крыніцу ўсіх сіл, руху і нават мыслення. У шэрагу выпадкаў атаясамліваецца з паняццямі «пракрыці» (пачатковая сіла) і «атман» — (душа). Адначасова П. мае і касм. значэнне, блізкае да паняцця «сусветная душа», злучыцца з якой імкнецца П. індывіда. На практыцы П. звычайна абазначае энергію дыхання. Ёгі сцвярджаюць, што акрамя П. дыхання ў чалавечым арганізме (і ў Сусвеце) існуюць яшчэ 4 тонкія энергіі: апана — токі, якія вядуць уніз, да выхаду з кішэчніка; в’яна — токі, што размеркаваліся па целе паміж пранай і апанай, удана — токі, накіраваныя ўверх, канцэнтруюцца ў горле, самана — токі, што збіраюцца каля пупка і садзейнічаюць страваванню.
ПРАНДТЛЬ (Prandtl) Людвіг (4.2.1875, г. Фрайзінг, Германія — 15.8.1953), нямецкі вучоны ў галіне механікі, адзін са стваральнікаў эксперым. аэрадынамікі. Скончыў вышэйшае політэхн. вучылішча ў Мюнхене (1899). 3 1904 праф. Гётынгенскага унта, у 1925—47 дырэктар Інта гідрааэрадынамікі (г. Гётынген). Навук. працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, гідрааэрамеханіцы, rasaBaft дынаміцы, дынамічнай метэаралогіі. Увёў уяўленне аб пагранічным слоі і адрыўным цячэнні пры абцяканні цел. Выі^анаў фундаментальныя даследаванні турбулентнага цячэння ў трубах, турбулентнасці свабоднай атмасферы і звышгукавога выцякання газаў, увёў крытэрый падобнасці пры цеплаперада
ПРАНЬКО 13
чы (лік П.) у рухомых патоках вадкасцей і газаў.
Тв.: Рус. пер. — Гцдроаэромеханмка. 2 мзд. М„ 1951.
Літ.: Лойцянскнй Л.Г. Механнка жндкостн н газа. 5 нзд. М., 1978.
ПРАНІК, у беларусаў пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім пры мыцці перылі (пралі) бялізну, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. Вядомы з 11—12 ст.
Пранік
ПРАНІШНІКАЎ Дзмітрый Мікалаевіч (6.11.1865, г. Кяхта Іркуцкай вобл., Расія — 30.4.1948), расійскі вучоны ў га
Дз.М Пранішнікаў
ліне аграхіміі, фізіялогіі раслін і раслінаводства, заснавальнік расійскай школы аграхімікаў. Акад. AH СССР (1929), акад. УАСГНІЛ (1935). Герой Сац. Працы (1945). Вучань КЛЦтіраіева Скончыў Маскоўскі унт (1887) і Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). 3 1895 працаваў у ёй (заг. кафедры), адначасова ў 1891—1931 у Маскоўскім унце і н.д. інтах. Навук. працы па жыўленні раслін і выкарыстанні MiHep. угнаенняў. Заснаваў сучаснае вучэнне аб азоцістым абмене расліннага арганізма, вызначыў ролю аспарагіну ў расліне, паказаў сінтэз яго з аміяку. Прапанаваў спосабы вывучэння жыўлення раслін, спосабы і прыёмы аналізу глеб і раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1926. Дзярж. прэмія СССР 1941.
ПРАНІШНІКАЎ Іларыён Міхайлавіч (1.4.1840, с. Цімашова Калужскай вобл., Расія — 24.3.1894), рускі мастакжанрыст. Правадз. чл. Пецярб. AM (1893). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1856— 66), у 1873—94 выкладаў у гэтым вучылішчы. Члензаснавальнік Тва перасоўных маст. выставак (гл. Перасоўнікі). Творчасці ўласцівы выкрывальныя тэн
дэнцыі, трапнасць сац. характарыстык: «Жартаўнікі. Гасціны двор у Маскве» (1865), «Паражнякі» (1872), «Спасаў дзень на Поўначы» (1887). Аўтар карціны «У 1812 годзе», якая раскрывае нар. характар вайны 1812. Пісаў таксама лірычныя паляўнічыя сцэны. Сярод вучняў Н.БялыніцкіБіруля, С.Іванаў, С.Каровін.
Літ.: Горнна Т.Н. Н.М.Прянвшнмков. М., 1958.
ПРАНЎЗА Паўлюк (Павел Кузьміч; н. 18.3.1918, в. Вылева Добрушскага рна Гомельскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Гомельскі пед. інт (1941). У 1945—78 настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобл. Друкуецца з 1936. У зб. «Разгнев