• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    тэрыялы, мэблю, абутак, мелі прадпрыемствы тэкстыльнай, трыкатажнай, галантарэйнай, харч. вытвсці, нар. маст. промыслаў, па здабычы і нарыхтоўйы мясц. відаў паліва і інш. На Беларусі арганізац. і кіруючым цэнтрам прамысл. каап. арцелей быў Белсаматужпрамсавет (з 1938—Белпрамсавет). У 1950 у сістэме П.к. было 4270 прадпрыемстваў, на якіх працавала 51 тыс. чал. П.к. скасавана пастановай ЦК КПСС і CM СССР ад 20.6.1960, яе прадпрыемствы сталі дзярж. формай уласнасці і перададзены ў сістэму мінва мясц. прамсці.
    ПРАМЫСЛбВАЯ ЎЛАСНАСЦЬ, тэрмін, характэрны для заканадаўства шэрагу краін і міжнар. пагадненняў. Уключае правы на вынаходствы, прамысл. ўзоры, таварныя знакі, знакі абслугоўвання, фірменныя найменні і ўказанні паходжання або наймення месца паходжання тавару, а таксама правы, што
    ПРАМЫСЛОВЫ	9
    тычацца абароны супраць нядобрасумленнай канкурэнцыі. Міжнар. прававая ахова П.у. ажыццяўляецца шляхам замежнага патэнтавання па ўстаноўленых нормах, гал. з якіх замацаваны ў Парыжскай канвенцыі па ахове П.у. 1883 (з папраўкамі 1900, 1911, 1925, 1934 1958, 1967).
    ПРАМЫСЛбВЫ ВЎЗЕЛ, спалучэнне прамысловых прадпрыемстваў, аб’яднаных паміж сабой цеснымі вытв. і вытвтэхнал. сувязямі, адзінай вытв. інфраструктурай, агульнасцю трансп., геагр. размяшчэння ў межах аднаго або некалькіх блізкіх адзін ад аднаго нас. пунктаў (гарадоў, гар. пасёлкаў і інш.). Таксама наз. група прадпрыемстваў галіны прамсці, размешчаных на адной пляцоўцы, пабудаваных паводле адзінага плана і аб’яднаных агульнай інфраструктурай, часам узаемнымі вытв. сувязямі. Гл. таксама Канцэнтрацыя вытворчасці, Канцэрн.
    ПРАМЫСЛбВЫ ЗАПАС, эксплуатацыйны запас, частка (колькасць) узнаўляемых прыродных рэсурсаў, якую магчыма перыядычна адбіраць з прыроднага асяроддзя без шкоды для іх ўзнаўлення.
    ПРАМЫСЛрВЫ КАДАСТР, сістэматызаваны збор звестак пра аб’екты, што складаюць прамысловыя рэсурсы краіны, рэгіёна. Змяшчае прамысл.біял. характарыстыку аб’ектаў (класіфікацыя, дынаміка відаў і папуляцый, ступень іх даследаванасці, нормы здабычы, меры аховы і інш.), сац.эканам. ацэнку, картаграфічныя і стат. звесткі, рэкамендацыі па рацыянальным выкарыстанні, напр., Дзярж. кадастр жывёльнага свету Рэспублікі Беларусь (уключае кадастравыя кнігі паляўнічых і прамысл. жывёл) * ІНШ. П.І.Лабапок.
    ПРАМЫСЛбвЫ ПЕРАВАРОТ. пераход ад мануфактуры да машыннай вытворчасці ў 2й пал. 18 ст. — 19 ст. Вынаходства і ўкараненне ў вытвсць машын, арганізацыя фк прывялі да ўзнікнення буйной машыннай індустрыі, усталявання і развіцця капіталіст. спосабу вытвсці. Гэта спрыяла ўзнікненню новых галін прамсці, буйных гарадоў і прамысл. цэнтраў, пашырэнню ўнутр. і знешняга рынку, завяршэнню працэсу фарміравання асн. класаў грамадства — буржуазіі і рабочага класа.
    П.п. пачаўся ў 1760я г. ў Вялікабрытаніі, дзе ў выніку гар. пераўтварэнняў з’явілася вял. колькасць свабоднай рабочай сілы, склаўся рынак збыту тавараў, а ў купцоў і прадпрымальнікаў назапашаны свабодныя грашовыя сродкі для будва фк. Стымулявала П.п. і замежная канкурэнцыя. У 1769 Дж.Уат вынайшаў паравую машыну, а ў 1784 — паравую машыну «двайнога дзеяння». У 1779 вынайдзена мюльмашына, якая дазволіла выпрацоўваць баваўняную пражу фабр. спосабам. У 1785 Э.Картрайт вынайшаў мех. ткацкі станок. У хуткім часе ўзнікла першая прадзільная фка, якая працавала на вадзяным рухавіку (у 1790 было 150 прадзільных фк). Рост фабр. вытвсці патрабаваў удасканалення трансп. сістэмы. У канцы 18 ст. пракапаны першы канал даўж. больш за 17 км. У 1й
    чвэрці 19 ст. пачалі дзейнічаць параходныя зносіны і паравая чыгунка. У 2й пал. 19 ст. вынайдзены такарны станок з супартам, стругальны станок. Бурнае развіццё машынабудавання ў 1830—40я г. стала сведчаннем ператварэння Вялікабрытаніі ў індустрыяльную «майстэрню свету», яна стала сусв. манапалістам у прамысл. вытвсці і гандлі. У ЗША у 1860—70я г. паравыя машыны выкарыстоўваліся на многіх фках і здах. Развіццё фермерскай сельскай гаспадаркі стымулявала тэмпы і маштабы будва чыгунак. У 1869 транскантынент. чыгунка перасекла кантынент з 3 на У. Чыг. будва стымулявала рост металург. вытвсці, вугальнай, нафтавай і інш. галін. У Францыі П.п. пачаўся ў канцы 18 ст., але развіваўся больш павольна. Асн. яго тормазам быў манархічны лад, захаванне дробнай вытвсці, а ўведзеная Напалеонам I кантынент. блакада Вялікабрытаніі перапыніла пастаўкі машын для франц. вытворцаў. У Германіі П.п. адбыўся ў 3 этапы: пачатковы этап (да 1850) закрануў у асн. тэкст. прамсць; у наст. 2 дзесяцігоддзі бурна развівалася цяжкая прамсць; завяршэнне П.п. адбылося пасля стварэння Германскай імперыі ў 1871, калі ў ням. прамсці склаліся манаполіі. У Расіі П п. пачаўся ў 1й пал. 19 ст. У баваўнянай прамсці больш хутка ажыццяўляўся пасля адмены прыгоннага права (1861), калі ахапіў большасць галін нар. гаспадаркі. Ў 1879 у тэкст. прамсці з дапамогай машын выраблялася ад 54,8% да 96,3% пралукцыі. На металаапр. прадпрыемствах машынамі выпрацоўвалася 86,3% прадукцыі.
    На Беларусі П.п. пачаўся ў 1й пал. 19 ст., у металаапр. і вінакурнай галінах, а не ў тэкстыльнай. Пра гэта сведчыць выкарыстанне паравых машын у металаапрацоўцы і змена яе тэхналогіі. П.п. адбываўся і ў інш. галінах (харчовай, дрэваапрацоўчай, хімічнай) і завяршыўся ў канцы 1890х г. У 2й пал. 19 ст. аб’ём фабр. прадукцыі вырас у 37 разоў. Да 1890 фкі і зды давалі 47,8% усёй прамысл. прадукцыі. У канцы 19 ст. пачалі з’яўляцца акц. твы: «Гродзенскае тва водазабеспячэння і эксплуатацыі водаправодаў», «Тва віцебскіх водаправодаў», бельг. акц. тва «Віцебскі трамвай» і інш. Дзейнічалі філіялы найбуйнейшых рас. банкаў, ням. капітал актыўна ўкладваўся ў лясную і льняную галіны вытвсці. За апошнія 10 гадоў 19 ст. тэмпы развіцця прамсці былі значна вышэйшыя, чым за папярэднія 30 гадоў, у выніку ўдзельная вага бел. пра.мсці
    Прамысловыя робаты а падлогавы з шматзвёнавай рукой (1 — паваротны корпус; 2, 6 ___________________ электрарухавікі, 3  — вінтавая пара; 4, 5 — звёны рукі; 7 — крывашып); б — падлогавы з лікавым праграмным кіраваннем (1 — аснова; 2, 3 — прыводы гарызантальнага і вертыкальнага перамяшчэнняу, 4, 5 прыводы перамяшчэнняў па каардынатах 0 і а; 6 — захопнае прыстасаванне); в —падвесны (0, Z, X, R, a —каардынаты перамяшчэнняў).
    дасягнула 5% прамысл. прадукцыі Расіі, колькасць рабочых складала 10%. Гл. таксама Індустрыялізацыя, Прамысловасць.	Л.Ф.Пашкевіч.
    ПРАМЫСЛбВЫ РрБАТ, стацыянарны або перасоўны робат для выканання рухальных і кіроўных функцый у вытв. працэсах. Mae выканаўчае прыстасаванне ў выглядзе маніпулятара і перапраграмавальнае прыстасаванне праграмнага кіравання. Выкарыстоўваюцца пры перамяшчэнні і ўтрыманні прадметаў працы, замене інструментаў і тэхнал. аснасткі, перамяшчэнні грузаў і інш. Працуе самастойна або ў складзе рабатызаваных тэхналагічных комплексаў.
    Характэрныя адзнакі П.р.: аўтам. кіраванне і перапраграмавальнасць (здольнасць да хуткай аўтам. або з дапамогай чалавекааператара замене кіроўнай праграмы); наяўнасць некалькіх ступеняў рухомасці і гібкай сістэмы кіравання, многафункцыянальнасць (перастройка на розныя тэхнал. працэсы). Гэта дае магчымасць спалучаць П.р. з тэхнал. абсталяваннем, якое мае лікавае праграмнае кіраванне і лёгка пераналаджваецца. Паводле тыпу сістэм кіравання адрозніваюць 3 пакаленні П.р.: праграмныя (перапраграмаванне робіцца чалавекам, пасля чаго робат дзейнічае аўтаматычна), адаптыўныя (могуць у пэўнай ступені аўтаматычна перапраграмавацца — адаптавацца да навакольных абставін, якія загадзя вызначаны недакладна), інтэлектныя (заданне ўводзіцца чалавекам, а робаты маюць магчымасць прымаць рашэнні і планаваць свае дзеянні ў абставінах, якія не вызначаны або мяняюцца). Кожнае пакаленне П.р. мае самаст. значэнне і ўдасканальваецца па сваіх тэхн. даных. Паводле характару выконваемых аперацый П.р. падзяляюцца на групы: тэхнал., спец. і універсальныя. П.р. з’явіліся ў 1930я г. ў сувязі з аўтаматызацыяй вытворчасці. Гл. таксама Робататэхніка, Рабатызацыя.
    Літ:. Козырев Ю.Г. Промышленные роботы: Справ. 2 мзд. М., 1988; Механнка промышленных роботов. [Кн.] 1—3. М., 1988—89; Бормсенко Л.А., Самойл е н к о А.В. Механнка промышленных роботов н маннпуляторов с электропрнводом. Мн., 1992; Гнбкне пронзводственные снстемы Кн. 5. Промышленные роботы. М., 1990; Проектмрованме н разработка промыш
    10	ПРАМЫСЛОВЫ
    ленных роботов. М., 1989; Белянмн П.Н. Кмнематнческне схемы, снстемы м элементы промышленных роботов. М., 1992.
    A В. Самойленка.
    ПРАМЫСЛбВЫ ТРАНСПАРТ, вытворчы транспарт прамысл. прадпрыемстваў, які ажыццяўляе перамяшчэнне прадметаў і прадуктаў працы ў сферы вытвсці. Падзяляецца на знешні, унутрызаводскі і ўнутрьшэхавы. Аснашчэнне П.т. ўключае рухомы састаў, цягавыя сродкі, збудаванні, пуці, пагрузачнаразгрузачныя механізмы, сродкі сувязі і сігналізацыі, прылады для рамонтных і дапаможных работ. Асн. віды П.т.: чыгуначны, бязрэйкавы, бесперапынны, падвясны. Чыгуначны бывае шырокай каляіны, які выкарыстоўваецца на найб. прадпрыемствах, буд. аргцыях, гандл. базах, халадзільніках і інш., і вузкай каляіны, які характэрны ў асноўным для торфапрадпрыемстваў. Даўжыня чыг. пуцей прадпрыемстваў і аргцый Беларусі ў 1998 складала 3903 км, на іх перавезена 103,9 млн. т. грузаў, а грузаабарот склаў 710,6 млн.т/км. Да бязрэйкавага П.т. адносяцца аўгамабілі, цягачы з прычапнымі цялежкамі, электракары, гусенічныя машыны. Ён выкарыстоўваецца на прадпрыемствах будаўніцтва, прамсці буд. матэрыялаў, пры складскіх трансп. работах. У 1998 даўжыня ведамасных аўтадарог у Рэспубліцы Беларусь складала 58,7 тыс. км, з іх 31,6 тыс. км з цвёрдым пакрыццём.
    Толькі аўтамаб. ведамасным транспартам у 1998 перавезена 210,2 млн. т грузаў, а грузаабарот склаў 7282 млн. т/км. Да бесперапыннага П.т. адносяцца канвееры для перамяшчэння сыпкіх і штучных грузаў, пнеўматычны транспарт (для сыпкіх і пылападобных грузаў) і гідраўлічны — для перамяшчэння грузаў на абагачальных фках, пры гідратэхн. работах (намыўка дамбаў, паглыбленне вадаёмаў, рэчышчаў рэк і г.д.). Напр., на салігорскіх калійных камбінатах, канвеерным П.т. кожны год перамяшчаецца каля 11 млн. т руды. П а д в я с н ы П.т. прадстаўлены канатнымі падвяснымі дарогамі, якія выкарыстоўваюцца для дастаўкі сыравіны на прадпрыемствы і вывазкі гатовай прадукцыі. П.І.Рогач.
    ПРАМЫСЛбВЫ ШПІЯНАЖ, адна з назваў злачыннай дзейнасці, йакіраванай на процізаконнае набыццё звестак, якія маюць эканам. ці камерцыйную каштоўнасць. Мэта П.ш. — авалоданне камерцыйнай або банкаўскай тайнай і выкарыстанне яе без згоды ўладальніка, здзейсненыя з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымі