• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    . улады П. у БССР была адноўлена і пачала развівацца на планавай аснове. Ствараліся новыя галіны вытвсці і будаваліся прамысл. прадпрыемствы. У 1930я г. БССР ператварылася ў індуст'р. рэспубліку: выпускала металаапр. станкі, сельгасмашыны, маторы, турбіны, радыёпрыёмнікі і інш. У перадваенны час на долю Беларусі прыпадала 33,8% усёй вырабленай у СССР фанеры, 27% запалак, 30% аліфы, 25% дражджэй, 11% маргарыну, больш за 10% станкоў. Па вытвсці шарсцяных тканін Беларусь займала ў СССР 2е месца. У перыяд Вял. Айч. вайны П Беларусі была разбурана. Яе аднаўленне пачалося адразу пасля вызвалення ў 1944. Напр., за гады 5й пяцігодкі ўведзены ў дзеянне 1010 новых прамысл. прадпрыемстваў, у т.л. 150 буйных. Расло значэнне вядучых галін П. — энергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі, развівалася хім. прамсць, асабліва вытвсць мінер. угнаенняў; пабудаваны Салігорскі калійны камбінат (гл. «Беларуськалій»), Гродзенскі азотнатукавы зд (гл. Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот»), суперфасфатны ў Гомелі (гл. Гомельскі хімічны завод). У 1960я г. здадзены ў эксплуатацыю Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Нафтан»), Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Лідскі лакафарбавы завод і інш. Значная ўвага аддавалася рэканструкцыі і мадэрнізацыі вьгтвсці, аснашчэнню яе аўтаматычнымі і механічнымі лініямі, аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання.
    3 распадам СССР і разрывам традыцыйных эканам. сувязей сітуацыя ў П Беларусі пагоршылася: пачаліся перабоі з пастаўкамі сыравіны, паліва і электраэнергіі, страчаны звычныя рынкі збыту прамысл. прадукцыі. Да 1995 спад вытвсці склаў 31%. Складаная сітуацыя ў эканоміцы вымусіла ўрад распрацаваць праграму «Асноўныя кірункі сацыяльнаэканамічнага развіцця Беларусі на 1996—2000 г.», дзе прадугледжвалася павялічваць рост тэмпаў валавога ўнутр. прадукту (ВУП) штогод на 4—6%. Урад і Нац. АН Беларусі распрацавалі праграму развіцця прамысл. комплексу Рэспублікі Беларусь на 1998—2015. Для яе рэалізацыі неабходны дадатковыя капіталаўкладанні — не менш як 2 млрд. долараў штогод. А замежныя інвестары павінны атрымаць поўныя гарантыі абароны сваіх капіталаў і мець рэальныя выгады ад інвестыцый. Гл. таксама Індустрыялізацыя, Беларусь (раздз. Прамысловасйь).
    Літ.: Экономнческая нсторня зарубежных стран: Курс. лекннй Мн., 1996; Эканамічная гісторыя Беларусі. 2 выд Мн., 1996.
    Л. Ф Пашкевіч
    ПРАМЫСЛбВАЯ АРХІТЭКТЎРА, праектаванне і будва прамысл. прадпрыемстваў і вытв. збудаванняў. Сродкамі П.а. ствараецца матэрыяльна і эстэтыч
    на арганізаванае асяроддзе, неабходнае для ажыццяўлення чалавекам вытв. працэсу. Пры праектаванні аб’ектаў. П.а. ўлічваюцца рацыянальнае размяшчэнне прадпрыемстваў у сістэме горада, арх.планіровачная аргцыя і забудова саміх прадпрыемстваў і комплексаў, аргцыя культ.быт. абслугоўвання і камфортных умоў працы ў сферы вытвсці, добраўпарадкаванне тэрыторый, а таксама эфектыўнасць капіталаўкладанняў.
    Станаўленне і развіццё П.а. звязана з развіццём прамысл. вытвсці і нар. гаспадаркі на ўсіх гіст. этапах. Да 18 ст. вытв. працэс быў засн. на ручной працы, вытв. пабудовы не вылучаліся ў самаст. тып будынкаў. У эпоху прамысловага перавароту (з 1760х г.), калі вытв. працэс быў звязаны з выкарыстаннем машыннай тэхнікі, узнікла неабходнасць у буйных памяшканнях для машын, абсталявання, рабочых. Першыя прамысл. будынкі былі прамавугольныя ў плане, з нясучымі цаглянымі ці каменнымі сценамі і драўлянымі перакрыццямі (фкі ў Вялікабрытаніі). Пераважалі утылітарныя вырашэнні: падоўжаныя масіўныя сцены, якія часам чляніліся пілястрамі, упрыгожваліся паясамі фігурнай муроўкі. Выкарыстанне ў канцы 18—19 ст. каркасных канструкцый з металу і жалезабетону паспрыяла стварэнню вытв. будынкаў з рацыянальнай планіроўкай унутр. аблегчанымі сценамі, павелічэнню колькасці паверхаў і памераў светлавых праёмаў, што істотна змяніла вонкавае аблічча вытв. будынкаў. У П.а. пач. 20 ст. пашыраліся новыя канстр. сістэмы, якія давалі магчымасць перакрываць без апор вял. пралёты, выкарыстоўваліся новыя буд. і аддзелачныя матэрыялы. Лепшыя аб’екты П.а. (напр., турбінная фка фірмы «АЭГ» у Берліне, 1909—12, арх. П.Берэнс; фка «Фагус» у г. Альфельд, Германія, 1911 — 16, арх. В.Гропіус) з выразным рытмам калон, каркаснымі канструкцыямі, вялікапралётнымі перакрыццямі, новымі прыёмамі члянення вял. паверхняў сцен палосамі зашклення ў метал. пераплётах істотна паўплывалі на архітэктуру 20 ст. Сучасныя прамысл. будынкі і збудаванні вылучаюцца буйным маштабам, аб’ёмнапланіровачным вырашэннем і сілуэтам, становяцца важным арх. акцэнтам у гар. забудове,
    На Беларусі з 9 ст. вядомы выраб прадметаў з дрэва, каменю, гліны, жалеза і інш., заснаваны на ручной працы. Першымі т.зв. вытв. збудаваннямі былі дамымайстэрні: драўляныя пабудовы ў традыцыях нар. дойлідства, якія ўключалі жылую, вытв. і гасп. часткі (у Подацку, Віцебску, Магілёве, Гродне і інш.). Развіццё П.а. звязана з паяўленнем у 1й пал. 18 ст. мануфактур (шкляныя ў Налібаках Стаўбцоўскага і Урэччы Любанскага рнаў, шаўковых паясоў у Слуцку, суконная ў Нясвіжы; усе Мінская вобл.). У 2й пал. 18 ст. драўляныя 1павярховыя будынкі мануфактур пастаўлены ў Гродне, Паставах і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст., калі ў П.а. пачалі выкарыстоўвацца новыя буд. матэрыялы (чыгун, пракатнае жалеза, бетон, жалезабетон), пабудаваны шэраг прадпрыемстваў (пераважна на берагах рэк або побач з чыгункай), у т.л. Добрушская папяровая фабрыка, Ві~ цебская лёнапрадзільная фабрыка «Дзвіна», суконная фка ў в. Парэчча Пін
    8	ПРАМЫСЛОВАЯ
    скага рна Брэсцкай вобл. і інш. У пач. 20 ст. рэканструяваны старыя (папяровая фка «Папірус» і хрусталёвы зд у Барысаве, шклозавод «Старава» ў Бабруйскім пав.) і пабудаваны новыя прадпрыемствы. Пошук новых арх. форм вёўся ў кірунку стварэння арх. вобраза лаканічнымі і простымі маст. сродкамі, абапіраючыся на традыцыі. Адна з першых прамысл. пабудоў — станкабуд. зд «Энергія» (1920) у Мінску. 1930я г. адметныя будвам новых прадпрыемстваў і тэхнал. пераабсталяваннем старых. Больш шырокае ўжыванне металу і жалезабетону дазволіла якасна змяніць формы і арх. аблічча прамысл. будынкаў. Шматпралётныя карпусы з адносна вял. пралётамі, выразнай арх. кампазіцыяй і дакладнай aprцыяй унутр. прасторы, з выяўленнем функцыян. і канстр. зместу будавалі без лішніх дэкар. дэта
    комплекс харч. прадпрыемстваў у раёне Дражні ў Мінску). У 1960—70я г. пабудаваны буйныя аб’екты вытв. аб’яднанняў «Палімір» у Наваполацку, «Хімвалакно» ў Магілёве, «Азот» у Гродне, «Беларуськалій» у Салігорску, «Гідрааўтаматыка» ў Гомелі і інш. На базе існуючых прадпрыемстваў створаны сучасныя вытв. комплексы з макс. блакіроўкай і кааперацыяй службаў і камунікацый, з эфектыўным выкарыстаннем тэрыторый, неабходнымі эстэт. і сангігіенічнымі ўмовамі. Вял. перавагу мела аб’яднанне дробных прадпрыемстваў у камбінаты, замена старых 1павярховых пабудоў сучаснымі шматпавярховымі будынкамі са свабоднай унутр. прасторай, што давала магчымасць мадэрнізаваць тэхнал. працэс, ствараць выразныя планіровачныя структуры і арх. прадстаўнічасць. Ствараюцца аб’яднаныя прамысл. комплексы — прамысл. вузлы, упарадкоўваюцца існуючыя прамысл. раёны. У павышэнні эс
    ПРАМЫСЛбВАЯ ГРАФІКА, п р ы к ладная графіка, дызайнг р а ф і к а, від графікі, які абслугоўвае сферы вытвсці і збыту прамысл. прадукцыі (таварныя ярлыкі, фірменныя знакі, выдавецкія маркі, упакоўка, рэкламныя выданні) і кіравання вытворчасцю (бланкі, канверты і інш,). Паводле сваёй функцыі супадае з гандлёвапрамысл. рэкламай і ўключаецца ў сістэму дызайну.
    ПРАМЫСЛбВАЯ КААПЕРАЦЫЯ, добраахвотнае аб’яднанне дробных таваравытворцаў у прамысл. каап. арйелі. Існавала ў СССР у 1921—60. Мела на мэце садзейнічайь далучэнню саматужнікаў і рамеснікаў да гасп. будва, павелічэнню выпуску тавараў шырокага ўжытку, развіццю нар. маст. промыслаў, павышэнню матэрыяльнага і культ. ўзроўню членаў арцелей. Гасп. дзейнасць П.к. будавалася на аснове статута. Арцелі аб’ядноўваліся ў каап. пра
    Да арт. Прамысловая архітэктура Будынкі суконнай фабрыкі ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна Брэсцкай вобл. 3 малюнка Н.Орды. 19 ст.
    Да арт. Прамысловая архітэктура. Будынак гадзіннікавага завода ў Мінску.
    лей у афармленні фасадаў (фкі панчошнатрыкат. імя КІМ у Віцебску, штучнага валакна ў Магілёве, кандытарская «Камунарка» ў Мінску, зд «Гомсельмаш» у Гомелі). Пасляваен. аднаўленне і рэканструкцыя вяліся паралельна з увядзеннем новых будынкаў, абсталяваных новай тэхнікай. Пабудаваны аўтамаб і трактарны заводыгіганты ў Мінску, буйныя прадпрыемствы радыётэхн., прыладабуд., паліграф. прамсці. Прамысл. аб’екты ўключаліся ў асн. горадабуд. вузлы і структуру старых і новых гарадоў, дапаўнялі і ўзмацнялі арх.вытв. кампазшыю гар. забудовы. У 1950я г. паляпшалася аб’ёмнапланіровачнае вырашэнне вытв. будынкаў, узведзены першы на Беларусі паўназборны шматпавярховы вытв. будынак — гал. корпус Мінскага гадзіннікавага завода. У кампазіцыі выкарыстоўваліся элементы класічнай спадчыны (Мінскі паліграфічны камбінат, зд электронных выліч. машын у Мінску). Пашырыліся блакіроўка прамысл. будынкаў, уніфікацыя і тыпізацыя іх канструкцый, стварэнне карпусоў пад адным дахам (дывановы камбінат, зды электрамех. і электралямпавы ў Брэсце,
    тэт. і арх. выразнасці будынкаў і збудаванняў важнае месца належыць маст. выяўленню ўласцівасцей матэрыялаў і канструкцый, сістэме чляненняў сцен фасадаў, фактуры і колеру канстр. і аддзелачных матэрыялаў, колераваму вырашэнню інтэр’ераў. У арх.кампазіцыйным вырашэнні выкарыстоўваецца прыём кантрасту падоўжаных 1павярховых аб’ёмаў і шматпавярховых кампазіцыйных дамінантаў інж.лабараторных карпусоў (Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній, Мінскі завод халадзільнікаў, Мінскі тонкасуконны камбінат і інш.). Новыя прамысл. будынкі гарманічна ўключаюцца ў прыродны ландшафт. Вядучая аргцыя па праектаванні прамысл. будва на Беларусі — інт «Белпрампраект» (засн. ў 1949). Значны ўклад у П а. зрабілі архітэктары С.Баткоўскі, Э.Бацян, І.Боўт, У.Кароль, С.Корчык, І.Некрашэвіч, W lllniгельман і інш.
    Літ:. КнмН.Н Промышленная архмтектура. 2 нзд. М., 1988; Архктектура Советской Белорусснн. М., 1986. І.І.Боўт.
    мысл. саюзы паводле вытв. і тэр. прынцыпу ў горадзе, вобласці, краі, рэспубліцы, падпарадкоўваліся Цэнтр. савету прамысл. кааперацыі СССР (Цэнтрапрамсавет). Выпускалі будма