Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадз. абавязку, трываласць маральнаэтычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў збках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць...» (1994). Піша для дзяцей (збкі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988). Перакладае з рус., укр., польск. і інш. моў.
Тв:. Родныя мясціны. Мн., 1968; Мой аўтограф. Мн„ 1988. Л.М.Гарэлік. ПРАНЧАК Леанід Іванавіч (н. 12.11.1958, в. Пранчакі Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. паэт і публіцыст. Скончыў БДУ (1981), Мінскі лінгвістычны унт (1999). Працаваў на радыё і тэлебачанні, у друку, у тэатры. Друкуецца з 1972. Паэзія П. (збкі «Першапутак», «Ясак любові», абодва 1988; «Вольны птах», «Біблія для каханай», абодва 1998) вызначаецца любоўю да Бацькаўшчыны, перажываннямі за сучасны складаны час, прасякнута адкрытасцю, шчырым замілаваннем жыццём, жаночай прыгажосцю. У кн. «Беларуская Амерыка» (1994) праз інтэрв’ю з грамадз. дзеячамі, пісьменнікамі, музыкантамі, бізнесменамі, рабочымі і інш. расказаў пра Беларусь і беларусаў у свеце, бел. за
межжа. Піша для дзяцей (збкі «Дзяўчынкабеларуска», 1993; «Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю», 1999; «Царцарэвіч з Івацэвіч», 2000). Многія вершы П. пакладзены на музыку. Аўтар лібрэта рокопер «Максім» (паводле М.Багдановіча), «Беларушчына» (паводле Я.Купалы). Выдаў аўдыёальбомы песень «Талака» (1998), «Пяшчота», «Ціктак, ходзікі» (абодва 1999), «Між НьюЁркам і Менскам» (2000), кампактдыск «Галоўныя словы» (1998). І.УСаламевіч.
ПРАНЧЫНСКІ Мацей, танцоўшчык і балетмайстар 2й пал. 18 ст. Нарадзіўся ў г. Беласток (Польшча). Вучань Х.Пуціні. У 1765—72 танцоўшчык прыдворнага тра гетмана Браніцкага ў Беластоку, у 1774—76 у Варшаўскім тры балета. Як балетмайстар пераклаў для Варшаўскай сцэны балеты «Дыяна і Эндыміён», «Сідней і Сілы», «Паляванне Генрыха IV». У 1777 выступаў у Слонімскім тэатры Агінскага. У 1780—85 танцоўшчык і балетмайстар прыдворных траў Сапегаў у Ружанах (у 1784 паставіў балет «Літасцівасць Ціта») і Дзярэчыне. У 1794—95 дырэктар трупы ў Вільні. У 1795—98 выступаў у прыдворным Шклоўскім тэатры Зорыча.
Літ:. Б а р ы ш а ў Г.І. Маёнткавыя прыгонныя тэатры // Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Беларускі тэатр ад вытокаў да кастрычніка 1917 г. Мн., 1983.
ПРАНЬКО Уладзімір Аляксандравіч (н. 2.2.1935, в. Дамашы Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. кінааператар. Скончыў Нац. інт кінематаграфіі ў БуэнасАйрэсе (Аргенціна, 1955). 3 1957 на Рэсп. студыі тэлебачання (з 1967 гал. тэлеаператар). Творчасці ўласцівы пошук арган. адзінства аператарскага і рэжысёрскага вырашэння, жыццёвая верагоднасць і прастата пры стварэнні выразных псіхал. партрэтаў герояў. Сярод лепшых тэлеспектакляў — «Сем крыкаў у акіяне» паводле А.Касоны (1958), «Якаў Багамолаў» паводле М.Горкага (1959), «Вялікае сэрца» паводле К.Чорнага (1960), «Сэрца на далоні» (1964) і «Трывожнае шчасце»
14 ПРАПАГАНДА
(1968) паводле І.Шамякіна, «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «Ткачы» паводле Г.Гаўптмана (1969); маст. тэлефільмаў — «Матчына благаславенне» (1958), «I смех, і бяда» (1973), «Трубач ваеннага аркестра» (1979), «Атланты і карыятыды» паводле Шамякіна, «Госць», «Бусляня» (усе 1980), «Купальская ноч» паводле «Прымакоў» Я.Купалы і фільмканцэрт паводле песень бел. кампазітараў «Фантазія на тэму» (абодва 1982): дакумент. — «Сачыненне ў 3 «В», «Салдаты Перамогі» (1975) і ІНШ. А.А.Карпілава.
ПРАПАГАНДА (лац. propaganda падлягае распаўсюджванню), дзейнасць, накіраваная на папулярызацыю і ўкараненне ў грамадскай свядомасці пэўных ідэй, поглядаў, вобразаў. Праводзіцца з дапамогай розных форм і метадаў (вусная, друкаваная, ілюстрацыйная, кіно, радыё і тэлепрапаганда). Важнае месца займае П. навук. ідэй і дасягненняў, дзярж. палітыкі (знешняй і ўнутр.), здаровага ладу жыцця. Вядучая роля адводзіцца паліт. П., якая ўключае намаганні паўплываць на стан свядомасці індывідаў, сац. або нац. груп. З’яўляецца адной з перадумоў функцыянавання паліт., дзярж. улады.
Тэорыя П. бярэ пачатак у ідэях Платона і Арыстоцеля, якія распрацоўвалі пытанні ўздзеяння слова на фарміраванне чалавечай душы і сістэму метадаў пераканання людзей. Паняцце «П.» сфармулявана ў 1622 Ватыканам, які стварыў «Кангрэгацыю распаўсюджвання веры» для пашырэння ўплыву каталіцызму праз місіянерскую дзейнасць і барацьбу з ерасямі. Кангрэгацыя выкарыстоўвала абстрактнагуманістычныя лозунгі «ўдасканальвання чалавека», але надавала слову «П.» канкрэтную ідэалаг. арыентацыю. Для П. характэрна супярэчнасць паміж дэклараваным і сапраўдным зместам, што абумовіла негатыўнае яе ўспрыманне. Пасля 2й сусв. вайны паліт. П. стала пастаянным кірункам дзярж. дзейнасці, што выявілася ў стварэнні мінваў і цэнтраў П., аргцыі навук. даследаванняў і адпаведных устаноў. Прапагандысцкія службы выкарыстоўваюць увесь набыты вопыт па маніпуліраванні чалавечай свядомасцю. П. ператварылася ў важны інструмент дзярж. палітыкі, распрацоўкі і пошуку варыянтаў вырашэння канкрэтных сац.эканам., паліт. праблем. В.І.Боўш.
ПРАПАГАНДА ВАЙНЫ, распаўсюджанне ў любой форме поглядаў, ідэй, адкрытых заклікаў з мэтай выклікаць агрэсію адной краіны супраць другой. П.в. з’яўляецца міжнародным злачынствам. Яна забаронена спец. рэзалюцы: яй Ген. Асамблеі ААН у 1947 пад пагрозай крымінальнага пакарання. У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсць спец. артыкул, у якім прадугледжана таксама адказнасць асоб, што займаюць вышэйшыя дзярж. пасады, за П.в.
ПРАПАН, насычаны аліфатычны вуглевадарод, С3Н8. Бясколерны газ без паХУ> t|dn *42,07 °C. Раствараецца ў вадзе, бензоле, хлараформе. Сумесі з паветрам (2,3—9,5% П. па аб’ёме) выбухованебяспечныя. Змяшчаецца ў нафтавых і прыродных газах, у газах нафтаперапрацоўкі. Утвараецца пры сінтэзе вуглевадародаў паводле метаду Фішэра — Тропша. Піролізам П. атрымліваюць прапілен і этылен, нітраваннем — нітраметан. Выкарыстоўваюць як растваральнік пры дэпарафінізацыі нафты, у вытвсці сажы, як холадагент у прамысл. халадзільніках, бяздымнае маторнае паліва для аўтамабіляў і быт. газ (у сумесі з буганам) і інш. Шкодна ўплывае на ц.н.с., ГДК 300 мг/м3.
Я.Г.Міляшкевіч.
ПРАПАНбВА, 1) імкненне, жаданне вытворцы (прадаўца) прапанаваць на продаж свае тавары. Велічыня П. характарызуе колькасць тавараў і паслуг, якую вытворца жадае і можа прадаць па пэўнай цане за вызначаны адрэзак часу, залежыць ад цаны і інш. фактараў. Гл. таксама Попыт. 2) Заява прадаўца аб жаданні прадаць тавар, паслугі на вызначаных умовах (аферта).
ПРАПАПАРАЦІ (Primofilices), падклас вымерлых папарацепадобных раслін. Існавалі ў сярэдзіне дэвону — пермі (каля 350—250 млн. г. назад). Вывучаны 3 парадкі: кладаксілатас (Cladoxylates), протаптэрыдыялес (Protopteridiales) і цэнаптэрьшыялес (Coenopteridiales). На Беларусі выкапнёвыя рэшткі П. трапля
Да арт. Прапапараці Кладаксілон папарацепадобны.
юцца ў верхнедэвонскіх адкладах. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Вышыня да 2 м. Дрэвападобныя расліны з дыхатамічна разгалінаваным лазячым або прамастойным сцяблом. Лістападобныя органы звычайна дробныя, дыхатамічна разгалінаваныя, складаныя, зрэдку перыстыя. Спарангіі шматспоравыя, адзіночныя, размешчаны на канцах галінак.
ПРАПАРЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ, найпрасцейшы від функцыянальнай залежнасці (гл. Функцыя). Адрозніваюць П. прамую (у = k ■ х) і адваротную (у = k/J, дзе пастаянны множнік k наз. каэфіцыентам П. Напр., шлях 5 цела пры раўнамерным руху прапарцыянальны часу t : s = v ■ t (каэф. П. — скорасць v); даўжыня асновы прамавугольніка з зададзенай плошчай S адваротна прапарцыянальная вышыні h : у = ^/h (каэф. П. — плошча S).
ПРАПАРЦЫЯНАЛЬНАЯ СІСЙМА ПРАДСТАЎНІЦТВА, парадак вызначэння вынікаў галасавання, пры якім размеркаванне мандатаў паміж партыямі, што выставілі свае кандыдатуры ў прадстаўнічы орган, праводзіцца ў адпаведнасці з атрыманай імі колькасцю галасоў. Пры П.с.п. ствараюцца вял. выбарчыя акругі, у якіх кожная партыя выстаўляе свой спіс кандыдатаў, а выбаршчык падае голас за спіс адпаведнай партыі. Для вызначэння вынікаў галасавання ўстанаўліваецца мінімум галасоў, неабходных для атрымання аднаго дэпутацкага мандата. Размеркаванне мандатаў унутры спісу партыі ажыццяўляецца, як правіла, у адпаведнасці з тым парадкам, у якім кандыдаты размешчаны ў спісе. П.с.п. выкарыстоўваюць пры выбарах усяго парламента (Данія, Партугалія, Люксембург, Латвія) або толькі ніжняй палаты (Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Польшча, Бразілія), ці паловы саставу ніжняй палаты (ФРГ, Расія на выбарах 12.12.1993).
ПРАПАРЦЫЯНАЛЬНЫ ЛІЧЫЛЬНІК, газаразрадная прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў, выхадны сігнал якой прапарцыянальны энергіі зарэгістраванай часціцы.
Зараджаная часціца пры праходжанні праз газ, які запаўняе П.л., стварае на сваім шляху іонэлектронныя пары, лік якіх залежыць ад энергіі, страчанай часціцай у газе. У адрозненне ад іанізацыйнай камеры анодная нітка П.л. мае малую таўшчыню (да 0.1 мм і
Ц 4
Схема прапарцыянальнага лічыльніка: 1 — ніткаанод; 2 — акно; 3 — крыніца часціц; 4 — катод; 5 — крыніца высокага напружання; 6 — лічыльнік імпульсаў; a — вобласць дрэйфу электронаў, б — вобласць газавага ўзмацнення; R — супраціўленне нагрузкі.
менш), у выніку чаго электроны паблізу ад яе набываюць энергію, дастатковую для другаснай іанізацыі і на анод прыходзіць лавіна электронаў. Паводле энергет. раздзялення П.л. пераўзыходзіць сцынтыляцыйны лічыльнік, але саступае паўправадніковаму дэтэктару, аднак у адрозненне ад яго дазваляе праца
ПРАПОЙСКАЕ 15
ваць у вобласці энергій, меншых за 1 кэВ. У фізіцы высокіх энергій пашыраны прапарцыянальныя камеры, што налічваюць некалькі дзесяткаў тысяч П.л., далучаных да ЭВМ, якая запамінае і апрацоўвае інфармацыю. П.л. выкарыстоўваюцца ў ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў, астрафізіцы, тэхніцы, ме