Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
Я., Дарннскнй А.А., Светлов Ю.Е. Фнзнческая кмнетмка макромолекул Л„ 1986.
РЭАЛЬГАР (франц. re'algar ад араб. рахдж аль гхар — літар. пыл рудніка), мінерал класа сульфідаў, сульфід мыш’яку, AS4S4. Mae 70,1% мыш’яку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае зямлістыя масы, налёты, коркі, зярністыя агрэгаты, рэдка прызматычныя крышталі. Колер яркачырвоны, аранжаважоўты. Бляск шкляны, смалісты. Празрысты. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 3,6 г/см3. Крохкі. Паходжанне гідратэрмальнае; таксама прадукт вулканічнай сублімацыі і выдзялення з тэрмальных крыніц. Радовішча ў ЗША, Чылі, Кыргызстане, Расіі, Італіі і інш. Руда мыш’яку.
РЭАЛЬНАСЦЬ (ад позналац. realis сапраўдны, рэчыўны), агульнае філас. паняцце, якое вызначае аб’ект пазнання. Выкарыстоўваецца ў розных сэнсах: як усё, што існуе (у гэтым сэнсе Р. набліжаецца да паняцця быццёў як аб’ектыўны свет, які існуе незалежна ад чалавечай волі і ўяўленняў, у т.л. аб’ектываваны ўнутр. свет чалавека, суб’ектыўнааб’ектыўны свет культуры; як рэчаіснасць (актуальнае быццё). Утэарэтыкапазнавальным плане Р. супрацьпастаўляюць ідэальнае. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваюць і для вызначэння пэўных аспектаў універсуму (напр., фіз. Р., біял. Р., моўная Р. і інш.).
РЭАЛЬНАЯ ЗАРАБОТІІАЯ ПЛАТА, эканамічны паказчык, што вызначае аб’ём прадметаў спажывання і паслуг, які работнік можа набыць на свае грошы, атрыманыя ў форме аплаты працы; састаўная частка рэальных даходаў насельніцтва. Яе велічыня залежыць ад памеру аплаты ў адпаведнасці з колькасцю і якасцю працы і ад цэн на тавары і паслугі, падаткаў і інш. Вылічваецца ў працэнтах ці як каэфіцыент і вызначае суадносіны паміж намінальнай (грашовай) заработнай платай і індэксам цэн на тавары і паслугі ў дадзены перыяд за вылікам спагнаных падаткаў і ўзносаў. Памяншэнне Р.з.п. звязана з інфляцыяй, калі яна не кампенсуецца павелічэннем, індэксацыяй заработнай платы.
РЭАЛЬНЫ ГАЗ, газ, уласцівасці якога вызначаюцца ўзаемадзеяннем яго малекул. Пры звычайных умовах (Т = 300 К, р = 100 кПа) Р.г. сваімі ўласцівасцямі нагадваюць ідэальны газ і іх стан прыблізна апісваецца Мендзялеева—Клапейрона ўраўненнем. Наяўнасць міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ўлічваецца вірыяльным ураўненнем стану Р.г.: pV= = RT(1 + B(T)/V + C(T)/V2+лзе p — ціск, V — малярны аб’ём газу, Т —абс. тра, R — газавая пастаянная, В(Т), С(Т) і г.д. — вірыяльныя каэфіцыенты, якія залежаць ад тры і характарызуюць парныя, трайныя і г.д. узаемадзеянні малекул у газе. Пры павышэнні ціску і паніжэнні тры ўласцівасці Р.г. апісваюцца ВандэрВаальса ўраўненнем.
РЭАЛЬНЫЯ ДАХОДЫ НАСЕЛЬНІЦТВА, абагульняльны эканам. паказчык узроўню жыцця насельніцтва; састаўная частка нацыянальнага даходу. Вызначае аб’ём тавараў і паслуг, які можа набыць працоўны за кошт сваіх даходаў: заработнай платы, пенсіі, стыпендыі і інш. трансфертных плацяжоў, паступленняў ад продажу прадуктаў сельскай гаспадаркі, даходаў ад уласнасці ў выглядзе працэнтаў па ўкладах, каштоўных паперах, дэвідэндаў, даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, крэдытаў і інш. Велічыня Р.д.н. залежыць ад грашовых даходаў насельніцтва, бясплатных і льготных паслуг, ад цэн на тавары і паслугі, памеру падаткаў і інш. Вылічваюцца Р.д.н. як каэфіцыент ці ў працэнтах: вызначаюць суадносіны паміж сумай усіх грашовых і натуральных даходаў насельніцтва за вылікам падаткаў, збораў, інш. абавязковых плацяжоў у дзярж. бюджэт, узносаў у розныя аргцыі і індэксам цэн на тавары і паслугі.
РЭАЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНбвЫ, сярэднія навучальныя ўстановы з практычнай накіраванасцю ў навучанні. У адрозненне ад класічнай адукацыі ў Р.н.у гал. ўвага звяртаецца на вывучэнне прадметаў прыродазнаўчанавук. і матэм. цыклаў. Узніклі ў Германіі (у 1706 у г. Гале). У 19 ст. сфарміраваліся розныя тыпы рэальных школ з перавагай агульнаадук. і прафес. кірункаў. Р.н.ў. або рэальныя аддзяленні пры сярэдніх
рэафілы 537
школах, існуюць у сістэмах адукайыі некат. краін Еўропы і Азіі.
У канцы 18 ст. ў Рэчы Паспалітай, у т.л. на Беларусі, у навуч. праграмах акруговых і падакруговых вучылішчаў меліся «карысныя для практычнага жыцця прадметы» (тэарэт. і практычная фізіка і хімія, агародніцтва, земляробства, гігіена, архітэктура, мастацтва і рамёствы). Большасць гэтых прадметаў увайшла ў школьныя статуты 1803 і 1828 у Рас. імперыі. У 1й трэні 19 ст. ў некат. прьіватных пансіёнах ставілася мэта «распаўсюджвання тэхнічных, непасрэдна карысных для прамысловай дзейнасці, ведаў». 29.3.1839 зацверджана Палажэнне аб рэальных класах пры навуч. установах Мінва нар. асветы «для часовага выкладання тэхнічных навук». У рэальных класах павятовых вучылішчаў і гімназій выкладаліся: практычная хімія і механіка, маляванне, чарчэнне і інш. У 1840 у Варшаве заснавана 1я ў Рас. імперыі рэальная7класная гімназія. У 1850я г. амаль у кожнай навуч. акрузе меліся гімназіі, дзе вышэйшыя 3 класы былі падзелены на класічнае і рэальнае аддзяленні. У адпаведнасці са статутам ад 19.11.1864 ствараліся рэальныя гімназіі і прагімназіі. Мэта іх дзейнасці — разам з класічнымі гімназіямі даваць агульную адукацыю і рыхтаваць для паступлення ў вышэйшыя спец. навуч. ўстановы. У іх выкладаліся: Закон Божы, рус. мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія і чыстапісанне. Дадаткова больш часу вылучалася на матэматыку, прыродазнаўства, хімію, фізіку, касмаграфію, нямецкую і франц. мовы. маляванне і чарчэнне. Пасведчанне аб заканчэнні курса ўлічвалася пры паступленні толькі ў вышэйшыя тэхн. ўстановы. У рэальнай прагімназіі тыя ж прадметы выкладаліся ў меншым аб’ёме.
На Беларусі ў 2й пал. 19 — 1й пал. 20 ст. дзейнічалі Пінская рэальная 7класная гімназія, Бабруйская, Брэсцкая і Гомельская рэальныя 5класныя прагімназіі. У 1871—72 рэальныя гімназіі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, якім у 1888 нададзены статус агульнаадук. сярэдніх навуч. устаноў. Курс навучання — 6 класаў і падрыхтоўчы клас. Р.н.ў. мелі 2—5 кл. У 1—4х кл. давалася агульная адукацыя, у 5—6х кл., якія падзяляліся на асноўнае і камерцыйнае аддзяленні, выкладаліся спец. прадметы. У некат. Р.н.у уводзіўся дадатковы 7ы клас з 3 разрадамі: агульны (рыхтаваў да паступлення ў вышэйшыя тэхн. ўстановы), механікатэхн. і хімікатэхнічны (давалі сярэднюю тэхн. адукацыю). Пры вучылішчах ствараліся пансіёны, дадаткова вывучаліся англ., італьян. і навагрэч. мовы. Першыя рэальныя вучылішчы адкрыты ў Пінску (1872), Мінску (1880), Магілёве (1885). У 1890х г. у рэальных вучылішчах скасавана камерцыйнае аддзяленне (ствараліся асобныя камерцыйныя школы, напр., у Мінску ў 1901). У пач. 20 ст. выпускнікі рэальных вучылішчаў атрымалі права паступаць на фізікаматэм. і мед. фты унтаў. У 1915 было 10 рэальных вучылішчаў (3 прыватныя) у Беластоку, Вільні, Віцебску, Гродне, Дзвінску, Мінску, Магілёве, Пінску, Слоніме, Рагачове. Скасаваны ў 1915—18.
Літ.: Асвета і педагагічная думка ў Беларусі. Са старажытных часоў да 1917г. Мн., 1985; Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада: Пер. з рус. М н., 1994. А.Ф. Самусік. РЭАМЙР (Reaumur) Рэнэ Антуан (28.2.1683, г. ЛаРашэль, Францыя — 17.10.1757), французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1708). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1737). Навук. працы ў галіне матэматыкі, фізікі, хім. тэхналогіі, заалогіі і інш. Вынайшаў спіртавы тэрмометр (1730), шкала якога паміж пунктамі замярзан
ня і кіпення вады падзялялася на 80° (гл. Рэамюра шкала). Выкарыстаў мікраскоп для металургічных даследаванняў, выказаў прапанову атрымання штучнага шоўку.
Літ.: Л ь о ц ц н М. Нстормя фмзнкм: Пер. с ктал. 1970.
РЭАМЙРА ШКАЛА. адна з тэмпературных uikoji, у якой адзін градус роўны 1/80 частны інтэрвала паміж пунктамі плаўлення лёду і кіпення вады пры нармальным ціску. Прапанавана РАРэамюрам (1830). 1 °R = 1,25 °C.
РЭАНІМАТАЛбГІЯ ,(ад рэанімацыя + ...логіяў раздзел клін'Лнай медыцыны, які вывучае механізмы надыходу смерці і аднаўлення функцый арганізма чалавека. Навукова абгрунтоўвае метады рэанімацыі і прафілактыкі развіцця небяспечных для жыцця станаў. Вывучае прычыны смерці (танаталогія), прычыны раптоўнага спынення сэрца або дыхання, абгрунтоўвае своечасовае правядзенне метадаў ажыўлення, распрацоўвае сучасныя прыёмы рэанімацыі. Даследуе жыццёва важныя сістэмы арганізма: сардэчнасасудзістую, ц.н.с., дыхальную і інш., прафілактыку развіцця неабарачальных змен у арганізме (біял. смерць), інтэнсіўныя рэанімацыйныя мерапрыемствы пасля спынення сэрца або дыхання, прыёмы па ажыўленні да поўнага аднаўлення функйый арганізма.
Літ:. Неотложные состояння: Справ. мя врачей. 2 нзд. Мн., 1998; Снндром смертн Мн., 1999. УАКульчынкі.ААЗайцпу
РЭАНІМАЦЫЯ (ад рэ... + лац. animatio ажыўленне), ажыўленне a р г a н і з м а, сістэма мерапрыемстваў пры тэрмінальных станах (шок. агонія, клінічная смерць). Накіравана на прадухіленне незваротнага пашкоджання нейронаў лобных аддзелаў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. Пры спыненні дыхання і работы сэрца тэрмінова пачынаюць практычныя мерапрыемствы па ажыўленні: штучная вентыляцыя лёгкіх (метад рот у рот, або рот у нос), аднаўленне кровазвароту (вонкавы масаж сэрца). Р можа ўключаць інтубацыю трахеі, ускрыццё трахеі з увядзеннем асобай трубкі, артэрыяльнае нагнятанне крыві для аднаўлення спантаннага кровазвароту, дэфібрыляцыю сэрца (спыненне разрозненых скарачэнняў сардэчнай мышцы моцным эл. разрадам), пункныю поласцей сэрйа для ўвядзення лек. рэчываў, крыві і кровазаменнікаў і інш. Неэфектыўная Р пры гібелі нерв. клетак кары вял. паўшар’яў, што адбываецца праз 3—5 мін пасля спынення кровазабеспячэння мозга, астаноўкі сэрца і дыхання (перыяд клінічнай смерці). Вывучае рэаніматалогія.
У.А. Кульчыпці.
РЭАПЕРАЦЫЯ. паўтор аперацыі хірургічнай у выпадку недастатковай яе эфектыўнасці або пры ўзнікненні пасляаперайыйных ускладненняў.
РЭАРГАНІЗАЦЫЯ (ад рэ... + арганізацыя), пераўтварэнне, перабудова, змена
структуры і функный установы, арганізацыі і інш. Р. юрыдычнай асобы — спыненне дзейнасці юрыд. асобы (аб’яднанне, зліццё прадпрыемстваў і г.д.) без ліквідацыі спраў і маёмасці.
РЭАСТАТ (ад грэч. rheos цячэнне, паток + statos нерухомы), электрычны апарат (пераменны рэзістар) для плаўнага або ступеньчатага рэгулявання (абмежавання) сілы току і напружання ў эл. ланцугах.
Залежна ад матэрыялу супраціўлення бываюць метал. (праваднікі з канстантану, ніхрому і інш.), вадкасныя (праваднік — электраліт) і вугальныя (слупкі з тонкіх вугальных шайбаў). Уключаюцца паслядоўна (для змены сілы току ui напружання ў невял. межах) ці паралельна (для рэгулявання ў шырокім дыяпазоне — ад нуля да макс. значэнняў). Выкарыстоўваюцца як пускавыя, рэгулявальныя, наг