• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    дзі, І.Я.Фробергер, І.Пахельбель, І.С.Бах. У 20 ст. да Р. звярталіся Ф.Маліп’ера, Б.Марціну, І.СтраВІНСКІ, Ю.Буцко. Э.А.Алейнікава.
    РЫШАР (Richard) П’ер [сапр. Д э ф е й (Defays) П’ер Рышар Марыс Шарль Леапольд; н. 16.8.1934, г. Валансьен, Францыя], французскі акцёр, рэжысёр. Выступаў у кабарэ, мюзікхолах. У кіно з 1968. Стварыў вобраз добрага, невязучага, дзівакаватага героя ў фільмах «Высокі бландзін у чорным чаравіку» (1972), «Вяртанне высокага бландзіна» (1974), «Забаўка» (1977), «Укол парасонам» (1980), «Бацькі» (1984), «Уцекачы» (1986), «Налева ад ліфта» (1988), «Стары шэльма» (1992) і інш. Паставіў камедыі, у якіх іграў гал. ролі: «Рассеяны» (1970), «Я нічога не ведаю, але ўсё раскажу» (1973), «Я сарамлівы, але я лячуся» (1978), «Гэта не я, гэта ён» (1979) і інш. Зняўся ў Грузіі ў фільмах «Тысяча і адзін рэцэпт закаханага кулінара» (1996), «Лета, або 27 згубленых пацалункаў» (2000). У 2001 гастраліраваў на Беларусі.
    РЫШТА, дракункулёз, паразітарная (глісная) хвароба. Выклікаецца круглымі чарвямі (Dracunculus medinensis), якія паразітуюць у падскурнай і міжмышачнай злучальнай тканцы чалавека і жьівёлы. Пашырана ў тропіках і субтропіках. Чалавек заражаецца пры ўжыванні вады з інвазійнымі весланогімі рачкамі — цыклопамі (прамежкавы гаспадар). Інкубацыйны перыяд 9—14 месяцаў. Аплодненая самка гельмінта мігрыруе ў падскурную клятчатку ног, на скуры ўтвараецца выпячванне, фарміруецца псеўдафурункул. Канчатковы гаспадар паразіта — чалавек, сабака, кот, леапард. Прыкметы: высыпка на скуры, падобная на крапіўніцу, моташнасць і інш. Лячэнне: мех. выдаленне паразіта, хіміяТэрапія. А.А.Астапаў.
    РЫШТАВАННІ, часовыя дапаможныя прыстасаванні (канструкцыі) для размяшчэння на неабходнай вышыні рабочых, інструментаў, матэрыялаў пры выкананні буд. і мантажных работ. Бываюць зборнаразборныя (інвентарныя стоечныя, падвесныя і інш.) і перасоўныя самаходныя. Робяцца з метал. труб з раздымнымі злучэннямі элементаў, са стальных стрыжняў і канатаў (струн),
    насцілаў, агараджэнняў. Прасцейшыя Р. — драўляны насціл на стойках.
    РЫШТУНАК в а е н н ы, камплект прадметаў, неабходных ваеннаслужачаму для нашэння асабістай зброі, боепрыпасаў, сродкаў засцярогі, шанцавага інструменту, харч. запасаў і вады, асабістых рэчаў. Р. салдат і сяржантаў розных родаў войск і вайск. спецыяльнасцей уключае таксама прадметы, прызначаныя для пераноскі пэўнага віду зброі. Напр., у мотастралк. войсках Рэспублікі Беларусь ён складаецца з паяснога рэменя, плечавых лямак, сумак (для ручных гранат, магазінаў да аўтаматаў і ручных кулямётаў), чахлоў (для біклагі, малой рыдлёўкі, маслёнкі, ахоўных панчох і пальчатак); рэчавага мяшка, у які ўкладваюць плашчпалатку, кацялок, кубак, запас харчу і інш. У камплект Р. афіцэра ўключаюцца: партупея (паясны рэмень), палявая сумка, кабура для пісталета і інш. Гл. таксама Амуніцыя.
    І.А.Шор.
    РЫШФ (Richet) Шарль (26.8.1850, Парыж — 4.12.1935), французскі фізіёлаг і бактэрыёлаг. Чл. Парыжскай АН (1914, з 1932 віцэпрэзідэнт, з 1933 прэзідэнт). Чл. Нац. акадэміі медыцыны (1898). Скончыў Парыжскі унт (1877), з 1887 праф. фізіялогіі ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, дыхання, тэрмарэгуляцыі, пытаннях імунітэту і сератэрапіі, лячэння эпілепсіі і туберкулёзу, псіхалогіі, мед. статыстыцы. Выявіў наяўнасць салянай кты ў страўнікавым соку. Сфармуляваў паняцце «пасіўны імунітэт» (1888). Апісаў рэакцыю арганізма на чужародны бялок (1902) і ўвёў тэрмін «анафілаксія». Нобелеўская прэМІЯ 1913. А.Ю.Маніна.
    РЫШЭЛЬЁ (Richelieu) Арман Жан дзю Плесі (du Plessis; 5.9.1585, Парыж — 4.12.1642), французскі дзярж. і рэліг. дзеяч. 3 1607 біскуп, у 1616—17 дзярж. сакратар па замежных і ваен. справах у час рэгенцтва Марыі Медычы. У 1617—21 у апале. 3 1622 кардынал, з 1624 першы міністр ва ўрадзе Людовіка ХПІ. Фактычна кіраваў краінай. Праводзіў палітыку ўмацавання каралеўскай улады. 3 мэтай ліквідацыі сепаратызму адабраў у гугенотаў (фактычна стварылі дзяржаву ў дзяржаве) Ла Рашэль (1628) і паўд. крэпасці (1629). Падпісаў «Эдыкт міласці» (1629), які пазбавіў гугенотаў іх паліт. правоў, але захаваў свабоду веравызнання. Узмацніў кантроль над правінцыяльнымі органамі ўлады і перадаў ч. іх паўнамоцтваў каралеўскім інтэндантам. Спрыяў развіццю мануфактур 1 гандлю. Забараніў дуэлі, разбураў умацаваныя дваранскія замкі ўнутры краіны, караў смерцю сваіх ворагаў з ліку арыстакратыі (Марыльяк, Манмарансі, СенМар). У знешняй палітыцы галоўным лічыў барацьбу супраць гегемоніі Габсбургаў. У 1635 Па яго ініцыятыве Францыя ўступіла ў Трыццацігадовую вайну 1618—48 на баку пратэстанцкай кааліцыі. Далучыў да Францыі Эльзас і ч. Латарынгіі. Стварыў ва
    РЭАКТАР 531
    ен. флот і рэарганізаваў армію. Узмацніў падатковы прыгнёт і жорстка задушыў выкліканыя ім сял. паўстанні (краканаў у 1636, «басаногіх» у 1639). Мецэнат і калекцыянер, апекаваўся мастакамі і літаратарамі. У 1635 засн. Франц. акадэмію. У сваім «Палітычным завяшчанні» (1643) выклаў асн. прынцыпы палітыкі франц. абсалютызму.
    Літ:. Л юблннская АД. Франшія пря Рмшелье: Фр. абсолютнзм в 1630—1642 гг. Л., 1982; Черкасов П.П. Кардннал Рншелье. М., 1990; Кнехт Р.Дж. Рншелье: Пер. с англ. Ростов н/Д; М., 1997.
    Дз.М. Чаркасаў.
    РЫШЭЛЬЁ (Richelieu) Арман Эмануэль д з ю П л е с і (du Plessis; на рас. службе Эмануіл Восіпавіч; 14.9.1766, Парьгж — 17.5.1822), французскі і рас. дзярж. дзеяч, герцаг. У пач. Франц. рэвалюцыі эмігрыраваў (1789) у Расію. У 1790 удзельнічаў у Крымскай кампаніі на чале з А.В.Суворавым, атрымаў чын ген.лейтэнанта. У 1793—94 у складзе кааліцыйных войск ваяваў супраць рэв. Францыі. 3 1803 граданачальнік Адэсы, у 1805—14 ген.губернатар Новарасійскага краю. Садзейнічаў гасп. асваенню і засяленню Паўн. Прычарнамор’я. Пасля рэстаўрацыі Бурбонаў з 1814 у Францыі; першы міністр ва ўрадзе Людовіка XVIII (1815—18, 1820—21). Пры падтрымцы рас. імператара Аляксандра I дамогся некат. змякчэння на карысць Францыі Парыжскага мірнага дагавора, скарачэння памераў кантрыбуцыі і колькасці (у 1817) акупацыйных войск у Францыі. На Ахенскім кангрэсе «Свяшчэннага саюза» (1818) дамогся поўнага спынення акупацыі Францыі. У г. Адэса яму пастаўлены помнік (1828).
    РЫЮЧЫЯ ВбСЫ (Sphecoidea), надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. 12 тыс. відаў. Жывуць у розных ландшафтах, паасобна. Гнёзды ў глебе на пясчаных месцах (адсюль назва), пустых сцёблах травяністых раслін, у гнёздах насякомых і інш. Ёсць гнездавыя паразіты. На Беларусі найб. трапляюцца пчаліны воўк, амафіла пясчаная (Ammophila sabulosa), бембекс насаты (Bembex rostrata), сфекс зубасты (Sphex maxillosus), цэрцэрыс пясчаны (Cerceris arenaria), аса тоўстагаловая вялікая (Crabro cribrarius).
    Даўж. да 6 см. Цела голае або пакрыта валаскамі, чорнае, часта з жоўтым або чырв. малюнкам. Брушка з тонкай сцяблінкай. Яй
    йаклад зменены ў тонкае джала — сродак нападу на здабычу і абароны ад ворагаў, праз якое ў момант уколу выводзіцца сакрэт ядавітых залоз. Лічынкі — драпежнікі, дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак, асобныя віды Р.в. палююць на пэўных насякомых і іх лічынак. Ператварэнне поўнае.
    С.Л. Максімава.
    РЭ... (лац. ге...), прыстаўка, якая абазначае: 1) паўторнае, аднаўляльнае дзеянне (напр., ржанструкцыя); 2) супрацьлеглае, зваротнае дзеянне, процідзеянне (напр., рээміграцыяў
    РЭАБІЛІТАЦЫЯ (ад позналац. rehabilitatio аднаўленне), аднаўленне ў правах. Паводле права Рэспублікі Беларусь Р. асобы, якая прыцягвалася ў якасці абвінавачанага ці была прызнана вінаватай паводле прыгавору суда, або прыцягвалася да адм. адказнасці і панесла адм. спагнанне, лічыцца вынясенне апраўдальнага прыгавору пры пераглядзе справы, пастановы (вызначэння) пра спыненне справы за адсутнасцю падзеі злачынства, за адсутнасцю саставу злачынства або за недаказанасцю ўдзелу ва ўчыненні злачынства, а таксама пастанова пра спыненне справы аб адм. правапарушэнні. Суправаджаецца кампенсацыяй шкоды, прычыненай незаконным прыцягненнем да адказнасці. Шэраг асаблівасцей мае Р. ахвяр паліт. рэпрэсій. Паводле заканадаўства рэабілітаваныя асобы аднаўляюцца ў страчаных імі ў сувязі з рэпрэсіямі сац.паліт. і грамадзянскіх правах, воінскіх і спец. званнях, ім вяртаюцца дзярж. ўзнагароды, даюцца льготы, выплачваюцца кампенсацыі і да т.п. Гл. таксама Рэпрэсіі палітычныя ў СССР.
    РЭАБІЛІТАЦЫЯ ў м е д ы ц ы н е, гл. Медыцынская рэабілітацыя.
    РЭАКАРДЫЯГРАФІЯ (ад грэч. rheos цячэнне, паток + кардыяграфія), метад даследавання функцыян. стану сэрца, засн. на графічнай рэгістрацыі змен яго эл. супраціўлення за поўны сардэчны цыкл.
    Рыючыя восы: I — аса тоўстагаловая вялікая; 2 — бембекс насаты; 3 — сфекс зубаты; 4 — амафіла пясчаная.
    РЭАКЛІМАТЫЗАЦЫЯ (ад рэ... + акліматызацыя) у б і я л о г і і, штучнае вяртанне ў якуюн. мясцовасць (гіст. арэал) і развядзенне віду, які там быў знішчаны ці вымер; аднаўленне арэала пэўнага віду арганізмаў; таксама сам прайэс паўторнага прыстасавання арганізмаў да ўмоў існавання ў месцах ранейшага пашырэння.
    Пачынаецца Р. з рэінтрадукцыі і складаецца з этапаў: папярэдняе эколагаэканам. абгрунтаванне мэтазгоднасці Р.; палявое абследаванне, работы па падтрымцы мэтазгоднасці інтрадукцыі віду; вызначэнне месца выпуску жывёл ці тэр. пасадкі раслін і іх колькасці; адлоў (закупка), перавозка і выпуск жывёл ці пасадка раслін; арганізацыя аховы такіх арганізмаў (арганізацыя запаведнікаў, заказнікаў з забаронай або рэгламентацыяй промыслу) і назіранне за імі. Паспяховасць Р. залежыць ад ступені змены былых умоў існавання (чым больш змен, тым ніжэй паспяховасць Р. на вызначанай тэр.), стварэння цэнтраў размнажэння, рассялення, ад міжнар. кааперацыі і інш. Р. садзейнічае аднаўленню біяцэнозаў і больш поўнаму выкарыстанню прадукцыйнасці экасістэм. Часцей праводзяць Р. паляўнічых (прамысл.) жывёл (напр., алень, бабёр, собаль, фазан і інш.). На Беларусі рэакліматызаваны алень высакародны, бабёр еўрап., зубр еўрап., бук лясны, дуб паўн., лістоўніца сібірская, хвоя веймутава, ціс ягадны.
    А.М.Петрыкаў.
    РЭАКТАПЛАСТЫ, тэрмарэактыўныя пластмасы, пластычныя масы на аснове ацвярджальных алігамераў (смол). Перапрацоўка Р. у вырабы суправаджаецца неабарачальнай хім. рэакцыяй, што прыводзіць да ўтварэння сеткаватых шклопадобных палімераў (гл. Ацвярдзенне палімераў), якія неабарачальна трацяць здольнасць пераходзіць у вязкацякучы стан. Найб. пашыраны Р. на аснове фенолафармальдэгідных (фенапласты), мачавіна і меламінафармальдэгідных (амінапластыў эпаксідных