• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    (абаб) і апаясныя (кальцавыя; абба). У цвёрдых формах верша (санет, рандо, актава, трыялет і інш.) ужываюцца спецыфічныя схемы расстаноўкі Р. Вылучаюцца Р. і паводле аб’ёму складоў: мужчынская (націск на апошнім складзе), жаночая (націск на перадапошнім складзе), дактылічная (націск на 3м ад канца складзе) і гіпердактылічная (націск на 4м і далей ад канца складзе). У значэнні клаўзульнага (канцавога, гл. Клаўзула) сугучча ўпершыню ў бел. сілабічнай паэзіі выкарыстана ў вершава
    524	рыфмарый
    ных творах Ф.Скарыны, а ў Сімяона Полацкага названа ўжо «краесогласнем» («стнсн краесогласннн...»). Можа ўжывацца не толькі ў клаўзульнай частцы, але і ў пачатку і сярэдзіне (унутраная рыфма) вершаванага радка. Найб. развітая форма Р. — пантарыфма (суцэльная Р.), калі ўнутр. і канцавыя сугуччы прыпадаюць амаль на ўсе словы вершаванага радка ці твора. Р. адыгрывае важную ролю ў арганізацыі верша, яго страфічнай будове, гукавой выразнасці, запамінальнасці паэт. тэксту.
    Як структурны кампанент Р. зарадзілася ў замовах, казках, нар.песеннай творчасйі, потым як сродак эўфанічнай канцэнтрацыі перайшла і ў пісьмовую лру. Узоры набліжаных да Р. канцавых сугуччаў ёсць ужо ў «Слове пра паход Ігаравы», у «словах» Кірылы Тураўскага, у палемічнай лры канца 16 — пач. 17 ст. Кампазіцыйная роля Р. значна ўзмацнілася ў бел. сілабічнай паэзіі 19 ст., у якой прыкметны ўплыў нар.песенных традыцый, асабліва прыёмаў танізацыі верша, што прывяло да сінтэзу розных версіфікацыйных сістэм. У выніку прыкметна ўзмацнілася эўфанічная роля Р. ў арганізацыі бел. сілабічнага верша. Найб. дасканалага ўзроўню яна дасягнула ў сілабатанічным вершаскладанні, дзе побач з рытмам ёй належыць дзейсная формаўтваральная функцыя.
    Літ:. Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973; Г о н ч а р о в Б П Звуковая органнзацня стяха н проблема рнфмы. М„ 1974; Р а г о й ш а ВЛ Паэтычны слоўнік. 2 вьш. Мн„ 1987. М.М.Грыйчык.
    РЫФМАРЫЙ, сукупнасць рыфмаў, якія выкарыстоўвае пэўны паэт ці ўся паэзія ў нейкі гіст. адрэзак часу (Р. бел. паэзіі 19 ст., Я.Купалы і інш ). Часам Р. называюць рыфмаў слоўнік аднаго паэта або ўсёй нац. паэзіі.
    РЬІФМАЎ СЛбЎНІК, слоўнік, у якім у алфавітным парадку зафіксаваны словырыфмы, ужытыя ў творчасці пэўнага паэта або ў нац. паэзіі канкрэтнага перыяду. Да 1917 ў Расіі выйшла некалькі Р.с., якія адлюстроўвалі характар рыфмаў асобных рус. паэтаў, выяўлялі рыфматворныя магчымасці рус. мовы. Аднак гэтыя слоўнікі мелі нарматыўную скіраванасць і скоўвалі развіццё паэзіі. Першы Р.с. ва ўсх. славян пасля 1917 — «Слоўнік украінскіх рыфмаў» А.А.Бурачка і І.І.Гурына (1979). У пэўнай ступені Р.с. нагадваюць адваротныя слоўнікі, дзе лексіка размяшчаецца ў парадку алфавіта з канца слова. Р.с. не можа замяніць наватарскай працы паэта ў падборы неабходных сугучных слоў. Характар і якасць усіх элементаў формы, у т.л. і рыфмы, залежыць ад канкрэтнага зместу паэт. выказваНня. В.П.Рагойша.
    РЫФМбЎКА, размяшчэнне канцавых рыфмаў у строфах вершаванага твора. Р. характарызуецца месцам і колькасцю зарыфмаваных слоў. Па месцы рыфмаў бывае сумежнай (аабб), перакрыжаванай (абаб), апаясной, або кальцавой (абба). Напр., сумежная Р.:
    Дарогі доўгія ў жыцці Нам без памылак не прайсці.
    Ад невялікіх — не гаруй, Ёсць слова добрае — «даруй»!
    (П.Броўка. «Дарогі доўгія ў жыцці...») перакрыжаваная Р.:
    Знят з узбраення,
    бо ўстарэў зусім
    Славуты «максім», кулямёт станковы
    А ты ўсё не старэеш,
    Танк Максім, —
    Гады ілуйь, а ты штодзённа
    новы (М.Аўрамчык. «...Калі запеў ты некалі ў гаі»)
    апаясная Р.:
    Мой народ жыве каля крыніц.
    Мой народ любому дасйь напіцца, Акрамя гвалтоўнікаў і хціўцаў, Акрамя забойцаў — чужаніц
    (Л.Дайнека. «Мой народ жыве каля крыніц...»)
    Свой парадак Р. характэрны для цвёрдых форм верша (тэрцыны, секстыны, актавы і інш.), а таксама для строф, звязаных ланцуговымі і скразнымі рыфмамі. Па колькасці канцавых сугуччаў Р. бывае парная, трайная, чацвярная, шматкратная, манарыфма, тэрнарная, кватэрнарная. В П Рагойша.
    РЫФбРМІНГ (англ. reforming ад reform перарабляць, паляпшаць), перапрацоўка бензінавых і ліграінавых фракцый нафты для атрымання высокаактанавага кампанента аўтамаб. бензіну, араматычных вуглевадародаў. Адрозніваюць Р. тэрмічны і каталітычны — адзін з найважн. працэсаў нафтаперапрацоўчай прамысловасці і нафтахімічнай прамысловасці.
    Р. каталітычны ажыццяўляюць пры тры 450—540 °C пад ціскам вадароду 0,8—3,5 МПа у прысутнасці каталізатара. Выкарыстоўваюць пераважна плацінавы ці плацінаварэніевы каталізатары — металы (плаціна, плаціна і рэній, 0,2—0,6%), нанесеныя на паверхню аксіду алюмінію АІ,О3. У якасці сыравіны выкарыстоўваюць бензінавыя фракцыі, што выкіпаюйь пры тры 60—180 °C. Асн. рэакпыі (дэгідрыраванне 6членных і дэгідраізамерызацыя алкіліраваных 5членных нафтэнавых вуглевадародаў; дэгідрацыклізацыя. гідракрэкінг, ізамерызацыя парафінавых вуглевадародаў) прыводзяць да ўтварэння араматычных (гл. Арамптызацыя) і ізапарафінавых вуглевадародаў. Першыя прамысл. ўстаноўкі каталітычнага Р. (1940я г., ЗША) з алюмамалібдэнавым каталізатарам наз. ўстаноўкамі гідраформінгу, пры пераходзе на плацінавыя каталізатары яны заменены т.зв. ўстаноўкамі платформінгу. Р. т э р м і ч н ы ажыццяўляюць пры тры каля 550 °C і ціску 5—7 МПа. Выкарыстоўваўся толькі для вытвcui бензіну.
    Літ.: Каталнзаторы рпформннга. Мн., 1976; Промышленные установкн каталптпческого рпформннга. Л.. 1984; Маслянскнй Г.Н., Шапнро Р.Н. Каталнтнческнй рнформннг бензннов: Хнмня п технологмя. Л., 1985.	Ю.Р.Егіязараў.
    РЫФСКАЯ РЭСПЎБЛІКА. Р э с п у б л і к a Р ы <|), дзяржава ў Марока ў 1921 —26, створаная ў выніку паўстання берберскіх плямён вобласці Рыф супраць ісп. панавання і абвяшчэння імі незалежнасці. Р.Р. ўзначаліў прэзідэнт (эмір) Абд альКерым. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы нанеслі шэраг паражэнняў ісп. войскам і да 1925 усталявалі кантроль над б.ч. тэр. т.зв. Ісп. Марока.
    Пад аб’яднаным націскам ісп. і франц. армій у маі 1926 спыніла існаванне.
    РЫФТ (англ. rift трэшчына, разлом), буйная лінейна выцягнугая (на сотні кіламетраў, часта больш за 1 тыс. км, шыр. ад 5—20 да 200—400 км) адмоўная шчылінападобная або ровападобная структура расцяжэння зямной кары глыбіннага паходжання, абмежаваная разломамі скідавага тыпу. Тэрмін прапанаваны англ. геолагам Дж.Грэгары ў 1896. Сучасныя Р. выражаны ў рэльефе ў выглядзе глыбокіх далін; стараж. пахаваныя Р. запоўнены магутнымі тоўшчамі асадкавых парод. Р. звычайна складаецца з серыі разрываў, сярод якіх пераважаюць скіды. Нахіл паверхні скідаў 60—70°, верт. амплітуда перамяшчэнняў па іх дасягае 5 км. У межах Р. часта ўгвараюцца горсты і грабены. Адрозніваюць Р. ўнутрыкантынент. сучасныя (Байкальская, Ўсх.Афрыканская рыфтавыя сістэмы і інш.) і стараж. пахаваныя (ПрыпяцкаДанецкі, Пачалмскі і інш.), міжкантынент. (Чырвонага м., Адэнскага і Каліфарнійскага зал.) і ўнутрыакіянічныя, што ўскладняюць восевыя ч. сярэдзіннаакіянічных хрыбтоў. Вельмі вял. Р. наз. рыфтавымі паясамі або сістэмамі. Сукупнасць такіх структур утварае на паверхні Зямлі адзіную сусветную сістэму. Працэс фарміравання Р. звязаны з глыбіннай дыферэнцыяцыяй рэчыва мантыі Зямлі, утварэннем астэналітаў і лінз анамальнай разагрэтай і расшчыльненай мантыі ў падэшве літасферы і замяшчэннем ёю рэчыва ў ніжняй ч. літасферы. Гэта прыводзіць да тэрмічнага расшырэння літасферы, ізастатычнага падняцця і стварэння напружанняў расцяжэння. Існуе некалькі гіпотэз паходжання Р.: утварэнне іх у восевай ч. скляпенневага падняцця за кошт напружанняў расцяжэння, што ўзнікаюць пры выгінанні скляпення; рассоўванне зямной кары пры гарыз. перамяшчэнні пліты; разрыў зямной кары ў выніку аднабаковага цячэння рэчыва яе ніжняй пластычнай ч. ў бок акіяна (на фронце цячэння ў паслабленай зоне); утварэнне Р. над глыбінным мантыйным астэналітам з расцяканнем яго рэчыва ў падэшве кары ў процілеглыя бакі, што прыводзіць да яе расцяжэння. 3 працэсамі фарміравання Р. звязаны развіццё і дэструкцыя кантынент. і акіянічнай літасферы, утварэнне акіянаў, нараджэнне новай акіянічнай кары. В.С.Конічічаў. РЫХЛЁННЕ ГЛЁБЫ, механічнае ўздзеянне на глебу, якое змяняе ўзаемнае размеркаванне глебавых асобнасцей. Праводзяць з дапамогай плугоў, лушчыльнікаў, фрэзаў, ратацыйных матык і інш. для памяншэння шчыльнасці глебы і хуткасці выпарэння з яе вільгаці, павелічэння глебавай паветра і водапранікальндсці, узмацнення біял. актыўнасці і назапашвання пажыўных рэчываў, знішчэння паверхневай глебавай скарынкі (найб. рыхлення патрабуюць цяжкія глебы, якія былі асушаны). Л.В.Круглоў.
    рыхтэр	525
    РЫХЛІЦЕЛЬ, машына (прылада) для рыхлення цяжкіх, камяністых, зляжалых і мёрзлых грунтоў з мэтай аблягчэння наступнай работы землярыйнатрансп. машын. Выкарыстоўваюцна пры пракладны каналаў, траншэй, будве дамбаў, дарог; для выдалення з грунту каранёў, пнёў, камянёў пасля работы карчавальніка; для разбурэння старых дарожных пакрыццяў; у горнай справе — для раскрыўных работ. Бываюць агульнага (з 3—5 зубамі) і спец. (з 1, часам 2—3 зубамі) прызначэння, гусенічныя і колавыя з гідраўлічнымі або канатнымі механізмамі кіравання, навясныя і прычапныя да гусенічных і колавых трактароў, пасіўнага і актыўнага (з вібрайыйным рабочым органам) дзеяння.
    Р. пасіўнага дзеяння — мнагастоечныя (для суцэльнага рыхлення) і аднастоечныя (для паласавога рыхлення і рыхленнякратавання). Р.кратавальнік робійь кротавую дрэну і адначасова рыхліць глебу (на глыбіню да 1,2 м). Рабочы орган — нож з лемехам і дрэнер (гл. Кратавалыіік). Меліярац. навясны Р. канструкцыі Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства выкарыстоўваюць для суцэльнага або паласавога аб’ёмнага рыхлення глебагрунтоў цяжкага мех. саставу (глыбіня рыхлення 1,3 м). Грунт, прамерзлы да 0.7 м, рыхляць трактарнымі навяснымі або прычапнымі Р. Разбурэнне мёрзлага грунту без парушэння суцэльнасці вядуць ба'равымі і дыскафрэзернымі машынамі, якія падзяляюць маналіт грунту на блокі. Выкарыстоўваюцца таксама Р. з вінтаклінавым рабочым органам, экскаватары з вінтавымі прыстасаваннямі і пнеўмамолатамі і інш. У дарожным будве выкарыстоўваюць Р. ў выглядзе зменнага прыстасавання да бульдозера. Рыхленне грунту пад вадой пры рабоце землясоснага снарада робіцца спец.
    Рыхліцелі: a — трохстоечны на базе колавага трактара (1 — нож, 2 — стойка, 3 — апорны каток); б — рыхліцелькратавальнік (1 — дрэнер, 2 — зуб); в — клінавы (1 — накіроўная штанга, 2 —ударны груз, 3 —асіметрычны клін); г —аб’ёмнага рыхлення канструкцыі Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (1 — Vпадобная стойка, 2 —лямеш).
    разрыхляльнікамі, глыбокае рыхленне тэрас з адначасовым унясеннем угнаенняў пад закладку вінаграднікаў і садоў — Р. тэрас (маюць 2 рабочыя органы ў выглядзе выгнутых карпусоў).
    Літ.: Стронтельные машнны для механнзацмн гвдромелноратнвных работ. М., 1985; Пронзводнтельность н долговечность землеройных мелноратмвных машнн. Кнев, 1988.
    В. М. Кпндрацьеу
    РЫХМАН Георг Вільгельм (22.7.1711, г. Пярну, Эстонія — 6.8.1753), расійскі фізік. Вучыўся ва унтах Гале і Іены. У 1735—40 студэнт «фіз. класа» Пецярбургскай АН. 3 1741 праф. (акадэмік) на кафедры фізікі, з 1744 заг. фіз. кабінета Пецярбургскай АН. Наву