• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    етыцыі і інш. грамадз. акцыі ў падтрымку сваіх патрабаванняў. У 1842 сфарміравалася крыло радыкальных Р., якія лічылі разрыў уніі першым крокам у дасягненні поўнай незалежнасці Ірландыі. Фактычна pyx Р. перастаў існаваць пасля смерці О’Конела. На яго аснове ўзнік шэраг новых ірландскіх нац. аргцый.
    РЫПІНСКІ Аляксандр Феліксавіч (1811, в. Кукавячына Віцебскага рна — 1900?), бел. і польскі паэт, фалькларыст, графік, кнігавыдавец. Скончыў Віцебскую гімназію. У 1829—30 вучыўся ў школе прапаршчыкаў у Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), дзе блізка сышоўся з В.Кюхельбекерам. Удзельнік паўстання 1830—31. 3 1832 у Парыжы, зблізіўся з Х.Міцкевічам, абраны чл. Франц. акадэміі прамсці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. Выдаў фалькларыстычнаэтнагр. даследаванне «Беларусь» (Парыж, 1840), у якім упершыню ў гісторыі беларусістыкі сістэматызаваў вусную творчасць бел. народа па жанрах і тэматыцы. У кнізе змешчана вял. колькасць абрадавых твораў, даюцца апісанні і характарыстыка абрадаў, звесткі па гісторыі лры і муз. культуры Віцебшчыны, апублікаваны нар. рэліг. песні кніжнага паходжання, макаранічныя бел.польскія мініяцюры Ф.Рысінскага(?), уласныя творы, стылізаваныя пад нар. песні. 3 1846 у Лондане, дзе займаўся выдавецкай і творчай дзейнасцю, выкладаў мовы, матэматыку і маляванне. Сам афармляў уласныя кнігі, выявіў выключныя здольнасці да маст. фатаграфіі, стаў адным з піянераў фотамастацтва. У 1852 разам з І.Яцкоўскім заснаваў вольную друкарню, у якой выдаў свае паэт. кнігі на польскай мове з уласнымі ілюстрацыямі («Паэтычныя творы», 1853; «Сяржантфілосаф...», 1854) і бел. рамант. баладу «Нячысцік» (1853, адна з першых у бел. лры, у аснову яе пакладзены фалькл. ўзоры). 3 кастр. 1852 у ёй друкавалася эмігранцкая газ. «Demokrata Polski» («Польскі дэмакрат»). У 1859, пасля царскай амністыі, вярнуўся на радзіму. Працаваў над гісторыяй бел. лры, стварыў шэраг біяграфій пісьменнікаўбеларусаў: Я.Баршчэўскага, Г.Марцінкевіча, В.Рэу
    та, Ф.Рысінскага, Т.Заблоцкага (не захаваліся). Перапісваўся з \.Плугам, у 1860 пакінуў вершаваны і празаічны запісы на бел. і польскай мовах у «Альбоме» А.І.ВярыгіДарэўскага. У творчасці Р. пераважала маральнаэтычная праблематыка. Яго паэзіі ўласціва фалькл,рамант. скіраванасць у спалучэнні з дыдактычнасцю і сентыменталісцкім стылем. Беларусь разглядаў як правінцыю Полыпчы.
    Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977; Штэйн е р I. Аляксандр Рыпінскі (1810—1900) // Беларуская літаратура. Мн., 1985. Вып. 13; ПіятуховічМ. Рукапісы А.Рыпінскага // Шляхам гадоў. Мн., 1990. У.І.Мархель.
    РЫПУС л а д а ж с к і (Coregonus albula ladogensis), к і л е ц, рыба сям. сіговых атр. ласосепадобных. Хуткарослая буйная форма рапушкі еўрапейскай. Пашырана ў Анежскім і Ладажскім азёрах. Трымаецца чародамі далёка ад берагоў, пераважна на глыбіні. Характэрны кармавыя міграцыі. На Беларусі інтрадука
    Рыс: I — расліна ў фазе малочнай спеласці; 2 — мяцёлкі кітайскаяпонскай галіны з двухкаляровай (а) і аднакаляровай (б) афарбоўкай кветкавых лускавінак; 3 — мяцёлка індыйскай галіны.
    ваны (1950—62) у Браслаўскую і Нарачанскую групы азёр і ў Лукомскае возера. Нар. назвы: рыпукса, рыпуса.
    Даўж. да 46 см, маса да 1,5 кг. Ад рапушкі адрозніваецца выгінам бакавой лініі. Корміцца пераважна планктонам, часам дробнай рыбай (корушкай). Аб’ект развядзення.
    РЫС (Oryza), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічным, субтрапічным паясах Паўд. і Усх. Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі. Культура Р. пасяўнога (O.sativa) узнікла ў Паўд.Усх. Азіі больш за 7 тыс. гадоў назад. У Афрыцы Р. голы, ці афрыканскі (O.glaberrima) вырошчвалі ў бас. р. Нігер з сярэдзіны 2га тыс. да н.э. разам з Р. кропкавым (О.punctata) і інш. Асн. кампанент харчавання мясц. насельніцтва. Культывуюць Р. ва ўмераных і трапічных паясах, на заліўных палях; у некат. раёнах Афрыкі, Азіі і Амерыкі — сухадольныя віды. Асн. прадукг харчавання для 'Д насельніцтва зямнога шара. Створаны дзесяткі тысяч сартоў. Гал. цэнтры вытвсці Р. — Кітай і Індыя.
    Р. пасяўны — яравая аднагадовая расліна выш. 0,6—1,5 м (некат. сарты 2—3 м). Лісце лінейнае, вузкаланцэтнае, зялёнага, чырванаватага або фіялетавага колеру. Суквецце — мяцёлка. Плод — зярняўка. Ачышчанае ад лускавінак зерне мае ў сабе да 75% вугляводаў (пераважна крухмалу), 9—12% бялку (па колькасці неабходных амінакіслот блізкі да жывельнага). Яго перапрацоўвакіць на муку, крухмал, спірт, піва, высакаякасную пудру, румяны. 3 саломы вырабляюць вышэйшыя сарты паперы, кардону, вяроўкі, капелюшы, цыноўкі, сумкі, скормліваюць жывёле. Харч., тэхн., лек. расліна. В.М.Прохарау.
    рысора	519
    «РЫСАВЫЯ БУНТЫ», масавыя хваляванні ў Японіі ў 1918. Выкліканы рэзкім павелічэннем цэн на імпартуемы рыс шляхам увядзення яп. урадам вял. мытных збораў. Пачаліся з нападу 3.8.1918 жонак рыбакоў на судна з грузам рысу. Неўзабаве стыхійныя бунты ахапілі 33 прэфектуры Японіі. У ходзе іх натоўпы збівалі гандляроў рысам, падпальвалі і рабавалі склады і крамы. «Р.6.» былі жорстка задушаны войскамі, больш за 8 тыс. чал. асуджана. Аднак хваляванні прывялі да адстаўкі ўрада М.Тэрауці і фарміравання першага ў гісторыі Японіі парт. ўрада Т.Хара, які абапіраўся на парламенцкую большасць, што падштурхнула працэс дэмакратызацыі яп. паліт. жыцця ў 1920я г.
    РЫСАК, агульная назва рысістых парод коней, асноўны алюр якіх — рысь. Выведзены ў 18—19 ст. з мэтай забеспячэння трансп. патрэб: амерыканская стандартбрэдная парода, арлоўская рысістая парода, руская рысістая парода і інш. Адрозніваюцца сярэдняй масіўнасцю, расцягнутасцю корпуса, энергічным тэмпераментам. Выкарыстоўваюцца ў конным спорце, іпадромных скачках. М.А.Гарбукоў.
    РЫСАЛЬ, РысальіАлонса (Rizal у Alonso) Хасэ (19.6.1861, г. Каламба, Філіпіны — 3.12.1896), філіпінскі грамадскапаліт. дзеяч, урач, этнограф, лінгвіст, гісторык, паэт, празаік (пісаў на ісп. мове), скульптар, мастак. Вучыўся ў Манільскім унце, у Іспаніі і Германіі. У 1892 стварыў Філіпінскую лігу, якая выступала за рэформу калан. адміністрацыі. Арыштаваны ісп. ўладамі і сасланы. У 1896 адхіліў прапанову патрыят. aprцыі Каціпунан узначаліць паўстанне супраць ісп. панавання, тым не менш у час паўстання арыштаваны іспанцамі і пакараны смерцю. Аўтар раманаў «Не дакранайся да мяне» (1887), «Флібусцьеры» (1891), памфлетаў па грамадскапаліт. пытаннях.
    Тв:. Рус. пер. — Нзбранное. М., 1961.
    Літ.. Г у б е р А., Рыковская О. Хосе Рмсаль. М.. 1937.
    РЫСАРДЖЫМЁНТА (італьян. Risorgimento літар. адраджэнне), нацыянальнавызваленчы рух італьянскага народа за ліквідацыю аўстр. прыгнёту і аб’яднанне краіны; перыяд, калі гэты рух адбываўся: канец 18 ст. — 1861, канчаткова завяршыўся ў 1870 далучэннем да італьян. каралеўства Рыма. Найважнейшыя падзеі Р. — Рэвалюцыя 1848—49 у Італіі і Рэвалюцыя 1859—60 у Італіі. За кіраўніцтва Р. змагаліся 2 плыні: рэсп.дэмакр. (лідэры Дж. Гарыбальдзі, Дж. Мадзіні і інш., якія імкнуліся аб’яднаць краіну ў форме дэмакр. рэспублікі) і ліберальная (лідэры К.Б.Кавур і інш., якія патрабавалі аб’яднання краіны пад уладай Савойскай дынастыі або папы рымскага). Пасля перамогі ліберальнай плыні ў 1861 створана Італьян. дзяржава ў форме канстытуцыйнай манархіі. Другім Р. наз. вызв. барацьбу італьян. народа ў 1943—45 супраць ням.фаш.
    акупантаў і італьян. фашыстаў у час 2й сусв. вайны. У антыфа.ш. фронце аб’ядналіся розныя сац. і паліт. сілы, якія змагаліся за нац. вызваленне і дэмакр. пераўтварэнні ў краіне.
    РЫСВІКСКІ МІР 1697. Завяршыў вайну 1688—97 (гл. Пфальцкая спадчына) паміж Францыяй і Аўсбургскай лігай (саюз паміж Галандыяй, імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі», Іспаніяй, Швецыяй, Баварыяй, Пфальцам, Саксоніяй, Вялікабрытаніяй), заключаны ў в. Рысвік (Рэйсвейк, каля Гаагі). Складаўся з серыі дагавораў Францыі з Вялікабрытаніяй, Галандыяй, Іспаніяй (усе 20 вер.), імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» і асобнымі герм. княствамі (30 кастр.). Паводле Р.м. Францыя адмаўлялася ад большасці тэрыторый, захопленых ёю пасля Німвегенскага міру 1678—79, але захавала за сабой Страсбург і інш. землі ў Эльзасе. Умовы Р.м. парушаны ў 1701 вайной за Іспанскую спадчыну.
    РЫСВЙРМСКАЕ МІЖЛЕДАВІ
    КОЎЕ, р ы с  в ю р м, міжледавіковая эпоха альпійскай стратыграфічнай схемы, што раздзяляе рыскую і вюрмскую ледавіковыя эпохі. Адпавядае муравінскаму міжледавікоўю на Беларусі, мікулінскаму — у Расіі, эемскаму інтэргляцыялу ў Сярэдняй Еўропе і сангамонскаму — у Паўн. Амерыцы. Карэліруецца з ізатопнакіслароднай фазай 5е глыбакаводных марскіх адкладаў. Доўжылася каля 15 тыс. гадоў. А.Ф.Санько.
    РЫСІНСКІ (Rysinski) Саламон (каля 1560, в. Рысін Себежскага рна Пскоўскай вобл. — 13.1 1.1625), польскі і бел. паэтлацініст, парэміёлаг. Вучыўся ў Альтдорфскім унце (1586, Германія). У пач. 17 ст. прыдворны паэт кн. Радзівілаў. Выдаў «Дзве кнігі пісьмаў Саламона Пантэра» (1587, у адным з пісьмаў пераклаў на лац. мову вершы А.Рымшы) Аўтар «Кароткага пераказу спраў, здзейсненых святлейшым князем Крыштофам Радзівілам...» (1614), куды ўключана вершаванае апісанне падзей Лівонскай вайны (1558—83). Гал. яго праца — зб. «Тысяча восемсот польскіх прыказак...» (1618, 8е выд. 1854), які быў вынікам амаль 30гадовай збіральніцкай дзейнасці (мясц. бел. прыказкі Р параўнаў з лац., ням., італьян. і інш.). Абедзве кнігі выдадзены ў Любчанскай друкарні. Аўтар «Кнігі заўваг і тлумачэнняў «Пісьмаў Л.А.Сенекі...» (1620, Нюрнберг). 3 ням. юрыстам і паэтам К.Рытэрсгузіусам падрыхтаваў каментарыі да творчасці познарым. паэта Аўзонія (рукапіс).
    Літ:. Порецкнй Я. Соломон Рыспнскнй = Solomo Panthenis eucorussus: Конец ХУІ — нач. XVII вв. Мн., 1983. Я.І.Парэцкі. РЫСІНСКІ (Rysinski) Францішак (? — 1830?), польскі і бел. паэт. Старшыня Цывільнай палаты ў Віцебску. Пісаў эпіграмы, лірычнафіласофскія і гумарыст. вершы на польскай, бел. і рус. мовах. Пераадольваючы кла'сіцыстычную версіфікатарскую нарматыўнасць,
    набліжаўся да рамант. лірызацыі зместу. Яго творы распаўсюджваліся на Віцебшчыне ў спісах і вусна (частка была ў архіве Ф.Карпінскага і полацкага маршалка С.Грабніцкага), публікаваліся ў час. «Tygodnik Wilenski» («Віленскі штотыднёвік», 1819), «Dziennik Wilenski» («Віленскі дзён