• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    сснн (1569—1795). Мн., 1971; Я го ж. Очеркн нсторнн экспанснн католнческой церквн в Белорусснн XVIII в. Мн., 1974; Я го ж. Полнтнка Ватакана н католнческой церквн в Западной Белоруссмн (1918—1939). Мн.. 1983; Канфесіі на Беларусі (канец XVIII — XX ст.). Мн„ 1998; В е р a ш ч а г і н а А.У., Г у р к о A. В. Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX ст.
    Мн., 1999; Глябовіч А. Касцёл у няволі // Спадчына. 1994. № 1—2.
    І	.Г.Ганчарук, В.В.Грыгор’ева, А.М.Філатава, Э. С.Ярмусік.
    РЫМСКАЯ КУРЫЯ, сукупнасць устаноў, падначаленых папе рымскаму як кіраўніку каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан. Узнікла ў 12 ст. на базе розных устаноў папскага двара. Уключае розныя кангрэгацыі (царк. мінвы), вышэйшыя царк. суды і канцылярыі, у т.л., напр., дзярж. сакратарыят, функцыі якога падобныя да функцый мінва замежных спраў у інш. дзяржавах.
    РЬІМСКАЯ НУМАРАЦЫЯ, р ы м с к і я л і ч б ы, умоўныя знакі для запісу лікаў у непазіцыйнай (рымскай) сістэме лічэння. Узніклі каля 500 да н.э. ў этрускаў і выкарыстоўваліся ў Стараж. Рыме.
    Знакі для дзесятковых разрадаў: I = 1, X = = 10, С = 100, М = 1000, для іх палавін: V = 5, L = 50. D = 500. Натуральны лік запісваецца камбінацыяй такіх лічбаў. Пры гэтым, калі меншая лічба стаіць пасля большай, то яны складаюцца, а калі меншая перад большай — меншая адымаецца ад большай. Напр., VI = = 5 + 1 = 6, IV=51 = 4. Выконваць арыфм. дзеянні над вял. лікамі ў такім запісе нязручна, таму Р.л. карыстаюцца вельмі абмежавана.
    РЫМСКАЯ ОПЕРА, Тэатр оперы (Teatro dell Opera), адзін з лепшых оперных траў Італіі. Адкрыты ў 1880 у Рыме пад назвай тр «Кастанцы» (ад прозвішча імпрэсарыо) у будынку, пастаўленым паводле праекта арх. А.Сфандрыні. 3 1928 пасля рэканструкцыі — Каралеўскі оперны тр, з 1946 сучасная назва. На снэне тра ўпершыню былі пастаўлены некат. оперы П.Масканьі, Дж.Пучыні і інш., а таксама творы Дж. Расіні, Дж.Вердзі, Ж.Маснэ, В.А.Моцарта, Г.Даніцэці, К.Дэбюсі і інш. У рэпертуары тра таксама творы М.Мусаргскага, М.РымскагаКорсакава, П.Чайкоўскага. На сцэне Р.о. выступалі вядомыя спевакі Х.Даркле, Б.Джыльі, Р.Страчары, М.Лалас, Э.Каруза, Ф.Карэлі і інш. Сярод дырыжораў тра: П.Маг, Л.Матачыч, К.Франчы.
    РЬІМСКАЯ РЭСПЎБЛІКА 1798—99 Абвешчана 15.2.1798 рымскімі рэспубліканцамі на тэр. Папскай вобласці, заваяванай арміяй Напалеона. Свецкая ўлада папы Пія VII была ліквідавана. Канстытуцыя Р.р. (1798) распрацавана на ўзор франц. канстытуцыі 1795. Быў прыняты шэраг законаў: аб канфіскацыі царк. маёмасці, ліквідацыі шэрагу феад. прывілеяў, адмене ўласнай залежнасці сялян і інш. Фактычна краінай кіравала франц. ваен. адміністрацыя. Цяжкае эканам. становішча пагаршалася ў выніку сістэматычнага рабавання дзяржавы Францыяй, што выклікала хваляванні ў розных раёнах Р.р. Летам 1799 на яе тэр. з Пн увайшлі аўстрыйскія, з Пд — неапалітанскія войскі. У вер. Рым быў заняты неапалітанцамі, у горад таксама ўвайшоў атрад рус. марской пяхоты. Р.р. была ліквідавана войскамі антыфранц. кааліцыі, папская ўлада адноўлена.
    РЬІМСКАЯ РЭСПЎБЛІКА 1849. Існавала з 9.2. да 3.7.1849 на тэр. Папскай вобласці ў час Рэвалюцыі 1843—49 у Італіі. Кіраўнікі — Цж.Мадзіні і Дж.Тарыбальдзі. У рэспубліцы праводзіліся дэмакр. рэформы. Задушана замежнымі інтэрвентамі, гал. чынам французамі.
    РЫМСКАЯ СІКСЦІНСКАЯ КАП^ЛА, помнік італьян. мастацтва эпохі Адраджэння ў палацавым комплексе Ватыкана. Узведзена ў 1473—81 (арх. Дж. дэ Дольчы), асвячона ў 1483 пры папе Сіксце IV (адсюль назва) як дамавая царква Ватыкана. З’яўляецца месцам правядзення канклаваў (сходаў кардыналаў, якія збіраюцца для выбрання папы рымскага), адначасова музей. Памяшканне прамавугольнае ў плане, паводле памераў (40 х 13 м) роўнае разбуранаму Саламонаву храму ў Іерусаліме. У 1481— 83 сцены капэлы размаляваны фрэскамі са сцэнамі жыцця Майсея і Хрыста (маст. С.Батычэлі, Пінтурык’ё, Л.Сіньярэлі, Д.Гірландайо, П.Перуджына). У 1508—12 Мікеланджэла аздобіў столь, люнеты і распалубкі размалёўкай, адметнай багаццем і разнастайнасйю вобразаў, велічнай цэльнасцю задумы; дра
    Рымская Сіксцінская капэла. Агульны выгляд.
    матызмам і выразнасцю вылучаецца размалёўка алтарнай сцяны «Страшны суд» (1536—41). Па кардонах Рафаэля (1515—16) сатканы шпалеры, якія ва ўрачыстыя дні закрывалі ніжнюю ч. алтарнай сцяны капэлы. Падлога аздоблена геам. інкрустацыяй з каляровых камянёў на ўзор сярэдневяковых храмаў. У 1980я г. праведзена рэстаўрацыя фрэсак Мікеланджэла. Р.С.к. ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    І.Л. Чэбан.
    РЫМСКІ Генадзь Васілевіч (19.9.1936, г. Валгаград, Расія — 23.8.2000), бел.
    512	рымскі
    вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі, паэт і перакладчык. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1996), др тэхн. н., праф. (1981). Чл. Саюза пісьменнікаў Беларусі (2000). Скончыў 'Вышэйшае ваеннамарское інж. радыётэхн. вучылішча (1959, г. Гатчына, Расія). 3 1960 і з
    Г.В.Рымскі.
    1986 у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі, з 1970 у Мінскім радыётэхн. інце, адначасова з 1994 нач. аддзела Вышэйшага атэстацыйнага кта Беларусі. Працы па тэорыі сістэм аўтам. кіравання (САК) і аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі каранёвых траекторый сістэм з параметрамі, якія змяняюцца паводле зададзенага закону, метады і сродкі аўтаматызаванага праектавання робататэхн. комплексаў і САК. Пісаў вершы з 1956: У яго перакладах на рус. мову выйшлі кнігі: «Беларуская лірыка XIX— XX стст. ...» (1998), «Анталогія беларускай лірыкі XIX—XX стст.» і «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 1—2, 2001).
    Тв.: Основы обшей теорнн корневых траекторнй снстем автоматнческого управлення. Мн., 1972; Теорня снстем автоматнзнрованного проектнровання: Янтеллектуальные САПР на базе вычнслятельных комплексов я сетей. Мн., 1994; Корневые методы нсследовання янтервальных снстем. Мн., 1999 (у сааўт.); Я есть! М., 2000.
    Літ:. С а в і к М. Мера духоўнага самавыяўлення // Голас Радзімы. 1998. 5 сак.; Я го ж. Чалавек шматгранных здольнасцей // Атэстацыя. 1999. № 2. М.П.Савік.
    РЫМСКІ КАЛІЗЁЙ, Каласей (ад лац. colosseus аграмадны, каласальны), амфітэатр Флавіяў, помнік стараж.рым. архітэктуры ў Рыме. Узведзены ў 75—80 н.э. ў часы імператараў Веспасіяна і Ціта. Грандыёзнае збудаванне ў форме чашы ўяўляе сабой у плане авал (даўж. каля 190 м, шыр. 156 м) з арэнай у цэнтры, вакол якой прыступкамі ўзвышаюцца месцы для гледачоў. Пабудаваны з туфу, трыбуны былі пакрыты мармурам; статуі і стукавае аздабленне не захаваліся. Глядзельная зала мела 4ярусную канструкцыю: першыя 3 ярусы ордэрных арак з іанічнымі, дарычнымі і карынфскімі калонамі; у 4м ярусе, дэкарыраваным карынфскімі пілястрамі, былі арачныя аконныя праёмы. Уваход у залу праз аркі. Р.к. меў складаную падземную канструкцыю, дзе знаходзіліся мех. прыста
    саванні для правядзення гульняў, калідоры для гладыятараў і інш. У выпадку дажджу ці санцапёку збудаванне накрывалі спец. тэнтам. Прызначаўся для тэатралізаваных паказаў і разнастайных відовішчаў: баі гладыятараў і караблёў (для іх арэну залівалі вадой), цкаванне драпежных звяроў і інш. Моцна пашкоджаны. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. І.Л.Чэбан.
    Рымскі калізей.
    РЫМСКІ КЛУБ, міжнародная грамадская арганізацыя для даследавання развіцця чалавецтва ў эпоху навук.тэхн. рэвалюцыі. Засн. ў 1968, аб’ядноўвае вучоных, грамадскіх дзеячаў, бізнесменаў з многіх краін. Заахвочвае доследныя праекты і публікуе т.зв. даклады Р.к., якія прыцягваюць увагу да глабальных праблем і выклікаюць вострую палеміку.
    РЫМСКІ ПАНТЭбН, помнік стараж.рым. архітэкгуры ў Рыме. Узведзены каля 118—125 (арх. Апаладор з Дамаска) у гонар усіх багоў пры імператару Адрыяне на месцы аднайм. храма часоў
    Рымскі пантэон
    імператара Агрыпы (27 да н.э). Велічная ратонда, перакрьггая паўсферычным купалам (дыяметр больш як 43 м) з кесонамі, у цэнтры з адтулінай (дыяметр каля 9 м) для асвятлення інтэр’ера. Уваход вылучаны порцікам з 16 калон з карынфскімі капітэлямі. У інтэр’еры па перыметры размешчаны нішы прамавугольнай і круглай формы. У сярэднія вякі Р.п. ператвораны ў касцёл ; цяпер —
    Інтэр’ер Рымскага пантэона.
    нац. маўзалей, дзе пахаваны Рафаэль, арх. Б.Перуцы і Дж. Віньёла, каралі Віктар. Эмануіл II, Умберта I, каралева Маргарыта і інш. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. і.Л.Чэбан. РЫМСКІ САБОР СВЯТбГА ПЯТРА, СанП’етра, помнік архітэктуры эпохі Адраджэння ў Рыме. Узведзены ў 1506—1614 на месцы аднайм. 5нефавай базілікі 324—349 (перабудавана; з 1452 арх. Б.Раселіна). Задуманы і пачаты арх. Д.Брамантэ як цэнтрычная кампазіцыя. Праект неаднаразова перапрацоўваўся (пераважна са зменай кампазіцыі на падоўжную); арх. Фра Джаконда, Дж. да Сангала, Рафаэль (1516), Б.Перуцы, А. да Сангала Малодшы; у 1546— 64 Мікеланджэла вярнуўся да цэнтрычнай кампазіцыі: узмацніў гал. апоры, узвёў апсіды і цэнтр. ч. да барабана. У 1564—85 узведзены 2 пярэднія купалы (арх. Дж.Віньёла), у 1586—93 — гал. купал (арх. Дж. дэла Порта), у 1607—14 створаны гал. фасад, 3 новыя нефы (арх. К.Мадэрна). На фасадзе з вял. цэнтр. порцікам — 9 балконаў (сярэдні наз. Лоджыя Дабравешчання, адсюль папа рымскі звяртаецца да вернікаў). Праз 5 манум. бронз. брам (адна з іх — Свяшчэнная, адчыняецца самім папам рымскім раз у 25 гадоў) з мармуровымі калонамі ўздоўж фасада — уваход у б. атрый (двор, абкружаны порцікамі; арх. Мадэрна). Грандыёзны манум. інтэр’ер — узор гарманічнага зліцця стыляў рэне
    РЫМСКІ 513
    сансу і барока. У апсідзе месца спавядання (т.зв. канфесія) пазначана адкрытай крыптай (1600, арх. Мадэрна). Гал. алтар увянчаны лёгкім і манум. бронз. балдахінам (1624—33, арх. Л.Берніні). У інтэр’еры творы Мікеланджэла (скульпт. група «Аплакванне Хрыста», ці «П’ета», каля 1498—99), Берніні (кафедра св. Пятра, 1657—66, надмагіллі), Дж. Манцу (манум. бронз. «Брама Смерці»,
    Рымскі сабор святога Пятра Фрагмент інтэр'ера.
    1947—64) і інш. У рызніцы (канец 18 ст.) створаны музей (зборы рэліквій і скарбаў сабора). Пад саборам вял. падзямелле — т.зв. Свяшчэнныя гроты, дзе сабраны дахрысц. грабніцы, а таксама магілы рымскіх пап і каралёў ( у 1935—50 гроты перароблены ў 3нефавы могілкавы храм). Перад саборам — барочная авальная пл. святога Пятра (1657—63, арх. Берніні), абкружаная 2 паўкруглымі каланадамі і галерэямі са 140 статуямі святьгх; у цэнтры — стараж.егіп. абеліск, фланкіраваны 2 фантанамі. Сабор уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    Рымскі сабор святога Пятра
    РЬІМСКІ УНІВЕРСІТЭТ «Ла Сапіенца» (La Sapienza), адзін са ста