• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    і.
    С.Рымашэўскі. Востраў. 1996.
    РЫМЕНШНАЙДЭР (Riemenschneider) Тыльман (каля 1469, г. Гайлігенштат, Германія — 7.7.1531), нямецкі скульптар эпохі Адраджэння. 3 1483 працаваў у Вюрцбургу. У ранніх творах спалучаў дынаміку форм і ламанасць ліній позняй готыкі з рэнесансавымі формамі;
    Т.Рыменшнайдэр
    Кампазіцыя «Тайная вячэра» алтара «Святой крыві» ў Якабскірхе ў Ротэнбургу. 1501—05.
    510	рымінскі
    пазней імкнуўся да большай абагульненасці і яснасці вобразаў, гарманічнай ураўнаважанасці кампазіцыі. Адзін з першых адмовіўся ад традыц. расфарбоўкі і пазалоты статуй, раскрываў адухоўленасць вобразаў праз фактуру матэрыялу, міміку і жэсты персанажаў.
    Сярод твораў: статуі Адама і Евы ў партале капліцы Дзевы Марыі ў Вюрцбургу (1491—93); алтары св. Магдаліны для прыходскай царквы ў Мюнерштаце (1490—92), Укрыжавання (1494—97) і 12 апосталаў (1509) для царквы ў Віндсгайме, «Святой крыві» ў Якабскірхе ў Ротэнбургу (1501—05), Марыі ў Гергатскірсе ў Крэглінгене (1505—10), сабора ў Майдбране (1515—23); надмагіллі Рудольфа фон Шэрэнберга (1496—99) і Ларэнца фон Бібра (каля 1519) у саборы СанктКіліян, Конрада фон Шаўмбурга ў Марыенкапэле (1499) у Вюрцбургу, імператара Генрыха II і Кунігунды ў саборы ў Бамбергу (1499—1513); рэльеф «Аллакванне Хрыста» ў алтары прыходскай царквы ў Майдбране (1519—23) і ІНШ. Я.Ф.Шунейка.
    РЫМІНСКІ Міхал (1769?, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 1.1.1797), танцоўшчык, спявак і драм. акцёр. Прыгонны А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетнай школе ў Паставах у Ле Ду (пазней выкладаў у ёй). У 1785—94 першы танцоўшчык трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступаў на каралеўскіх сцэнах як драм. акцёр і спявак і ў Нац. тры. Магчыма, у 1795 працаваў у варшаўскіх антрэпрызах С.Галніцкага і К.Аўсінскага. У 1795—97 у балетнай трупе ў Львове. У часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага быў найб. папулярным балетным 'артыстам. Сярод партый: Гілас («Гілас і Сільвія»), Капітан Сандор («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Алонза . («Кора і Алонза»), Адоніс («Венера і Адоніс»), Марк Антоній («Клеапатра і Марк Антоній»).
    РЫМКЕВІЧ Феліцыян Васілевіч (1799. г. Магілёў —17.12.1851), бел. вучоны ў галіне ўнугр. медыцыны. Др медыцыны (1821). Скончыў Віленскі унт (1820), дзе і працаваў (з 1826 праф.). У 1832—42 у Віленскай Медыкахірург. акадэміі (з 1834 ардынарны праф.). У 1831 удзельнічаў у барацьбе з халерай у Слуцку, Слоніме, Віцебску. Навук. працы па аўскультацыі сэрца і сасудаў, дыягностыцы хвароб печані, сэрца, дзіцячых і венерычных хвароб. Выдаў «Лекцыі па шпітальнай тэрапіі» (1932).
    РЬІМНІК (Rimnic), рака ў Румыніі (прыток р. Сірэт), пры якой 22.9.1789 адбьшася бітва ў час рус.тур. вайны 1787—91. Рус.аўстр. войскі (25 тыс. чал., з іх 7 тыс. рускіх) пад агульным камандаваннем А..В. Суворава перамаглі ўчацвёра большую тур. армію (каля 100 тыс. чал.) вял. візіра Юсуфпашы, якую знянацку атакавалі і разбілі ў 4 лагерах па
    між рэкамі Рымна і Р. Рускія і аўстрыйцы страцілі каля 700 чал., туркі, паводле розных звестак, ад 6 да 20 тыс. забітымі і параненымі. Перамога каля Р., за якую Сувораў атрымаў тытул графа Рымнікскага — узор разгрому намнога большых сіл праціўніка ў выніку рашучых, імклівых дзеянняў войск і палкаводца.
    РЫМСКАЕ ПРАВА, сістэма права Стараж. Рыма. Уключала прыватнае права і публічнае права. Мела распрацаваную сістэму норм, якія рэгулявалі розныя віды маёмасных адносін, рэчавых правоў. Прыватнае Р.п. з’явілася класічным правам грамадства, заснаванага на прыватнай уласнасці. Яно бьыо запазычана (рэцэптавана) многімі краінамі.
    «РЬІМСКАЕ ПЫТАННЕ», канфлікт паміж Ватыканам і італьян. дзяржавай, які ўзнік пасля заняцця ў 1870 італьян. войскамі Рыма і далучэння Папскай вобласці да Італьян. каралеўства. Папа Пій IX адмовіўся прызнаць ліквідацыю Папскай дзяржавы і адхіліў гарантыі італьян. ўрада сваёй асобе, абвясціўшы сябе «вязнем» Ватыканскага палаца. Доўгі час «Р.п.» ўскладняла адносіны паміж Ватыканам і італьян. дзяржавай. Канчаткова ўрэгулявана ў 1929 пры папе Пію XI у адпаведнасці з Латэранскімі дагаворамі 1929.
    Да арт. Рымскакаталіцкая царква н а Б е л a р у с і. Свята Божага Цела ў касцёле Францыска Ксаверыя (б. езуіцкім) у Гродне. 1994.
    РЬІМСКАКАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА н a Беларусі, аб’яднанне каталіцкіх дыяцэзій на тэр. Беларусі. Зах.хрысц. ўплывы пранікалі на бел. землі з 11 ст. праз місіянераў, гандл. і эканам. сувязі з зах.еўрап. краінамі (гл. Хрысціянства). У 1250я г. ў сувязі з прыняццем вял. кн. Міндоўгам каталіцкага хрышчэння адбылося першае прызначэнне рымскакаталіцкага біскупа для часткі бел. і літ. зямель. У 1263—1387 Р.к.ц. не мела ў ВКЛ тэр. аргцыі, хоць місіянерская дзейнасць не спынялася. Трывала ў ВКЛ каталіцызм замацаваўся пры вял. кн. Ягайле, калі ён заснаваў у 1387 Віленскую рымскакаталіцкую епархію, якая ахоплівала літ. і большую частку бел. зямель. Паўд.зах. землі Беларусі, у т.л. Брэст, Пінск, уваходзілі ў склад Уладзімірскага біскупства (г. Уладзімір на Валыні). У 1417 створана Жмудскае
    біскупства, у 1613 — Смаленскае. У канцы 15 — 1й пал. 16 ст. ў перыяд Рэфармацыі Р.к.ц. часткова страціла свае пазіцыі. Для пераадолення крызісу праведзена царк. рэформа, якая была падтрымана папствам і санкцыяніравана Трыдэнйкім саборам 1545—63. У парафіях ад ксяндзоў патрабавалася весці метрычныя запісы, здзяйсняць паломнііггвы, ствараць каталіцкія брацтвы, шпіталі, пач. школы, бкі (гл. таксама Контррэфармацыя). Вял. ролю ў пашырэнні каталіцызму на Беларусі адыгралі ордэны манаскія. У 1772 натэр. Беларусі дзейнічалі кляштары 27 ордэнаў (аўгусцінцы, баніфраты, бернардзінцы, дамініканцы, камуністы, кармеліты, марыяне, місіянеры, піяры, рахіты, трынітарыі, францысканцы і інш.). Іх дзейнасць прыўнесла на Беларусь зах.еўрап. культ. ўплыў і пакінула прыкметны след у яе гісторыі і культуры, спрыяла развіццю навуч. устаноў і кнігадрукавання, навукі, у галіне мастацтва прынесла культуру барока, традыцыі школьных тэатраў, грыгарыянскіх спеваў, вакальнаінстр. музыкі.
    У 1772 у выніку 1га падзелу Рэчы Паспалітай да Рас. імперыі адышла тэрыторыя, на якой жыло каля 100 тыс. католікаў. У 1773 указам Кацярыны II тут угворана Бел. рымскакаталійкая епархія (дыяцэзія) з цэнтрам у Магілёве; яе біскупу (на той час С.І.БогушСестранцэвіч) падпарадкаваліся ўсе касцёлы і кляштары ў дзяржаве. У 1783 замест Бел. дыяцэзіі створана Магілёўская рымскакаталіцкая архіепархія, зацверджаная булай папы Пія VI. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795—98 замест скасаванага Віленскага біскупства створана Інфлянцкае біскупства з цэнтрам у Вільні. У 1798 Віленскае біскупства адноўлена. На 1798 у Рас. імперыі было 6 рымскакаталіцкіх дыяцэзій, з іх 3 (Віленская, Магілёўская, Мінская рымскакаталіцкая епархія) ахоплівалі ўсю тэр. Беларусі. У 1797 для кіравання Р.к.ц. створаны дэпартамент для рымскакаталіцкіх спраў пры Юстыцкалегіі ліфляндскіх, эстляндскіх і фінляндскіх спраў. У 1801 замест дэпартамента засн. рымскакаталіцкая духоўная калегія, якой было падпарадкавана ўсё каталіцкае духавенства. У 1869 Мінская дыяцэзія скасавана, кіраванне яе касцёламі даручалася магілёўскаму архібіскупу. У сувязі з паўстаннямі 1830—31 і 1863—64 царскія ўлады закрылі шэраг бел. каталіцкіх кляштараў, былі скасаваны езуіцкія навучальныя ўстановы, школы і калегіумы піяраў і дамініканцаў. У 1892 усе навуч. ўстановы пры касцёлах перададзены’ мінву нар. асветы. Духоўную адукацыю ў канцы 18 — 1й пал. 19 ст. атрымлівалі ў Рыме, Віленскай рымскакаталіцкай духоўнай акадэміі, Полацкай езуіцкай акадэміі, семінарыях у Вільні, Беластоку, Магілёве, Мінску. У 2й пал. 19 ст. дзейнічалі Духоўная акадэмія ў С.Пецярбургу і па адной семінарыі ў кожнай дыяцэзіі.
    Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі, ва ўмовах неўмяшання дзяржавы ў справы
    рымскі	511
    царквы, была адноўлена Мінская дыяцэзія. Але ў 1920—30я г. Р.к.ц. перажыла шэраг антырэліг. кампаній: канфіскацыю царк. каштоўнасцей, закрыццё касцёлаў, суд. працэсы над прадстаўнікамі каталіцкага духавенства па абвінавачанні ў контррэв. дзейнасці і шпіянажы на карысць Польшчы. На 1938 у БССР не засталося ніводнага дзеючага касцёла. У Зах. Беларусі ў складзе Польшчы Р.к.ц. знаходзілася ў спрыяльных умовах: у Драгічыне і Пінску былі адкрыты духоўныя семінарыі, адраджаліся кляштары, будаваліся новыя касцёлы і інш. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) уплыў Р.к.ц. рэзка скараціўся, ксяндзы падвяргаліся рэпрэсіям. У Вял. Айч. вайну многія ксяндзы ўдзельнічалі ў партыз. руху, асабліва актыўным было польскае духавенства ў Арміі Краёвай. За ўдзел у антыфаш. руху акупантамі загублена больш за 100 чал. каталіцкага духавенства. На 1945 у БССР захавалася 325 касцёлаў (90 разбурана ў вайну). Пасля вайны пачалася новая хваля скасавання парафій і абмежавання дзейнасці Р.к.ц., духавенства масава выязджала ў Польшчу, многія рэпрэсіраваны. На 1.1.1960 у БССР існавала 191 каталіцкае аб’яднанне са 102 ксяндзамі, у 1985 — 96 аб’яднанняў з 52 ксяндзамі. Сувязі Р.к.ц. Беларусі з Ватыканам былі парушаны (ажьшцяўляліся нелегальна праз епіскапат Польшчы). Кадры духавенства для Беларусі рыхтаваліся з 1975 у Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У 2й пал. 1980х r. у СССР пачалося ажыўленне рэліг. дзейнасці, у т.л. Р.к.ц. Адчыняюцца старыя і будуюцца новыя касйёлы, аднаўляецца дзейнасць манаскіх ордэнаў, вядзецца місіянерская дзейнасць, выдаецца рэліг. лра і інш. Арганізаваны епархіяльныя структуры: у 1989 засн. апостальская адміністрацыя ў Мінску, у 1991 утвораны новыя царк.адм. адзінкі — Гродзенскае біскупства (у межах Гродзенскай вобл.), МінскаМагілёўская архідыяцэзія (у межах Мінскай, Магілёўскай абл.) з падпарадкаваннем апошняй Пінскай дыяцэзіі (у межах Брэсцкай і Гомельскай абл.), у 1998 — Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобл.). На 1.1.2001 у Рэспубліцы Беларусь 417 парафій, 266 ксяндзоў, 7 кляштараў, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне (з 1990), выдаюцца час. «Наша вера» (Мінск), «Дыялог» (Баранавічы), «Ave Maria» (час. МінскаМагілёўскай архідыяцэзіі), «Ave Maria. Маленькі рыцар Беззаганнай» (Мінск), «Misericordia» («Міласэрнасць», Гродна), газ. «Слова Жыцця» (Гродна), «Odkupiciel» («Збавіцель», Гродна), «Каталіцкія навіны» (Мінск; Магілёў).
    Літ.: М a р а ш Я Н. Ватпкан н католнческая церковь в Белору