Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
эйшых і найбуйнейшых унтаў Еўропы. Засн, ў 1303 папам рымскім Баніфацыем VIII. Пасля аб’яднання Італіі (1870) буйнейшы навуч. і навук. цэнтр. Каля 1575 для унта пабудаваны спец. палац «Сапіенца» (арх. Дж. дэла Порта), назву якога іншы раз пераносяць і на унт. Новы комплекс будынкаў узведзены ў 1935. Унт
з’яўляецца дзярж. установай, мае адм. аўтаномію. Навучанне вядзецца на італьян. мове. У 1995/96 навуч. г. фты: права; паліталогіі; эканомікі і камерцыі; статыстыкі, дэмаграфіі і актуарнай навукі; філалогіі і філасофіі; псіхалогіі; матэматыкі, фізікі і прыродазнаўчых дысцыплін; сацыялогіі; тэхн. дысцыплін; архітэктуры; медыцыны, хірургіі, стаматалогіі; фармакалогіі. У складзе унта школы (аэракасмічнай тэхнікі, архіў і бібліятэчныя навукі), музеі (мінералогіі, геалогіі, палеанталогіі, фізікі, антрапалогіі, класічнага мастацтва, заалогіі, гісторыі медьшыны, інтаў), бка (1 млн. тамоў), бкі фтаў і інш.
В.М.Навумчык.
РЬІМСКІ ФОРУМ, ансамбль цэнтр. плошчы ў Рыме Старажытным. Склаўся Ў 6—2 ст. да н.э. як паліт., гандл. і культ. цэнтр горада (цяпер у руінах). Размяшчаўся ў нізіне паміж узгоркамі Капітолій, Палацін і Квірынал. 3 боку Капітолія замкнёны порцікам 12 багоў
(367 да н.э.) і Табуларыем (дзярж. архіў; 79 да н.э., рэшткі ўвайшлі ў Палацца дэі Сенаторы). Р ф. акаймаваны храмамі і базілікамі (адм.судовымі будынкамі). У ансамбль уваходзілі: сенацкая курыя (з царскай эпохі, перабудавана каля 300 н.э.), «Дом вясталак» з храмам Весты (з 6 ст. да н.э., перабудаваны ў 1 ст. н.э.), храмы Сатурна (з 497 да н.э., перабудаваны ў 42 да н.э. і ў 3 н.э.), Кастара і Палукса (з 484 да н.э.), Канкордыі (з 367 да н.э., перабудаваны ў 10 н.э.), Юлія Цэзара (29 да н.э.), Веспасіяна (79—96 н.э.), Антаніна і Фаўсціны (141 н.э.), базілікі Эмілія (179 да н.э.), Юлія (54—44 да н.э.) і Максенцыя (Канстанціна; каля 315 н.э.), трыумфальныя аркі Ціта (81 н.э.) і Септымія Севера (203 н.э.). На плошчы ўзвышалася ростра (трыбуна для аратараў). На Р.ф. ў розныя часы ўстанаўлівалі помнікі, калоны, скульптуры, порнікі, аркады. Кожнае збудаванне адметнае вытанчанымі прапорцыямі з уласнай эстэт. характарыстыкай. Праз тэр. форума праходзіла Свяшчэнная дарога (Вія Сакра), на якой адбываліся трыумфальныя шэсці. Р.ф. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. ІЛ. Чэбан.
РЬІМСКІКбРСАКАЎ Мікалай Андрэевіч (18.3.1844, г. Ціхвін Ленінградскай вобл. — 21.6.1908), рускі кампазітар, дырыжор, музычны пісьменнік і дзеяч. У 1860я г. ўдзельнік «Магутнай кучкі», у 1880я г. фактычна кіраўнік Бяляеўскага гуртка (у 1886—1900 узначальваў арганізаваныя М.Бяляевым Рус. сімф
17. Зак. 194.
514
РЫМСКІЯ
канцэрты). 3 1871 праф. Пецярб. кансерваторыі (з перапынкам). У кампазітарскай творчасці праявіў глыбокую зацікаўленасць нац. гісторыяй, побытам і мастацтвам. Зрабіў значны ўклад у рус. оперу: закончыў класічны перыяд яе развіцця, узбагаціў новымі жанравымі разнавіднасцямі, пашырыў яе вобразную сферу спалучэннем рэальных і нар.фантаст. элементаў. На фарміраван
М А.РымскіКорсакаў.
ні муз. мовы яго твораў адбіліся асаблівасці розных фалькл. жанраў. Аўтар 15 опер, у т.л. «Пскавіцянка» (паст. 1873, канчатковая рэд. 1894), «Снягурачка» (паст. 1882, у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі 1981), операбыліна «Садко» (паст. 1897, у тры оперы і балета Беларусі 1957), «Царская нявеста» (паст. 1899, у тры оперы і балета Беларусі 1933, 1950), «Кашчэй Бессмяротны» (паст. 1902), опералегенда «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію» (паст. 1907), «Залаты пеўнік» (паст. 1909, у Бел. студыі оперы і балета 1931, у тры оперы і балета Беларусі 1971). Майстэрства яго аркестроўкі выявілася і ў праграмных сімф. творах, у т.л. «Іспанскае капрычыо» (1887, на гэтую музыку паст. балет у тры оперы і балета Беларусі 1949), «Шэхеразада» (1888). Аўтар паэт. рамансаў, збкаў апрацовак нар. песень, дапаможнікаў па гармоніі і аркестроўцы. Закончыў многія творы М.Мусаргскага, А.Барадзіна, А.Даргамыжскага. Сярод вучняў (выхаваў больш за 200 кампазітараў і муз. дзеячаў): М.Анцаў, \.Глазуноў, В.Залатароў, \.Лядаў,. І.Стравінскі і інш. Шматгранная дзейнасць Р.К. зрабіла вял. ўплыў на развіццё рус. муз. культуры і многіх прадстаўнікоў сусв. муз. мастацтва).
Літ. тв:. Летопмсь моей музыкальной жмзнн. 9 нзд. М., 1982.
Ліпі:. Страннцы жнзнн Н.А.РнмскогоКорсакова: Летопмсь жнзнн й творчества. Вып. 1—4. Л., 1969—73; Стасов В.В. Статьн о РнмскомКорсакове. М., 1953; Кандмнскнй А. Н.А.РнмскнйКорсаков // Нсторня русской музыкн. 2 нзд. М , 1984. Т. 2, кн. 2.
Т.АДубкова.
«РЬІМСКІЯ ДЗЯЯННІ». «Р ы м с к і я г і с т о р ы і» («Gesta Romanorum»), сярэдневяковы зборнік дыдактычных і псеўдагістарычных аповесцей, навел, прытчаў; помнік перакладной бел. лры 17 ст. Складзены, відаць, у Англіі ў 13 ст. на падставе зах.еўрап., ант. і блізкаўсх.
крыніц. Паводле агульнага характару, літ. структуры твораў, спосабаў апавядання і прыцыпаў адлюстравання рэчаіснасці блізкі да «Вялікага зярцала».
У самых поўных рэдакйыях змяшчае каля 180 твораў. частка іх звязана з рымскімі падзеямі і героямі (адсюль назва). Прызначаўся пераважна для выхаваўчых мэт. хоць у зборніку нямада белетрыстычнага матэрыялу для займальнага чытання. У канцы кожнага твора падаюцца маралізатарскія тлумачэнніпавучанні, некат. з выразнай рэліг. афарбоўкай. Зборнік паўплываў на ўсю сярэдневяковую і рэнесансавую лру Зах. Еўропы; яго сюжэты, вобразы, прытчы выкарыстоўвалі і пісьменнікі (Дж.Бакачыо, Вальтэр, Ф.Шылер, У.Шэкспір і інш.). На бел. мове вядомы 2 рукапісы «Р.дз.»: Магілёўскі (1688, дэфектны, без канца) і Ціханравава (1729). У першым 36, у другім 39 твораў. Паводле свайго складу бел. пераклад адносіцца да найб. стараж. рэдакцый. У бел. зборніках змешчаны не толькі павучальныя гісторыіпрытчы і легенды (як ілюстрацыі да зместу маральных правіл паводзін людзей; пра няверную жонку, чалавечую няўдзячнасць, пра справядлівасць і высакароднасць, пра спакусы д'ябла, страшны суд і г.д.), але і папулярныя творы сярэдневяковай лры «Жыціе Аляксея, чалавека божага», «Жыціе Яўстафія Плакіды», скарочаная рэдакцыя ант. рамана «Гісторыя пра Апалопа Цірскагт і інш. У мове бел. перакладу нямала архаізмаў і русізмаў, хоць непасрэднай крыніцай для яго, найб. вераадна, паслужыў польскі тэкст.
Публ.'. Рямскне деяння. СПб.. 1877—78.
Літ.: Пташнцкяй С.Л. Средневековые западноевропейскне повестн в русской н славянскнх лнтературах. 1. Нсторнн нз Рнмскнх деянмй. СПб., 1897. ВАЧомярыцкі
РЫМСКІЯ ЛІЧБЫ, гл. ў арт. Рьшская нумарацыя.
РЫМСКІЯ ПРАВІНЦЫІ, заваяваныя Рымам паза межамі Італіі тэрыторыі, якімі кіравалі рымскія намеснікі. Пасля 1й Пунічнай вайны першымі Р.п. сталі Сіцылія (з 241 да н.э.), Корсіка і Сардзінія (з 227 да н.э.). У канцы эпохі рэспублікі іх было каля 20, у эпоху імперыі — каля 50. У эпоху рэспублікі Р.п.. лічыліся ўласнасцю рым. народа. Значная ч. зямлі адбіралася ў мясц. насельніцтва і перадавалася ў надзелы рым. каланістам (гл. Агер публікус). Жыхары Р.п. павінны былі ўтрымліваць рым. намеснікаў і войска. Кіравалі правінцыямі былыя консулы (праконсулы) і б. прэтары (прапрэтары). У 27 да н.э. Р.п. падзелены на сенацкія і імператарскія. Сенацкую звычайна ўзначальваў праконсул са штогадовым тэрмінам замяшчэння, імператарскую, дзе знаходзіліся рым. войскі, — легат консульскага (Р.п. з 2 і больш легіёнамі) ці прэтарскага рангу, а таксама прэфект з коннікаў (пазней, акрамя Егіпта, наз. пракуратар). 3 сярэдзіны 2 ст. н.э. неафіцыйна ўзнік тытул «прэзес» (praeses), які на працягу 3 ст. ператварыўся ў афіц. тытул намесніка Р.п. з коннікаў ці сенатараў. Даходы з Р.п. складалі асн. крыніцу багацця рым. дзяржавы. Іх спагнанне ў перыяд рэспублікі знаходзілася ў руках прыватных адкупшчыкаў (публіканаў), ад якіх вельмі пакутавала насельніцтва Р.п. У імператарскую эпоху ўведзена дзярж. кіраванне фінансамі.
што крыху палегчыла становішча насельніцтва. У 212 большасць жыхароў Р.п. атрымала правы рым. грамадзян. Паводле рэформ Дыяклектыяна і Канстанціна I Р.п. былі разбуйнены, іх колькасць патроілася, асобныя правінцыі былі аб’яднаны па 12—15 у дыяцэзы пад уладай аднаго вікарыя. Межы новага адм.тэр. падзелу не супадалі з межамі Р.п.
Літ.: Кудрявцев О.В. Эллннскне провннцнн Балканского полуострова во II в. н. э. М., 1954. А.Г.Зельскі.
РЫМПІА, герой бел. антыпрыгонніцкіх казак. 3 іх найб. вядомая казка «Пану навука», паводле якой Р. жыў на Рымшавай гары (б. Мазырскі пав.) і помсціў панусамадуру «за ўсе людскія слёзы ды крыўду», многа дабра рабіў людзям. У казцы пан крыўдзіць мужыка, а той, пераапрануўшыся (цесляром, доктарам і г.д.), некалькі разоў карае яго. Сярод слав., літ., франц., італьян. і інш. казак падобнага тыпу бел. вылучаюцца антыпрыгонніцкай накіраванасцю. Матыў казкі пра Р. выкарыстаў З.Бядуля ў аповесці «Салавей».
РЫМША Андрэй (каля 1550, в. Пенчын Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл. — пасля 1599), бел. паэт. Заснавальнік панегірычнай паэзіі ў стараж. бел. лры. Паводле некат. звестак вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. 3 1572 служыў у кн. Радзівілаў. Удзельнік ваен. паходаў. 3 1582 жыў у маёнтку Дзявенішкі Ашмянскага пав., пасля быў падстаростам у мяст. Біржы. У 1581 выдаў у Астрогу на Валыні вершаваную «Храналогію» (фактычна памесячны каляндар) на бел. мове. Аўтар панегірычных вершаў на гербы магнатаў А. Валовіча (1585), Л.Сапегі (1588), Ф.Скуміна (1591), паэмы на польскай мове «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крыштофа Радзівіла...» (Вільня, 1585). Паэма —значная з’ява ў бел. паэзіі канца 16 ст. Яна сведчыць пра ўменне Р. ствараць буйнамаштабныя, складаныя па кампазіцыі творы. Пераклаў з лац. на польскую мову і выдаў твор А.Поляка «Хараграфія, або Тапаграфія... святой зямлі» (Вільня, 1595). На лац. мову вершы Р. пераклаў С.Рысінскі (у «Дзвюх кнігах пісьмаў Саламона Пантэра» 1587).
Тв:. У кн.: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 327— 330; У кн.: Archiwum literackie. Т. 16. Miscellanea staropolskie. 4. Wroclaw etc., 1972.
Літ:. П o p e ц к n й Я. Немзвестные стнхн Андрея Рымшн // Неман. 1969. № 2; К а в a лёў С.В. Героікаэпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. Мн., 1993; Sajkows k і A. Od Sierotki do Rybenki: W kr^gu radziwillowskicgo mecenatu. Poznan, 1965. S. 9— 22. / У Саламевіч.
РЫНАК, 1) месца, дзе ажыццяўляюцца акты купліпродажу тавараў. Узнік у старажытнасці як месца для натуральнага абмену. Уплываў на развіццё эканам. адносін, вытвсці, промыслаў і рамёстваў, сельскай гаспадаркі і інш. У СССР найб. распаўсюджанай яго формай быў калгасны Р. У постсав. перыяд
рында 515
развіваюцца спецыялізаваныя Р.: будаўнічыя, аўтамабільныя, харчовыя і інш. Ва ўмовах развіцця таварнаграшовых адносін арганізуюцца Р. для ажыццяўлення гандлю аднароднымі відамі рэсурсаў — біржЬі (напр., валютныя біржы, фондавыя біржы, біржы сыравінных рэсурсаў і да т.п.). На Беларусі існуе Бел. валютнафондавая біржа. 2) Сукупнасць эканам. адносін у галіне абмену, на аснове якіх ажыццяўляецца рэалізацыя тавараў (прадукцыі, работ і паслуг). Характ