• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рафікі 19—20 ст.
    Тв.: Акварэльны жывапіс. Мн., 1998; Мастацтва акварэлі. Мн., 2001. Л.Ф.Салавей.
    РЫНКбВІЧ Алена Васілеўна (н. 30.9.1923, в. Лысая Гара Лагойскага рна Мінскай вобл.), бел. акгрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла студыю Бел. тра імя Я.Купалы (1948). 3 1948 праце ў Нац. тры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў бел. рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Марыя Фадзееўна («I змоўклі птушкі...» І.Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Маці («Парог» А.Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца», «Апошняя ахвяра», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардьм» паводле А.Фадзеева), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Г.Г.Коваль. РЫНПЯСКІ, Нарынпяскі, масіў бугрыстых і барханнаградавых пяс
    коў на водападзеле рэк Волга і Урал, у Прыкаспійскай нізіне, у Казахстане. Пл. каля 40 тыс. км2. Пераважае травяністая і хмызняковая расліннасць. Характэрны сухавеі і пыльныя буры.
    РЫНХАСПАРЫЁЗ, аблямаваная плямістасць, хвароба раслін, якая выклікаецца недасканалым грыбам з роду рынхаспорый. Пашкоджвае ячмень, азімае жыта, пырнік паўзучы, цімафееўку лугавую, райграсы, каласнец безасцюковы, купкоўку зборную і інш. Пра
    яўляецца ў выглядзе авальных або няправільнай формы шэразялёных з цёмнабурай аблямоўкай плям на лісці і лісйевых похвах раслін, у халаднаватае дажджлівае лета — і на зерні. У хворых раслін памяншаецца асіміляцыйная паверхня лісця, парушаецца водны баланс, зніжаецца ўраджай і пагаршаецца яго якасць. У гады пашырэння Р. недабор зерня дасягае 15%.
    Рынхастэгіум сценны
    рыо 517
    РЫНХАСТФГГУМ (Rhynchostegium), род брыевых імхоў сям. брахітэцыевых. 130 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і трапічнай зоне. Наглебавыя, наскальныя або водныя імхі. На Беларусі 3 віды Р : берагападобны (R.riparioides), скучаны (R.confertum), сценны (R.murale), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца рэдка на вілыотных камянях, дрэвах у праточнай вадзе.
    Аднадомныя лістасцябловыя расліны. Утвараюць рыхлыя, бледна або цёмназялёныя дзярнінкі. Сцёблы сцелістыя ці паўзучыя, перыстаразгалінаваныя. Лісце завостранае, увагнутае, яйцападобнае. Ножка гладкая. Каробачка нахіленая або гарызантальная. Каўпачок клабукападобны. Г.Ф.Рыкоускі. РЫНЭСТРбз, інвазійная хвароба няпарнакапытных жывёл, якая выклікаецца лічынкамі насаглотачных аваднёў. Пашырана ўсюды, пераважна ў краінах Сярэдняй Азіі. На Беларусі часцей рэгіструецца ў коней у пашавы перыяд.
    Самкі аваднёў жывародныя, на ляту ўпырскваюць у насавыя адтуліны да 60 лічынак (пераважна ў гарачы час дня). Лічынкі пранікаюць у глыбіню насавой поласці жывёлы (у лабірынты рашэцістай косці і лобныя пазухі) і выклікаюць запаленне слізістых абалонак з ацёкам і звужэннем насавых ходаў. У хворых жывёл назіраецца язвавы рыніт, задышка, знясіленне, парушаецца дзейнасйь нерв. сістэмы; магчыма іх гібель.
    РЫОБЕРМЁХА (Rio Bermejo), 1) рака на Пн Аргенціны, правы прыток р. Парагвай. Даўж. каля 1,6 тыс. км, пл. басейна 133 тыс. км2. Вытокі ў Балівіі, на ўсх. схілах Цэнтр. Андаў, цячэ па іх перадгор’ях (каля 100 км), далей — па раўніне ГранЧака, дзе падзяляецца на рукавы. У сярэднім цячэнні на працягу амаль 400 км цячэ ў рэчышчы свайго былога прытока Тэўка. Летнія даждавыя паводкі. Сярэдні расход вады 340 м3/с. Суднаходная для невял. суднаў да г. ПрэсідэнсіяРока. 2) Рака на 3 Аргенціны ў бас. РыоСалада—Чадылеўву. Даўж. каля 700 км. Пачынаецца на ўсх. схілах Андаў, па выхадзе ў перадгор’і перасыхае амаль на ўсім працягу.
    РЫОГРАНДЭ (Rio Grande), Р ы о БравадэльНортэ (Ri'o Bravo del Norte), рака ў ЗША і Мексіцы (на працягу каля 2 тыс. км угварае мяжу паміж імі). Даўж. 2870 км, пл. басейна 570 тыс. км2. Пачынаецца ў гарах СанХуан (сістэма Скалістых гор), цячэ пераважна па засушлівых плато, месцамі ў вузкіх каньёнах, упадае ў Мексіканскі заліў. Буйны прыток Пекас (злева). Сцёк амаль поўнасцю разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 570м3/с, у вусці 15—20 м3/с. Буйныя вадасховішчы ЭлефантБ’ют і Фалькон. Суднаходная на асобных участках. На Р.Г. — гарады Альбукерке, ЭльПаса, Ларэда (ЗША), СьюдадХуарэс, НуэваЛарэда (Мексіка).
    РЬІОДЎЛЬСЕ (Rio Dulce), рака на ПнЗ Аргенціны. Даўж. каля 650 км. Пачынаецца пад назвай Салі на ўсх. схілах Андаў, цячэ па раўніне ГранЧака, у сярэднім цячэнні падзяляецца на рукавы, упадае ў воз. МарЧыкіта. Летнія павод
    кі. Сярэдні расход вады каля 80 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Р.Д. —г. Сант’ягадэльЭстэра.
    РЫОДЭЖАНЁЙРА (Rio de Janeiro), горад у Бразіліі, на беразе бухты Гуанабара Атлантычнага акіяна. 10 582 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Другі, пасля г. СанПаўлу, па колькасці насельніцтва і эканам. значэнні горад у краіне. Буйны знешнегандл. порт, вузел чыгунак і аўтадарог. 2 аэрапорты, у т.л. міжнародны. Прамсць: чорная металургія, раз
    Статуя Ісуса Хрыста на гары Каркаваду над г. РыодэЖанейра
    настайнае машынабудаванне (суднабудаванне, аўтазборка, элтэхн. і інш. зды), хім., тэкст., дрэваапр., харч., буд. матэрыялаў, гарбарнаабутковая, швейная. Агранка алмазаў. Метрапалітэн. Важны навук. і культ. цэнтр краіны. 4 унты, Бразільская АН, Бразільская філал. акадэмія, Нац. акадэмія медыцыны. Вядомыя пляжы набярэжнай Капакабана з атэлямі і пансіянатамі. Буйны турысцкі цэнтр.
    Стараж. насельніцтва — індзейскія плямёны. Першымі з еўрапеййаў бухту Гуанабара наведалі партугальцы (1502). У 1531 на зах. беразе пасяліліся французы, якіх партугальскія канкістадоры выгналі і заснавалі форт Р.дэЖ. У 1555 французы зноў высадзіліся ў бухце і заснавалі калонію пасяленцаўгугенотаў; у 1567 іх канчаткова выгналі партугальцы. У 1710—11 яны ўмацавалі горад і далі яму назву СанСебасцьяндуРыудыЖайейра. Да сярэдзіны 18 ст. важнейшы ў Паўд. Амерыцы порт і цэнтр гандлю рабамі. 3 1763 Р.дэЖ. — сталіца віцэкаралеўства Бразілія (калонія Партугаліі), у 1822—89 — Бразільскай імперыі, у 1889—1960 — рэспублікі Аб’яднаных штатаў Бразіліі. Росквіт горада пачаўся пасля пераезду ў 1808 у Р.дэЖ. двара караля Партугаліі Жуана VI, які адмяніў абмежаванні на арганізацыю мануфактур, рамёстваў і промыслаў. Горад стаў гал. гасп., навук. і культурным йэнтрам (засн. тэатр, бка і інш.). У 1947 у прадмесці Р.дэЖ. прадстаўнікі ЗША
    і 20 лац.амер. краін падпісалі міжнар. дагавор аб узаемадапамозе. Пасля пераносу сталіцы ў г. Бразілія (1960) не страціў свайго значэння; цэнтр аднайм. штата.
    У цэнтры горада захаваліся арх. помнікі 16—19 ст.: кляштар СанБенту (канец 16 ст., багатая аддзелка інтэр’ера, 18 ст.), у стылі барока — касцёлы Носа сеньёра да Глорыя (1714) і СанФрансіску ды Пенітэнсія (1772), ратуша (1743), сабор Ла Кандэларыя (1775, арх. Ф.Ж.Рошыа і інш.); акведук (1750, інж. Ф.Гоміс ды Андрада); класіцыстычны палац Ітамараты (1856, арх. Ж.М.Ж.Рэбелу). Пабудовы канца 19 — пач. 20 ст. ў духу эклектыкі: Мунійыпальны тэатр, Нац. музей прыгожых мастацтваў, Нац. бка. Сярод найб. значных збудаванняў 20 ст.: гідрааэрапорт (1938, арх. А.Карэа Ліма), банк Баавіста (1946, арх. О Німеер), стадыён Мараканья на 220 тыс. гледачоў (1950, арх. П.П.Б.Бастус, А.А.Дыяс Карнейру і інш.), універсітэцкі гарадок (1955, арх. Ж.Марэйра), Музей сучаснага мастацтва (1958, арх. А.Э.Рэйдзі, Р.Бурле Маркс), гасцініца «Насіянал» (1970, арх. Німеер). Вылучаецца архітэктура асабнякоў і віл 1950—60х г. У горадзе шмат паркаў, бат. сад (з 1808). Сярод манументаў — статуя Хрыста на вяршыні ўзгорка Каркаваду (1931, скульпт. П.Ландоўскі), помнік загінуўшым у 2ю сусв. вайну (1960, арх. Э.Марынью, М.Кандэр Нету) і інш. Музеі: Нац. маст., гіст.маст., Індзейскі, геаграфіі Бразіліі і інш.
    РЫОКАЛАРАДА (Rio Colorado), рака ў Аргенціне. Даўж. больш за 1,2 тыс. км, пл. басейна каля 350 тыс. км2. Утвараецца ад сутокаў рэк РыоГрандэ і Баранкас, якія пачынаюцца на ўсх. схілах Андаў. Перасякае ў глыбокай даліне засушлівыя раўніны паўн. ч. Патагоніі, упадае ў зал. ЭльРынкон Атлантычнага ак., утварае дэльту. Гал. паводка вясной ад раставання снегу ў Андах. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 140 м3/с. Суднаходная на 320 км ад вусця.
    РЬІОМЎНІ (Rio Muni), назва кантынент. часткі дзяржавы Экватарыяльная Гвінея ў Афрыцы.
    РЬІОНЎГРА (Ri'o Negro), 1) рака ў Аргенціне, на Пн Патагоніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Неўкен і Лімай, якія пачынаюцца ў Андах. Даўж. ад вытоку р. Неўкен каля 1,3 тыс. км, пл. басейна 146 тыс. км2. Цячэ па засушлівых раўнінах паўн. Патагоніі, упадае ў Атлантычны ак. Паводка ў пач. лета. Сярэдні расход вады каля 950 м3/с. Суднаходная на асобных участках. На рэках Неўкен і Лімай — ГЭС. 2) Рака ў Уругваі (вытокі ў Бразіліі), левы прыток р. Уругвай. Даўж. Kann 500 км, пл. басейна 70,6 тыс. км2. Цячэ па раўніннай мясцовасці. Сярэдні расход вады каля 700 м3/с. У сярэднім цячэнні вадасх. РыоНегра. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні (да г. Мерседэс).
    РЬІОСАЛАДА (Rio Salado), рака ў Аргенціне, правы прыток р. Парана. У верхнім цячэнні наз. спачатку Гуачыпас, потым Хурамента, або РыодэПасахе. Даўж. каля 1,3 тыс. км, пл. басейна каля 160 тыс. км2. Пачынаецца на ўсх. схілах Цэнтр. Андаў, цячэ па раўніне ГранЧака, дзе падзяляецца на рука
    518	рыпілеры
    вы. У час засухі (май—вер.) на асобных участках перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні каля 40 м3/с, у ніжнім — каля 15 м3/с (вынік страты на інфільтрацыю і выпарэнне). Суднаходная ў перыяд дажджоў. У вусці ракі — г. СантаФе.
    РЫПІЛЕРЫ (ад англ. repeal разрыў), удзельнікі нац. руху ў Ірландыі ў 1830— 40я г. за разрыў англаірландскай уніі 1801 і аднаўленне асобнага ірландскага парламента. Арганізатар руху Р. — Д.О’Конел, пад кіраўніцтвам якога ў пач. 1830х г. створаны першыя суполкі Р. У крас. 1840 засн. агульнанац. асацыяцыя Р., якая арганізоўвала мітынгі, п