Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
анасцю націскаў, аднак гэтая ўпарадкаванасць не павінна дасягаць ступені яўнай ізахроннасці, як у вершах. Агульнае ўражанне правільнасці і перыядычнасці звычайна ўзмацняецца пры дапамозе фанет. і сінтакс. прыёмаў: гукавога малюнка, сінтакс.
паралелізму, ураўнаважанасці сэнсавых супрацьлегласцей. Р. непарыўна звязаны з інтанацыяй. паслядоўнасцю тонаў. Мова літ. твора больш, чым інш. тыпы выказвання, арганізаваная і выразная. У лепшых сваіх узорах яна максімальна насычана сэнсам і таму не дапускае пераафармлення, перабудавання, змянення.
Р. у м у з ы ц ы — арганізаванасць муз. гукаў у іх часавай паслядоўнасці; адзін з гал. выразных і формаўтваральных сродкаў музыкі. На рытмічных заканамернасцях будуюцца суадносіны рознапрацяглых гукаў у непасрэднай блізкасці (у межах матыву, фразы і інш.) і прапорцыі частак муз. формы. У аснове Р — суразмернасць часавых рытмічных доляў (рытмічныя адзінкі — цэлая, палавіна, чвэрць, восьмая і інш.). Нормай адліку рытм. руху, сродкам яго ўпарадкавання служыць метр (адзінства Р. і метра адлюстравана ў тэорыі музыкі паняццем метрарытму). У адпаведнасці з ім гукі звычайна аб’ядноўваюцца ў рытмічныя групы. Магчыма несупадзенне метрычных і рытмічных акцэнтаў (гл. Сінкопа). Паза Р. не існуе музыкі. Нават самві маленькі меладычны зварот уключае і рытмічны элемент. Яго выразнасць раскрываецца ва ўзаемадзеянні з інш. элементамі, найперш ладам, тэмпам. Часам Р. выступае і адасоблена ад іх (розныя сігналы на ўдарных інструментах). Музыка кожнага народа мас характэрныя рытм. рысы. Тыповыя рытмаформулы ўласцівы некат. муз. жанрам, асабліва тым, што непасрэдна звязаны з увасабленнем руху (марш, танцы).
Р У архітэктуры — чаргаванне акцэнтных элементаў (праёмаў, прасценкаў, верт. стоек каркаса, балконаў, эркераў і інш.) пры вырашэнні кампазіцыі будынка або паўтарэнне саміх будынкаў пры стварэнні арх. ансамбля; адзін са сродкаў кампазіцыі, з дапамогай якога дасягаецца сувымернасць і эмац. выразнасць твора архітэктуры. У аснове Р. — адзінства функцыян., канстр. і аб’ёмнапланіровачнага вырашэння. Р. у архітэктуры вядомы са старажытнасці (памяншэнне аб’ёмаў па вертыкалі ў пірамідах і зікуратах краін Стараж. Усходу). Рытмічнасць сістэмы ант. дойлідства памастацку асэнсавана сродкамі ордэрнай сістэмы (манум. пабудовы Стараж. Грэцыі і Рыма). Р. можа быць простым (паўтарэнне арх. элемента з захаваннем яго памераў і інтэрвалаў паміж імі), нарастаючым ці ўбываючым (паступовае змяненне інтэрвалаў паміж арх. элементамі). Заканамернасці нарастання і ўбывання выкарыстоўваюцца гал. чынам для стварэння выразнага арх. аблічча збудавання, пазбаўлення яго манатоннасці (касцёлы бернардзінцаў і езуітаў у Гродне, палац у Гомелі, ратуша ў г. Чачэрск Гомельскай вобл., Дом урада ў Мінску). Рытмічныя акцэнты падкрэсліваюць колерам, фактурай аддзелачных матэрыялаў і інш.
Літ:. Елатов В.й. Рнтмнческне основы белорусской народной музыкя. Мн., 1966; Холопова В.Н. Вопросы рнтма в творче
стве компознторов первой половмны XX в М., 1971.
ТЛШпліякіна (літаратура), Т.А.Дубковп (музыкп), ГС.Ларкін (архітжтура).
РЫТМІКА (ад. грэч. rhythmikos які адносіцца да рытму) у вершасклад а н н і, 1) рыт.мічнае разгортванне слоўных адзінак у часе, характэрнае для асобнага верша, твора, цыкла, зборніка або ўсёй творчасці пэўнага аўтара. 2) Раздзел вершаскладання, які вывучае рытмічную будову нац. верша ў яго гіст. развіцці ці ў кантэксце. Звычайна Р. афармляецца ў выглядзе метрычных . схем і графікі памераў. Асн. памеры: ямб, харэй, спандэй, пірыхій, дактыль, амфібрахій, анапест. Яны выкарыстоўваюцца для апісання і характарыстыкі рытмічнай пабудовы, аднак гэта сістэма недастатковая. Ствараючы твор, паэт звычайна не кіруецца пэўнай схемай, таму для аналізу верша магчыма выкарыстанне і муз. прыёмаў, прымаючы пад увагу, што Р. ў паэзіі суадпаведная Р. ў музьшы. Ёснь тэорыя акустычнай метрыкі, якая грунтуецца на аб’ектыўных даных, атрыманых з дапамогай пэўных прыбораў. Але ўсе гэтыя тэорыі не могуць будавацца без уліку семантыкі тэксту, значэння слоў у вершы Вывучэнне еўрап. Р. пачалося ў антычнасці. Найб. поўна Р., названая «прасодыяй», распрацавана ў эпоху Адраджэння. На Беларусі першыя спробы распрацоўкі Р. звязаны з імёнамі Л.Зізанія і М.Сматрыцкага. У 19 — пач. 20 ст. з’явіліся працы Я.Карскага, І.Насовіча. М.Багдановіча. Іх традыцыі працягвалі Я.Барычэўскі, Ю.Бярозка, А.Вазнясенскі, У.Дубоўка. Сістэматычнае вывучэнне Р. пачалося ў канцы 1960х г., калі з’явіліся спец. працы М.Грынчыка, В.Рагойшы, І.Ралько, М.Янкоўскага, А.Яскевіча і інш. Яны стварылі аснову для вывучэння Р. як эстэт. з’явы, распрацавалі асн. прынцыпы аналізу, хоць і сёння многія пытанні, звязаныя з рытмікакампазіцыйнай арганізацыяй верша, інтанацыяй, мелодыкай не вывучаны.
Р. ў музыцы, 1) сукупнасць муз. гукаў і іх спалучэнняў, якія характарызуюць асаблівасці рытму ў пэўным стылі (аўтара, эпохі), жанры ці асобным творы і інш. (напр., Р. бел. карагоднагульнявой песні). 2) Вучэнне пра рытм. Самаст. частка ант. і сярэдневяковай тэорыі музыкі; пазней адзін з важных элементаў вучэння пра кантрапункт і форму музычную. У сучаснай сістэме муз. адукацыі адзін з асн. раздзелаў элементарнай тэорыі музыкі і аналізу муз. твораў. 3) Сістэма маст. выхавання рытмавага пачуцця; вучэбная дысцыпліна, засн. на спец. фіз. практыкаваннях пад музыку. Садзейнічае развіццю муз. слыху і памяці. Выпрацоўвае адчуванне пластыкі муз. руху, яго памеру і тэмпу. Можа выкарыстоўвацца для выпраўлення фіз. недахопаў чалавека (у выглядзе
522 рытмічная
аэробікі). Распаўсюджана ў Зах. Еўропе. Пашыраецца і на Беларусі.
Т.І.Шамякіна (літаратура), М.В.Шшіанскі (музыка).
РЫТМІЧНАЯ ГІМНАСТЫКА, комплексы фізічных практыкаванняў, якія выконваюцца пад музыку; разнавіднасць аздараўленчай гімнастыкі. Узнікла ў ЗША у 1960я г., у Расіі і Беларусі — з сярэдзіны 1970х г. Заняткі Р.г. павышаюць жыццёвы тонус, разумовую і фіз. працаздольнасць, запавольваюць працэс старэння, паляпшаюць работу сардэчнасасудзістай і дыхальнай сістэм, абмен рэчываў, дзейнасць залоз унутр. сакрэцыі, супраціўляльнасць арганізма неспрыяльным уздзеянням, спрыяюць захаванню сілы, гнуткасці і прыгажосці цела.
Пры складанні комплексаў Р.г. ўлічваюцйа ўзроставапалавыя асаблівасці, узровень фіз. падрыхтаванасці. Выкарыстоўваюцца агульнаразвівальныя практыкаванні і танц. рухі пад музыку, якая задае тэмп, рытм рухаў і фіз. нагрузку. Гл. таксама Аэробіка.
РЫТМЭНДБЛЮЗ (англ. rhytm and blues), стыль папулярнай негрыцянскай музыкі, які спалучыў традыцыі блюза, у т.л. бугівугі, джаза і інстр.танцавальнай музыкі. Аформіўся ў 1940я г. ў прамысл. цэнтрах на Пн ЗША. Для Р.э.б. характэрна выкарыстанне інструментаў з электраўзмацненнем. У адрозненне ад класічнага блюза характарызуецца больш акцэнтаваным рытмам і паскораным тэмпам выканання. 3 канца 1950х г. распаўсюдзіўся ў Вялікабрытаніі. 3 1960х г. існуе ў межах попмузыкі як аснова для інш. яе кірункаў (рокнрол, соул, хэві метал і інш.). На Беларусі Р.э.б. выконвае група «Крама». Дз.А.Падбярэзскі.
РЫТОН (грэч. rhyton ад rheo цяку), старажытная рогападобная пасудзіна ці рог для піцця з невял. адтулінай у ніжнім вузкім канцы. Выраблялі з рогу, металу, гліны, слановай косці і шкла, упрыгожвалі рэльефамі і гравіроўкай. Часам Р. мелі на канцы скулыпурную выяву. Былі вядомы ў насельніцтва крытамікенскай культуры (2е тыс. да н.э.), пашыраны ў стараж. Грэцыі, Індыі, Персіі, Месапатаміі, Сірыі, Малой Азіі, Рыме, часткова ў Егіпце. У жал. веку знаходкі Р. адзначаны на археал. помніках Польшчы і Літвы.
РЫТбРЫКА (ад грэч. rhetorike), навука пра аратарскае мастацтва, або красамоўства. Узнікла ў Стараж. Грэцыі ў 5—4 ст. да н.э., склалася ў сістэму ў 3—2 ст. да н.э., у Рыме — з 1 ст. да н.э. Дасягнула росквіту ў ант. лры (Арыстоцель, Цыцэрон, Квінтыліян). Ант. аўтары ўлічвалі 3 крыніцы красамоўства (прыродны дар, навучанне і практыкаванне) і 3 яго мэты — пераканаць, усхваляваць чытача і прынесці яму эстэт. асалоду. У сярэднія вякі і ў эпоху Адраджэння Р. набыла значэнне навукі пра ўсе віды выказвання (маст. і навук.
проза, царк. казанні і дыспуты, судовыя і паліт. прамовы, дзелавая і сяброўская перапіска). Распрацоўвала стыліст. прыёмы маўлення і пісьмовых тэкстаў (іх вобразнамаст. выяўленасць) і была па сутнасці адной з ранніх форм нарматыўнай эстэтыкі і літ.знаўства. У стараж.рус. культуру Р. пранікла праз Візантыю, садзейнічала развіццю ва ўсх.слав. рэгіёне аратарскага мастацтва і аратарскай прозы (творы Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і інш.). У бел. рэнесансавай культуры вывучалася ў цыкле «сямі вольных мастацтваў», поруч з граматыкай, дыялектыкай, арыфметыкай, геаметрыяй, астраноміяй і музыкай. У канцы 16—17 ст. на Беларусі Р. вывучалі ў брацкіх, езуіцкіх і уніяцкіх школах. У перыяд рэліг. палемікі знайшла ўвасабленне ў творах палемічнай лры. Арыгінальныя трактаты па Р. у бел.літ. рэгіёне стварылі М.К.Сарбеўскі, К.Каяловіч, С.Лаўксмін, рукапісныя лекцыі якіх сталі асновай курсаў у школах. У эстэтыцы барока Р. разглядалася як універсальная тэорыя ўсіх відаў «славеснага мастацтва», адначасова працягваліся традыцыі школьнай Р. як навукі пра красамоўства (рукапісныя трактаты М.Цяцерскага «Лекцыі па рыторыцы з прыкладамі», 1734; К.Нарбута «Кароткія ўводзіны да мастацтва рыторыкі» і інш.). 3 развіццём маст. прозы (канец 18 — пач. 19 ст.) мяжа паміж Р. і паэтыкай паступова знікала і яны склалі раздзелы літ.знаўства. У працах Ф.Н.Галянскага «Пра красамоўства і паэзію» (1786), Э.Славацкага «Пра красамоўства» (1809—14, надрук. 1826), Л.Бароўскага «Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падобнасці і розніцы» (1820) Р. і паэтыка разглядаюцца ў агульнаэстэт. плане як навукі аб прыгожых мастацтвах. У сучаснай тэорыі лры тэрмін «рыторыка» не ўжываецца, яе літ.знаўчыя і лінгвістычныя праблемы сталі прадметам стылістыкі. Р. пакінула ў спадчыну нямала стыліст. прыёмаў, рытарычных і стылістычных фігур.
Літ.: Дорошевпч Э., Конон В Очерк мсторнм эстетнческой мыслн Белорусснм. М., 1972; Очеркн нсторнм фнлософской н со