Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
к. працы па вывучэнні цеплаты і электрычнасці. Даследаваў цеплаабмен і выпарэнне вадкасцей. Вывеў фор.мулу для вызначэння тры сумесі аднародных вадкасцей, стварыў прылады для метэаралогіі, гідралогіі і тэрмаметрыі, адкрыў з’яву электрастатычнай індукйыі. Разам з М.В.Ламаносавым вывучаў атм. электрычнасць. Загінуў ад маланкі ў час доследаў з незаземленай «громавай машынай».
Та.'. Труды по фнзнке. М., 1956.
Am : 11 в е р а в а Г.К. Г. В Рнхман (1711 — 1753). Л„ 1977.
РЫХТГОФЕН (Richthofen) Фердынанд Паўль Вільгельм фон (5.5.1833, г. Покуй, Польшча —6.10.1905), нямецкі географ, геолаг, падарожнік. Чл. Прускай АН (з 1899). Вучыўся ў Брэслаўскім і Берлінскім унтах, у 1869 у Фрайбергскай горнай акадэміі. 3 1873 прэзідэнт Берлінскага геагр. тва. У 1875—79
праф. Бонскага, з 1883 Лейпцыгскага і з 1886 Берлінскага унтаў. У 1856—60 праводзіў геал. даследаванні ў Альпах і Карпатах; у 1860 ва Усх. і Паўд.Усх. Азіі; у 1862—68 у Каліфорніі і на горным хр. СьераНевада; у 1868—72 здзейсніў 7 падарожжаў па Кітаі. Вылучыў эолавую гіпотэзу паходжання лёсу ў Кітаі (1877). Вынікі даследаванняў выклаў у працы «Кітай» (т. 1—4, 1877—1912), склаў «Атлас Кітая» (1885). Стварыў генет. класіфікацыю форм рэльефу і характарыстыку найб. Прыродных абласцей Азіі (1886). Яго імем названы горны хрыбет у Цэнтр. Азіі ў сістэме Наньшань.
Б Рыхтэр
РЫХТГбФЕНА ХРЫБЕТ У гарах Наньшань, на Пн Кітая, гл. Цыляньшань.
РЬІХТЭР Андрэй Аляксандравіч (15.8.1871, г. п. Кураўской Калужскай вобл, Расія — 9.4.1947), расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін. Акад. AH СССР (1932; чл.кар. 1929), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Пецярбургскі унт (1893) і працаваў у ім. 3 1917 праф. Пермскага, Саратаўскага, Маскоўскага унтаў. У 1934—38 дырэктар Інта фізіялогіі раслін AH СССР. Навук. працы па фотасінтэзе, засуха і зімаўстойлівасці раслін, устойлівасці іх да засольвання глебы, па біяхіміі тэхн. культур, імунітэце раслін да грыбковых хвароб, па пытаннях браджэння. Распрацаваў метад вызначэння інтэнсіўнасці фотасінтэзу, выкарыстаў перарывістае (мігальнае) святло для вывучэння яго механізму. Эксперыментальна праверыў і ўдасканаліў тэорыю храматычнай адаптацыі В Т.Энгельмана.
Рабочыя органы рыхліцеляў: 1 — сагнугы; 2 — з падпятнікам; 3 — клінбаба з зубамі; 4 — зубрыхліцель гідраўлічнага экскаватара; 5 — аб’ёмнага рыхлення.
РЫХТЭР (Richter) Бартан (н. 22.3.1931, НьюЙорк), амерыканскі фізік. Чл. Нац. AH ЗША (1977), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1989). Скончыў Масачусецкі тэхнал. інт (1952). 3 1956 у Стэнфардскім унце (з 1967 праф.), з 1963 у Стэнфардскім лінейным паскаральнікавым цэнтры (у 1984—99 дырэктар). Навук. працы па квантавай электрадынаміцы, фізіцы высокіх энергій, паскаральнай тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам пабудавана накапляльнае Стэнфардскае пазітронэлектроннае паскаральнае кальцо (SPEAR; 1973). Адкрыў першую «зачараваную» часціцу —
526 рыхтэр
J/ ф мезон, (1974, незалежна ад С.Тынга) і пацвердзіў гіпотэзу аб існаванні скварка. Нобелеўская прэмія 1976.
Тв:. Рус. пер. — От у к очарованню: (Экспернменты 1975—1976 гг.) // Успехн фмз. наук. 1978. Т. 125, вып. 2; Следуюшее поколенне ускорнтелей с электронпознтроннымн встречнымн пучкамн. // Там жа. 1980. Т. 130, вып. 4. М.М.Касцюковіч.
РЫХТЭР Святаслаў Тэафілавіч (20.3.1915, г. Жытомір, Украіна — 1.8.1997), расійскі піяніст. Нар. арт. СССР (1961). Герой Сац. Праны (1975). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1937—46, з перапынкамі; кл. V Нейгаўза). 3 1934 канцэртаваў. У 1970—90я г. неаднаразова гастраліраваў на Беларусі. Для яго выканальнінтва характэрны спалучэнне інтэлектуальнага і эмац. пачаткаў, артыстычнасці і майстэрства, бездакорнага густу і віртуознасці, бліскучае тэхн. майстэрства, багацце гукавога каларыту, цэльнасць і яснасць інтэрпрэтацыі. У рэпертуары вылучаліся «Добра тэмпераваны клавір» І.С.Баха, санаты і канцэрты В.А.Моцарта, І.Гайдна, Л.Бетховена, Ф.Шуберта, музыка кампазітараў 20 ст., у т.л. С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Выступаў у ансамблі з вядучымі інструменталістамі (Ю.Башметам, А.Каганам, Д.Ойстрахам, М.Растраповічам, Д.Шафранам) і вакалістамі (Н.Дарліяк, Дз.ФішэрДзіскаў), буйнейшымі арк. свету. Заснавальнік Міжнар. фестывалю «Снежаньскія вечары» (1981). Дзярж. прэмія СССР 1950. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі Расіі 1987, 1996.
Літ:. Д е л ь с о н В.Ю. Святослав Рнхтер. М., 1961; Нейгауз Г. Размышлення, воспомннання, дневнмкн. Різбранные статьм. Пмсьма к роднтелям. 2 нзд.М., 1983; Ц ы п н н Г.М. С.Рнхтер: Творч. портрет. 3 нзд. М., 1987; Грнгорьев Л_, Платек Я. Современные пнаннсты. 2 нзд. М., 1990.
В.П.Пракапцова.
РЫЦА, Рыца Вялікая, возера ў Абхазіі (Грузія), на У ад Гагрскага хр., на выш. 950 м. Пл. 1,49 км2. Даўж. 2,5 км, найб. шыр. 1,1 км, сярэдняя глыб. 63 м, найб. 116 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку выкліканага землетрасеннем абвалу г. Пшэгішхва, які запрудзіў р. Лашыпсе. Берагі высокія, парослыя букавымі і хваёвапіхтавымі лясамі. У Р. ўпадаюць 6 рэчак, выцякае р. Юпшара (бас. р. Бзыб). Паблізу Р. на выш. 1235 м — воз. Малая Р. (пл. 0,2 км2). Уваходзіць у склад
Рыцынскага запаведніка. Раён турызму і адпачынку. Шаша злучае Р. з курортамі Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. На беразе возера горнакліматычны курорт. Засн. ў 1946. Клімат субтрапічны вільготны, станоўча ўплывае пры захворваннях органаў дыхання, нерв. і сасудзістай сістэм. Курортная гасцініца, дом адпачынку.
РЫЦАР (ням. Ritter ад стараж.ням. liter коннік), у Заходняй і Цэнтр. Еўропе ў сярэднія вякі феадал, цяжкаўзброены конны воін (гл. Рыцарства). Для Р. лічыліся абавязковымі маральныя нормы: смеласць, вернасць абавязку, высакародныя адносіны да жанчыны. Адсюль у пераносным значэнні Р. — самаадданы. высакародны чалавек.
РЫЦАРСКАЕ вбЙСКА, цяжкаўзброеная конніца, якая з’яўлялася гал. сілай феад. армій Зах. і Цэнтр. Еўропы ў 11 — 14 ст. Р.в. складалі рыцары з дробнамаянтковых і сярэдніх феадалаў, іх узбр. слугі — конныя і пешыя лучнікі, капейшчыкі (пікінёры) і пажы. Узбраенне: меч, цяжкае кап’ё (піка), а часам сякера на доўгім дзяржанні, булава або паліца; у якасці засцерагальнага ўзбраення — латы. Ніжэйшай арганізац.тактычнай адзінкай Р.в. было кап’ё, у'якое ўваходзілі рыцар, зброяносец, конныя і пешыя лучнікі і пажы; вышэйшай арганізац.тактычнай адзінкай — сцяг (уключаў 25—80 коп’яў). Бой Р.в. зводзіўся гал. чынам да адзінаборства рыцараў. Найб. развіцця Р.в. дасягнула ў 11—13 ст. (гл. Крыжовыя паходы). 3 пашырэннем агнястрэльнай зброі Р.в. паступова страціла сваё значэнне.
РЫЦАРСКАЕ ВЫХАВАННЕ, сістэма выхавання сыноў свецкіх феадалаў у сярэдневякоўі ў Зах. і Цэнтр. Еўропе. 3 7гадовага ўзросту хлопчыкаў аддавалі ў двор сюзерэна (сеньёра), дзе да 14 гадоў яны былі пажамі і да 21 —збраяносцамі. Апрача фіз. загартоўкі маладыя феадалы павінны былі навучыцца «сямі рыцарскім дабрачыннасцям» (верхавой яздзе, фехтаванню, валоданню кап’ём, плаванню, паляўніцтву, гульні ў шашкі, складанню вершаў і спевам у гонар дамы сэрца), выпрацаваць у сабе маральныя якасці — храбрасць, настойлівасць, вернасць сюзерэну. Вял. значэнне ў Р в. мелі рэлігія і правілы прыдворнага этыкету. У канйы сярэдневякоўя для рыцара лічылася неабходным валодаць франц. мовай, якая стала мовай прыдворнай знаці. Сістэма Р.в. з яе культам дамы сэрца адыграла станоўчую ролю ў змене становішча жанчыны ў феад. асяроддзі. 3 падзеннем рыцарства знікла і Р.в. Асобныя яго элементы на пэўны час адрадзіліся ў рыцарскіх акадэміях.
РЫЦАРСКАЕ ПРАВА, в а е н н а е п р а в а, сукупнасць юрыд. норм, якія рэгламентавалі побыт і праваадносіны ў рыцарскім войску. Юрыд. адносіны, што складваліся пры нясенні вайсковай службы, рэгуляваліся сац. становішчам
чалавека. У ВКЛ больш цяжкую вайсковую службу неслі рыцары — шляхта, баяры, якія павінны былі заўжды быць гатовымі да вайны. Першымі вайсковымі законамі былі пастановы Новагародскага (1502), Віленскага (1507), Менскага (1507) і інш. соймаў. Кадыфікацыя Р.п. ўпершыню рэгламентавана ў Статуце ВКЛ 1529, які вызначыў кола ваеннаабавязаных, прадугледжваў меры пакарання за невыкананне вайсковых абавязкаў і за злачынствы, учыненыя ратнікамі, рэгламентаваў правы і абавязкі гетмана. Больш падрабязна пытанні Р.п. рэгламентаваны ў Статутах ВКЛ 1566 і 1588. Першае сістэматызаванае выданне актаў па вайсковым праве — «Артыкулы вайсковыя» — ажыццёўлена ў 1754 у Нясвіжы. Я.А.Юхо
РЫЦАРСКІ РАМАН, жанр сярэдневяковай свецкай рыцарскай лры. Узнік у раманагерманскім культ. рэгіёне, на ПнЗ Францыі і частцы тэр. Англіі, дзе спалучыліся раманскія, герм. і кельцкія ўплывы Вытокі Р.р. —сярэдневяковыя паданні кельтаў, германцаў, народаў з Усходу, гіст. хронікі (лац. «Гісторыя каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмаўцкага, 12 ст.), з ант. лры (паданні пра Аляксандра Македонскага, авантурны раман «Метамарфозы» Авідзія). Пашырыўся ў 12—14 ст. (час росквіту рыцарстваў Эвалюцыя жанру звязана з адыходам ад крыніц і развіццём апавяд. форм (з 13 ст. з’яўляюцца празаічныя апрацоўкі), у якіх адлюстроўваецца новы гіст.культ. кантэкст. У цэнтры традыц. Р.р. — апісанне подзвігаў героя, якія здзяйсняюцца дзеля ўласнай славы і кахання да Панны. Кодэкс рыцарскай дабрачыннасці склалі гераічны (ваен. майстэрства, мастацтва бою) і эстэт. (свецкае, прыдворнае выхаванне) ідэалы. Рыцарскае каханне ідэалізаванае. Індывідуалізуюцца пачуццёвы свет, мова герояў. У сюжэце пераважаюць фантаст. матывы як казачнага, так і незвычайнага, пазабудзённага зместу, экзатычныя апісанні, партрэтныя характарыстыкі, наяўнасць дыялогаў і маналогаў. Вылучаюць сюжэты Р.р.: ант. («Александрыя», «Раман пра Энея», «Троя»), брэтонскі ці артураўскі (раманы пра рыцараў «Кругдага стала», пра Трыстана і Ізольду — версіі Тама, Беруля, Марыі Французскай, Готфрыда Страсбургскага, раманы Крэцьена дэ Труа, Вольфрама фон Эшэнбаха, раман Т.Мэлары «Смерць Артура», 15 ст.), візант. («Флуар і Бланшэфлёр», «Акасен і Нікалет»). Тыпалагічныя паралелі Р.р.: прыдворная аповесць (яп. «ГэндзіМанагатары»), рыцарская паэма (Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры», перс. і тадж. паэта 11 ст. Гургані «Віс і Рамін»). Пародыяй на стылізаваныя перапрацоўкі Р.р., якія былі пашыраны ў ісп. лры Адраджэння, стаў «Дон Кіхот» М.Сервантэса. На Беларусі першыя пераклады Р.р. з’явіліся ў 15 ст. — «Александрыя» (сербская рэд.). У 16 ст. перакладзены на бел. мову лац. рэдакцыя гэтага твора, а таксама з польскай крыніцы
РЫЦІК
527
раман пра Траянскую вайну італьян. пісьменніка 13 ст. Гвіда дэ Калоны (Калумны) «Гісторыя разбурэння Троі». У бел. спісе прыблізна 1580 захавалася бел. рэдакцыя Р.р. — «Аповесць пра Трышчана», у.якой вял. пачуццё. сапраўднае каханне перамагае нормы і ўмоўнасці феад. саслоўнай маралі, ш