• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Заключыў мір з Францыяй (1397). 3 1397 усталяваў аднаасобнае праўленне, падпарадкаваў сабе парламент, выгнаў з краіны свайго брата Генрыха IV Ланкастэрскага і пазбавіў яго спадчынных правоў. Сваіх б. праціўнікаў караў штрафамі і канфіскацыяй іх маёмасці, што выклікала мяцеж буйных феадалаў. У 1399 скінуты, у 1400 забіты ці памёр ад голаду ў зняволенні. Герой гіст. драмы У.Шэкспіра «Рычард II» (1595).
    РЬІЧАРД III (Richard; 2.10.1452, замак Фотэрынгей, каля г. Корбі, Вялікабрытанія — 22.8.1485), кароль Англіі [1483—85]. Апошні з дынастыі Йоркаў. 3 1461 герцаг Глостэрскі. Стаў каралём у час Пунсоваіі і Белай руж вайны: прызначаны ў 1483 пратэктарам каралеўства пры малалетнім каралю Эдуарду V, скінуў яго і зняволіў у Таўэры. У бітве пры Босварце (1485) пацярпеў паражэнне і забіты. Новы кароль Генрых VII афіцыйна абвінаваціў Р. III у забойстве Эдуарда V і яго брата. Р. III — герой твораў Т.Мора («Гісторыя Рычарда III») і У.Шэкспіра («Рычард III»).
    РЬІЧАРДС (Richaids) Дзікінсан (30.10.1895, г. Орындж, штат НьюДжэрсі, ЗІПА — 23.2.1973), амерыканскі кардыёлаг. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Іельскі (1917) і Калумбійскі (1922) унты. У 1945—61 кіраўнік мед. аддзела ў шпіталі Белв’ю ў НьюЙорку. Навук. працы пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх у
    Дз.Рычардс Т Рычардс
    норме і паталогіі; адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з Х.Ф.Курнанам, В.Форсманам). А.Ю.Маніна. РЬІЧАРДС (Richards) Рычард (н. 24.8.1946, г. КіУэст, ЗША), касманаўг ЗША. Капітан 3га рангу. 3 1980 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 8—13.8.1989 на КК «Калумбія» (як пілот), 6—10.10.1990 на КК «Дыскаверы», 25.6—9.7.1992 на КК «Калумбія» і 9—20.9.1994 на КК «Дыскаверы» (як камандзір). Правёў у космасе 34,2 сут. У. С.Ларыёнаў.
    РЬІЧАРДС (Richards) Тэадор Уільям (31.1.1868, г. Джэрмантаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 2.4.1928), амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі унт у Кеймбрыджы (1888, др філасофіі), дзе і працаваў з 1889 (з 1901 праф.). Навук. працы па вызначэнні і ўдакладненні атамных мас хім. элементаў. Распрацаваў новую метбдыку і апаратуру, пры дапамозе якой з вял. дакладнасцю вызначыў атамныя масы 25 хім. элементаў (1888—1923). Эксперыментальна пацвердзіў законы электролізу Фарадэя (1902). Даказаў існаванне ізатопаў; вызначыў, што атамныя масы свінцу, атрыманага з уранавых і з торыевых руд, розныя. Нобелеўская прэмія 1914.
    рычы 529
    РЫЧАРДСАН (Richardson) Генры Хобсан (29.9.1838, СентДжэймс, ЗША — 27.4.1886), амерыканскі архітэктар. Скончыў Гарвардскі унт у г. Кеймбрыдж (ЗША; 1859), Школу прыгожых мастацтваў у Парыжы (I860—65). 3 1865 працаваў у НьюЙорку, з 1874 — у г. Бруклін. Памайстэрску выкарыстоўваў формы раманскага стылю для стварэння рамантычнаэфектных пабудоў, тонка ўпісаных у прыроднае асяроддзе: царква Трынітычэрч у г. Бостан (1873—77), асабняк Эймсгейтлодж у г. НортІстан (1880—81) і інш. Лепшыя работы Р, адметныя строгай тэктанічнасцю кампазіцыі, дакладнай функцыян. аргцыяй (будынак суда і турмы графства Алегейні ў г. Пітсбург, 1884—88; магазін «Маршал Філд» у г. Чыкага, 1885—87, не захаваўся), заклалі аснову рацыяналістычнага кірунку ў архітэктуры ЗША. Пачынальнік т.зв. гонтавага стылю кампактных і камфартабельных драўляных жылых дамоў (Браентхаўс у г. Кохасет, штат Масачусетс, 1880; Стаўтанхаўс у Кеймбрыджы, 1882—83).
    О Рычардсан	Р Рычардсан
    РЫЧАРДСАН (Richardson) Оўэн Уіланс (26.4.1879, г. Дзьюсберы, Вялікабрытанія — 15.2.1959), англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (з 1913). Скончыў Кембрьшжскі унт (1900). 3 1900 у Кавендышскай лабараторыі, з 1906 у Прынстанскім, з 1914 у Лонданскім унтах. Навук. працы па тэрмаэлектроннай эмісіі, электроннай і квантавай тэорыях, магнетызме, спектраскапіі, фізіцы рэнтгенаўскіх прамянёў і інш. Адкрыў тэрмаэлектронную эмісію (эфект Р), устанавіў залежнасць шчыльнасці яе току ад тры паверхні металу (1901, формула Р. —Дэшмана). Эксперыментальна праверыў закон максвелаўскага размеркавання малекул па скарасцях (1908) і ўраўненне Эйнштэйна для фотаэфекту (1912). Нобелеўская прэмія 1928.
    РЫЧАРДСАН (Richardson) Роберт Коўлман (н. 26.6.1937, Вашынггон), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1986). Замежны чл. Фін. акадэміі навук і лры (1993). Скончыў Віргінскі політэхн. інт (I960), унт Дзюка (г. Дархэм, штат Паўн. Караліна; 1966). 3 1966 у Корнелскім унце (з 1975 праф.). Навук. працы па эксперым. фізіцы нізкіх тэмператур, вывучэнні ўласцівасцей вадкасцей і цвёрдых цел пры звышнізкіх трах. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага ге
    лію3 (разам з Д.МД ЦДз.Ошэрафам; 1972). Нобелеўская прэмія 1996 (з Лі і Ошэрафам).
    Тв.: Рус. пер. — Эффект Померанчука // Успехп фнз. наук. 1997. Т. 167, вып. 12.
    М. М. Касцюковіч.
    РЫЧАРДСАН (Richardson) Сэмюэл (19.8.1689, каля Дэрбі, Вялікабрытанія — 4.7.1761), англійскі пісьменнікасветнік, адзін з пачынальнікаў сентыменталізму. Прайшоў шлях ад падмайстра лонданскага друкара да выдаўца. Стваральнік сац.псіхал. рамана ў эпісталярнай форме: «Памела, або Узнагароджаная дабрадзейнасць» (т. 1—2, 1740; задуманы як узорны збор лістоў на маральнапавучальныя тэмы), «Кларыса, або Гісторыя маладой лэдзі» (т. 1—7, 1748), «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (т. 1—7, 1754). Упершыню ў раманным жанры паставіў у цэнтр не прыгоды героя, а аналіз пачуццяў, спагадліва намаляваў вобраз чалавека трэцяга саслоўя, падрабязна апісаў сямейны побыт. Паўплываў на развіццё асветніцкага рамана (асабліва Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, І.В.Гётэ) і на псіхал. лінію рамана 19 ст.
    Літ.: Елнстратова А. Англмйскнй роман эпохн Просвешення. М., 1966; К е т т л А. Введенне в нстормю англнйского романа: Пер. с англ. М., 1966. Г.В.Сініла.
    РЫЧАРДСАНА ЭФЕКТ, тое, што тэрмаэлектронная эмісія.
    РЫЧКІ, вадасховішча ў Драгічынскім рне Брэсцкай вобл., каля в. Кублік. Створана ў 1981. Пл. 0,5 км2, даўж. 1,2 км, найб. шыр. 640 м, найб. глыб. 4,5 м, аб’ём вады 1,4 млн. м< Даўж. агараджальнай дамбы 3,1 км. Напаўняецца вадой з Ляхавіцкага канала мех. водапад’ёмам. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,4 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення зямель, рыбагадоўлі і адпачынку.
    РЫЧКбЎ Юрый Міхайлавіч (н. 9.9.1952, с. Верхаважжа Валагодскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Др фіз.матэм. н. (1996), праф. (1999). Скончыў Ленінградскі унт (1977). 3 1983 у Гродзенскім унце (заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, прыкладной электрадынаміцы. Выявіў іоннакластэрны механізм кантактных з’яў у вадкіх слабаправодных асяроддзях.
    Тв:. Контактные явлення в жмдкмх слабопроводяшнх средах // Ннженернофнз журн. 1997. Т. 70. № 6; Прнкладная электродмнамнка. Гродно, 1999.
    РЫЧМАНД (Richmond), горад на ПдУ ЗША, адм. ц. штата Віргінія. Засн. у 1607. У 1861—65 —сталіца канфедэрацыі Паўд. штатаў. 194,2 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1 млн. ж. (1998). Порт у нізоўях р. Джэймс, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.фін. цэнтр Поўдня ЗША. Гандлёваразмеркавальны цэнтр с.г. раёна (тытунь і арахіс). Прамсць: тытунёвая (адзін з гал. цэнтраў у краіне), хім., цэлюлознапапяровая, паліграф., металаапр., радыёэлектронная. 20 унтаў і каледжаў.
    РЫЧОЎ, вёска ў Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл., на левым беразе р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 270 км ад Гомеля. 2209 ж., 228 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. СвятаМіхайлаўская царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі курганны могільнік 10—13 ст. і селішча ранняга жал. веку.
    РЫЧЫ, Р ы ч a, Р ы ч у, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас. р. Дрысвята, за 20 км на ПнЗ ад г. Браслаў. Пл. 12,83 км2, даўж. 6,27 км, найб. шыр. 3,73 км, найб. глыб. 51,9 м (другое па глыбіні возера на Беларусі), даўж. берагавой лініі 33,4 км. Пл. вадазбору 123 км2. Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. 10—20 м (на У да 30—40 м), параслі хмызняком і лесам. Шмат заліваў. Бера
    гі высокія, пясчаныя, участкамі нізкія, на У зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы, глыбакаводныя ўпадзіны (34—40 м) чаргуюцца з мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глЬіб. 10—13 м. 5 астравоў агульнай пл. 5,7 га. Мелкаводдзе пясчанае і пясчанагалечнае, на У пад валунамі. Пяскі і апясчаненыя
    Возера Рычы
    530 рычы
    адклады пашыраны да глыб. 10—12 м, у залівах да 2—5 м. Астатняя ч. ложа сапрапелістая, найб. глыбокія ўчасткі ілістыя. Мінералізацыя вады каля 220 мг/л, празрыстасць 5,3 м. Мезатрофнае. Зарастае, найб. зарастаюць залівы, пераважна падводнай расліннасцю (рдзесты, шышняк, эладэя, харавыя водарасці). Да глыб. 9 м растуць імхі. У іхтыяфауне больш за 20 відаў рыб. У возеры жывуць рэлікты ледавіковага перыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі. Упадаюць некалькі ручаёў, у т.л. з азёр Кракіна, Угарынка, Чарнаву, Сіла, выцякае р. Рычанка. Возера ўваходзіць у гідралагічны заказнік Рычы.
    РЫЧЫ, гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл. Створаны ў 1979 для аховы воз. Рычы і прылеглых прыродных комплексаў у межах вадазборнай плошчы. Пл. 1340 га. Рэльеф сярэдняўзгорысты з марэнных суглінкаў і супескаў. Вадазбор часткова забалочаны і ўкрыты невял. ўчасткамі альховаяловых лясоў, хмызнякамі і лугавой расліннасцю.
    РЫЧЫЯ (Riccia), род маршанцыевых імхоў. Каля 200 відаў. Пашыраны паўсюдна пераважна ў паўд. шыротах і Паўд. паўшар’і. На Беларусі 7 відаў. Найб. вядомыя Р.: кучкаплодная (R. sorocarpa), плаваючая (R. fluitans), шызая (R. glauca). Трапляюцца на вільготнай, звычайна гліністай, аголенай глебе. Водную форму Р. плаваючай вырошчваюць у акварыумах.
    Наземныя, радзей водныя расліны. Слаявіна ў выглядзе разеткі дыяметрам да 2 см з рызоідамі, утворана зверху з асіміляцыйнай, знізу —з асн. тканкі. Палавыя органы (антэрыдыі і архегоніі) паглыбленыя ў слаявіну, размешчаны хаатычна.
    Рычыя: 1 — плаваючая; 2 — шызая.
    РЫЧЭРКАР (італьян. гісегсаг ад гісегсаге расшукваць), жанр стараж. зах.еўрап. музыкі поліфанічнага складу, блізкі да фантазіі, папярэднік фугі. Зарадзіўся ў Італіі ў 16 ст. ў лютневай музыцы, пазней пашырыўся ў творах для скрыпкі, віяланчэлі, аргана, клавіра, інстр. ансамбля. Форма Р. складаецца з некалькіх (3—7) раздзелаў, у якіх ужываюцца імітацыі і стылявыя рысы, значныя для фугі. Шматтэмны Р блізкі да матэта. Сярод буйнейшых прадстаўнікоў Р. 16—18 ст. А.Габрыэлі, Я.П Свелінк,
    Дж.Фрэскабал