• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     поліэфірных смол.
    РЭАКТАР ЭЛЕКТРЫЧНЫ. электрычны апарат у выглядзе індуктыўнасці шпулі. Прызначаны для кампенсацыі ёмістаснай праводнасці працяглых ЛЭП (т. зв. папярочная кампенсацыя), абмежавання токаў кароткага замыкання, кампенсацыі ёмістасных токаў замыкання на зямлю, згладжвання пульсацый току ў ланцугах выпрамнікоў, абмежавання контурных токаў у ланцугах рэверсіўных выпрамнікоў. Высакавольтныя Р.э. прызначаны для ЛЭП, нізкавольтныя — для пераўтваральнай тэхнікі.
    РЭАКТАРРАЗМНАЖАЛЬНІК, разнавіднасць ядзернага рэактара, у якім «спальванне» ядз. паліва суправаджаецца расшыранай вытвсцю другаснага ядз. паліва.
    У Р.р. нейтроны, што вызваляюцца ў працэсе дзялення ядраў (напр., урану235 у рэактарахканвектарах), узаемадзейнічаюць з ядрамі сыравіннага матэрыялу (напр., урану238), у выніку чаго атрымліваецца другаснае ядз. паліва (плутоній239). Узноўленае і спаленае палівы могуць быць таксама ізатопамі аднаго і таго ж хім. элемента (рэактарбры
    532	РЭАКТАРЫ
    дэр), напр., спальваецца і ўзнаўляецца плутоній239. Р.р. выкарыстоўваюцца для атрымання штучных падзельных матэрыялаў, a таксама «спальвання» урану238 для атрымання электраэнергіі.
    РЭАКТАРЫ ХІМІЧНЫЯ, прамысловыя апараты для ажыццяўлення рэакцый хімічных; адны з асн. апаратаў тэхнал. установак хім. вытвсці. Назва Р.х. (газагенератар, канвертар і інш.) звычайна вызначаецца працэсам, які ў ім праводзіцца. У шырокім сэнсе да Р.х. могуць быць аднесены гарэлкі, рухавікі, акумулятары і інш. апараты, у якіх таксама адбываюцца хім. рэакцыі, але гал. з’яўляецца цеплавы ці эл. эфект, мех. работа і інш., а не іх хім. прадукт.
    Р.х. класіфікуюць паводле характару працякання працэсу ў часе (Р.х. перыяд., бесперапыннага і паўбесперапыннага дзеяння), цеплавога рэжыму работы (ізатэрмічныя, адыябатычныя, політрапічныя), рэжыму руху рэакцыйнага асяроддзя (поўнага выцяснення або
    Асноўныя тыпы рэактараў хімічных: a — праточны ёмісты рэактар з мяшалкай і цеплаабменнай абалонкай, б — мнагаслойны каталітычны рэактар з прамежкавымі цеплаабменнымі элементамі (ЦЭ), в — калонны рэактар з насадкай (Н) для двухфазнага працэсу, Г — трубчасты рэактар; 3 — зыходныя рэчывы, П — прадукты рэакцыі, Ц — цепланосьбіт, К — каталізатар.
    змяшэння, Р.х. прамежкавага тыпу), фазавага стану рэагентаў (Р.х. для гамагенных рэакцый у газавай ці вадкай фазах, для гетэрагенных рэакцый у сістэмах газ—вадкасць, газ—цвёрдае цела і каталітычных гетэрагенных рэакцый у сістэмах газ—цвёрдае цела, вадкасць— цвёрдае цела або ў вадкай фазе). Паводе тыпу канструкцыі Р.х. падзяляюць на ёмістасныя, калонныя. трубчастыя. Ёмістасныя Р.х. — полыя апараты найчасцей з прыладамі для перамешвання; у газавадкасных сістэмах пе
    рамешванне можа праводзіцца барбатаваннем. Цеплаабмен у такіх апаратах ажыцняўляецца праз паверхню Р.х. ці шляхам частковага выпарэння вадкага кампанента. Да рэактараў гэтага тыпу адносяць таксама апараты з нерухомым ці псеўдаажыжаным слоем (адным або некалькімі) каталізатара. У ёмістасных Р.х. праводзяць бесперапынныя, перыяд. і паўбесперапынныя працэсы. Калонныя Р.х. — пустацелыя або запоўненыя каталізатарам ці насадкай апараты. Для паляпшэння міжфазнага масаабмену ў іх выкарыстоўваюць дыспергаванне з дапамогай распырсквальнікаў, барбацёраў, мех. ўздзеяння (вібрацыя талерчатай насадкі, пульсацыя патокаў фаз) ці насадкі (цвёрдыя целы рознай формы — кольцы, кольцы з перагародкамі і інш.), якія забяспечваюць высакаскорасны плёначны рух фаз. У такіх Р.х. ажыццяўляюць бесперапынныя працэсы ў двух ці трохфазных сістэмах. Т р у б ч а с т ы я Р.х. выкарыстоўваюць для правядзення каталітычных рэакцый з цеплаабменам у рэакцыйнай зоне праз сценкі трубак, высокатэмпературных газафазных рэакцый. Спецыфічныя ўласцівасці маюнь Р.х. для электрахім. (гл. Элекпіроліз), плазмахім. і радыяцыйнахім. працэсаў. Разлік Р.х. грунтуецца на даных па тэрмадынаміцы і кінетыцы рэакцый, скорасці цепла і масаабмену (гл. Макракінетыка) з улікам структуры патокаў у апаратах; поўны разлік праводзяць метадам мадэліравання (гл. Мадэліраванне ў навуцы і тэхніцы) з выкарыстаннем ЭВМ.
    Выкарыстоўваюць Р.х., у т.л. на прадпрыемствах Беларусі, у тэхналогіі неарган. (вытвсць аміяку, салянай і азотнай кіслот, аміячнай салетры і інш.) і арган. рэчываў (дэгідрыраванне ябутэнаў, атрыманне ацэтылену з вуглевадародаў, перапрацоўка вадкага і газападобнага паліва і інш.), тэхналогіі асн. арган. сінтэзу і палімераў (атрыманне ацэтылену крэкінгам метану, нітрабензолу, стыролу, полімерызацыя этылену, хлорыстага вінілу і інш ), а таксама ў інш. галінах прамсці. Гл. таксама Хімічная тэхналогія.
    Ліпг. Расчеты хнмнкотехнологнческнх процессов. Л., 1976. УА.Маркаў.
    РЭАКТЫВЫ ХІМІЧНЫЯ, прэпараты (індывід. рэчывы, іх растворы і сумесі) з рэгламентаванымі саставам і ўласцівасцямі, прызначаныя для навук. даследаванняў і аналізу хімічнага. Р.х., якія выкарыстоўваюць у хім. рэакцыях пры аналізе і сінтэзе розных рэчываў, часта называюць рэагентамі. Вырабляюць Р.х. ў форме, якая забяспечвае надзейнасць захавання і зручнасць пры выкарыстанні. На этыкетках звычайна паказваюць таксічнасць, вогне і выбухованебяспечныя ўласцівасці, а таксама ўмовы захоўвання і транспарціроўкі.
    Большаснь Р.х. кантралююць паводле 2—3, а некаторыя па значна большай колькасці характарыстык (напр., Р.х. для біял. даследаванняў больш чым па 20). Найважн. характарыстыка Р.х. — чысціня. Звычайна адрозніваюць «асабліва чыстыя», «хімічна чыстыя», «чыстыя для аналізу» і «чыстыя» Р.х. (найніжэйшая кваліфікацыя Р.х., маюць не менш як 98% асн. рэчыва). Ёсць спец. віды кваліфіканыі з рознымі патрабаваннямі да ступені чысціні Р.х., абумоўленымі галінамі іх выкарыстання, напр., «спектральна чыстыя», «аптычна чыстыя», «для храматаграфіі». Выпускаюць таксама Р.х. «гарантаванай чысціні» са спецыфікацыяй, у якой прыведзены даныя фактычнага хім. аналізу.
    РЭАКТЫЎНАЕ ПАЛІВА, паліва для авіяц. паветранарэактыўных рухавікоў. Найб. пашыранае Р.п — газавыя фракцыі (гл. Газа), атрыманыя прамой перагонкай нафты з наступнай гідраачысткай. Для паляпшэння эксплуатацыйных уласцівасцей дадаюць (да 2% па масе) прыеадкі: антыакісляльныя, ахоўныя, процізносныя і інш.
    РЭАКТЫЎНАЕ СУПРАЦІЎЛЁННЕ, фізічная велічыня, якая характарызуе процідзеянне эл. ланцуга працяканню пераменнага эл. току, абумоўленае індуктыўнасцю і электраёмістасцю гэтага ланцуга; частка поўнага электрычнага супраціўлення. Адрозніваюць ёмістаснае супраціўленне і індуктыўнае супраціўленне. Адзінка Р.с. ў СІ — ом.
    У ланцугах з сінусаідальным токам на індуктыўным супраціўленні XL вектар сілы току адстае на 90° ад вектара напружання, а на ёмістасным Хс — наадварот, апярэджвае на 90°. Таму Р.с. X неразгалінаванага ланцуга з паслядоўна ўключанымі індуктыўнасцю і ёмістасню роўнае % = Х.Хс. Лікавае значэнне Р.с. задае вугал зруху фаз паміж токам і напружаннем у эл. ланцугу: ф = arctg (X/Кў дзе R — актыўнае супраціўленне. У ланцугах несінусаідальнага току Р.с. рознае для розных гарманічных складальных току.
    РЭАКТЬІУНАСЦЬ (ад рэ... + актыўнасць), уласцівасць жывой сістэмы рэагаваць на ўздзеянне навакольнага асяроддзя. Біял. форма адлюстравання ўключае вял. колькасць рэакцый — ад простых відаў раздражняльнасці да складаных рэфлексаў вышэйшай нерв. дзейнасці (напр., сезонныя міграцыі жывёл, алергічныя рэакцыі чалавека). Разам са спадчыннасцю, размнажэннем, ростам, антагенезам (развіццём), харчаваннем, абменам рэчываў з’яўляецца асн. уласцівасцю жыцця. Адрозніваюць Р. відавую, індывід., узроставую, імуналагічную, фізіял. (нармальную і паталагічную). Асн. прынцып Р.: характар рэакцыі жывога ў адказ на ўздзеянне раздражняльнікаў залежыць ад якаснаколькаснай характарыстыкі фактару асяроддзя і функцыян. стану субстрату, які рэагуе. Mae адаптыўнае знаЧ^ННе. С. С. Ермакова. РЭАКТЫЎНАЯ АРТЫЛЁРЫЯ, від артылерыі, якая выкарыстоўвае рэактыўныя снарады. Знаходзіцца на ўзбраенні сухап. войск, ВПС і ВМФ (BMC). Прызначана для вядзення залпавага агню па розных цэлях. Mae рэактыўныя снарады з асколачнафугаснымі, кумулятыўнымі, дымавымі і інш. часткамі.
    Створана ў СССР у канцы 1930х г. Часці Р.а., якія мелі на ўзбраенні рэактыўныя сістэмы БМ13 і БМ8 (нар. назва «Кацюша»), уваходзілі ў склад артылерыі рэзерву. Упершыню баявыя машыны Р.а. БМІЗ (эксперым. батарэя \А.Флёрава) выкарыстаны 14.7.1941 у баі каля чыг. станцыі Орша Віцебскай вобл. і на пераправах цераз рэкі Дняпро і Аршыца. У 2ю сусв. вайну Р.а. была ў ням. арміі (5, 6 і 10ствольныя мінамёты); у арміі ЗША (114,3мм і 182мм рэактыўныя сістэмы). Пасля вайны атрымала шырокае распаўсюджанне ў арміях інш. краін. Гл. таксама Рэактыўная зброя.
    А.У.Аляхновіч.
    РЭАКТЫЎНАЯ ЗБРОЯ. від зброі, у якім сродкі паражэння дастаўляюцца да
    РЭАКТЫЎНЫ 533
    цэлі за кошт рэактыўнай цягі. Да Р.з. адносіцца наземная, авіяц. і марская рэактыўныя сістэмы залпавага агню, рэактыўныя гранатамёты. Пускавыя ўстаноўкі гэтых сістэм мнагаствольныя, малагабарытныя і простыя па канструкцыі (зза выкарыстання прынцыпаў рэактыўнага руху адсутнічае аддача пры выстрале). Многазараднасць і залпавасць агню дазваляе паражаць цэлі адначасова на значных адлегласцях і плошчах, забяспечвае раптоўнасць, высокую эфектыўнасць і інш. Р эа кт ы ў н а я сістэма залпавага агню ўключае пускавую ўстаноўку, рэактыўныя снарады (некіравальныя ракеты, рэактыўныя глыбінныя бомбы), трансп. машыну і інш. Манціруецца на самаходных (баявыя машыны рэактыўнай артылерыі) і буксірных шасі, самалётах, верталётах (пускавыя ўстройствы), караблях (рэактыўныя бамбамётныя ўстаноўкі). Маюць калібр снарадаў да 375 мм, далёкасць стральбы да 45 км і больш, колькасць накіравальных 45—50. Сухап. войскі Беларусі маюць на ўзбра
    енні Р.з., у т.л. сістэМы БМ21 «Град». Гл. таксама Рэактыўная артылерыя.
    А.У.Аляхновіч.
    РЭАКТЫЎНАЯ МАГЎТНАСЦЬ. фізічная велічыня, якая характарызуе скорасць змены эл.магн. энергіі, назапашанай у шпулі індуктыўнасці і кандэнсатары, а таксама скорасць перадачы энергіі