Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
узачныя, вымяральныя і інш. Гл. таксама Атэнюатар, Дзялільнік напружання, Патэйцыёметр.
Рэастат: a — лабараторнага тыпу з неперарыўнай зменай супраціўлення; б і в — паслядоўная і паралельная схемы ўключэння; U — напружанне крыніцы току; 1 — рэастат: 2 — нагрузка.
РЭАФІЛЫ [ад грэч. rheos цячэнне, паток + ...0й(ы)], арганізмы, прыстасаваныя да жыцця ў цякучых водах рэк, ручаёў, прыліўнаадліўных зонах мораў і акіянаў. Здольныя супрацьстаяць цячэнню, існуюйь у патоку вады ўсе жынцё (напр., прахадныя рыбы) або ў пэўныя перыяды жыццёвага цыкла (напр., лічынкі аўсянікаў, шыцікі). На Беларусі
538 рэбіндэр
сярод раслін да Р. належаць ніткаватыя зялёныя водарасці, сінезялёныя водарасці, мох фантыналіс, кветкавыя расліны — рагаліснік, разак, рдзесты, трыснёг, чарот; сярод жывёл — гідры, губкі, імшанкі, прымацаваныя інфузорыі, бентасныя калаўроткі, малашчацінкавыя чэрві, малюскф ракападобныя, з рыб — сцерлядзь, некат. карпападобныя (верхаводка, гусцяра, краснапёрка, плотка і інш.), ласосепадобныя (рапушка, стронга, харыус звычайны і інш.).
Патрабуюць высокага ўзроўню кіслароду ў вадзе. Беспазваночныя Р. — фільтратары, улоўліваюць кармавыя часцінкі пры дапамозе лоўчых сетак (шыцікі), пасіўнай фільтрацыі вады праз лоўчыя шчацінкі на целе (лічынкі мошак), седыментацыі ў віры, які ствараецца рухамі шчацінак або шчупальцаў (інфузорыі, губкі, калаўроткі і інш). Звычайна з павелічэннем скорасці цячэння памеры беспазваночных Р. (акрамя каланіяльных форм) памяншаюцца. А.М.Петрыкаў.
РЭЫНДЭР Пётр Аляксацдравіч (3.10.P898, С.Пецярбург — 12.7.1972), расійскі фізікахімік, заснавальнік фізікахім. механікі. Акад. AH СССР (1946, чл.кар. 1933). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Маскоўскі унт (1924). У 1922—32 у Інце фізікі і біяфізікі AH СССР, адначасова ў 1923—41 у Маскоўскім пед. інце (з 1929 праф.). 3 1935 у Інце фіз. хіміі AH СССР, адначасова з 1942 у Маскоўскім унце, з 1968 гал. рэдактар «Коллондного журнала». Навук. працы па фізікахіміі дысперсных сістэм і паверхневых з’яў. Адкрыў адсарбцыйнае зніжэнне трываласці цвёрдых цел (гл. Рэбіндэра эфект). Развіў уяўленне аб малекулярным механізме дзеяння паверхневаактыўных рэчываў, распрацаваў асновы іх выкарыстання ў тэхнал. працэсах. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв:. Фнзнкохнмнческая механнка металлов. М., 1962 (разам з У.І.Ліхтманам, Я.Дз.Шчукіным); РІзбр. труды. [Т. 1—2]. М., 1978—79.
Літ:. П.А.Ребнндер. 2 нзд. М., 1971.
Р^БІНДЭРА ЭФЕКТ, эфект адсарбцыйнага зніжэння трываласці цвёрдага цела з прычыны абарачальнага фіз.хім. ўздзеяння навакольнага асяроддзя. Адкрыты ПА.Рэбіндэрам у 1928.
Праяўляецца ў шматразовым зніжэнні трываласці, павышэнні крохкасці, памяншэнні даўгавечнасці цвёрдага цела (напр., растрэскванне шкла, горных парод у прысутнасці вады, разбурэнне палімерных матэрыялаў пад уплывам арган. растваральнікаў), а таксама павышэнні пластычнасці цвёрдых матэрыялаў і аблягчэнні іх дыспергавання. Паверхневымі працэсамі, што выклікаюць Р.э., акрамя адсорбцыі, могуць быць змочванне (асабліва цвёрдых цел расплавамі, блізкімі, па малекулярнай прыродзе), эл. зараджанне паверхні, хім. рэакцыі. Выкарыстоўваюць Р.э. для аблягчэння апрацоўкі металаў ціскам і рэзаннем, тонкага драбнення горных парод і цэментнага клінкеру, пры свідраванні і праходцы тунэляў.
Літ.'. Г о р ю н о в Ю.В., П е р ц о в Н.В., Су м м Б.Д. Эффект Ребнндера. М., 1966. РЭБбРДА (ад франц. rebord літар.— прыўзняты край, борт), кругавы выступ
на краі вобада кола лакаматыва (вагона), які прадухіляе сход кола з рэйкі, накіроўвае яго на бакавы пуць у час руху па стрэлачным пераводзе. Р. на шківе ці блоку затрымлівае канат, трос, рэмень ад саслізгвання.
РЭБРАПЛбДНІК (Pleurospermum), род кветкавых раслін сям. парасонавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — Р. аўстрыйскі (Р. austriacum). Зрэдку трапляецца на ўзлесках і ў зарасніках хмызняку.
Р. аўстрыйскі — двухлетнік выш. 50—150 см з клубнепадобным карэнішчам. Баразнаватае сцябло адзіночнае, прамое, полае, уверсе разгалінаванае, цвёрдаваласістае. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, буйное, бліскучае, цёмназялёнае, перыстарассечанае, верхняе — сядзячае. Кветкі белыя, у парасоніках. Плод — віслаплоднік. В.М.Прохараў.
РЭБУС (ад лац. rebus пры дапамозе рэчаў, прадметаў), загадка, у якой словы або фразы, што разгадваюцца, выкладзены ў выглядзе камбінацый малюнкаў, літар; у пераносным значэнні — нешта загадкавае, мудрагелістае, незразумелае.
РЭВАКАЦЫЯ (лац. revocatio адкліканне), скасаванне пэўнага распараджэння ці даручэння; таксама заява чэкадаўца або скасаванні раней выдадзенага чэка.
РЭВАЛЬВАЦЫЯ (ад рэ... + вальвацыя), павышэнне курсу валюты адной краіны ў адносінах да курсу валюты інш. краі
ны або шэрагу дзяржаў. Ажыццяўляецца ва ўмовах стабілізацыі ўнутр. грашовага абарачэння, дадатковага сальда плацёжнага балансу дзяржавы пасля пераадолення інфляцыі. Супрацьлеглае паняцце дэвальвацыі. Гл. таксама Валютны курс.
РЭВАЛЬВЁР (англ. revolver ад revolve вярцецца), індывідуальная многазарадная наразная агнястрэльная зброя з вярчальным барабанам (патроннікаммагазінам). Прызначаны для паражэння жывых цэляў на адлегласйі да 100 м. Ёмістасць барабана 6—7 патронаў, калібр 7,62—11,56 мм, скарастрэльнасць 6—7 выстралаў за 15—20 с.
З’явіўся ў 16 ст., пашырыўся як наразны з 1830х г. У рас. арміі на ўзбраенні былі Р. сістэмы Сміта—Весана, з канца 19 ст. — сістэмы Нагана ўзору 1895 (гл. Нагаф, якія былі на ўзбраенні і ў Сав. Арміі. У Ій пал. 20 ст. паступова заменены самазараднымі пістплетамі.
РЭВАЛЬВЁРНЫ СТАНбК, такарнарэвальверны станок, металарэзны станок такарнай групы з паваротным прыстасаваннем (рэвальвернай галоўкай) для ўстаноўкі і замацавання пааперацыйных камплектаў інструменту. Выкарыстоўваецца для шматінструментальнай апрацоўкі складаных паверхняў дэталей з прутковага матэрыялу (прутковыя Р.с.) і штучных загатовак (патронныя Р.с). На Р.с. выконваюць аперацыі тачэння, расточвання, свідравання, зенкеравання, рассвідроўвання і інш. Выкарыстоўваюцца таксама рэвальверныя паўаўтаматы (патронныя Р.с. з лікавым праграмным кіраваннем).
РЭВАЛЙЦЫІ 1848—49 У ЕЎРрПЕ, «в я с н а н а р о д а ў », серыя рэвалюцый, якія ахапілі большасць краін Зах. Еўропы ў канцы 1840х г. (гл. Рэвалюцыя 1848 у Францыі, Рэвалюцыя 1848 у Аўстрыі, Рэвалюцыя 1848—49 у Германіі, Рэвалюцыя 1848—^19 у Венгрыі, Рэвалюцыя 1848—49 у Італіі). У гістарыяграфіі 19 ст. часам вызначаліся як адзіная Усееўрапейская рэвалюцыя 1848—49. Выкліканы крызісам паліт. рэжымаў краін Зах. Еўропы, якія ўсталяваліся пасля Венскага кангрэса 1814—15. Мелі як агульнадэмакр. мэты (лібералізацыя паліт. жыцця, усталяванне канстытуцыйнага ладу, скасаванне феад. перажыткаў), так і нац. характар (Германія, Італія, Венгрыя). На першых этапах у рэвалюцыях вядучую ролю адыгрывалі лібералы, у далейшым вылучылася радыкальная плынь, прадстаўнікі якой стаялі за радыкальныя сац. змены ў грамадстве. Паражэнне рэвалюцый, аднак, не прывяло да аднаўлення папярэдніх паліт. рэжымаў. 1х вынікам стала змена паліт. ладу ў большасці зах.еўрап. краін, што спрыяла больш хуткаму капіталіст. развіццю.
Літ:. Революцнн 1848—1849 гг. Т. 1—2. М., 1952; Хобсбаум Э. Век капнтала, 1848—1875: Пер. с англ. РостовН/Д, 1999.
РЭВАЛЙЦЫІ ПІК, самая высокая вяршыня Язгулемскага хрыбта, на Па
РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ 539
міры, у Таджыкістане. Выш. 6974 м. Ледавікі (ГрумГржымайла і інш.). Паўн,зах. схіл знаходзіцца насупраць ледавіка Федчанкі, паўд. стромка абрываецца да даліны р. Бартанг.
Рэвальверы I — чатырохзарадны Колера з ударнакрамянёвым замком (пач. 19 ст., Вялікабрытанія); 2 — капсульны Марыета з вярчальнай звязкай з 4 ствалоў (1830я г., Бельгія); 3 — шпілечны 12зарадны Лефашэ (2я пал. 19 ст., Бельгія); 4 — Бамонта—Аламса падвойнага дзеяння (1856, Вялікабрытанія); 5 — грамадзянскі «Бульдог» 5—6зарадны (KaHeu 19 — пач. 20 ст., у розных краінах); 6 — сямізарадны «Стралец» (пач. 20 ст., Расія); 7 — шасціза
радны (1960, Чэхаславакія).
РЭВАЛЮЦЬІЙНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ МАСТАКбЎ БЕЛАРЎСІ (РАМБ), творчае аб’яднанне ў 1929—32 у М.інску. Засн. групай моладзі, якая выйшла з Усебел. аб’яднання мастакоў: М.Аксельрод, І.Ахрэмчык, А.Бразер, П.Гаўрыленка, М.Горшман, А.Грубэ (старшыня;, А.Забораў, Л.Зевін, А.Кастэлянскі і інш. Мела Мінскі, Віцебскі і Маскоўскі філіялы. Ставіла за мэту ўвасабленне ў мастацтве сав. сучаснасці на аснове новай фармальнатворчай мовы,,не прымала стылізатарства, эстэцтва, перапеваў даўніны. У ліст. 1931 арганізавала 4ю Усебел. маст. выстаўку ў Мінску. Дзейнасць членаў РАМБ рэзка крытыкавалася на Усебел. канферэнцыі мастакоў за «скатванне на рэльсы буржуазнага мастацтва» і «недаацэнку рэаліст. традыцый». Распушчана ў адпаведнасці з пастановай ЦК ВКП(б) ад 23.4.1932.
Літ:. Очеркм по нсторнн мзобразнтельного нскусства Белорусснн. М.; Л., 1940. С. 140— 141; Орлова М.А. Мскусство Советской Белорусснм. М., 1960. С. 69—70.
РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ СІТУАЦЫЯ, абставіны ў грамадстве (крызіс правячых вярхоў, надзвычайнае абвастрэнне сац,эканам. сітуацыі, усплёск масавай паліт. актыўнасці), якія служаць паказчыкам спеласці сац.паліт. умоў для рэвалюцыі сацыяльнай. Праходзіць шэраг стадый, ад яўных прыкмет масавага браджэння і незадаволенасці да агульнанац. крызісу, які перарастае ў рэвалюцыю; у яе развіцці найважн. ролю набывае суб’ектыўны фактар, г.зн. здольнасць і гатоўнасць рэв. класаў ці сац. груп ажыццявіць наспелыя пераўтварэнні. He кожная Р.с. перарастае ў рэвалюцыю, але і спробы скінуць уладу пануючых класаў (сац. груп) пры адсугнасці Р.с. заканчваюцца няўдачай.
РЭВАЛЮЦЬІЙНЫ КАМІТЭТ, рэўк о м, часовы надзвычайны орган сав. улады ў Расіі і інш. сав. рэспубліках у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 19IS—22 (пераважна ў
1918—20). Рэсп., губ., пав., валасныя і сельскія рэўкомы ствараліся ў раёнах, адкуль былі выгнаны белагвардзейцы і інтэрвенты, у прыфрантавой паласе, a пры неабходнасці (пагроза антыбальшавіцкіх паўстанняў і інш.) і ў некат. тылавых раёнах. Р.к. вызваленых раёнаў і прыфрантавой паласы засяроджвалі ў сваіх руках усю паўнату ўлады. Пасля ўмацавання бальшавіцкай улады яны падрыхтоўвалі выбары ў Саветы і перадавалі ўладу выбраным выканкомам і рэсп. ЦВК. Р.к. тылавых раёнаў звычайна дзейнічалі адначасова з выканкомамі Саветаў і займаліся толькі пытаннямі абароны і падтрымання «рэв. парадку». У 1920—25 рэўкомы яшчэ захоўваліся ў Сібіры, на Д.Усходзе і ў асобных раёнах Сярэдняй Азіі.
Літ.: Петрнков П.Т. Ревкомы Белорусснн. Мн., 1975.
РЭВАЛЮЦЫЙНЫ ТРЫБУНАЛ, 1) надзвычайны суд у Францыі ў часы Французскай рэвалюцыі 1789—99. Створаны як часовы трыбунал у жн. 1792, рэарганізаваны ў сак. 1793. Назву атр