Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ленні candam 1905—07 і інш. У час Снеж. усерас. паліт. стачкі 1905 рэв. выступленні адбыліся ў 28 гарадах і мястэчках Беларусі (усе задушаны ўзбр. сілай). Нягледзячы на ваен.паліцэйскі тэрор, узровень рэв. руху на Беларусі ў студз. 1906 заставаўся даволі высокім: рабочыя 13 гарадоў стачкамі адзначылі гадавіну рэвалюцыі, сял. рух у студз. выліўся ў 135 выступленняў, першамайскія забастоўскі 1906 адбыліся ў 40 населеных пунктах. Адначасова з паліт. узмацняўся і эканам. рух рабочых, у якім усё большую роль адыгрывалі прафес. саюзы, легалізаваныя ў час рэвалюцыі. Удзельная вага паліт. выступленняў бел. сялян летам 1906 перасягнула
паказчыкі 1905. Пасля роспуску Ій Дзярж. думы (ліп. 1906) урад ва ўнугр. палітыцы перайшоў да адкрытага ваен. тэрору. У такіх умовах рэв. сілы на Беларусі, як і паўсюдна ў Расіі, пачалі адступаць. Колькасць рабочых і сял. выступленняў паступова змяншалася. Партыі інтэлігенцыі і буржуазіі канчаткова перанеслі сваю дзейнасць у Думу.
Літ Первая русская революцня н ее нсторнческое значенне. М., 1975; Фнляков В.Г. Революцмонные связн рабочнх Белоруссмн » Росснм в конце XIX — начале XX в. Мн., 1987; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994. УГ.Фбіякоў.
РЭВАЛібЦЫЯ 1918 У ГЕРМАНІІ, гл Лістападаўская рэвалюцыя 1918.
РЭВАЛідЦЫЯ 1925—28 У KITAI, нацыянальная рэвалкшыя, якая мела на мэце аб’яднанне Кітая пад уладай Нац. партыі (Гаміньдана, ГМД) і скасаванне ў краіне ўплыву імперыяліст. дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі). Выклікана станам паліт. хаосу, у якім Кітай апынуўся пасля паражэння Сіньхайскаіі рэвалюцыі 1911—13 і смерці ў 1916 прэзідэнта Кіт. Рэспублікі Юань Шыкая, калі ўлада на месцах апынулася ў руках мясц. ваен. правіцеляў — мілітарыстаў і Кітай фактычна перастаў існаваць як адзіная дзяржава. Рух 4.5.1919 спрыяў уздыму ў краіне грамадскапаліт. актыўнасці, на хвалі якой лідэр кіт. нацыяналістаў Сунь Ятсен абвясціў у кастр. 1919 пра стварэнне ГМД. У крас. 1921 ч. дэпутатаў кіт. парламента, які быў разагнаны мілітарыстамі ў 1917, на сходзе ў г. Гуанчжоў абрала Сунь Ятсена прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі, але яго ўрад не прызнала міжнар. супольнасць. У гэтых умовах у 1922—23 Сунь Ятсен заключыў саюз з СССР і Камуністычным інтэрнацыяналам. У абмен на фін. і ваен. дапамогу ён пагадзіўся на саюз ГМД з Кітайскай камуністычнай партыяй (КПК). На 1м кангрэсе ГМД (студз. 1924) ГМД рэарганізавана на ўзор ВКП(б). Пры дапамозе сав. ваен. саветнікаў (М.В.Блюхер і інш.) на Пд Кітая створана Нац.рэв. армія (НРА). Расстрэл 30.5.1925 паліцыяй брыт. сетльмента (квартал для іншаземцаў з уласнай адміністрацыяй) студэнцкай дэманстрацыі ў Шанхаі рэзка актывізаваў антыімперыялістычны рух у краіне. 1.7.1925 ГМД стварыў у Гуанчжоў Нац. ўр;ід на чале з Ван Цзінвэем. У выніку 1га этапу Паўночнага паходу 1926—28 (ліп. 1926 — сак. 1927) Нац. ўрад пашырыў сваю ўладу на Пд ад р. Янцзы, у т.л. на такія буйныя гарады, як Шанхай, Нанкін і Ухань. Адначасова павялічваліся супярэчнасці паміж ГМД і КПК, якая заклікала да разгортвання шырокай агр. рэвалюцыі, што выклікала незадаволенасць кіраўніцтва ГМД і афіцэраў. Лідэр правых гаміньданаўцаў Чан Кайшы (галоўнакамандуючы НРА) адмовіўся падпарадкавацца Hau. ўраду, які знаходзіўся ў г. Ухань, абвясціў у
544 рэвалюцыя
крас. 1927 пра разрыў з КПК і пачаў супраць яе рэпрэсіі, потым стварыў у Нанкіне ўласны ўрад. Уханьскі нац. ўрад працягваў супрацоўніцтва з КПК. Кіраўніцтва КПК палічыла, што ў Кітаі склаліся перадумовы для сацыяліст. рэвалюцыі і ў ліп. 1927 ініцыіравала разрыў з уханьскім ГМД. У адказ той пачаў рэпрэсіі супраць КПК. Камуніст. паўстанні ў жн.—снеж. 1927 пацярпелі паражэнне (гл. Наньчанскае паўстанне 1927). У лют. 1928 адноўлена адзінства ГМД і створаны аб’яднаны Нац. ўрад на чале з Чан Кайшы. У выніку 2га этапу Паўн. паходу (крас.—снеж. 1928) б.ч. Кітая прызнала ўладу нац. ўрада, што дазволіла кіраўніцтву ГМД абвясціць у кастр. 1928 пра сканчэнне ваен. этапу нац. рэвалюцыі.
Літ.: Юрьев М.Ф. Революцпя 1925— 1927 гг. в Кнтас М., 1968; Д е л ю с н н Л.П., Костяева А.С. Революцпя 1925—1927 гг. в Кмтае: пробл. н оценкн. М., 1985; ВКП(б), Комннтерн м нацнональнореволюцнонное двнженне в Кнтае: Док. Т. 1—3. М., 1994— 98; Мсторня Кнтая. М.. 1998. В.У.Адзярыха. РЭВАЛЙЦЫЯ 1931—39 У ІСПАНП. гл. Іспанская рэвамоцыя 1931—39.
«РЭВАЛібцЫЯ ГВАЗДЗІКбЎ», пашыраная ў гіст. лры назва Партугальскай рэвалюцыі 1974.
РЭВАЛібЦЫЯ САЦЫЙЛЬНАЯ, глыбокае і якаснае пераўтварэнне ў развіцці грамадства, якое выяўляецца ва ўсталяванні новага грамадскага ладу, мадэрнізацыі і дэмакратызацыі паліт. інтаў. Узнікае ў сувязі з нарастаннем сац. супярэчнасцей, якія вырашаюцца рэзкімі грамадскімі пераменамі. У шырокім сэнсе Р.с. ахоплівае ўсе фармацыі грамадскаэканамічныя, дастаткова вял. прамежак сац. часу, які характарызуецца разнастайнымі сац. пераўтварэннямі. У вузкім сэнсе Р.с. — спосаб пераходу ад адной формы паліт. улады да іншай. Р.с. адрозніваюць ад пераваротаў і путчаў, якія характарызуюцца зменай улады без кардынальных грамадскіх перамен. Паводле характару сац. пераўтварэнняў Р.с. супрацьпастаўляецца сац. эвалюцыя, якая вызначаецца неперарыўнымі сац. зменамі ў межах аднаго сацпаліт. ладу. Завяршальным этапам эвалюцыйнага выспявання падстаў для новага грамадскага ладу могуць быць Р.с., накіраваныя на якасныя і хуткія сац. перамены, ці сац. рэформы, накіраваныя на частковыя змены ў межах былога парадку. Эканам. аснова Р.с. — канфлікт паміж новымі прадукцыйнымі сіламі і ўстарэлымі грамадскімі адносінамі, якія тармозяць развіццё сацыяльнае. Гэты канфлікт прыводзіць да абвастрэння сац. супярэчнасцей, падштурхоўвае суб’ектаў сац.паліт. адносін да актыўных паліт. дзеянняў. Паводле тэарэтыкаў марксізмуленінізму, Р.с. — неабходны, мэтазгодны вынік класавай барацьбы, а найвышэйшы яе пік —сацыяліст. рэвалюцыя. У зах. філасофіі
склаліся 3 асн. падыходы ў даследаванні Р.с.: палітыкаправавы, псіхалагічны і сац.структурны. Пры палітыкаправавым падыходзе найперш разглядаюцца, паліт. аспекты Р.с. Пры псіхалагічным падыходзе найб. ўвагу аддаюць даследаванням механізмаў масавых паводзін і ўплыву паліт. фактараў на псіхалогію чалавека. Пры сац.структурным падыходзе даказваецца, што Р.с. — асаблівы стан сац. сістэмы, які вызначаецца стратай сац. раўнавагі, а дэстабілізацыя сац. сістэмы стварае ўмовы для дэфляцыі ўлады (гл. Раўнавагі тэорыя).
Літ.: Га вл н н М.Л., Казакова Л.А. Современные буржуазные теорнм соцнальной революцпп. М., 1980; Эйзенштадт Ш.Н. Революцня н преобразованне обшеств: Сравннт. мзученне цпвнлмзацнй: Пер. с англ. М., 1999; Taylor S. Social science and revolutions. London; NewYork, 1984. pg Катляроў. РЭВАНШ (ад франц. revanche адплата, помста), адплата за паражэнне, няўдачу, пройгрыш, а таксама барацьба з мэтай узяць верх над ранейшым пераможцам.
РЭВАНШЫЗМ (ад рэванш), палітыка агрэсіўных колаў краіны, якая пацярпела паражэнне ў вайне, накіраваная на аднаўленне даваен. граніц і даваен. сістэмы міжнар. адносін; для дасягнення такой мэты прадугледжвае выкарыстанне разнастайных паліт. і ваен. сродкаў, у т.л. новай вайнырэваншу.
Р^ВЕЛЬ, Р э в е л (Rewell, Revell) Вільё Габрыэль (25.1.1910, г. Васа, Фінляндыя — ліст. 1964), фінскі архітэктар; лідэр фін. рацыяналізму. Вучыўся ў політэхн. інце ў Хельсінкі (1928—37). Творчасць адметная выразнай структурнай кампазіцыяй будынкаў, смелым спалучэннем крывалінейных і прамалінейных элементаў у пластычна багатай кампазіцыі, якая выяўляе іх функцыян. і канстр. мэтазгоднасць: у Хельсінкі — комплекс атэля «Палас» (1949—52), жылы комплекс Маўнула (1951—52), нар. школа ў раёне Мейлахты (1953), дзелавы цэнтр (1968, усе ў сааўт.); жылы дом (1950) і
В.Рэвель. Ратуша ў г. Таронта (Канада). 1958—65.
гар. храм (1964) у г. Васа, тэкст. фка ў г. Ханка (1955), ратуша ў г. Таронта (Канада; 1958—65).
Р^ВЕНЬ (Rheum), род кветкавых раслін сям. драсёнавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Азіі (2 віды на Пд Еўропы). Трапляюцца па камяністых схілах. У культуры вырошчваюць пераважна Р. рапонцікавы, або чаранковы (R. rhaponticum), і хвалісты (R. undulatum).
Рэвень
Шматгадовыя травы з мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, полае, голае, выш. 50—250 см. Прыкаранёвае лісце буйное, сакаўное, доўгачаранковае, утварае разетку, сцябловае — чаргаванае, дробнае, яйцападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, жоўтыя, ружовыя, чырванаватыя ў коласападобным ці мяцёлчатым суквецці. Плод — трохгранны арэшак. Маладое лісце і чаранкі маюць у сабе вітамін С, да 2,5% цукру, каля 3,5% арган. кт, мінер. солі. 3 іх гатуюць супы, кампоты, варэнне, мармелад, цукаты, сок, віно, начынку Для пірагоў, у рыбнай прамсці
рэвізія 545
выкарыстоўваюць як прыправу. Харч., лек., дубільныя расліны. В.М.Прохараў.
РЭВЕРБЕРАТАР. прылада для стварэння штучнай рэверберацыі пераўтварэннем эл. сігналаў, якія нясуць гукавую інфармацыю. Выкарыстоўваецца пры фарміраванні праграм гукавога і тэлевізійнага вяшчання, у гуказапісе і інш. Дзеянне Р. зводзіцца да складання асн. сігналу з паслядоўнасцю эл. сігналаў зменшанай амплітуды, якія нясуць тую ж інфармацыю і затрыманы ў часе адносна асн. сігналу. Час рэвербераныі вызначаецца патрабаваннямі да характару гучання.
РЭВЕРБЕРАЦЬІЙНАЯ КАМЕРА, спецыяльнае памяшканне для акустычных вымярэнняў. Служыць для вымярэння каэфіцыента гукапаглынання матэрыялаў, градуіроўкі вымяральных мікрафонаў і шумамераў, вывучэння акустычнага выпрамянення машын і інш. крыніц шуму, суб’ектыўных даследаванняў слыху і інш.
РЭВЕРБЕРАЦЫЯ (позналац. reverberatio адбіццё ад лац. reverbere адкідваю), з’ява паступовага затухання гуку ў закрытых памяшканнях пасля спынення дзеяння крыніцы гуку. Р. наз. таксама паслягучанне, якое назіраецца на моры ў выніку адбіцця і рассеяння зыходнага гуку ад дна (донная Р.), усхваляванай паверхні (паверхневая Р.) і неаднароднасцей воднага асяроддзя, рыб і інш. (аб’ёмная Р.).
Абумоўлена прыходам у дадзены пункт адбітых (рэха) і рассеяных гукавых хваль. Працягласць Р. — час, за які інтэнсіўнасць гуку змяншаецца ў 106 разоў, а яго ўзровень — на 60 дБ. Р. ўплывае на чутнасць і разборлівасць мовы і музыкі ў памяшканнях: празмерная Р. вядзе да непрыемнай гучнасці гуку, недастатковая — да рэзка перарывістага ці глухога гучання. З’ява Р. вывучаецца ў акустыцы архітэктурнай, уліч