Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ацыі палімераў і атрымання кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.: Тэарэтычныя асновы перапрацоўкі палімераў. Ч. I—2. Мн., 1992—94 (разам з М.Р.Пракапчуком); Созданне компознцнонных матерналов на основе термопластов методамн фнзнкохнмнческой моднфнкацнм. Мн., 1999 (у сааўт.); Разлік і канструяванне пластмасавых вырабаў і форм. Ч. 1—3. Мн.. 1999—2001 (разам з В.М.Каспяровіч).
РЭГАЛІІ (лац. regalia ад regalis царскі), 1) знешняя адзнака манархічнай улады (карона, скіпетр, трон, парфіра і інш). 2) Знак узнагароды (ордэн, медаль і інш.). 3) Манапольнае права вярх. улады (каралёў, буйных феадалаў) у феад. Еўропе на атрыманне пэўных даходаў (мыта, пошліна, штрафы і інш.).
РЭГАТА (італьян. regata ад riga шэраг, лінія; стартавая лінія), буйное, звычайна традыц. спаборніцтва па парусным спорце, вяслярным спорце\ часам спаборніцтвы па воднаматорным спорце. Складаецца з серыі гонак для суднаў розных класаў.
Адна з першых Р. (Венецыянская Р. гандальераў) адбылася ў 1740. 3 сярэдзіны 19 ст. Р. праводзяцца ў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, ІІІвейцарыі, з канца 19 ст. —у ЗША, Канадзе, краінах Лац Амерыкі, Расіі, сканд. краінах і інш. Найб. вядомыя — Хенлейская каралеўская Р. па акад. веславанні (з 1839. на р. Тэмза паблізу Лондона), Кільская парусная Р. (1897, Кільская бухта Балт. м., Германія). На Алімп. гульнях праводзяцца Р. па парусным спорйе (серыя з 7 гонак) і перадалімпійскія спаборніцтвы. Гл. таксама Веславанпе акадэмічнпе, Веславаппе на байдарках і каноэ.
«РЭГАТА» («Regatta»), кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Горацкім і Дрыбінскім рнах Магілёўскай вобл. 4—7.10.1942 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася ням. 36м ахоўным палком, сіламі старшага нач. СС і паліцыі Расія—«Цэнтр», у т.л. батальён паліцэйскага палка, роты мінамётная, танк., сувязі, батальёны паліцэйскі і асобны Дырлевангера, спец. сапёрныя падраздзяленні. Карнікі блакіравалі ўсе лясныя масівы і нас. пункты на 3 ад Дрыбіна і на ПнЗ ад Горак. Партызанам і ч. мясц. жыхароў удалося вырвацца з блакады. Гітлераўцы загубілі шмат мясц. жыхароў, разрабавалі і спалілі вёскі. У в. Добрая, Машкова, Рэкатка яны пакінулі паліцэйскія падраздзяленні для стварэння гарнізонаў.
РЭГБІ. камандная спартыўная гульня з мячом авальнай формы. Гуляюць 2 каманды па 13 (у прафес. матчах) ці 15 (у аматарскіх) чалавек, 2 таймы па 40 мін, на пляцоўцы 100 х 69 м (за лініяй варот заліковае поле). Мэта гульні — прызямліць мяч рукой у заліковым полі праціўніка ці забіць над перакладзінай Нпадобных варот. Перамагае каманда, якая набірае найб. колькасць ачкоў. Мяч можна біць нагой, несці ў руках, кідаць інш. гульцу (але нельга пасаваць уперад). Дапускаецца захоп саперніка за плечы, пояс і ногі, збіццё з ног плячом. Пры парушэнні правіл назначаецца «схватка», пры ўводзе мяча зза бакавой лініі выстройваецца «калідор».
Р. ўзнікла ў 1820я г. ў Вялікабрытаніі ў г. Рэгбі (адсюль назва). У 1934 засн. міжнар. аматарская федэрацыя Р. (ФІРА); аб’ядноўвае каля 50 краін. 3 1960 разыгрываецца кубак ФІРА (неафіц. чэмпіянат свету). У праграме Алімп. гульняў 1900, 1908, 1920. 1924. Найб. развіта ў Францыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўд.Афр. Рэспубліцы і інш.
рэгіментар 547
У Беларусі ў пач. 1930х г. праводзіліся першынствы Мінска, рэспублікі.
А.М.Петрыкаў.
РЭГЕНЕРАТАР у цеплатэхніцы, разнавіднасць цеплаабменніка, дзе перадача цеплаты ажыццяўляецца шляхам пачарговага кантакту цепланосьбітаў з аднымі і тымі ж паверхнямі апарата. Найб. пашыраны Р. уяўляе сабой камеру, запоўненую спец. цаглянай насадкай. У час кантакту з гарачым цепланосьбітам насадка награваецца, з халодным — ахалоджваецца і награвае яго. Р. з перыядычным пераключэннем цепланосьбітаў забяспечвае падагрэў паветра да 1200 °C.
РЭГЕНЕРАЦЫЯ (ад позналац. regeneratio аднаўленне, вяртанне) у б і я л о г і і, аднаўленне арганізмам страчаных або пашкоджаных органаў і тканак (уласна Р.), а таксама аднаўленне цэлага арганізма з яго частак (саматычны эмбрыягенез, вегетатыўнае размнажэннеў Здольнасць да Р. — універсальная ўласцівасць жывога. Бывае ў натуральных умовах і выклікаецца эксперыментальна. Аснова — заканамернасці, характэрныя для нармальнага развіцця. У жывёл і чал а в е к а адрозніваюць рэпаратыўную Р. (утварэнне новых структур узамен страчаных ці тых, што загінулі ў выніку пашкоджання) і фізіял. Р (утварэнне новых структур узамен страчаных у працэсе нармальнай жыццядзейнасці). Найб. пашыраная фізіял. Р., напр., цыклічнае аднаўленне клетак крыві, некат. эпітэліяльных тканак у арганізме млекакормячых жывёл. У шэрагу ніжэйшых беспазваночных магчыма Р. цэлага арганізма з невял. кавалачка цела; у земнаводных — цэлых канечнасцей, хваста, розных ч. вока, унутр. органаў і тканак; у млекакормячых і чалавека магчыма Р. толькі асобных тканак. Да Р. блізкія інш. ўзнаўленчыя працэсы — рубцаванне ран, новаўтварэнні тканак (гіперплазія, гіпертрафія). У р а с л і н адбываецца на месцы страчанай ч. цела (напр., рана на галінцы пакрываецца калусам) ці на інш. месцах (напр., замест адрэзанага верхавінкавага парастка развіваюцца бакавыя парасткі). Як біял. прыстасаванне Р. забяспечвае зарастанне ран, аднаўленне страчаных органаў, вегетатыўнае размнажэнне. Mae значэнне для раслінаводства, пладаводства, садаводства, лесаводства і інш.
Літ:. М э т т с о н П. Регенерацня—настояшее н будушее: Пер. с англ. М., 1982; Карлсон Б.М. Регенерацня. М., 1986.
А. С.Леапцюк.
РЭГЕНЕРАЦЫЯ (тэхн ). 1) у в ы л і чальнай тэхніцы — аўтам. перазапіс даных для захоўвання інфармацыі ў запамінальных прыстасаваннях аператыўнай памяці ЭВМ. 2) У с у в я з і— узнаўленне зыходнай формы сігналу, які прымаецца з дапамогай спец. (рэгенерацыйных) схем у рэтранслятарах. 3) У цеплатэхніцы — вяртанне часткі адведзенай цеплаты (унутранай энергіі паліва) для выкарыстання ў энергет. устаноўках. Цеплатой
адведзеных з агрэгатаў газападобных прадуктаў згарання («гарачага» цепланосьбіта) падаграюць газападобнае паліва, паветра ці іх сумесі («халодны» цепланосьбіт), што паступаюць у гэтыя ж агрэгаты. Адбываецца ў рэгенератарах.
Таксама Р. выкарыстоўваецца ў розных галінах вытвсці, напр., у ліцейнай — пры перапрацоўцы выкарыстаных фармовачных сумесей для аднаўлення зерневага стану пяску; у вытвсці гумы для вырабу пластычнага прадукту (рэгенерату), які атрымліваюць Тэрмічнай апрацоўкай (дэвулканізайыяй) зношаных гумавых вырабаў і адходаў гумавай вытвсці; пры аднаўленні эксплуатацыйных уласцівасцей выкарыстаных нафтавых масел для паўторнага іх выкарыстання; пры перапрацоўцы ядзернага паліва, што выкарыстоўвалася ў ядзерным рэактары, для захоўвання радыеактыўных адходаў.
РЙГЕНСБУРГ (Regensburg), горад на Пд Германіі, у зямлі Баварыя, на р. Дунай пры ўпадзенні р. Рэген. Узнік з рым. ваен. ўмацавання. Каля 125 тыс. ж. (2000). Пачатковы пункт суднаходства на р. Дунай, вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: маш.буд., тэкст., харчасмакавая, паліграф., буд. матэрыялаў. Унт. Гар. музей, маст. галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс. Арх. помнікі 8—18 ст.: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150— 1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор СанктПетэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.
Р^ГЕНТ [ад лац. regens (regentis) які кіpye], 1) кіраўнічая пасада ў канцымрыях ВКЛ. У вял. канцылярыі ВКЛ вядомы з 1590х г. Прызначаўся канцлерам (падканцлерам), зацвярджаўся каралём і выконваў свае абавязкі да змены канцлера (падканцлера). Быў адным з сакратароў, заносіў дакументы ў кнігі Метрыкі Вялікага княства Літоўскага і выдаваў іх афін. копіівыпіскі. Правіў і падаваў на подпіс каралеўскія, канцлерскія і падканшіерскія дакументы, выконваў абавязкі натарыуса. У выпадку смерці каншіера ці падканцлера выконваў іх абавязкі. 3 1776 Р. вял. канцылярыі ўдзельнічаў у пасяджэннях задворнага асэсарскага (каралеўскага) суда. Р. былі ў земскіх і гродскіх судах, магістратах, кансісторыях і інш., дзе яны ўдзельнічалі ў складанні актаў і адказвалі за іх зберажэнне. 2) Асоба, якая кіруе хорам у правасл. царкве. Рыхтавалі Р. т.зв. рэгенцкія класы Пецярб. прыдворнай пеўчай капэлы (тут узнік тэрмін) і ў Сінадальным вучылішчы царк. спеваў у Маскве. Р. наз. таксама вопытных пеўчых, якім даручалі кіраванне харамі ў цэрквах. Да з’яўлення Р. яго абавязкі выконваў галаўшчык (пачынальнік), першы спявак на клірасе. Рыхтуюць Р. у рэгенцкіх класах пры духоўных семінарыях. Н.ГМазурына (ліузыка).
РЭГЕНЦТВА (ад рэгент), часовае праўленне ў манархічных краінах адной або некалькіх асоб з выпадку вакантнасці трона, непаўналецця, працяглай адсут
насці, хваробы ці недзеяздольнасці манарха.
РЭГЕР (Reger) Макс Іаган Баптыст Іозеф (19.3.1873, Бранд, каля г. Кемнат, Аўстрыя — 11.5.1916), нямецкі кампазітар, арганіст, піяніст і дырыжор. Вучань Г.Рымана. У 1890—96 выкладаў у кансерваторыі ў г. Вісбадэн (Германія), з 1905 — у Муз. акадэміі ў Мюнхене, з 1907 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. У 1911—14 прыдворны капельмайстар у г. Майнінген (Германія). Працягваў традыцыі І.С.Баха. Аўтар твораў: для салістаў, хору з арк.; сімфаньеты і серэнады для арк.; канцэрта для скрыпкі з арк.; камернаінстр. ансамбляў; варыяцый і фуг на тэму Баха для фп.; харальных фантазій і прэлюдый для аргана і інш.; шматлікіх тэарэт. прац, у т.л. «Аб мадуляцыі» (1903).
Літ.'. Крейннна Ю.В. Регер н мастера XX в. // Проблемы ясторнн австронемецкой музыкн. Первая треть XX в. М., 1983.
«РЭГЁСТЫ КРЫНІЦ ПА ГІСТбРЫІ ЛІТВЫ» («Regesta zrddlowe do dziejdw Litwy od czasdw najdawniejszych az do unji z Polskq», «Regesta Lithuaniae ab origine usque ad Magni Ducatus cum Regno Poloniae unionem»), зборнік рэгестаў (паведамленняў, цытат з твораў) па гісторыі Літвы, Жамойці і некат. зах.балцкіх плямён з найдаўнейшых часоў да пачатку панавання ў ВКЛ вял. кн. Гедзіміна. Складзены на лац. мове. Выдадзены Г.Пашкевічам (т. 1, Варшава, 1930). Змяшчае паведамленні з прац антычных аўтараў, сярэдневяковых гісторыкаў, ням. і польск. аналаў, рус. летапісаў. Размешчаны ў храналагічным парадку, 1е з іх — паведамленне Тацыта пра эстаў (98 г. н.э.), апошняе — паведамленне з хронікі Г.Вартберга пра г. Кукенойс (1315). Рэгесты перадаюць кароткі змест паведамлення, некаторыя цалкам яго цытуюць. Змешчаны 853 рэгесты і ў дадатку 6. Матэрыялы зборніка асвятляюць стараж. гісторыю балцкіх народаў, працэс утварэння ВКЛ, уключэння ў яго склад бел. зямель, ваенныя і мірныя ўзаемадачыненні ВКЛ з суседнімі дзяржавамі.
РЭГІЁН (англ. region ад лац. regio вобласць, раён), гіэўная тэрыторыя (акваторыя), значная па памерах, якая вылучаецца характэрнымі эканомікагеагр. ўмовамі, нац. складам насельніцтва і інш. Р. наз. некалькі абласцей ці раёнаў краіны ці група краін, ш