Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
огнческн актнвные вешества в растенневодстве. Кнев, 1984; Кефелн В.Н . Прусакова Л.Д. Хнмнческне регуляторы растеннй. М., 1985.
Я. Г. Міляшкевіч.
РЭГУЛЯЦЫЙНЫЯ ЗБУДАВАННІ, выпраўчыя гідратэхн. збудаванні для рэгулявання рэчышчаў рэк. Забяспечваюць ахову населеных пунктаў, прамысл. аб’ектаў і ворных зямель ад затаплення, берагоў ад разбурэння (берагаўмацава/іьныя збудаванніў падтрыманне неабходнага ўзроўню вады каля водазабораў (водазаборныя збудаванні ), суднаходства і лесасплаў, рэгуляванне вадкага і цвёрдага рачнога сцёку, накіраванне воднага патоку да водазліўных адтулін (вадазліваў). Бываюць масіўныя (цяжкія), скразныя (заглейвальнікі) і струмененакіроўныя (лёгкія).
Масіўныя Р.з. адносна рэчышча падзяляюцца на падоўжныя (дамбы, агараджальныя валы і інш.), папярочныя (буны, шпоры), запруды, якія перасякаюць усё рэчышча ў папярочным або касым напрамку, донныя запруды, паўзапруды і парогі. Для іх будва выкарыстоўваюць каменную накідку, цюфячную або фашынную муроўку, палевыя, ражавыя і інш. канструкцыі. Скразныя Р.з. прапускаюць частку патоку, у іх асядаюць наносы, што дазваляе атрымаць рэчышча зададзенага віду. Бываюць з галін (яловых і лісцевых дрэў), шчытавыя (з фашын, дошак), сеткавыя (з жал. дроту), палевыя і стрыжнёвыя (з бярвён, пласцін, жардзін, жалезабетону і інш.). Струмененакіроўныя Р.з. дазваляюць транспартаваць донныя наносы і адкладваць іх у патрэбным месцы рэчышча. Складаюцца са шчытоў, размешчаных пад пэўным вуглом да цячэння. Бываюць стацыянарныя (на невял. рэках, вадацёках) і плывучця (донныя), якія
рэдзькін 551
складаюцца з струмененакіроўных шчытоў, падтрымных пантонаў, бярвён, паплаўкоў^ схватак, апорных частак (фіксуюць шчыты ў патоку). Пры будве донных Р.з. выкарыстоўваюць плятні, у т.л. падвойныя, з загрузкай камянямі, донныя парогі з гібонаў, ражы спец. канструкцыі і інш.
Літ. Корюкнн С.Н. Регулнрованне русл рек в мелноратнвных целях. М., 1972.
В. М. Кандрацьеў.
Р^ДАКСПАТЭНЦЫЯЛ, тое, што акісляльнааднаўляльны 'патэнцыял.
РЭДАКЦЬІЙНЫЯ КАМІСІІ ў Расійскай імперыі, часовая ўстанова, створаная рас. ўрадам пры Га.іоўным камітэце па сялянскай справе ў сак. 1859 для абагульнення матэрыялаў дваранскіх губ. ктаў і складання агульнага праекта палажэння аб адмене прыгоннага права. СкДадаліся (усяго 31 чал.) з чыноўнікаў розных ведамстваў і членаўэкспертаў — прадстаўнікоў памеснага дваранства. Р.к. фармальна вырашылі захаваць за сялянамі існуючы надзел, аднак пры пэўных абставінах планавалася адразаць частку сял. надзедьнай зямлі на карысць памешчыка. Выкуп ставіўся ў залежнасць ад добраахвотнай згоды землеўласнікаў. Р.к. працавалі да 22.10.1860. На заключным этапе іх дзейнасці праект адмены прыгону істотна зменены на карысць памеснага дваранства (памеры сял. надзелаў паменшаны, а павіннасцей — павялічаны з пераацэнкай іх праз 20 гадоў). Р.к. адыгралі важную ролю ў падрыхтоўцы сялянскай рэформы 1861. В.П.Панюціч.
РЭДАКЦЫЯ (франц. redaction ад лац. redactus прыведзены ў парадак), 1) працэс апрацоўкі рэдактарам (рэдагаванне) аўтарскага твора для публікацыі ў друку, на радыё, тэлебачанні. Р. твораў маст. ці навук. лры ў тых выпадках, калі выдаюцца кананізаваныя тэксты, зводзіцца да складальніцкай працы, удакладнення тэксту і падрыхтоўкі даведачнага апарата (гл. Тэксталогія, Каментарыйў 2) Разнавіднасць (варыянт) тэксту літ. або фалькл. твора, этап у яго творчай гісторыі. Новая Р. ўзнікае, як правіла, у выніку свядомай мэтанакіраванай перапрайоўкі твора, выкліканай рэўнымі ідэйнамаст. задачамі, зменай аўтарскай задумы і яе літ. выражэння, новымі грамадскапаліт. ўмовамі, эстэт. запатрабаваннямі часу, а таксама ў выніку значных пераробак у працэсе доўгага бытавання. 3) Установа сістэмы сродкаў масавай інфармацыі (Р. газеты, часопіса і інш.).
РЭДАН (франц. redan уступ), адкрытае палявое фартыфікацыйнае збудаванне з двух фасаў пад вуглом 60—120°, што выступае ў бок праціўніка і дазваляе весці косапрыцэльны агонь. Невялікія Р. з тупым вуглом наз. флешамі. Р. выкарыстоўваліся ў 17—19 ст., потым — ва ўмацаваных пазіцыях большасці армій у 1ю сусв. вайну 1914—18 (акопы рэданнага тыпу).
РЭДГРЭЙВ Рэдгрэў (Redgrave) Ванеса (н. 30.1.1937, Лондан), англійская актрыса.
Дачка М.С. Рэдгрэйва. Скончыла Цэнтр. школу музыкі і танца. У 1957 дэбютавала ў тры, з 1958 у кіно. Адна з найб. яркіх інтэлектуальных акгрыс у сусв. кіно, з буйным тэмпераментам, моцным характарам. Знялася ў фільмах рэж. М.Антаніёні [«Фотапавелічэнне» («Блоуап»), 1967], англ. рэжысёраў Т.Рычардсана («Марак з «Гібралтара», 1967; «Атака лёгкай брыгады», 1968), К.Рэйса («Морган, выпадак, прыдатны для лячэння», 1966; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах; «Айседора», 1968; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), К. Расела («Д’яблы», 1971), амер. рэжысёраў Ф.Цынемана («Джулія», 1977; прэмія «Оскар»), С.Люмета («Забойства ва Усходнім экспрэсе», 1974), Дж. Шлезінгера («Янкі», 1979) і інш. Сярод фільмаў 1990х г.: «Хоўардс Энд» («Сядзіба Хоўардс Энд»), «Дом духаў», «Месяц каля возера», «Місія немагчыма», «Дэжа вю», «Нязваны», «Мірка» і інш.
РЭДГРЭЙВ Р э д г р э ў (Redgrave) Майкл Ск’юдамар (20.3.1908, г. Брысталь, Вялікабрытанія — 21.3.1985), англійскі акцёр, рэжысёр. Скончыў Кембрыджскі унт (1931). 3 1934 працаваў у трах Ліверпуля, Лондана, СтратфардаонЭйван. Сярод роляў: Тузенбах, Вайніцкі («Тры сястры», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Ракіцін («Месяц у вёсцы» І.Тургенева), Аляксей Турбін («Дні Турбіных» М.Булгакава), Гамлет, Шэйлак, Лір, Антоній («Гамлет», «Венецыянскі купец», «Кароль Лір», «Антоній і Клеапатра» У Шэкспіра). Староннік сцэн. рэалізму, паслядоўнік сістэмы К.Станіслаўскага. Паставіў спектаклі «Лінія жыцця» Н.Армстранга (1942), «Генрых IV» Шэкспіра (1951), «Месяц у вёсцы» Тургенева (1956, 1965), оперы — «Вертэр» Ж.Маснэ (1966), «Багема» Дж.Пучыні (1967). У кіно з 1938. Зняўся ў фільмах: «Глыбокай ноччу» (1945), «Версія Браўнінга» (1951, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Адзінота бегуна на доўгую дыстанцыю» (1963), «Мікалай і Аляксандра» (1971) і інш. Рэжысёр фільма «Антоній і Клеапатра» (1957).
Р5ДЖАДЫКАЛАБРЬІЯ (Reggio di Calabria), горад на Пд Італіі, адм. цэнтр аднайм. правінцыі. Засн. ў 720 да н.э. 3 прыгарадамі каля 200 тыс. ж. (2000). Порт у Месінскім праліве; чыг. паромам звязаны з г. Месіна (ваў Сіцылія).
Аэрапорт. Прамсць: харч. і харчасмакавая, дрэваапр., машынабуд. (вагонабудаванне). База рыбалоўства. Унт. Геафіз. абсерваторыя. Нац. музей. Частыя землетрасенні; пасля разбуральнага землетрасення 1908 горад перабудаваны. Руіны стараж.грэч. храмаў і жылых дамоў (пераважна 4 ст. да н.э.). Турызм.
РЙДЖАНЕЛЬЭМІЛІЯ (Reggio neU’EmiІіа), горад на Пн Італіі, на Пд Паданскай раўніны. Адм. цэнтр аднайм. правінцыі. 3 прыгарадамі каля 140 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: металург., маш.буд., у т.л. трансп., с.г., эл.тэхн.; хім., трыкат., швейная, харчовая. Музеі, маст. галерэі. Арх. помнікі 9—18 ст.
РЙДЗЬКА (Raphanus), род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 6—8 відаў (або 1 паліморфны від Р. дзікая, ці палявая — R. raphanistrum), пашыраных у Еўропе, Зах. Азіі, Паўн. Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. За 2 тыс. гадоў да н.э. Р. выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Беларусі культывуюцца Р. пасяўная, або агародная (R. sativus), і яе разнавіднасці, Р. звычайная і радыска.
Адна, двух, рэдка шматгадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. На Беларусі раянаваны сарты Адэская 5, Грайваронская, Зімовая круглая чорная, Зімовая круглая белая, Майская і інш. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6% цукру, каля 1,9% бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды. Харч., алейныя, меданосныя і кармавыя расліны, некат. — пустазелле.
РЭДЗЬКА». дзіцячая гульня, шырока вядомая ўсх. славянам. Варыянты вылучаюцца сюжэтнай і тэатралізаванай разнастайнасцю, персанажамі і тэкстамі (паэтычнымі, дыялагічнымі). У цэнтры гульні — дзеці «Р.», якія сядзяць у радзе, трымаючы рукамі і каленямі адзін аднаго. Інш. персанажы («дзед», «баба», «матка», «пані» і інш.) удзельнічаюць у пасадцы, доглядзе і вырыванні «Р.» (па чарзе «выцягваюць» дзяцей, якія моцна трымаюцца). Звычайна «Р.» патрэбна «пані», якая «ўпала з печы, пабіла плечы». Апісанні гульні ў збках П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава і інш. А.Ю.Лозка. РЙДЗЬКІ, вёска ў Дубровенскім рне Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Мінск— Масква. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад г. Дуброўна, 90 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Асінаўка. 258 ж., 106 двароў (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
РЭДЗЬКІН Яўген Леанідавіч (н. 2.2.1970, г. ХантыМансійск Цюменскай вобл., Расія), бел. і рас. спартсмен (біятлон).
552 РЭДКАЗЯМЕЛЬНЫЯ
Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1994, Мінск). Трэнервыкладчык па біятлоне ў Мінску (1992—95). Чэмпіён зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя) на дыстанцыі 20 км. Чэмпіён свету (1992, г. Новасібірск, Расія) у каманднай гонцы на 20 км. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1994, г. Контыялахтыі, Фінляндыя) у эстафеце. 3 1995 у Расіі. А.М.Летрыкаў. РЭДКАЗЯМЬЬНЫЯ ЭЛЕМЁНТЫ, сям’я з 17 хім. элементаў III групы перыяд. сістэмы: скандый, ітрый, лантан і лантаноіды. У зямной кары трапляюіша даволі рэдка: найб. пашыраны цэрый (7103% па масе), найменш — тулій (2,7 105%). З’яўляюцца прыроднымі спадарожнікамі тытану, цырконію, гафнію, ніобію, танталу, урану і некаторых інш. металаў. Найважн. мінералы — бастнезіт, манацыт, ксенатым. Першапачаткова вылучаны ў выглядзе нерастваральных аксідаў (устарэлая назва — землі; адсюль назва). У навук. лры Р.э. абазначаюцца: РЗЭ і TR (ад лац. terra rara).
РЭДКАЛЁССЕ, лясное згуртаванне з рэдкім нізкарослым дрэвастоем, якое не ўтварае злучанага полага. Утвараецца ва ўмовах недастатковага ўвілыатнення ці нізкай тры. Вылучаюць Р. лесатундравае (яловае, лістоўнічнае, бярозавае), ксерафітнае (саксаульнікі, фісташнікі, арчэўнікі), субальпійскае і балотнае. На
Сарты рэдзькі: 1 — Зімовая круглая белая; 2 — Зімовая круглая чоррая; 3 — Грайваронская; 4 — Маргеланская.
Беларусі Р. хвоі звычайнай пашыраны на Пн, дзе сканцэнтра