Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ева Е.Л. Кмнолента длнною в жнзнь. Мн., 1980; Павлючнк Л. От нсповедн к эпосу: Судьбы в фнльмы Вмктора Турова. М., 1985; Нечай О.Ф. Большой мнр малого экрана. Мн_, 1979; Я е ж. Телевмденне как художественная снстема. Мн., 1981.
A. К. Саннікаў, Р. I. Баравік (рэжысёрскае мастацтва ў тэатры), А В.Крпсінскі (у кіно), В.Ф.Нячай (на талебачанні).
РЙЖЫЦКАДЗВІНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, наступальная аперацыя сав. войск 2га Прыбалт. фронту (ген. арміі А.І.Яроменка) 10—27 ліп. ў Вял. Айч. вайну. Удзельнічалі 10я гвардз., 3я і 4я ўдарныя, 22я арміі, 5ы танк. корпус. Ім процістаялі часці 16й ням. арміі групы армій «Цэнтр» з глыбокаэшаланіраванай сістэмай і 5 умацаванымі лініямі. Задача аперацыі: разграміць групоўку праціўніка ў раёне гарадоў Ідрыца, Себеж (Расія), Дрыса (Верхнядзвінск), авалодаць рубяжом Рэзекне (Рэжыца)— Даўгаўпілс (Латвія), развіць наступленне на Рыжскім напрамку і ва ўзаемадзеянні з войскамі 1га Прыбалт. фронту адрэзаць прыбалт. групоўку ворага ад камунікацый, што звязвалі яе з Германіяй. У ходзе аперацыі вызвалены райцэнтры Расоны, Верхнядзвінск (12 ліп.), Асвея (17 ліп.), чыг. ст. Бігосава (18 ліп.) і інш. нас. пункты Беларусі; фронт выканаў пастаўленую задачу, былі створаны спрыяльныя ўмовы для пераходу ў наступленне войск 3га Прыбалт. фронту. РЭЗА АБАСІ, Рызае Абасі (каля 1575, г. Кашан, Іран — 1635), іранскі мініяцюрыст, вядучы прадстаўнік ісфаханскай школы мініяцюры пры Абасе I. Працягваў традыцыі Мухамедзі, аднаго з буйнейшых мініяцюрыстаў Тэбрыза. Узначальваў прыдворную школу мастацтваў у Ісфахане. Рабіў жанравыя сцэнкі і партрэты, часам ілюстрацыі. Эвалюцыяніраваў ад паэт.спакойных кампазіцый, у якіх сілуэты фігур акрэслены плаўнай замкнёнай лініяй, што ізалюе вобраз, да напоўненых глыбокім ўнутр. напружаннем работ, у якіх зменлівая, перарывістая лінія выяўляе плас
рэза 557
тыку фігур і іх сувязь з навакольным асяроддзем. Сярод твораў: «Дзяўчына ў футравай шапцы» (1602—03), «Партрэт старога» (1614), «Ландшафт з трыма паляўнічымі», «Пара закаханых», «Юнак з баранам» і інш. Іл. гл. да арт. Ісфаханская школа мініяцюры.
РЭЗАЙЁ. бяссцёкавае салёнае возера на ПнЗ Ірана, гл. Урмія.
РЭЗАЛібЦЫЯ (ад лац. resolutio рашэнне), 1) рашэнне, прынятае ў выніку абмеркавання якоган. пытання на пасяджэнні (з’ездзе, канферэнцыі, сесіі) калегіяльнага органа, сходу і г.д. 2) Надпіс на дакуменце, які зроблены службовай асобай і змяшчае прынятае рашэнне.
РЭЗАНАНС (франц. resonance ад лац. resono адгукаюся), рэзкае павелічэнне амплітуды ўсталяваных вымушаных ваганняў пры набліжэнні частаты знешняга гарманічнага ўздзеяння да частаты аднаго з уласных ваганняў сістэмы. Праяўляецца ў розных вагальных сістэмах: механічных (маятнік), электрычных (вагальны контур), акустычных (мембрана, струна) і інш.
Пры Р. магутнасць, якая перадаецца вагальнай сістэме знешняй гарманічнай сілай, дасягае максімуму, што вядзе да павелічэння амплітуды ваганняў у залежнасці ад уласцівасцей самой сістэмы (значэнне каэфіцыента затухання і інш.). 3 тэорыі гарманічных ваганняў вынікае, што пры імкненні каэфіцыента затухання да нуля амплітуда вымушаных ваганняў павінна імкнуцца да бясконцасці, аднак такая экстрапаляцыя няправільная, таму што з павелічэннем амплітуды ваганні перастаюць быць гарманічнымі (малымі). Вывучэнне заканамернасцей Р. неабходнае і для таго, каб пазбегнуць непажаданых вынікаў рэзкага павелічэння амплітуды ваганняў (напр., разбурэнне тэхн. канструкцый, увнікненне звыштокаў у радыё і эл.тэхн. прыладах, зніжэнне якасці апрацоўкі дэталей ад вібрацыі станкоў і інш.). З’ява Р. ўлічваецца ў будве, электра і радыётэхніцы, электроніны і інш. Гл. таксама Мёсбаўэра эфект, Электронны парамагнітны .рэзананс, Ядзерны магнітны рэзананс. А.І.Болсун. РЗЗАНАНСНАЕ ВЫПРАМЯНЁННЕ, электрамагнітнае выпрамяненне, вылучанае сістэмай зарадаў (напр., атамам), з частатой, роўнай частаце ўзбуджальнага выпрамянення. Назіраецца пры пэўных умовах, напр., у разрэджаных газах, замарожаных растворах. Адкрыта Р.Вудам (1905) пры даследаваннях пары натрыю.
Для ўзбуджэння Р.в. атам (ці інш. сістэму звязаных зарадаў) абпрамяняюць, напр., святлом пэўнай частаты. Пры паглынанні кванта святла атам пераходзіць ва ўзбуджаны стан, пры спантанным вяртанні з якога ў асн. стан адбываюцца Р.в., — атам выпрамяняе квант святла той жа частаты і ў спектры выпрамянення выяўляецца рэзанансная лінія. Пры ўзаемадзеянні атамнага ядра з гамавыпрамяненнем назіраецца Р.в. гамаквантаў. Р.в. заўсёды палярызавана, пры гэтым ступень і характар палярызацыі вызначаецца характарам палярызацыі ўзбуджальнага выпрамянення, напрамкам назірання, уласцівасцямі выпрамяняльнага аб’екта, наяўнасцю ў ім дамешкаў, знешняга магн. поля (найб. адчувальна; у эксперыментах неабходна ўлічваць магн. поле Зямлі). Гл. таксама Вымушанае выпрамяненне, Квантавы генератар.
РЭЗАНАНСНЫЯ ЧАСЦІЦЫ. р э з a н а н с ы, нестабільныя элементарныя часціцы (адроны), якія могуць распадацца за кошт моцных узаемадзеянняў. Маюць час жыцця ад ІО'24 да 10'22 с. Аб наяўнасці Р.ч. мяркуюць па ўскосных звестках, напр., па «рэзанансным» (адсюль назва) павелічэнні эфектыўнага сячэння даследаванага працэсу ўзаемадзеяння часціц пры тых значэннях энергіі, якія адпавядаюць масе (у энергет. адзінках) пэўнай Р.ч. Эксперыментальна'адкрыты Э.Фермі (пач. 1950х г.) і першасна трактаваліся як узбуджаныя станы адронаў.
РЭЗАНАТАР (ад лац. resono адгукаюся), вагальная сістэма, у якой могуць адбывацца ваганні найб. амплітуды (гл. Рэзананс) пры ўздзеянні знешняй сілы пэўнай частаты і формы.
Звычайна Р. адгукаецца на гарманічныя (сінусаідальныя) ўздзеянні, частата якіх блізкая да частаты яго ўласных ваганняў. Пры несінусаідальных уздзеяннях у Р. ўзнікаюць ваганні складанай формы, аднак у спектры ваганняў пераважаюць частоты, блізкія да частот уласных ваганняў, напр., вагальны контур, аб'ёмпы рэзанатар, аптычны рззанатар, рэзанатар акустычны.
РЭЗАНХТАР АКУСТЬІЧНЫ, сістэма з вызначанай частатой уласных ваганняў, у якой пад уздзеяннем знешняга гукавога поля ўзнікае рэзананс. Прыклады Р.а.: камертон, мембрана, рэзанатар Гельмгольца, паветр. поласць. У Р.а., змешчаным у дукавым полі, узнікаюць гукавыя ваганні. Найб. амплітуду маюць тыя вымушаныя ваганні, частата якіх супадае з уласнай частатой Р.а. 3 дапамогай Р.а. можна зрабіць аналіз гуку і вызначыць яго спектральны састаў. Выкарыстоўваецца для ўзмацнення гукаў пэўных частот, прыглушэння шуму, гукаізаляцыі.
РЭЗАННЕ м е т а л а ў, апрацоўка метал. загатовак (дэталей) зразаннем з іх паверхневых слаёў (стружкі), каб надаць ім пэўную форму, памеры і якасць паверхні. Робіцца металарэзным інструментам на металарэзных станках. Р. падзяляюць на абразіўную апрацоўку і лязовую (інструментамі з рэжучымі краямі правільнай геам. формы).
Асн. віды Р.: тачэнне, працягванне, свідраванне, струганне, фрэзераванне\ найб. пашыраныя аддзелачныя — даводка, ханінгаванне, шліфаванне. У параўнанні з апрацоўкай металаў ціскам суправаджаецца стратамі (у стружку) металу, але забяспечвае большую дакладнасць апрацоўкі і дае магчымасць вырабляць дэталі складанай канфігурацыі. У залежнасці ад фіз.мех. уласцівасцей металу, параметраў рэзання і геам. форм рэзальнай часткі інструменту пры Р. ўтвараюцца стружкі розных відаў: элементная, сколвання, зліўная і надлому. Павышэнне стойкасці рэзальнага інструменту дасягаецца рацыянальным выбарам рэжыму Р., геам. параметрамі яго рэзальнай часткі. Р. ажыццяўляецца на трубанаразных, рэвальверных, расточных, свідравальных і інш. станках. В.І.Шагун.
РЭЗАРЦЫН, 1,3д ыгідраксіб е н з о л, двухата.мны фенол, С6Н4(ОН)2. Бясколерныя крышталі, t^ 109—110 °C, шчыльн. 1285 кг/м3 (15 °C). Раствараец
ца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры, ацэтоне. Mae хім. ўласцівасці фенолаў. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытвсці фарбавальнікаў, рэзарцынаальдэгідных смол (гл. Фенолафармальдэгідныя смолы), рэагент у аналіт. хіміі, антысептык (кампанент мазей і раствораў для лячэння скурных хвароб); эфіры Р. — стабілізатары і пластыфікатары палімераў. Пыл і пара Р. раздражняюць скуру, слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, выклікаюць кашаль.
РЭЗАЎСКІ Людвіг Пятровіч (24.4.1887, г. Елгава, Латвія — 1980), удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі і на Зах. фронце. У рэв. руху з 1905. 3 1915 на Зах. фронце, чл. Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета, нам. заг. Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай лрай, удзельнік выпуску газ. «Звязда». 3 ліст. 1917 камісар нар. асветы, унутр. спраў СНК Зах. вобласці і фронту. У 1918 старшыня Смаленскай губ. надзвычайнай камісіі, нам. старшыні Казанскага губвыканкома. 3 мая 1919 у НКУС РСФСР, з лют. 1920 у ВЧК, з 1921 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1924—25 на адм.гасп. рабоце.
Рэзанне металаў: 1 — тачэнне; 2 — фрэзераванне; 3 — свідраванне, 4 — струганне; 5 — шліфаванне.
РЭЗАШАХ ПЕХЛЕВІ' (16.3.1878, Алашт, Іран — 26.7.1944), шах Ірана [1925—41], заснавальнік дынастыі Пех
558 РЭЗЕДА
леві. Служыў афіцэрам у перс. Казацкай брыгадзе. 21.2.1921 на чале групы перс. казакоў здзейсніў дзярж. пераварот. У 1921—23 ваен. міністр, у 1923—25 прэм’ерміністр Ірана. Дамогся адхілення ад улады апошняга правіцеля з Каджарскай дынастыі — Ахмадшаха (кастр. 1925) і 12.12.1925 абвясціў сябе шахам Ірана. Ажыццявіў шэраг рэформ, у т.л. судовую, ваен., адукацыі, адмяніў прывілеі іншаземцам, прыняў меры па эмансіпацыі жанчын. У эканам. галіне падтрымліваў развіццё нац. прамсці, пры ім пабудавана Трансіранская чыгунка. Адначасова ўсталяваў рэжым уласнай дыктатуры, жорстка душыў апазіцыю. У пач. 1940х г. праводзіў курс на супрацоўніцтва з Германіяй, што прывяло да ўступлення ў Іран у жн. 1941 сав. і брыт. войск. Быў вымушаны адмовіцца ад прастола на карысць свайго сына Мухамеда Рэза Пехлеві. Высланы англічанамі ў Паўд. Афрыку.
Рэзеда: 1 — жоўценькая; 2 — жоўтая.
РЭЗЕДА (Reseda), род кветкавых раслін сям. рэзедовых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, большасць відаў — у Міжземнамор’і. На Беларусі 2 віды Р.: жоўтая (R. lutea) і жоўценькая (R. luteola). Трапляюцца на сухіх схілах, камяністых глебах, уздоўж дарог. У культуры інтрадукавана Р. духмяная (R. odorata).
Адна, двух і шматгадовыя травы выш. да 130 см з прамастойным або прыўзнятым сцяблом. Лісце перыстараздзельнае, часам суцэльнае. Кветкі дробныя, няправільныя, духмяныя, белыя, жоўтыя, зеленаватажоўтыя ў гронках або калоссях. Плод — каробачка. Падземныя ч. Р. жоўценькай маюць у сабе жоўтую фарбу, прыдатную для афарбоўкі
шэрсці і шоў