Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ку. Эфірны алей кветак Р. духмянай выкарыстоўваецца ў парфумерыі вышэйшай якасці. Фарбавальныя, лек., эфіраалейныя, меданосныя, дэкар. расліны.
В. М. Прохараў.
РЭЗЁКЦЫЯ (ад лац. resectio адсячэнне), выдаленне (шляхам аперацыі) ч. органа або тканкі ў сувязі з іх захворваннем ці пашкоджаннем. Робяць пры лакальных паталаг. зменах (пухліна, амярцвелы ўчастак, інфекц. працэс і інш.), для карэкцыі набытых дэфармацый (напр., у суставе), выдалення прыроджаных анамалій (залішняя даўж. сігмападобнай кішкі) і інш. У некат. выпадках пасля Р. злучаюць захаваныя ч. органа (напр., кішкі), замяшчаюць выдалены ўчастак трансплантатам (напр., сасуд, сустаў).
/. М. Семяненя.
РЭЗЕРВАЖ (франц. re'servage ад лац. reservare зберагаць, захоўваць), 1) від паглыбленай гравюры на метале спосабам траўлення', разнавіднасць афорта. Узнік у 2й пал. 19 ст. Малюнак пяром або пэндзлем, нанесены мастаком спец. чарніламі непасрэдна на паверхню металу, пакрываюць кіслотатрывалым грунтам і апускаюць друкарскую форму ў ваду. Пры набрынянні чарніла прыўзнімае часткі грунту, якія лёгка здымаюцца і агаляюць метал для траўлення. 2) Спосаб двухколернай афарбоўкі керамічных вырабаў з выкарыстаннем натуральнага тону самой керамікі: часткі вырабу, не прызначаныя для афарбоўкі, пакрываюць слоем тлушчу ці алею, які выгарае пры абпальванні.
РЭЗЕРВАТ (ад лац. reservatus захаваны), у сусветнай прыродаахоўнай практыцы — ахоўная тэрыторыя, дзе гал. аб’ект — адзін з кампанентаў прыроднага комплексу (рэжым блізкі да заказніка), ці цэлы прыроднатэр. комплекс (рэжым блізкі да запаведніка). Паводле аб’екта аховы вылучаюць Р. балотныя, бат., лясныя, арніталагічныя, паляўнічыя і інш. На Беларусі існуюць лясныя генет. Р., якім надаецца статус асабліва ахоўных тэрыторый. Адрозніваюцца высокімі гасп. паказчыкамі (хуткасць росту, лепшая якасць драўніны і інш.) і выкарыстоўваюцца як крыніцы генет. матэрыялу (насення, чаранкоў, прышчэпачнага матэрыялу). Агульная пл. — каля 4170 га. А.В.Пугачэўскі.
РЭЗЕРВАЦЫІ, р э з е р в а т ы, спецыяльныя тэрыторыі ў краінах масавай еўрап. эміграцыі (ЗША, Канада, Паўд. Афрыка; Аўстралія), якія былі замацаваны ўрадамі гэтых краін за карэнным насельніцтвам. Стварэнне Р. адбывалася пераважна прымусова, шляхам гвалтоўнага перасялення ў іх абарыгенаў, якія былі пастаўлены пад жорсткі кантроль дзяржавы і пазбаўлены грамадз. правоў. 3 1930х г. індзейцы Р. ЗША і Канады атрымалі правы грамадзянства, пашырана іх самакіраванне. Абарыгены Аўстраліі атрымалі падобньія правы ў 1960я г. Улады Паўд.Афр. Рэспублікі імкнуліся ператварыць Р. карэнных афрыканцаў у т.зв. «незалежныя дзяржа
вы» (гл. Бантустаны), але пасля скасавання апсіртэіду ў пач. 1990х г. усе яны ліквідаваны.
РЭЗЕРВАЦЫЯ, рэзерват (ад лац reservatio зберажэнне), 1) запаведнік, ахоўная тэрыторыя (гл. Рэзерват). 2) Месца часовага скопішча некат. жывёл, насякомых (напр., клапачарапашкі), звязанага з цыклам развіцця дадзенага тыпу. 3) Захаванне чагон. у рэзерве. 4) Захаванне за сабою права вярнуцца да якоган. пытання.
РЭЗЕРВбВАЕ ВАДАСХОВІШЧА, другая назва вадасховішча Крылава.
РЭЗЕРВОВЫ КАПІТАЛ, частка сродкаў акцыянернага таварыства, што ствараецца за кошт штогодніх адлічэнняў ад прыбытку. Выкарыстоўваецца для аплаты выдаткаў, папаўнення асн. капіталу, выплаты дывідэндаў пры недастатковым прыбытку.
РЭЗЕРВОВЫЯ ВОЙСКІ, 1) войскі, якія ў мірны час утрымліваюцца ў скарочаным складзе і прызначаны для хуткага мабілізацыйнага разгортвання ўзбр. сіл у час вайны (частковага разгортвання пры выкананні баявых і інш. задач у лакальных войнах).
Ва ўзбр. сілах Вялікабрытаніі, ЗША і інш. у склад Р.в, уваходзяць: нац. гвардыя, рэзервы відаў узбр. сіл, войскі берагавой і пагран. аховы, а ў шэрагу армій — і сілы бяспекі, жандармерыя і некат. паўваен: фарміраванні. Камплектуюцца з асабовага складу, які прайшоў тэрміновую ваен. службу або атрымаў адпаведнае ваен. навучанне.
2) Катэгорыя вайск. фарміраванняў у Расіі, АўстраВенгрыі (ландвер і гонвед), Францыі і інш. у 2й пал. 19 — пач. 20 ст. (былі ў колькасна меншым складзе ў параўнанні з т.зв. палявымі войскамі). Прызначаліся для папаўнення дзеючай арміі, аховы камунікацый, нясення гарнізоннай службы ў крэпасцях. Шэраг палкоў і батальёнаў Р.в. рас. арміі мелі (да 1917) бел. найменні, напр., Мінскі, Брэсцкі, Віцебскі пях. рэзервовыя палкі.
С.М.Абрамаў.
РЭЗЕРВУАРНЫЯ ГАСПАДАРЬІ пар а з і т а ў, арганізмы, у якіх паразіт жыве і назапашваецца ў лічынкавым стане; неабавязковае звяно ў цыкле развіцця многіх паразітаў. У арганізме Р.г. лічынкі могуць захоўвацца некалькі гадоў і заставацца здольнымі заражаць канчатковых гаспадароў. Р.г. найб. характэрны для гельмінтаў. Напр., у нематоды фізацэфалус бескалатус (яе канчатковыя гаспадары свінні, прамежкавыя гаспадары —жукікапрафагі) Р.г. — пацукі, мышы, жабы, паўзуны і інш.
РЭЗЁРВЫ (франц. re'serve ад лац. reservare зберагаць, захоўваць), 1) запасы, рэсурсы, грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на захоўванні і ў выпадку патрэбнасці могуць быць выкарыстаны з пэўнымі мэтамі. 2) Крыніца, адкуль чэрпаюцца неабходныя дадатковыя матэрыялы і сілы, напр., рэзервы вытворчыя, працоўныя Р. і інш. 3) Фарміраванні ўзбр. сіл, а таксама людскія рэсурсы і запасы матэрыяльных сродкаў,
РЭЗІСТАР 559
прызначаныя для папаўнення і забеспячэння дзеючых арміі і флоту. Р. як элемент аператыўнага пастраення (баявога парадку) прызначаны для рашэння нечаканых задач, што ўзнікаюць у ходзе аперацыі (бою). У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць Р.: стратэг., апераітыўныя, тактычныя; агульнавайск., процітанк., процідэсантныя, спец. войск (інж., хім., сувязі) і інш. У Рэспубліцы Беларусь стратэг. Р. — асобныя злучэнні і часці, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Галоўнакамандуючага Узбр. Сіламі, а таксама запасы матэрыяльных сродкаў, тэхнікі, узбраення, што захоўваюцца на цэнтр. складах (базах); аператыўны Р. — злучэнні і часці, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні камандзіраў армейскіх карпусоў. М.М.Субоцін. РЭЗЁРВЫ ВЫТВОРЧЫЯ, унутраныя магчымасці прадпрыемства (аб’яднання) больш эфектыўна выкарыстоўваць свае матэрыяльныя, фін., тэхн., энергет. і прац. рэсурсы з мэтай павелічэння аб’ёму вытв.сці прадукцыі, паляпшэння яе якасці і росту ўнутранага вытв. накаплення.Звязаны з рэжымам эканоміі наяўных рэсурсаў, скарачэннем іх страт. Для выяўлення Р.в. робіцца тэхнікаэканам. аналіз вытворчагасп. дзейнасці прадпрыемства (аб’яднання) ці яго падраздзяленняў. Вынікі аналізу абагульняюцца і параўноўваюцца з вынікамі дзейнасці інш. падраздзяленняў (прадпрыемстваў), выяўляюцца прычыны, якія стрымліваюць рост эфектыўнасці вытвсці. Паводле аналізу распрацоўваюцца арганізацыйнатэхнічныя мерапрыемствы па выкарыстанні выяўленых рэзерваў.
РЭЗЕРПІН, алкалоід расліны раўвольфіі, заспакаяльны і лек. гіпатэнзіўны сродак, C33H40N2O9. Прыгнечвае функцыю ц.н.с., у выніку чаго памяншаецца сісталічны і дыясталічны ціск. Выклікае стан эмацыянальнага спакою, зніжае рухальную актыўнасць, інтэнсіўнасць абменных працэсаў і тру цела. У некат. выпадках Р. выкарыстоўваецца пры павышанай функцыі шчытападобнай залозы, псіхозах.
РЭЗЕРФАРД (Rutherford) Эрнест (30.8.1871, Брайтуотэр, каля г. Нельсан, Новая Зеландыя — 19.10.1937), англійскі фізік, адзін са стваральнікаў ядзернай фізікі, заснавальнік міжнар. навук. школы фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1903, у 1925—30 прэзідэнт). Замежны чл.кар. Pac. АН (1922), ганаровы чл. AH СССР (1925). За навук. заслугі атрымаў тытул лорда Нельсана (1931). Скончыў Новазеландскі унт (1894). 3 1895 у Вялікабрытаніі, з 1898 у Канадзе. 3 1907 праф. Манчэстэрскага унта, з 1919 — Кембрыджскага унта і дырэктар Кавендышскай лабараторыі. Навук. працы па радыеактыўнасці, ат. і ядз. фізіцы. Адкрыў альфа і бэтапрамяні (1899) і ўстанавіў іх прыроду. Стварыў разам з Ф. Содзі тэорыю радыеактыўнасці (1903). Устанавіў закон рассеяння альфачасцін атамамі розных хім. эле
ментаў (1911; гл. Рэзерфарда формула), на аснове чаго прапанаваў планетарную мадэль атама (мадэль атама Р.). Здзейсніў першую штучную ядз. рэакцыю па ператварэнні азоту ў кісларод (1919), прадказаў існаванне нейтрона і дэйтрона (1920). Пацвердзіў справядлівасць закону ўзаемасувязі масы і энергіі ў ядз. рэакцыях (1933). Правёў рэакцыю сінтэзу дэйтронаў з утварэннем трытыю (1934). Яго імем названы хім. элемент рэзерфордый. Нобелеўская прэмія 1908.
Тв:. Рус. пер. — Нзбр, науч. тр. [Т. 1—2]. М . 1971—72.
Літ:. Кедров Ф.Б. Эрнест Резерфорд. М., 1965; Данмн Д.С. Резерфорд. 2 нзд. М., 1967; Старосельская Ннкнт н н a О.А. Эрнест Резерфорд. М., 1967; Резерфорд — ученый н учнтель. М., 1973.
РЭЗЕРФАРДА ФОРМУЛА, выраз, які вызначае эфектыўнае сячэнне рассеяння нерэлятывісцкіх зараджаных кропкавых часціц, што ўзаемадзейнічаюць паводле Кулона закону.
У сістэме цэнтра інерцыі сутыкняльных часйіц Рф. мае вытяд ^ "Z. „= (/./.е1 /Ітгу —Д—.
d 11 1 2 яп4 (’/р w J % rr— сячэн не рассеяння ў адзінкавы прасторавы вугал, 0 — вугал рассеяння, т= =т]т2(т}+т2) — прыведзеная маса, т} і т2 — масы’сутыкняльных часціц і v— іх адносная скорасць, Z{e і Z2e — эл. зарады гэтых часцій, е — элементарны эл. зарад. Атрымана Э.Рэзерфардам пры аналізе доследаў па рассеянні ачасціц (1911) і адыграла вызначальную ролю пры фарміраванні навук. уяўленняў аб будове атамаў.
РЭЗЕРФбРДЫЙ (лай. Rutherfordium), Rf, штучны радыеактыўны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 104 (гл. Курчатовій). Назва ў гонар Э.Рэзерфарда прапанавана групай амер. вучоных з Берклі (штат Каліфорнія), якія ў 1969 атрымалі ізатопы гэтага элемента; прынята Міжнар. саюзам тэарэт. і прыкладной хіміі.
РЭЗІД^НТ (франц. resident ад лац. residens які сядзіць, застаецца на месцы), 1) дыпламатычны прадстаўнік, ранг якога ніжэйшы за пасланніка; noyHan назва — міністррэзідэнт. 2) Прадстаўнік разведкі ў інш. краіне, які накіроўвае работу агентурнай сеткі. 3) Юрыд. або фіз. асоба, якая зарэгістравана ў дадзенай краіне і на якую ў noyHaft меры пашыраецца нац. заканадаўства.
РЭЗІДЭНТЎРА, заканспіраванае структурнае падраздзяленне знешняй развед
кі, якое па даручэнні цэнтра ажыццяўляе разведвальную дзейнасць за мяжой. Складаецца з кадравых супрацоўнікаў разведкі або агентаў на чале з рэзідэнтам. Супрацоўнікі Р. ўтойваюць сваю прыналежнасць да знешняй разведкі і дзейнічаюць пад прыкрыццём якойн. установы (аргцыі, кампаніі і інш.). У залежнасці ад віду прыкрыцця Р. падзяляюцца на легальныя (ствараюцца пад прыкрыццём дзярж. установы або прыватнага прадпрыемства, што належыць краіне, у інтарэсах якой ажыццяўляецца развед. дзейнасць) і нелегальныя (арганізуецца з разведчыкаўнелегалаў і ў якасці прыкрыцця можа выбірацца любая ўстанова або aprцыя краіны знаходжання). В.А.Окунеў, А.А.Міпіч. РЭЗІДЙНЦЫЯ (позналац. residentia ад лац. resideo застаюся на месцы), пастаяннае месцазнаходжанне ўрада, кіраўніка дзяржавы або высокапастаўленых адм. асоб.
Будынак Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску.
рэзід9нцыя ПРЭЗІДЭНТА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ у М і н с к у. Узводзілася ў 1939—41, завершана ў 1947 (арх. А.П.Воінаў, У.М.Вараксін) як будынак ЦК КПБ. 3 1992 туг размяшчаўся Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь, з 1996 сучасная назва. Цэласны 6павярховы аб’ём пастаўлены на масіўны гранітны (чырвоны) цокаль. Будынак па перыметры апрацаваны прафіляванымі лапаткамі і ўвянчаны простым магутным атыкам. Упершыню ў краіне выкарыстаны зборныя жалезабет. пліты для перакрыццяў. У 1976 да цэнтр. аб’ёму прыбудаваны правае, у 1986 — левае крылы, у 1988 — аб’ём, які злучыў іх з боку вул. Кірава (арх. П.Кракалёў);