Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
, выступаў на сеймах 1540—42, 1558— 59, 1569. Большасць твораў напісаў на ўзор сучаснай яму замежнай лры, але запазычаную форму насычаў актуальным польскім зместам. Першы з буйных твораў Р. — сатыр. дыялог «Кароткая гутарка паміж трыма асобамі: Панам, Войтам і Плябанам» (1543) —звязаны з праграмай паліт. шляхецкага руху «Экзекуцыя» за ўраўнаванне шляхты ў правах з магнатамі. Пратэстанцкія перакананні Р., антыкаталіцкія і антыцаркоўныя матывы ў драме «Купец» (1549), зб. пропаведзей «Пастыла» (1557). Спробы адлюстраваць вобраз ідэальнага чалавека — у вял. (10 тыс. вершаў) дыдактычнаалегарычнай паэме «Сапраўдны паказ жыцця пачцівага чалавека» (1558) і празаічнай кнізе «Зярцала» (1568). Гэта ідэал не толькі добрага сем’яніна, ветлівага гаспадара, але і шляхціцаграмадзяніна. Аўтар збкаў сатыр. эпіграм «Звярынец» і жартоўных вершаў, анекдотаў, баек «Забаўныя гісторыі» (абодва 1562). Мова яго твораў жывая, багатая, крыху грубаватая, блізкая да народнай.
Те Pisma wierszem. Wroclaw, 1954; Wybor pism. 2 wyd. Warszawa, 1979.
Jlim Witczak T. Stadia nad tworczosciq Mikolaja Reja. Poznan, 1975; Podgo'rska T. Koniizm w twdrczoSci Micolaja Reja. Wroclaw, 1981. С.Лз.Малюковіч.
562
РЭЙГАН
Р^ЙГАН (Reagan) Рональд Уілсан (н. 6.2.1911, г. Тампіка, ЗША), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў каледж у г. Юрыка (1932). 3 1932 радыёрэпарцёр, у 1937—64 кінаакцёр у Галівудзе (зняўся ў 54 маст. фільмах), у 1947—52 і 1959—60 прэзідэнт гільдыі (прафсаюза) кінаакцёраў. Да 1962 належаў да Дэмакр. партыі. У 1967— 75 губернатар штата Каліфорнія. У 1981 — 89 прэзідэнт ЗША ад Рэсп. партыі. У час
яго прэзідэнцтва праводзіўся курс на лібералізацыю эканомікі краіны, скарачэнне падаткаў на даходы, федэральнага бюджэту, абмежаванне дзярж. сац. праграм, што выклікала значны эканам. рост («рэйганоміка»), У знешняй палітыцы ажыццяўлялася т.зв. дактрына Р. (падтрымка антыкамуніст. рухаў, у т.л. ў Нікарагуа, Грэнадзе, Цэнтр. і Усх. Еўропе), былі палепшаны адносіны з Сав. Саюзам (з 1985) і заключаны з ім дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (снеж. 1987).
Тв:. Рус. пер. — Жмзнь поамернканскн. М„ 1992.
Літ:. Н н к о н о в В.А. Рональд Рейган // Вопр. нсторнн. 1989. № 2; Мванян Э.А. Рональд Рейган: Хроннка жазнн н временн. М., 1991; Гарбузов В.Н. «Рейгановская революцмя»; Теорня н практнка амер. консерватнзма (1981—1988). СПб.; Псков, 1999; Я го ж. Рейган н рейганнзм: (Нстормогр. очерк) // США — Канада. Экономнка — полнтнка — культура. 2001. №2.
РЭЙД (ад англ. raid налёт, набег, нападзенне), форма тактычных (аператыўнатактычных) дзеянняў вайск. і партыз. фарміраванняў; імклівы рух і вядзенне баёў (аперацый) у тыле праціўніка. У 2ю сусв. вайну Р. праводзіліся з мэтай знішчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка, дэзарганізацыі кіравання войскамі і работы тылу, парушэння (самунікацый і інш. (напр., рэйд кав. корпуса Л.МЛлватара па тылах ням. войск у жн. — вер. 1941). 3 канца 1942 па май 1945 звыш 100 буйных сав. партыз. фарміраванняў зрабілі больш за 40 Р., у т.л. бел. партызаны з усх. у зах. Беларусь, а таксама ў Літву, Польшчу і інш. У сучасных умовах Р. выкарыстоўваюцца ў ходзе лакальных войнаў і інш. узбр. канфліктаў; іх асаблівасць — масіраваная падтрымка дзеянняў наземных войск авіяцыяй. С.М.Абрамаў.
РЭЙЗЕН Марк Восіпавіч (3.7,1895, с. Зайцава Сінельнікаўскага рна Днепра
пятроўскай вобл., Украіна —25.11.1^92), расійскі спявак (бас), педагог; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рус. вак. школы. Нар. арт. СССР (1937). Вучыўся ў Харкаўскай кансерваторыі (1917—18). 3 1921 у Харкаўскім оперным тры. 3 1925 саліст Ленінградскага тра оперы і балета, у 1930—54 — Вял. тра. У 1965—70 заг. кафедры ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1967 праф ). Валодаў моцным голасам рэдкай прыгажосці і шырокага дыяпазону. Выконваў усе вядомыя басовыя партыі з рус. опер. Сярод партый: Барыс Гадуноў, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Тонкі інтэрпрэтатар камернай лірычнай музыкі. Удзельнічаў у выкананні вак.сімф. твораў В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Дж.Вердзі. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951.
Літ.'. М. Рейзен: Автобмогр. запнскм; Статья. Воспомннанвя. 2 мзд. М., 1986.
Л.А.Шымановіч.
Р^ЙЗІН Рува Шоламанавіч (1911, Лондан — 1942 ?), яўрэйскі паэт. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку. Скончыў Мінскі пед. інт‘(1937). Друкаваўся з 1929. Аўтар збкаў вершаў «Цяжкай працай» (1934), «Вершы» (1940), паэмы «Вялікая хартыя» (1935)., Услаўляў героіку грамадз. вайны, працоўны энтузіязм народа. На бел. мову яго вершы перакладалі А.Зарыцкі, Р.Няхай.
Тв:. Бел. пер. — у кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949; У кн.: Дзень паэзіі — 71. Мн., 1971; У кн.; Зарыцкі А. У свет па песні. Мн., 1978.
РЙЙКА, 1)Р. зубчастая —прызматычны стрыжань з нарэзанымі зубамі; дэталь рэечнай зубчастай перадачы. Выкарыстоўваецца ў механізмах станкоў, грузападымальных кранаў, пагрузачнаразгрузачных машын. 2) Р . г е адэзічная — драўляны брус даўж. 3—4 м з нанесенай шкалой. Бываюць дальнамерныя (для вызначэння адлег
Рэйкі; 1 — геадэзічная нівелірная (шашачная); 2 — для высокадакладнага нівеліравання (штрыхавая).
ласцей), тапаграфічныя (для вызначэння адлегласцей і перавышэнняў), нівелірныя (для вызначэння перавышэнняў); адна і двухбаковыя, падвесныя, складныя, высоўныя. 3) Разнавіднасць піламатэрыялу, які атрымліваецца пры абпілоўванні краёў неабразных дошак, a таксама вузкія загатоўкі з драўніны, што выкарыстоўваюцца пры вырабе сталярных пліт.
«РФЙКАВАЯ ВАЙНА», умоўная назва аперацый сав. партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыг. камунікацый на акупіраванай гітлераўцамі тэр. Беларусі, Латвіі, Літвы, Украіны і Арлоўскай, Бранскай, Калінінскай, Ленінградскай, Смаленскай абл. Расіі ў Вял. Айч. вайну. Аперацыі «Р.в.» планаваліся ЦШПР і праводзіліся звычайна напярэдадні ці ў час наступлення Чырв. Арміі на франтах. На Беларусі ў 1943 —44 «Р.в.» праходзіла ў 3 этапы. 1ы эта п пачаўся ў ноч на 3.8.1943, калі каля 74 тыс. партызан нанеслі ўдар па чыг. камунікацыях акупантаў у час контрнаступлення сав. войск пад Курскам, і працягваўся да сярэдзіны вер. 1943. За перыяд з 16 ліп. да 5 жн. 1943 сав. лётчыкі за 90 вылетаў даставілі бел. партызанам 144 т грузаў (тол, міны, бікфордаў і дэтануючы шнуры і інш. сродкі баявога забеспячэння). Было ўзарвана больш за 121 тыс. рэек, поўнасню выведзены са строю чыгункі Бабруйск — Старушкі, Жлобін — Калінкавічы, Цімкавічы — Асіповічы, не дзейнічалі ўчасткі Полацк — Маладзечна 15 дзён, Мінск — Маладзечпа 10 дзён, на чыг. Магілёў — Крычаў, Полацк — Даўгаўпілс, Магілёў — Жлобін рух быў спынены на працягу жніўня, таму перавозкі для групы ням. армій «Цэнтр» скараціліся на 40%. 2і э т а п, пад умоўнай назвай «Канцэрт», праводзіўся з 19 вер. да пач. ліст. 1943. 3і этап пачаўся ў ноч на 20.6.1944 і працягваўся да поўнага вызвалення Беларусі. Самалётамі партызанам было дастаўлена 52 т толу, каля 200 тыс. капсуляўдэтанатараў, шмат зброі і боепрыпасаў. Падарвана 61 тыс. рэек, знішчана 8 чыг. мастоў, чым поўнасцю выведзены са строю найб. важныя чыг. лініі. Упершыню ў гісторыі вайны партызаны правялі аперацыю такога маштабу і з такімі вынікамі ў цесным аператыўнатактычным узаемадзеянні з Чырв. Арміяй, што мела аператыўнастратэгічнае значэнне ў ходзе яе наступлення.
Літ:. Всенародная борьба в Белорусснм протнв немецкофашнстскях захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. 2.— 3. Мн., 1984—85; Пономаренко П.К. Всенародная борьба в тылу немецкофашнстскнх захватчмков, 1941—1944. М., 1986. С. 223—264; Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 547.
У.І.Лемяшонак.
РЭЙКІ ч ы г у н а ч н ы я, стальныя бэлькі спец. профілю, асн. элемент верхняй будовы чыгуначнага пуці. Утвараюць рэйкавую каляіну для руху чыг. рухомага саставу, паяздоў метрапалітэна,
РЭЙМЕРЫС 563
трамваяў, прамысл. транспарту, грузападымальных кранаў (падкранавыя пуці).
Да шпал, рам, пліт прымацоўваюцца з дапамогай кастыльнага, клямарнага, спружыннага і інш. мацаванняў. Адна рэйкабэлька выкарыстоўваецца ў манарэйкавай дарозе, як ездавая бэлька — у кранбэльцы. Драўляныя Р пачалі выкарыстоўвацца ў сярэднія вякі для руху ваганетак на горных вырабатках, пазней — для грузавога і пасажырскага коннага транспарту. Для павышэння зносаўстойлівасці іх пакрывалі жалезнымі палосамі і чыгуннымі накладкамі. Першыя метал. Р. выраблены ў Вялікабрытаніі ў 1767, у Расіі ў 1788. 3 1820х г. пашырыліся качаныя жалез
Мацаванні рэек чыгуначных: a — прамежкавае кастыльнае (1 — падкладка, 2 — кастылі); б — паасобнае (1 — гайка, 2 — прамежкавая клема, 3 — кастыль, 4 — падкладка); в — з двухгаловымі накладкамі (1 — накладка, 2 — кастыль); г — спружыннага тыпу (1 — спружына, 2 — падкладка).
ныя, з 1860х г. — качаныя стальныя Р. Вырабляюцца пракатам зліткаў Ьысокавугляродзістай сталі. Даўжыня Р. шырокакалейных 25 м, вузкакалейных 8—12,5 м, трамвайных 15—18 м.
РЭЙКСМЮСЕУМ (Rijksmuseum), Дзяржаўны музей, адзін з найбуйнейшых маст. музеяў у Нідэрландах. Засн. ў 1808 у Амстэрдаме. У зборы творы нідэрландскага жывапісу 15—19 ст. (у т.л. Рэмбранта, Я.Вермера, Я. ван Ройсдала), нідэрландскія графіка, скульптура, творы дэкар.прыкладнога мастацтва, жывапіс інш. еўрап. школ, мастацтва краін Азіі і інш. Будынак узведзены
ў 1877—85 у стылі неаготыкі (арх. П.І.Кёйперс).
РЙЙК’ЯВІК (Reykjavik), горад, сталіца Ісландыі. Самая паўн. сталіца ў свеце. Знаходзіцца на паўд.зах. узбярэжжы вва Ісландыя, на паўд. беразе зал. Фахсафлоўі Атл. акіяна. 105,5 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 150 тыс. ж. (1996). Гал. порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Кеблавік. Асн. эканам. (больш за 60% прамысл. вытвсці Ісландыі) і культ. цэнтр краіны. Прамсць: рыбаперапрацоўчая (кансервы, рыбнае філе, рыбін тлушч, мука, угнаенні і інш.), суднабуд. і суднарамонтная, вытвсць рыбалоўных сетак, рыбапрамысл. абсталявання. Ёсць мылаварныя, маргарынавыя, абутковыя прадпрыемствы. Традыц. вытвсць шарсцяных тканін, у т.л. пледаў, вязаных вырабаў. У раёне Р. —алюм., азотнахім., цэм. зды. Рыбалавецкая база. Гарачыя крыніцы паблізу Р. выкарыстоўваюцца для цеплафікацыі. Унт. Інты вулканалогіі, метэаралогіі і інш. Музеі: Нацыянальны, маст. галерэя, Прыродазнаўчагіст. і інш. Тэатр. За 50 км ад Р. нац. парк Тынгведлір — гісторыкапрыродны запаведнік.
Засн. каля 874 на месцы высадкі першы