Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
скорасць цячэння, о — электраправоднасць, с — скорасць святла ў вакууме. Названы імем О.Рэйнальдса.
РЭЙНДЖЭР (Ranger), уранавае радовішча на Пн Аўстраліі ў бас. р. Іст — Алігейтар (Паўн. тэрыторыя). Адкрыта ў 1969—70. Распрацоўваецца з 1981. Запасы 90 тыс. т аксіду урану (U3O8) пры 0,32% аксіду урану ў рудзе. Гідратэрмальнае. Выяўлена 5 рудных цел у ніжнепратэразойскім складкавым фундаменце. Здабыча адкрытым спосабам.
«Р&ЙНДЖЭР» (Ranger), серыя амер. аўтам. касм. апаратаў для даследавання Месяца; праграма іх распрацоўкі і запускаў. Мяккая пасадка на Месяц не
прадугледжвалася. Макс. маса 367 кг. Некаторыя «Р.» выводзіліся на каляземныя арбіты. У 1961—65 запушчана 9 «Р» «Р.7» упершыню правёў здымкі Месяца з блізкай адлегласці. «Р.7», «Р.8», «Р.9» перадалі на Зямлю больш за 17 тыс. здымкаў паверхні Месяца.
У. С.Ларыёнаў.
Р^ЙНДЖЭРЫ, рэйнджэрс (ад англ. rangers асобы, якія рабілі вялікія пешыя пераходы, —егеры, леснікі і інш ), асобая катэгорыя ваеннаслужачых армій ЗША і некат. інш. дзяржаў, падрыхтаваныя для дыверсійна
развед. дзейнасйі на тэр. праціўніка. Як спец. фарміраванні склаліся ў перыяд каланізацыі еўрапейцамі Паўн. Амерыкі (першыя падраздзяленні створаны ў брыт. каланіяльнай арміі ў 2й пал. 1750х г. для дзеянняў супраць індзейскіх плямён). У арміі ЗША падраздзяленні Р. сфарміраваны ў чэрв. 1942. Аналагічныя часці і падраздзяленні меліся ў інш. краінах, войскі якіх у час 2й сусв. вайны вялі баявыя дзеянні ў складзе англаамер. кааліцыйных сіл супраць Германіі, Італіі і Японіі. У пасляваен. час Р. некат. краін (ЗША, Вялікабрытаніі і інш.), якія уваходзяць у склад войск спец. прызначэння, удзельнічалі ў шэрагу лакальных войнаў і ваен. канфліктаў. Р. таксама называюць членаў паліцэйскіх фарміраванняў у ЗША (штат Тэхас), створаных для падтрымання законнасці і правапарадку на рэдканаселеных тэрыторыях на мяжы з Мексікай.
РЙЙНДЗІРЛЕЙК, другая назва Аленевага возера ў Канадзе.
Р^ЙНДОРФ (Reindorff) ГюнтэрФрыдрых (26.1.1889, С.Пецярбург — 14.3.1974), расійскі і эстонскі графік. Нар. маст. СССР (1969). Чл.кар. AM СССР (1958). Вучыўся ў Пецярбургу ў вучылішчы Штыгліца (1905—13). 3 1915 працаваў у Маскве і Петраградзе. 3 1920 у Эстоніі, выкладаў у Талінскім маст,прамысл. вучылішчы (1920—41) і Маст. інце Эстоніі (1950—58, з 1951 праф.). У панарамных творах, для якіх характэрна каліграфічнадасканалая прарысоўка дэталей, імкнуўся стварыць абагульнены вобраз эст. прыроды: «Будоўля судна на востраве Цютарсаар» (1926), «Яловы пень» (1938), «Вечар на востраве Вормсі» (1943), «Даліна ракі Сан» (1946), «Вечар над возерам» (1955—56), «Набліжаецца навальніца» (1959), «Фінляндыя Сібеліуса» (1962). Аўтар ілюстрацый да кшг І.Семпера, А.Пушкіна. Дзярж. прэмія'Эстоніі 1949.
Літ.: Бернштейн Б.Г. Рейндорф: Графнка: Альбом. М., 1981.
РЕЙНІР, (Rainier), дзеючы вулкан у ЗША, найб. высокая вяршыня ў Каскадных гарах. Выш. 4392 м. Каля падножжа вулкана і на ніжняй ч. схілаў — хваёвыя лясы, на выш. 2600—2800 м — альпійскія лугі, вышэй — вечныя снягі і ледавікі (агульная пл. 140 км2). Апошняе вывяржэнне ў 1882.
ЙЙНЛАНДПФАЛЬЦ (RheinlandPfalz), зямля (адм. адзінка) на 3 Германіі, у бас. р. Рэйн і яго прытокаў Мозеля і Лана. Пл. 19,8 тыс. км2. Нас. каля 4 млн. чал. (2000). Адм. ц. — г. Майнц. Найб. гарады і гал. прамысл. цэнтры —Людвігсгафен, Кобленц, Кайзерслаўгэрн, Трыр. Большую ч. тэр. займаюць Рэйнскія Сланцавыя горы. Клімат умераны. Сярэдняя тра ліп. 19 °C, студз. 2 °C. Ападкаў каля 600—800 мм за год. Нату
566 РЭЙНОСА
ральная расліннасць найб. захавалася ў гарах, пераважаюць дубовыя, букавыя і дубоваграбавабукавыя лясы. Пад лесам каля 40%. Эканоміка мае індустр,агр. характар. Распрацоўваюцца невял. радовішчы нафты і прыроднага газу. Развіты хім. (гал. цэнтр Людвігсгафен), машынабудаванне і металаапрацоўка (Кайзерслаўтэрн), абутковая (каля 25% вытвсці абутку ў краіне), харчасмакавая, аўтамабільная, буд. матэрыялаў прамсць. Пад с.г. ўгоддзямі каля 50%. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (малочнага кірунку і свінагадоўля). Вырошчваюць пшаніцу, буль
РЭЙНЛАНДПФАЛЬЦ Маштаб 1:3 500 000
І.БадэнВюртзмберг
бу, цукр. буракі, тытунь, кармавыя культуры. Найважн. раён вінаградарства (дае каля 75% збору вінаграду ў краіне, гал. чынам у далінах Рэйна, Мозеля і Наэ). Транспарт чыг. і аўтамабільны. Суднаходства па Рэйне і Мозелі. Турызм.
Зямля ўтворана пасля 2й сусв. вайны паводле распараджэння франц. акупай. улад ад 30.8.1946 з частак Баварыі (Пфальц), Гесена, Прусіі (Рэйнская прав.). Спачатку яе адм. цэнтрам быў г. Кобленц, з 1950 — г. Майнц. У 1947 прынята зямельная канстытуцыя. 3 1949 зямля ў складзе ФРГ. У 1969—76 прэм’ерміністрам зямлі быў Г.Коль. У 1947—91 у яе паліт. жыцці дамінаваў Хрысй.дэмакр. саюз. РЭЙНбСА (Reynosa), горад на ПнУ Мексікі, на паўд. беразе р. РыоБравадэльНортэ, у штаце Тамаўліпас. Каля 300 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак, аўтадарог, газаправодаў. Аэрапорт. Цэнтр раёна арашальнага земляробства, здабычы і перапрацоўкі прыроднага газу і нафты. Прамсць: нафтахім., бавоўнаачышчальная, мукамольная.
«РЭЙНСКАЯ ГАЗЁТА» (поўная назва «Rheinische Zeitung fur Politik, Handel und Gewerbe», «Рэйнская газета па пытаннях палітыкі, гандлю і рамяства»), штодзённая ням. газета лібераль
нага кірунку, якая выдавалася 1.1.1842—31.3.1843 у г. Кёльн. 3 крас. 1842 супрацоўнікам, а ў кастр. 1842— 17.3.1843 гал. рэдактарам газеты быў К. Маркс. Друкавала матэрыялы апазіц. зместу ў адносінах да ўрада Прусіі, у т.л. арт. Маркса і Ф.Энгельса. Закрыта прускімі ўладамі.
РбЙНСКАЯ ДЭМІЛІТАРЫЗАВАНАЯ ЗбНА Існавала ў 1919—36. Устаноўлена пасля 1й сусв. вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 19/9 (гл. таксама карту да гэтага арт.), ахоплівала тэр. Германіі на левым беразе р. Рэйн і паласу шырынёй 50 км на яе правым беразе. У зоне забаранялася размяшчаць герм. войскі, будаваць ваен. ўмацаванні і гд. Яе мірны статус пацверджаны Лакарнскімі дагаворамі 1925. У сак. 1936 нацысцкі ўрад А. Гітлера абвясціў пра аднаўленне поўнага суверэнітэту Германіі над Р.д.з. і ўвёў'туды войскі, што прывяло да ліквідацыі зоны ў парушэнне ўмоў Версальскага і Лакарнскіх дагавораў. Пасля поспеху гэтай акцыі нацысты распачалі падрыхтоўку да аншлюсу Аўстрыі.
РЭЙНСКАЯ ПАРбДА гусей. Выведзена ў Германіі ў 20 ст. скрыжаваннем эмдэнскіх гусей з мясц. формамі. Пашырана паўсюдна, у т.л. на Беларусі.
Галава і шыя сярэдніх памераў, тулава кампактнае, грудзі шырокія. Апярэнне белае, дзюба і ногі аранжавыя. Маса гусакоў 6,5— 6,7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць 45—50 яец за год. Маса кожнага яйца да 175 г. Выкарыстоўваюнь як бацькоўскую форму для вытвсці мяснога маладняку, якія ў 60 сут важаць 3,7—4 кг. М.ЦГарачка.
РЭЙНСКІ ГАРАНТЫЙНЫ ПАКТ, гл ў арт. Лакарнскія дагаворы 1925.
РбЙНСКІ САЮЗ 1806—13(ням. Rheinbund, франц. Confederation du Rhin), аб’яднанне большасці герм. дзяржаў пад пратэктаратам Францыі ў перыяд напа/іеонаўскіх войнаў. Засн. па патрабаванні франц. імператара Напалеона I паводле дагавора ад 12.7.1806 (падпісаны ў Парыжы) паміж Францыяй і 16 княствамі Зах. і Паўд. Германіі. Гэтыя княствы аддзяляліся ад «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (6.8.1806 яна ліквідавана) і ўступалі ў ваен. саюз з Францыяй (абавязваліся паставіць апошняй у выпадку вайны 63 тыс. вайскоўцаў), становячыся фактычна яе васаламі. У большасці дзяржаў саюза быў уведзены і дзейнічаў Французскі грамадзянскі кодэкс 1804. Да 1811 далучыліся яшчэ 20 дзяржаў Зах., Сярэдняй і Паўн. Германіі (4 каралеўствы, 5 вял. герцагстваў і 11 герцагстваў, акрамя Прусіі і некалькіх малых дзяржаў). У 1808 ахопліваў пл. 325 800 км2 з 14,61 млн. жыхароў, да 1811 скараціўся да 283 100 км2 з 13,3 млн. жыхароў. Выкарыстоўваўся Напалеонам для забеспячэння франц. панавання ў Германіі. Распаўся пасля паражэння франц. войск у Лейпцыгскай бітве 1813.
РбЙНСЮ УНІВЕРСІТЭТ і м я Ф р ы д р ы х a В і л ь г е л ь м а, гл. Бонскі універсітэт.
РЭЙНСКІЯ СЛАНЦАВЫЯ ГОРЫ (Rheinisches Schiefergebirge). Гал. ч. ў Германіі (часткова ў Белыіі, Люксембургу, Францыі) па абодвух берагах сярэдняга цячэння р. Рэйн. Даўж. каля 400 км, выш. да 880 м (г. ГросерФельдберг). Складзены пераважна са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў і вапнякоў. Плато, над якім на 300—400 м узвышаюцца крышт. масівы (Таўнус, Хунсрук, Айфель і інш.) і вулканічныя купалы. Расчлянёны далінамі рэк Рэйн, Мозель, Лан. Дубовыя, букавыя і хваёвыя лясы, балоты, пустэчы. Тэрасы рачных далін і ніжнія ўчасткі схілаў апрацаваны. Жывёлагадоўля. . Каля паўн. падножжаў — Рурскі вугальны басейн.
Л Рэйнуотэр
РбЙНУОТЭР (Rainwater) Леа Джэймс (9.12.1917, г. Каўнсіл, штат Айдаха, ЗША — 31.5.1986), амерыканскі фізік. Чл. Hau. АН ЗША (1968). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. інт (1939). 3 1939 у Калумбійскім унце (з 1952 праф., у 1951—53 і 1956—61 дырэктар Невіскай цыклатроннай лабараторыі). Навук. працы па нейтроннай спектраскапіі, ядз., нейтроннай і мезоннай фізіцы. Выказаў гіпотэзу аб несферычнасці ядзер з прычыны дэфармавання нейтронных абалонак цэнтрабежнымі сіламі (сфераідальная мадэль ядра Р.; 1950), якую ў 1953 пацвердзілі О.Н. Вор і Б.Р.Мотэльсан. Вызначыў масу р+мезона (разам з В.Л. Ф/тчам), вымераў радыусы ядзер з атамнымі нумарамі ад 13 да 83 і ўдакладніў значэнне радыуса пратона (1953). Удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Борам і Мотэльсанам).
Тв:. Рус. пер. — Как возннкла модель сферондальных ядер // Успехн фнз. наук. 1976. Т. 120, вып. 4. М.М.Касцюковіч. РЭЙС (ням. Reise падарожжа), шлях якоган. трансп. сродку па пэўным маршруце.
Схема аднабаковага рэйсмусавага станка: 1 — ролік; 2 — стол; 3 — загатоўка; 4 і 8 — задні і пярэдні падавальныя вальцы; 5 і 7 — задні і пярэдні прыціскачы; 6 — вал з рэжучымі нажамі.
РЭЙХСКАНЦЛЕР 567
РЙЙСМУС, рэйсмас (ад ням. геіреп чарціць + Map мера, памер), інструмент, які выкарыстоўваецца ў метала і дрэваапрацоўцы для нанясення на загатоўках разметачных ліній паралельна выбранай базавай лініі (гл. Разметкаў перанясення памераў з маштабнай лінейкі і інш.
рМСМУСАВЫ СТАНОК, адзін з відаў дрэварэзальных станкоў для прастругвання дошак, брусковых загатовак або шчытавых зборачных адзінак цыліндрычным фрэзераваннем. Рэзальны інструмент — нажавы вал з устаўленымі нажамі, падача загатоўкі — вальцавым механізмам. Для апрацоўкі на Р.с. ў загатоўкі папярэдне фарміруюць 1—2 базавыя паверхні на фугавальным станку.
Т.Рэйтан
РЭЙТ, Р ы д (Rejt, Reid) Бенядзікт (1451—1534), чэшскі архітэктар, прадстаўнік эпохі позняй готыкі. Прыдворны архітэктар караля Уладзіслава 11. Асн. работы: «Уладзіслаўская» зала (1486