• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    уць дадому сына, якога чакае «салдацкімі слязьмі злітая» дарога. Смуткам прасякнуты песні пра расстанне жонкі або нявесты з каханым, асабліва тыя, дзе расказваецца пра смерць салдата. Для Р. і с.п. характэрны выразныя эпітэты («конь вараны», «воран чорны»), метафары («наступіла цёмна хмара», «зямліца стагнала»), антытэзы («лепей дома цэпам бухаць, чым у войску муштры слухаць», «лепей дома хлеб аўсяны, чым на вайне пытляваны») і інш. маст. сродкі. Як і казацкія песні, Р. і с.п. ў асноўным харавыя, шматгалосыя мужчынскія. Мелодыі і характар выканання іх вельмі разнастайны (паходныя і страявыя песні пераважна маршавыя).
    Публ.: Беларускія народныя песні. Т. 2. Мн., I960; Лірычныя песні. Мн., 1976; Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. 4 выд. Мн., 1996.
    Літ.: Мухармнская Л.С. Белорусская народная песня: Нст. развнтне. Мн., 1977; Петровская Г.А. Белорусскве соцмальнобытовые песнн. Мн., 1982; Г і л е в і ч Н.С. Наша родная песня. Мн., 1968.
    Г.А. Пятроўская.
    РЭКРЫШТАЛІЗАЦЫЯ, утварэнне і рост (або толькі рост) адных крышт. зярнят полікрышталя за кошт іншых (структурна менш дасканалых) той жа фазы. Скорасць Р. экспаненцыяльна нарастае з павышэннем тры і ў значнай ступені залежыць ад хім. і фазавага саставу матэрыялу. Асабліва інтэнсіўна Р. праходзіць у пластычна дэфармаваных матэрыялах (гл. Дэфармацыя). Прыводзіць да ліквідацыі структурных дэфектаў, змяняе памеры і арыентацыю зярнят, а часам і тэкстуру.
    РЭКРЭАЦЫЙНАЕ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ, мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў адпачынку, павышэнні ўстойлівасці ландшафтаў да рэкрэацыйных нагрузак, удасканальванні эстэт. якасцей месцаў адпачынку. У залежнасці ад прызначэння рэкрэацыйных тэрыторый і іх наведвальнасці фарміруюцца ландшафты з розным узроўнем Р.д. (напр., на аснове прыроднага ляснога масіву могуць фарміравацца пашыраныя на Беларусі рэкрэацыйныя лясы, лесапаркі і загарадныя паркі). У рэкрэацыйных лясах захоўваецца прыродны характар асяроддзя і ствараецца мінім. ўзровень добраўпарадкавання (абсталяванне турысцкіх стаянак, сховішчаў ад непагадзі, месцаў для вогнішчаў і інш.). У лесапарках прарэджваецца дрэвастой, фарміруюцца выразныя пейзажныя перспектывы, пракладваюцца дарожкі і сцежкі (займаюць да 4% тэрыторыі), абсталёўваюцца пляцоўкі для адпачынку, спарт. заняткаў і г.д. У з a гарадных парках ствараецца больш высокі ўзровень Р.д.: высаджваюцца дэкар. расліны, паляпшаецца травяное покрыва, добраўпарадкоўваюцца берагі вадаёмаў; фарміруюцца пейзажныя карціны, сеткі дарог і сцежак (займаюць да 8% тэр.), выкарыстоўваюцца малыя арх. формы (альтанкі, кіёскі, фантаны, свяцільнікі і інш.). Разліковыя рэкрэацыйныя нагрузкі на 1 га тэр. рэкрэацыйнага лесу — 3—10 чал., лесапарку — 8—30, загараднага парку — 25—70 чал. Р.д. ажыццяўляецца на аснове спец. праекта, які забяспечвае цэласнасць арх.планіровачнага і ландшафтнага вырашэння кампазіцыйнай задумы з улікам прыродаахоўных патрабаванняў. Г.А.Патаеў.
    РЭКРЭАЦЫЙНАЯ АРХІТЭКТЎРА, галіна архітэктуры, якая займаецца прасторавай арганізацыяй месцаў адпачынку, санаторнакурортнага лячэння, турызму. Уключае праектаванне і ўзвядзенне будынкаў, комплексаў, цэнтраў, зон адпачынку і інш. Рэкрэацыйныя прасторы ствараюцца на аснове захаваных каштоўных прыродных ландшафтаў. Сучасная Р.а. развіваецца ў функцыян. і атрактыўным кірунках. Функцыян. кірунак мае просты лаканічны характар, падначалены макс. зручнасш ў выкарыстанні і цеснаму кантакту чалавека з прыродай (тэрасы, балконы, лоджыі, раскрыццё інтэр’ераў у навакольны ландшафт і г.д.). Атрактыўны
    кірунак арыентаваны на змену ўражанняў, звыклых абставін: пошук эфектных запамінальных вырашэнняў, стварэнне выразных арх. форм, незвычайных кампазіцый. У Р.а. пашыраны матывы нар. дойлідства, што дазваляе ствараць нац. каларыт забудовы. Важнае значэнне надаецца ўзаемасувязі арх. і прыродных прасторавых форм, выкарыстанню ў вонкавай аддзелцы мясц. буд. матэрыялаў прыроднага паходжання ці блізкіх да іх па фактуры і колеры. Пры ўзвядзенні аб’ектаў Р.а. выкарыстоўваюцца прыёмы ландшафтнай архітэктуры і ландшафтнай скульптуры. ГА.Патаеў.
    Рэкрэацыйная архітэктура. Дзіцячы аздараўленчы комплекс «Брыганціна» ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобл.
    Рэкрэацыйная архітэктура Гасцініца спартыўнага комплексу «Раўбічы» (Мінскі раён).
    РЭКРЭАЦЫЙНАЯ ГЕАГРАФІЯ. сацыяльнагеаграфічная дысцыпліна, якая вывучае гал. фактары развіцця і заканамернасці тэр. арганізацыі рэкрэацыйнай дзейнасці (лячэбнакурортнай, аздараўленчай, турысцкай, экскурсійнай) і турысцкай гаспадаркі. Задачы Р.г.: даследаванне і ацэнка прыродных і культ.гіст. рэкрэацыйных рэсурсаў, турысцкага попыту і выбіральнасці рэкрэацыііных тэрыторый рознымі сац.дэмаграфічнымі групамі насельніцтва, структуры і геагр. накіраванасці турысцкіх патокаў, абгрунтавання комплекснага развіцця і спецыялізацыі рэкрэацыйных раёнаў, курортаў і інш. Выкарыстоўвае сістэмнаструктурны ландшафтнаэкалагічны, балансавы, ацэначны і інш. метады. Цесна звязана з фіз., сац., эканам. і мед. геаграфіямі, курар
    572 РЭКРЭАЦЫЙНАЯ
    талогіяй, эканомікай турызму і інш. На Беларусі даследаванні па Р.г. праводзяцца з 1960х г. у БДУ, БПА, БелНДІ праектавання горадабудаўніцтва, Бел. тэхнал. унце і інш. Гл. таксама Рэкрэацыя. І./.Пірожнік.
    РЭКРЭАЦЫЙНАЯ ЁМІСТАСЦЬ, мера здольнасці рэкрэацыйнай тэрыторыі забяспечваць неабходныя ўмовы для адпачынку пэўнай колькасці людзей без прычынення шкоды прыроднаму асяроддзю. Разлік Р.ё. праводзяць пры планаванні і арганізацыі зон адпачынку, што дазваляе прагназіраваць і прадухіляць негатыўныя змены ў прыродных комплексах. Перавышэнне паказчыкаў Р.ё. звыш гранічна дапушчальнай рэкрэацыйнай нагрузкі вядзе да пагаршэння ўмоў адпачынку і развіцця дыгрэсіі. П.І.Лабанок.
    РЭКРЭАЦЬІЙНАЯ НАГРЎЗКА, разліковая колькасць наведвальнікаў для пэўнай рэкрэацыйнай тэрыторыі; гл. Гранічна дапушчальная рэкрэацыйная нагрузка.
    РЭКРЭАЦЫЙНАЯ ТЭРЫТбРЫЯ, тэрыторыя з прыродналандшафтнымі і культ.антрапагеннымі комплексамі, якая выкарыстоўваецца для адпачынку, турызму, санаторнакурортнага лячэння. Падзяляецца на месцы адпачынку (паркі, скверы, леса і лугапаркі, рэкрэацыйныя лясы, садоваагародныя кааператывы і інш.) і рэкрэацыйныя зоны (зоны адпачынку і турызму, курорты, турысцкія цэнтры і інш.). Вылучаюцца Р.т. кароткачасовага (штодзённага, штотыднёвага) і працяглага адпачынку; азёрналясныя, лесарачныя, прыморскія, горныя і інш. На Беларусі Р.т. ўключае 8 курортаў рэсп. і 5 мясц. значэння, 14 зон адпачынку рэсп. і 187 мясц. значэння агульнай пл. 1,85 млн. га. Каля 30% Р.т. (пераважна ў Гомельскай, Магілёўскай, часткова ў Мінскай абласцях) пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, дзе патрабуецца працяглая рэкультывацыя.
    /І.Пірожнік.
    РЭКРЭАЦЫЙНЫ КАДАСТР, збор звестак аб прыродных умовах рэкрэацыйнай і аздараўленчалячэбнай каштоўнасці тэр. і аб’ектаў, якія прызначаны для арганізацыі масавага адпачынку і аднаўлення здароўя людзей. Уключае даныя аб пейзажнаэстэтычнай годнасці і сан.гігіенічных уласцівасцях аб’ектаў, складанасці і працягласці пешаходных, водных, транспартных турысцкіх маршрутаў і іх даступнасйі для розных катэгорый адпачываючых, аддаленасць ад асн. культурных і прамысл. цэнтраў і інш. Пры комплекснай сан.гігіенічнай ацэнцы аб’ектаў улічваюцца кліматычныя, геолагагеамарфал., глебавыя, гідралагічныя ўмовы, расліннасць, узровень урбанізацыі, эстэтычнасць пейза
    жу. На Беларусі Р.к. складзены па абласцях. П.І.Лабанок. РЭКРЭАЦЫЙНЫЯ лясы, лясы курортных і зялёных зон, прыродныя нац. паркі і інш., якія выкарыстоўваюцца для адпачынку насельніцтва. У іх ажыццяўляюцца лыжныя, пешаходныя і водныя прагулкі, збор грыбоў і ягад і інш. віды рэкрэацыі (акрамя палявання). На Беларусі агульная пл. Р.л. каля 1 млн. га, з іх найб. каштоўныя хваёвыя, дубовыя і бярозавыя лясы на ўвілыотненых глебах. Асн. масівы Р.л. у нац. парках «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі», Мінскай лесапаркавай гаспадарцы.
    А.А. Малажаўскі. РЭКРЭАЦЫЙНЫЯ РЭСЎРСЫ. прыродныя і культурнагіст. комплексы і іх элементьі, якія выкарыстоўваюцца для аднаўлення працаздольнасці і здароўя людзей (рэкрэацыі). На Беларусі для рэкрэацыйнага выкарыстання резервуeuua каля 2 млн. га (каля 10% тэр.) у мясцінах, адметных спрыяльнымі прыроднакліматычнымі ўмовамі, крыніцамі мінер. вод, радовішчамі лек. гразей, маляўнічымі ландшафтамі, помнікамі гісторыі, культуры, прыроды. На іх базе фарміруюцца зоны адпачынку, пансіянаты, турбазы, кемпінгі, пракладваюцца турысцкія маршруты. Асн. задача рэкрэацыйнага прыродакарыстання — вызначэнне гранічна дапушчальных рэкрэацыйных нагрузак на розныя тыпы ландшафтаў з мэтай прадухілення дыгрэсіі.
    РЭКРЭАЦЫЯ (польск. rekreacja адпачынак ад лац. recreatio аднаўленне), дзейнасць чалавека ў вольны час, накіраваная на аднаўленне і ўмацаванне здароўя, фіз. і духоўных сіл, працаздольнасці.
    Рэкрэацыйныя патрабаванні чалавека залежаць ад узроўню развіцця прадукц. сіл і характару вытв. адносін, а таксама ад узросту, прафесіі і інш. Рост аўтаматызацыі працы ў спалучэнні з урбанізацыяй у эпоху навуковатэхн. рэвалюцыі вядуць ла скарачэння фіз. нагрузак і рухальнай актыўнасці, росту псіхаэмацыянальнага напружання і стомленасці чалавека. Пасіўны адпачынак не забяспечвае поўнага алнаўлення працаздольнасці, патрабуецца актыўнае развіццё рэкрэацыйных заняткаў. Жыццядзейнасць людзей абумоўлівае неабходнасць узаемазвязанага рэкрэацыйнага асяроддзя: бліжэйшае наваколле —двор, азялененыя пляцоўкі, паркі і скверы; таксама загарадныя рэкрэацыйныя тэр.; для працяглага адпачынку — спейыялізаваныя курортнатурысцкія раёны і йэнтры.
    Пры праектаванні рэкрэацыйных тэрыторый прадугледжваюцца прыродаахоўныя мерапрыемствы і іх ржрэацыйная ёмістасць. На Беларусі 319 устаноў адпачынку, санаторнага лячэння і,турызму на 47 тыс. месцаў; для Р. — каля 2 млн. га тэр. (1999). П.І.Лабанок.
    РЭКС (ад лац. гех цар), парода караткашэрсных трусоў шкуркавага кірунку. Выведзена ў 1919 у Францыі. Больш за 20 каляровых варыяцый: Р.шыншыла, Р.матылёк, блакітны, рыжы і інш. Выкарыстоўваецца для вырабу футра «пад к