• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ўстанаўліваецца раўнавага па якімн. адным параметры (частковая раўнавага), што таксама наз. Р. Час устанаўлення раўнавагі (частковай ці поўнай) у сістэме наз. часам Р.
    РЭЛАКСАЦЫЯ, расслабленне ў б і я л о г і і, паніжэнне тонусу шкілетнай мускулатуры, якое праяўляецца пані
    жэннем рухальнай актыўнасці ці noyHan нерухомасцю (параліч). Бывае пры некат. паталаг. станах, выклікаецца штучна пры скарыстанні рэчываў, што блакіруюць перадачу імпульсу нервовага, і пры наркозе. Распаўсюджванне, ступень і працягласць Р. залежьшь ад хім. рэчыва і месца яго ўвядзення. Наркатычныя сродкі ўздзейнічаюць на цэнтр. аддзелы нерв. сістэмы і выклікаюць распаўсюджаную, але няпоўную Р., рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для мясц. анестэзіі, уплываюць на перыферычныя нервы і выклікаюць Р. мясц. і няпоўную. Найб. распаўсюджаная і поўная Р. бывае пры ўвядзенні спец. прэпаратаў — міярэлаксантаў.
    С.С.Ермакова.
    РЭЛАКСАЦЫЯ АКУСТЫЧНАЯ, працэс узнаўлення ў асяроддзі раўнавагі тэрмадынамічнай, якая парушана зза змены ціску і тры пры праходжанні гукавой хвалі; неабарачальны працэс. Пры Р.а. энергія гукавой хвалі памяншаецца (адбываецца паглынанне гуку); рэлаксацыя суправаджаецца дысперсіяй (гл. Дысперсія хваль).
    Найпрасцейшы від Р.а. — рэлаксацыя ўнутрымалекулярнага ўзбуджэння (адбываецца, напр., у двухатамных ці шмататамных газах, у якіх энергія паступальнага руху малекул у гукавой хвалі пераходзіць у энергію. што звязана з вагальнымі і вярчальнымі ступенямі свабоды малекул). Інш. віды рэлаксаныг структурная ў вадкасцях (акустычная хваля ініцыіруе змену блізкага парадку ў размяшчэнні малекул вадкасці); хім. (пад уздзеяннем гуку зрушваецца раўнавага ў хім. рэакцыі). Адзін з відаў Р.а. у цвёрдым целе — рэлаксацыя розных дэфектаў крышталічнай рашоткі (звязана з рухам дэфектаў пад уздзеяннем мех. напружанняў у пругкай хвалі). Пры распаўсюджванні гуку ў паўправадніках і металах парушаецца раўнаважнае размеркаванне электронаў праводнасці, што так
    сама прыводзіць да рэлаксацыі. У палімерах, гумах і розных вязкапругкіх асяроддзях назіраецца значная дысперсія скорасці гуку, што звязана з рэлаксацыяй механізма высокай эласты ч н ас ц і. А.Р. Хаткевіч.
    РЭЛАКСАЦЫЯ МАГНІТНАЯ, працэс устанаўлення раўнавагі тэрмадынамічнай у сістэме магн. момантаў рэчыва. Складаны шматступеньчаты працэс, які характарызуюць рознымі значэннямі часу рэлаксацыі.
    Магн. ўласцівасці рэчываў абумоўлены макраскапічнымі магн. момантамі, якія звязаны са спінам электронаў і ядзер і ўтвараюць магн. (ці спінавую) сістэму. Энергія гэтай сістэмы складаецца з яе ўзаемадзеяння са знешнім магн полем (зееманаўская энергія; гл. Зеемана з ’ява), унутрыкрышталічным полем і паміж самімі мікраскапічнымі момантамі. Р.м., пры якой поўная энергія сістэмы не мяняецца, а толькі пераразмяркоўваецца паміж ступенямі свабоды магн. момантаў, наз. спінспінавай. Р.м., што змяняе поўную энергію сістэмы, наз. спінрашот а ч н а й, яна ўстанаўлівае раўнавагу паміж сістэмай і тэрмастатам («рашоткай»). Выкарыстоўваецца ў прыстасаваннях магн. памяці і магн. запісу (вызначае іх хуткадзеянне і частотны дыяпазон), пры атрыманні звышнізкіх тр з дапамогай адыябатычнага размагнічвання (гл. Магнітнае ахаладжэннеУ у квантавых парамагн. узмацняльніках (мазерах) і інш.
    РЭЛАКСІН, рэгулятарны бялок, які ўдзельнічае ў падрыхтоўцы арганізма цяжарнай жанчыны і самак пазваночных жывёл да родаў Утвараецца ў жоўтым целе яечнікаў і матцы, плацэнце і мозгу. Стымулюе ўтварэнне жан. палавых гармонаў, памяншае мех. трываласць плодных абалонак, садзейнічае размякчэнню і расцяжэнню звязак паміж касцямі таза, расшырэнню канала шыйкі маткі, што аблягчае роды. Р. мозга рэгулюе працягласць цяжарнасці.
    СУПРАЦОЎНІКІ ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ», ЯКІЯ ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ У ПАДРЫХТОЎЦЫ I ВЫДАННІ 13га ТОМА БЕЛАРУСКАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ
    Галоўная рэдакцыя
    Галоўны рэдактар — Г.П.Пашкоў; намеснік галоўнага рэдактара Т.Я.Буракова; намеснік галоўнага рэдактара Г.А.Фатыхава; намеснік галоўнага рэдактара — адказны сакратар А.К.Фядосаў.
    Навуковагаліновыя і кантрольныя рэдакцыі
    Рэдакцыя гісторыі Беларусі
    Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук Л.У.Языковіч; вядучыя навуковыя рэдактары В.В.Гусева, кандыдат гістарычных навук В.С.Пазднякоў, А.В.Скараход; навуковыя рэдактары В.В.Грынявецкі, М.І.Рэменіца, кандыдат гістарычных навук Т.С.Скрыпчанка; рэдактар І.В.Лабанок.
    Рэдакцыя ўсеагульнай гісторыі
    Заг. рэдакцыі — Ю.В.Бажэнаў; вядучы навуковы рэдактар М.Г.Нікіцін; навуковыя рэдактары кандыдат гістарычных навук В.У.Адзярыха, Н.А.Дзянісава, У.Я.Калаткоў.
    «Ваенная справа»: кіраўнік групы — палкоўнік запасу, кандыдат філасофскіх навук Р.ЧЛянькевіч; вядучы навуковы рэдактар падпалкоўнік запасу В.А.Юшкевіч.
    Рэдакцыя філасофіі, эканомікі і права
    Заг. рэдакцыі — кандыдат філасофскіх навук С.ФЛубянецкі; вядучыя навуковыя рэдактары Т.М.Грынько, В.В.Краснова, Г.А.Маслыка; навуковыя рэдактары А.М.Гарбаценкаў, Н.Г.Кісялёва, В.В.Філіпава.
    Рэдакцыя літаратуры і мастацтва
    Заг. рэдакцыі — Л.В.Календа; вядучыя навуковыя рэдактары Г.М.Малей, Т.Р.Мартыненка, С.У.Пешын, Т.В.Пешына, кандыдат філалагічных навук І.У.Саламевіч, А.В.Спрынчан; навуковыя рэдактары Т.С.Сівянок, Т.В.Чарнякова, І.Л.Чэбан; рэдактар Н.В.Мароз.
    Рэдакцыя біялогіі, медыцыны і сельскай гаспадаркі
    Заг. рэдакцыі — кандыдат біялагічных навук Л.В.Кірыленка; вядучыя навуковыя рэдактары кандыдаты біялагічных навук С.С.Ермакова, А.М.Петрыкаў, вядучы навуковы рэдактар Т.ІЖукоўская; навуковыя рэдакдары В.І.Кіцікаў, В.Л.Рэут.
    Рэдакцыя геаграфічных навук
    Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук В.П.Кісель; вядучыя навуковыя рэдактары І.Я.Афнагель, Л.В.Лоўчая; навуковыя рэдактары Ю.В.Бярэзіна, кандыдат геолагамінералагічных навук Р.Р.Паўлавец.
    Рэдакцыя фізікаматэматычных і тэхнічных навук
    Заг. рэдакцыі — кандыдат фізікаматэматычных навук А.І.Болсун; вядучыя навуковыя рэдактары П.С.Габец, У.М.Сацута, А.П.Чарнякова; навуковыя рэдактары В.З.Анісовіч, Л.М.Шахлевіч.
    Рэдакцыя навуковага і літаратурнага кантролю
    Заг. рэдакцыі — кандьшат гістарычных навук І.П.Хаўратовіч; вядучыя навуковыя рэдактары В.В.Гетаў, І.У.Косціна, Н.К.Мазоўка, МАМаўзон, Т.І.Нішт, М.В.Пятроўская. ААФе
    дасеева, Е.П.Фешчанка; навуковыя рэдактары Т.УЛюковіч, А.А.Мааль.
    Рэдакцыя мастацкатэхнічнага афармлення выданняў
    Заг. рэдакцыі — У.М.Жук; вядучыя мастацкія рэдактары В.Г.Загародні, В.У.Мінько; мастацкі рэдакгар І.В.Каранкевіч; навуковы рэдактар В.М.Вераценнікава.
    Група картаграфіі: вядучы навуковы рэдактар Г.Р.Шыкунова; навуковы рэдактар В.Ф.Надзененка.
    Рэдакцыя аналізу і каардынацыі ўнутрывыдавецкай дзейнасці
    Заг. рэдакцыі — Л.М.Шастакова; вядучы навуковы рэдактар Г.І.Дайлідава; навуковы рэдактар Г.Т.Глушчанка; машыністкі Г.Л.Анісімава, Т.М.Саленік, Л.І.Шыбаева.
    Група тэхнічных рэдактараў: М.І.Грыневіч, Н.М.Шэвель.
    Рэдакцыя фотаздымак і фотаілюстрацый
    Заг. рэдакцыі — Г.М.Бажанкоў; фотакарэспандэнты А.П.Дрыбас, В.У.Харчанка; інжынертэхнолаг С.АЖукавень.
    Рэдакцыя камп’ютэрнай падрыхтоўкі рукапісаў
    Заг. рэдакцыі — СА.Макаёнак; інжынеры І.І.Драздова, С.А.Стралкоўская; ст. аператары Р.У.Дзявочка, Н.М.Зубкевіч, Н.У.Мітраховіч, І.А.Навіцкая, Н.А.Стасевіч.
    Вытворчы аддзел
    Заг. аддзела — Т.М.Грыцышын; інжынертэхнолаг Ю.В.Мельнік.
    Участак размнажальнай тэхнікі: Я.М.Кузьміна, ФА.Юркевіч.
    Карэктарскі аддзел
    Заг. аддзела — В.М.Чудакова; ст. карэктары ЖС.Берасневіч, Л.А.Варабей; карэктары Т.П.Гілевіч, С.М.Красная, В.А.Кульбіцкая.
    Навуковая бібліятэка
    Заг. бібліятэкі — Г.А.Краўчанка.
    Агульны аддзел
    Заг. аддзела — ст. інспекгар па кадрах Т.А.Кароткіна; спецыяліст Ю.В.Бярэзіна.
    Аддзел бухгалтарскага ўліку
    Галоўны бухгалтар — В.І.Герыловіч; намеснік галоўнага бухгалтара Т.Б.Казлова; вядучыя бухгалтары Т.Р.Аўтуховіч, В.П.Дабрагост, Л.Я.Пілецкая; бухгалтар І.В.Грыгор’ева.
    Планаваэканамічны аддзел
    Вядучы эканаміст Т.І.Лук’янава.
    Аддзел маркетынгу
    Заг. аддзела — В.АРабкоў; вядучы спецыяліст ІЛ.Мірон; спецыялісты В.Г.Бехціна, М.Ф.Пачэпка.
    Гаспадарчы аддзел
    Заг. аддзела — І.АШор.
    Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле —РэБ 43 лаксін/ Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. —Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл.
    ISBN 9851102164 (т.13)	УДК 03(476)
    ISBN 9851100358	БВК 92(4Бен)
    БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
    ТОМ 13
    ПРАМІЛЕ — РЭЛАКСІН
    У томе змешчаны 1484 ілюстрацыі, у т.л. 219 партрэтаў, 31 карта
    Мастацкае афармленне Э.Э.Жакевіча, А.М.Хількевіча
    Мастацкія рэдактары: В.Г.Загародні, І.В.Каранкевіч, В.У.Мінько
    Тэхнічныя рэдактары: М.І.Грыневіч, Н.М.Шэвель
    Карэктары: Ж.С.Берасневіч, Л.А.Варабей, Т.П.Гілевіч, С.МЖрасная, В.АЖульбіцкая, В.М.Чудакова
    Падпісана да друку 12.11.2001. Фармат 84x108 */іб Гарнітура Таймс. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 60,48. Ум. фарб.адб. 242,76. Ул.выд. арк. 108,06. Тыраж 10 000 экз. Заказ 194.
    Падатковая льгота —Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэепублікі Беларусь АКРБ 00798, ч. 1; 22.11.31.000.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Мімістэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 10 ад 10.11.2000. Рэспубліка Беларусь. 220072, Мінск, Акадэмічная, 15а.
    Надрукавана з арыгіналамакета на Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Мінская фабрыка каляровага друку». Рэспубліка Беларусь. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.
    ISBN 9851102164
    ПРАМІЛЕI РЭЛАКСІНІ