Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
оцік».
Канстытуцыя кволая, пераразвітая. Тулава падоўжанае, з крыху гарбатай спінаю. Сярэдняя маса 4,4 кг. Валасяное покрыва шчыльнае. Плоднасць 5—6 трусянят за год.
РЭКТА, вёска ў Горацкім рне Магілёўскай вобл., на р. Проня, каля аўтадарогі Горкі—Орша. Цэнтр. сельсавета і аграгандл. прадпрыемства «Горацкае». За 5 км на ПнЗ ад г. Горкі, 90 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 652 ж., 223 двары (2001). Базавая і мастацтваў школы, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Р^КТА, вёска ў Луцкім с/с Жлобінскага рна Гомельскай вобл. Цэнтр. саўгаса. За 17 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жлобін, 100 км ад Гомеля. 785 ж., 284 двары (2001). Пач. школа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая Marina сав. воінаў.
Р^КТА, вёска ў Свенскім с/с Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Слаўгарад — Доўск. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Слаўгарад, 95 км ад Магілёва, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў. 399 ж., 124 двары (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
РЭКТАР (лац. rector кіраўнік), кіраўнік універсітэта і некат. вышэйшых навуч. устаноў, таксама духоўнай навуч. установы.
РЭКТЫФІКАЦЫЯ (позналац. rectificatio выпрамленне ад лац. rectus прамы, правільны + facio раблю), раздзяленне гамагенных вадкіх сумесей на састаўныя часткі. Засн. на дыфузійным абмене кампанентаў паміж паравой і вадкай фазамі (гл. Дыстыляцыя). Суправаджаецца міжфазавым цеплаабменам. Адрозніваюць Р. двух і шматкампанентных сумесей; ажыццяўляюць бесперапынна ці перыядычна.
Для Р. выкарыстоўваюць калонныя апараты (рэктыфікацыйныя калоны), у якіх адбываецца шматразовы кантакт паміж патокамі вадкай і паравой фаз, што рухаюцца проніцёкам. Пры бесперапыннай Р. нагрэтая зыходная сумесь бесперапынна падаецца ў сярэднюю частку калоны, дзе з яе выпарваюцца нізкакіпячыя кампаненты. Пара падымаеіша ўверх па калоне, на рэктыфікацыйных талерках яна кантактуе з вадкасцю (флегмай), якая паступае зверху ўніз, узбагачаецца нізкакіпячымі кампанентамі і паступае ў дэфлегматар (кандэнсатар). Частка дыстыляту з дэфлегматара (флегма) вяртаецца ў калону на арашэнне, астатні дыстылят праз халадзільнік адпампоўваецца ў ёмістасці гатовай прадукцыі. Пры Р. шматкампанентных сумесей гатовыя прадукты адбіраюць на рознай вышыні верхняй паловы калоны (напр., пры Р. нафты зверху адбіраюць бензін, ніжэй газу і яшчэ ніжэй дызельнае паліва). Вадкая фаза сумесі, што паступае ў калону, сцякае з рэктыфікацыйных талерак уніз, пры гэтым яна ўзбагачаецца высокакіпячымі кампанентамі з пары (лёгкакіпячыя кампаненты паступаюць у пару), якая падымаецца з кубавыпаральніка, і адводзіцца з калоны (частка вадкасці ў выглядзе пары зноў паступае ў калону). Выкарыстоўваюць пераважна ў хім. і нафтаперапрацоўчай прамсці.
Літ.: Жаров В.Т. Серафнмов Л.А. Фнзнкохнмнческне основы днстнлляцнн н
РЭЛАКСАЦЫЙНЫЯ 573
ректнфнкацнк. Л., 1975; Петлюк Ф Б., Серафнмов Л.А. Многокомпонентная ректнфнкацня: Теорня н расчет. М., 1983.
Ю. Р. Егіязараў.
РЭКУЛЬТЫВАЦЫЯ ЗЯМЕЛЬ (ад рэ...+ + культывацыя), комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні гасп. каштоўнасці і прадукцыйнасці зямель, пашкоджаных эрозіяй, пры здабычы і перапрацоўцы карысных выкапняў, геолагаразведачных, буд. і інш. работах. Важная састаўная ч. рэкультывацыі ландшафтаў.
Асн. кірункі Р.з.: с.г. (стварэнне ворных зямель, сенажапей, пашаў, садоў), лесагасп. (лесапасадкі эксплуатац., азеляняльнага, глебаахоўнага водаахоўнага прызначэння), водагасп. (стварэнне сажалак, вадасховішчаў, воднаспарт. комплексаў), жыллёвае і прамысл. будва на парушаных землях. Праводзіцца ў 2 этапы: горнатэхн. (планіровачныя работы, фарміраванне адхонаў, выемак і адвалаў, пакрыццё парушаных зямель глебавым покрывам, меліярац. работы, будва дарог) і біял. (аднаўленне ўрадлівасці зямель, стварэнне с.г. і лясных угоддзяў, фарміраванне ландшафтаў, спрыяльных для жыццядзейнасці чалавека).
На Беларусі зацверджана зямельным заканадаўствам і абавязковая для ўсіх гасп. устаноў, якія выконваюць работы, звязаныя з парушэннем глебавага покрыва; састаўная ч. мерапрыемстваў у сістэме аховы прыроды і рацыянальнага прыродакарыстання. Найб. плошчы парушаны торфараспрацоўкамі, здабычай нярудных карысных выкапняў, нафты, калійных солей, будва дарог, газа і нафтаправодаў. У 1985 рэкультывавана 12 тыс. га, у 1995 — 6; у 1999 — 3 тыс. га зямель.
Схема ўстаноўкі бесперапыннай рэктыфікацыі: 1 — кубвыпаральнік; 2 — рэктыфікацыйная калона (а — рэктыфікацыйная талерка, б —зліўная шклянка); 3 —дэфлегматар; 4 — халадзільнік.
РЭКУЛЬТЫВАЦЫЯ ЛАНДШАФТАЎ, комплекс работ па аднаўленні гасп., эстэт., медыкабіял. і інш. каштоўнасцей ландшафтаў, парушаных антрапагенным уздзеяннем. Уваходзіць у сістэму мерапрыемстваў па рацыянальным прыродакарыстанні і ахове прыроды. Вылучаюць горнатэхн., біял. і буд. этапы рэкультывацыі. Горнатэхнічная рэкультывацыя (планіроўка паверхні, пракладка дарог і інш.) накіравана на аднаўленне абіятычнага субстрату для стварэння асновы для наступнага этапу рэкультывацыі. Біялагічная рэкультывацыя (павышэнне ўрадлівасці глеб, сяўба с.г. культур, лесанасаджэнні і інш.) уключае с.г., водагасп., лесагасп. і рыбагаспадарчыя мерапрыемствы. Будаўнічая рэкультывацыя — стварэнне спец. збудаванняў. У выніку рэкультывацыі фарміруюцца ўстойлівыя, прадукц. і аптымальна арганізаваныя ландшафты, адбываецца пераўтварэнне парушаных прыродных ландшафтаў у культурныя, якія забяспечваюць асяроддзе, спрыяльнае для жыццядзейнасці людзей, узнаўленне прыродных рэсурсаў. На Беларусі Р.л. праводзіцца на плошчах б. торфараспрацовак, здабычы нярудных карысных выкапняў, будовы дарог, газа і нафтаправодаў і інш. Гл. таксама Ландшафт геаграфічны.
В. С.Аношкп.
РЭКУПЕРАТАР (лац. recuperator які атрымлівае зноў), цеплаабменны апарат для рэкуперацыі цеплаты газападобных прадуктаў згарання паліва. Цеплаперадача ад гарачага цепланосьбіта (газападобных прадуктаў згарання паліва) да халоднага (паветра, газ, вада) адбываецца праз раздзяляльную паверхню (метал. ці керамічную). Адрозніваюць апараты з прама і процітокам, перакрыжаваным токам цепланосьбіта і камбінаваныя. Бываюць трубчастыя, рабрыстыя, пласціністыя і інш. У Р. падаграваюць газ, паветра (рэкуператыўныя паветранагравальнікі) ці вадкасць. Выкарыстоўваюць у металургічнай і хім. прамсці, цеплатэхніцы.
РЭКУПЕРАЦЫЯ (лац. recuperatio вяртанне, атрыманне зноў), 1) у цеплатэхніцы — выкарыстанне часткі цеплаты газападобных прадуктаў згарання паліва для падагравання паветра, газу ці сілкавальнай вады катлоў. Адбываецца ў рэкуператарах. 2) У э л е к тратэхніцы — вяртанне эл. энергіі ў сілкавальную сетку пры тармажэнні эл. машыны. Часцей адбываецца пры тармажэнні электрарухавікоў, што дзейнічаюць пры гэтым у генератарным рэжыме. 3) У х і м і і — улоўліванне ці вылучэнне з выкарыстаных сумесей арган. растваральнікаў для паўторнага іх выкарыстання. Для гэтага выкарыстоўваюць, напр., кандэнсацыю пары растваральніку ці паглынанне яго вадкім або цвёрдым сарбентам (гл. Сорбцыя) з наступнай дэсорбцыяй.
РЭКУРЭНТНАЯ ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ паслядоўнасць, кожны член якой, па
чынаючы з пэўнага нумара, вылічваецца па рэкурэнтнай формуле; тое, што зваротная паслядоўнасць. Тэрмін «рэкурэнтнасць» увёў К.Муаўр. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, Паслядоўных набліжэнняў метад.
РЭКУРЭНТНАЯ ФОРМУЛА, суадносіны, па якіх можна вылічваць любы член паслядоўнасці па зададзеных значэннях яе папярэдніх членаў. Напр.: «,, + । = а„ + d — арыфметычная прагрэсія, а„ + і = a„q — геаметрычная прагрэсія. Калі Р.ф. лінейная, то паслядоўнасць, якая задавальняе яе, наз. рэкурэнтнаіі паслядоўнасцю і задача адшукання такіх паслядоўнасцей аналагічная рашэнню звычайных аднародных лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў з пастаяннымі каэфіцыентамі.
РЭКУРЭНЦЫЯ [ад лац. recurrens (recurrentis) які вяртаецца], 1) паўторнае паяўленне ў працэсе эвалюцыі падобных форм, а ў палеанталогіі — цэлых фларыстычных або фауністычных комплексаў у розных стратыграфічных гарызонтах. З'ява Р. звязана з міграцыяй флор і фаун, якія былі выцеснены з месцаў першапачатковага пасялення і існавалі нейкі час паза яе межамі, a потым пры аднаўленні адпаведных умоў вярнуліся на былое месца без істотных змен. 2) Паўтор саставу прадуктаў вулканічнага вывяржэння, форм магматычнай дзейнасці, якія адпавядаюць больш раннім стадыям яе эвалюцыі.
Да арт. Рэлаксацыйныя ваганні: a — схема рэлаксацыйнага генератара; б — графік змены сілы току ў контуры; Е — крыніца току; R — супраціўленне; С — кандэнсатар; Uc— напружанне на кандэнсатары; Іс— ток праз кандэнсатар; A — неонавая лямпа.
РЙКУТ, адна з назваў ручая Ракутун.
РЭЛАКСАЦЬІЙНЫЯ ВАГАННІ, від аўтаваганняў, якія па форме рэзка адрозніваюцца ад гарманічных ваганняў зза рассеяння энергіі ў вагальных сістэмах. Узнікаюць пад уздзеяннем дысіпатыўных сіл, напр., сілы трэння ў мех. і актыўнага супраціўлення ў эл. сістэмах. Характэрная асаблівасць Р.в. — немаг
574 РЭЛАКСАЦЫЯ
чымасць іх узнікнення пры адключэнні крыніцы сілкавання ад аўтавагальнай сістэмы.
Рассейванне энергіі вядзе да таго, што энергія, засяроджаная ў адным з двух (ці больш) назапашвальнікаў сістэмы, не перадаецца поўнасцю інш. назапашвальніку, як у сістэмах, дзе адбываюцца гарманічныя ваганні. Калі ў сістэме мае пераважнае значэнне толькі адзін з энергаёмістых параметраў (напр., ёмістасць пры нязначнай індуктыўнасці ці жорсткасць спружыны пры малой масе), то кожны перыяд Р.в. можна падзяліць на некалькі рэзка размежаваных прамежкаў часу, якія адпавядаюць павольнай і хуткай змене стану сістэмы, і разглядаць Р.в. ў такіх сістэмах, як разрыўныя ваганні. Эл. Р.в., якія ўтвараюцца, напр., у блокінггенератарах, мультывібратарах, RCгенератарах, выкарыстоўваюцца ў вымяральнай тэхніцы, тэлекіраванні і інш.
РЭЛАКСАЦЫЯ (ад лац. relaxatio аслабленне, змяншэнне) у ф і з і ц ы, працэс устанаўлення раўнавагі тэрмадынамічнай у макраскапічных фіз. сістэмах (газах, вадкасцях, цвёрдых целах). Залежыць ад характару ўзаемадзеяння часціц сістэмы і з’яўляецца нераўнаважным працэсам, пры якім адбываецца дысіпацыя энергіі і нарастае энтрапія (у замкнутых сістэмах).
З’яўляецца шматступенным працэсам, паколькі не ўсе фіз. параметры сістэмы (размеркаванне часціц па каардынатах і імпульсах, тра, ціск і інш.) імкнуцца да раўнавагі з аднолькавай скорасцю. Спачатку