• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     пасяленцаўнарвежцаў у Ісландыі. Да 17 ст. хутар, у 17—18 ст. невял. пасёлак. У 1786 атрымаў гар. правы. 3 1845 месца знаходжання альтынга (парламента), з 1904 — урада аўтаномнай Ісландыі. 3 1920 афіц. сталіца каралеўства Ісландыя, з 1944 — Ісландскай рэспублікі.
    У рэгулярнай забудове Р. пераважаюйь 2— 3павярховыя будынкі. Сярод пабудоў, блізкіх да архітэктуры дацкага класіцызму, сабор (1787—96, арх. А.Кіркеруп, перабудаваны ў 19 ст.), будынак альтынга (1880—81, арх. Ф.Мельдаль). У духу нац. рамантызму — Нац. бка (1908, арх. М.Нільсен), пабудовы Гудзьёўна Самуэльсана (Ісландскі унт, 1938—40, і інш.), Сігвальдзі Тордарсана (аднасямейныя жылыя дамы ў прыгарадзе Р., 1957—58), «Дом Поўначы» (культ. цэнтр; 1965—68, арх. А.Аалта) і інш.
    РЭЙМАПТ (Reymont) Уладзіслаў Станіслаў (7.5.1867, в. КабелеВельке Мазавецкага ваяв., Польшча —5.12.1925), польскі пісьменнік. Быў вавдроўным акцёрам, чыг. служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША. Друкаваўся з 1893. У сац.псіхал. раманах «Камедыянтка» (1896), «Ферменты» (1897), «Летуценнік» (1910), аповесці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцця ў правінцыі. Раман «Зямля
    запаветная» (т. 1—2, 1899, экранізацыя 1975) пра лёсы людзей у бязлітасным свеце вял. горада 2й пал. 19 ст. Гіст. трылогія «1794 год» (1913—18) пра нац.вызв. паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Вяршыня творчасці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1—4, 1904—09, экранізацыя 1973), у якім гісторыя адной сям’і разгортваецца ў панараму жыцця польскай вёскі, суаднесенага з
    жыццём прыроды. Твор адметны кампазіцыйнай цэласнасцю, сюжэтнай вастрынёй, каларытнасцю персанажаў, жывапіснасцю, сакавітасцю мовы, спалучэннем рэаліст. пісьма з элементамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаннем фальклору. Аўтар збкаў апавяд. «Сустрэча» (1897), «Перад досвіткам» (1902), «3 дзённіка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і інш. Нобелеўская прэмія 1924.
    Тв.: Рус. пер. — Рассказы. М., 1953; Комеднантка. Броженне. Т. 1—2. Л., 1967; Мужпкн. Т. 1—2. М., 1981.
    Літ.: Богомолова Н.А. Владнслав Реймонт // Мстормя польской лмтературы М., 1969. Т. 2; Ru rawski J. Wladislaw Reymont. Warszawa, 1977; Li chanski S. Wladislaw Stanislaw Reymont. Warszawa, 1984.
    Е.А.Лявонава.
    Р^ЙМЕРЫС (Reimeris) Вацыс (н. 3.8.1921, r. Куршэнай, Літва), літоўскі паэт. Засл. дз. культ. Літвы (1965). Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1956). У 1949—86 працаваў у перыяд. друку. Друкуецца з 1940. Аўтар збкаў паэзіі «Зямлі. бацькоў» (1945), «3
    Панарама Рэйк'явіка
    Рэйк’явік Від з заліва Фахсафлоўі.
    564
    РЭЙМС
    вясною» (1948), «3 табой я размаўляю» (1958), «У Белага Таджа» (1958, прэмія Дж. Неру 1968), «Далоні» (1968), «Шэсці» (1970), «Паэты ходзяць па зямлі» (1981), «Ave Maria» (1996), паэм «Зямля з букетам кветак» (1986) і інш. У ранняй паэзіі пераважалі тэмы Вял. Айч. вайны, пасляваен. жыцця, у пазнейшых творах — роздумы пра гіст. вопыт літ. народа, каханне. Піша для дзяцей, у т.л. кн. вершаў «Сарокабелабока» (1974, Дзярж. прэмія Літвы 1975). Перакладае рус. і бел. паэтаў. Пераклаў вершы Я.Купалы «Лён», «Алеся», «Касцу», «Спадчына», «Трэба нам песень». На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Р.Барадулін, С.Дзяргай, У.Карызна, Г.Кляўко, П.Панчанка, А.Разанаў, І.Скурко, М.Танк.
    Тв:. Бел. пер. — у кн.: Літоўская савецкая паэзія. Т. I. Мн., 1977; У кн.: Бурштынавыя пацеркі. Мн., 1984; Рус. пер. — Твое тепло. М., 1961; Луч на ладонн. М., 1962; Полнолунне. М., 1972; Проводы дерева. М., 1984.
    А.П.Лапінскене.
    РЭЙМС (Reims), горад на ПнУ Францыі, у гіст. вобласці Шампань. Засн. да н.э., быў паселішчам кельцкага племя рэмаў, потым цэнтрам рым. правінцыі Белгіка. 3 канца 5 ст. да 1825 — месца каранацыі франц. каралёў. Каля 200 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Каналам злучаны з рэкамі Марна і Эна. Цэнтр шарсцяной прамсці і вытвсці шампанскіх він. Развіта разнастайнае машынабудаванне. Унт (з 1548). Шматлікія арх. помнікі 2—4 ст., утл. стараж.рым. арка Марса, і 11—18 ст., у тл. Рэймскі сабор.
    Рэймс
    Гістарычны цэнтр.
    Р^ЙМСКІ САВбР, помнік архітэкгуры французскай готыкі ў г. Рэймс. Пабудаваны ў 1211—1311 (арх. Жан д’Арбе, Жан дэ Лу, Гашэ Рэймскі, Бернар Суасонскі, Рабер дэ Кусі і інш.), дабудаваны ў 14—15 ст. Трохнефавая базіліка з трансептам, развітай усх. ч. і 2 вежамі на зах. фасадзе. Парталы, вежы, сцены сабора ўпрыгожаны скульптурамі (больш за 5 тыс.) і рэльефамі 13 ст. Тры гатычныя парталы зах. фасада са скульпт. кампазі
    Рэймскі сабор
    цыямі «Дабравешчанне», «Страшны суд», «Укрыжаванне» і інш., статуямі святых і анёлаў (анёла, які' ўсміхаецца, наз. «Усмешкай Рэймса»), Багата дэкарыраваны паўн. і паўд. фасады. У інтэр’еры хор з вянком капэл (1211—31), раманская і гат. пластыка, вітражы 13 ст., арганы 17 і 18 ст., калекцыя рэліквій. Сабор пашкоджаны ў 2ю сусв. вайну, адноўлены. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    РЭЙН (ням. Rhein, франц. Rhin, нідэрл. Rijn, лац. Rhenus), рака ў Зах. Еўропе, на тэр. Швейцарыі, Ліхтэнштэйна, Аўстрыі, Францыі, Германіі, Нідэрландаў. Даўж. 1320 км (ад вытокаў Пярэдняга Р.), пл. басейна 224,4 тыс. км2
    (без бас. р. Маас). Пачынаецца ў Лепанцінскіх Альпах вытокамі Пярэдні Р. і Задні Р. У верхнім цячэнні працякае праз воз. Бодэнскае, да г. Базель перасякае адгор’і Альпаў Юры, Шварцвальда, дзе ўтварае парогі і вадаспады. На працягу больш як 300 км цячэ па Верхнярэйнскай нізіне ў шырокай даліне (10—12 км). У сярэднім цячэнні (ад г. Бінген да г. Бон) перасякае Рэйнскія Сланцавыя горы ў вузкай і звілістай да
    ліне, ніжэй г. Бон цячэ па Паўн.Германскай нізіне ў шырокай даліне' (25 км), рэчышча пераважна штучнае. Упадае двума рукавамі ў Паўн. м., утварае дэльту. Рукавы Р. (гал. — Лек і Ваал) размешчаны вышэй прылеглай нізіны, таму абгароджаны высокімі дамбамі. Гал. прытокі: Аарэ, Мозель, Маас (злева), Некар, Майн, Лан, Рур, Ліпе (справа). Жыўленне ў верхнім цячэнні пераважна снегавое, у сярэднім і ніжнім дажджавое. У верхні.м цячэнні для Р. характэрны вясеннелетняе разводдзе і малы зімовы сцёк, у сярэднім і ніжнім цячэнні, дзе Р. прымае прытокі, рака мнагаводная ўвесь год. Рэжым часткова зарэгуляваны. На ўзровень вадьг ў рукавах Р. (з парышэннем на 1,5—2 м) уплываюць паўсутачныя марскія прылівы. He замярзае. Сярэдні расход вады ў вусці 2,5 тыс. м3/с. Сярэдні сцёк за год 79 км3. Р. — важнейшы міжнар. шлях Зах. Еўропы. Рэгулярнае суднаходства на 952 км (да г. Базель і па воз. Бодэнскае); да г. Кёльн даступна для марскіх суднаў. Каналамі Р. звязаны з рэкамі Дунай, Рона, Эльба, Везер, Марна, Эмс. Агульная даўж. суднаходных шляхоў у бас. Р. каля 3 тыс. км. Вял. гідрарэсурсы Р. выкарыстоўваюцца Германіяй, Швейцарыяй, Францыяй. Гал. парты на Р.: Ротэрдам (Нідэрланды), Дуйсбург, Дзюсельдорф, Кёльн, Бон, Майнц, Мангейм, Людвігсгафен (Германія), Страсбур (Францыя), Базель (Швейцарыя). Л.В.Лоўчая. РЭЙНАЛЬ (Raynal) Гіём Тама Франсуа (11.4.1713, г. СенЖэнье, дэпартамент Аверон, Францыя —6.3.1796), французскі гісторык і сацыёлаг, прадстаўнік Асветніцтва. Адукацыю атрымаў у езуіцкім калежы, але ад дзейнасці святара адмовіўся. У 1747 жыў у Парыжы, займаўся літ. працай, супрацоўнічаў у «Энііыклапедыі» ДЛзйро. У сваім гал. творы «Філасофская і палітычная гісторыя ўстаноў і гандлю еўрапейцаў у абедзвюх Індыях» (т. 1—6, 1770) востра крытыкаваў феад.абсалютысцкія парадкі, каталіцкую царкву, каланіялізм. Яго кніга канфіскавана, a Р. зняволены ў турму. У 1781 пакінуў Францыю, знайшоў прытулак пры fleapax прус. караля Фрыдрыха 11 і рас. імператрыцы Кацярыны 11. У 1787 вярнуўся на радзіму. У перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—99 выступаў супраць паглыблення рэв. барацьбы, асуджаў якабінцаў. Яго ідэі паўплывалі на філасофію СенСімона, на канцэпцьію франц. гісторыкаў эпохі Рэстаўрацыі, на погляды А.М. Радзішчава. Аўтар «Гісторыі англійскага парламента» (1748).
    РЭЙНАЛЬДС. Рэйналдс (Reynolds) Джошуа (16.7.1723, г. Плімптан, Вялікабрытанія — 23.2.1792), англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. У 1740—43 вучыўся ў Лондане ў Т.Хадсана. Вывучаў творы Рэмбранта, П.П.Рубенса, венецыянскі жывапіс 16 ст. Працаваў у Дэваншыры і Лондане, у 1749—52 вандраваў па Еўропе. Арганізатар і 1ы прэзідэнт (1768—90) лон
    РЭЙНЛАНД 565
    Дж.Рэйнальдс Партрэт генерма Банастра Тарлтана.
    данскай AM. 3 1748 гал. мастак караля. Пераасэнсоўваў традыцыі параднага партрэта барока, спалучаў велічнасць агульнай задумы з нязмушанасцю трактоўкі характараў, імкнуўся звязаць уяўленні пра ідэальную асобу з сац.гіст. характарыстыкамі. Творы вызначаюцца дынамічнасцю кампазіцыі, свабодай мазка, цёплым сакавітым каларытам. псіхал. выразнасцю. Партрэты: аўтапартрэт (1753—54), «Д.Гарык паміж музамі трагедыі і камедыі» (каля 1760—61), пісьменнікаў Л.Стэрна (1760) і С.Джонсана (1772), Джэн, графіні Харынгтан (1777—79), актрысы С.Сіданс (1783— 84), адмірала Дж.О.Хітфілда (1787—88), генерала Банастра Тарлтана; карціны «Немаўля Геракл душыць змей» (1786— 88), «Нявінны ўзрост» (1788), «Устрыманасць Сцыпіёна» (1788—89) і інш. У тэарэт. работах выказваў нарматыўнакласіцыстычныя погляды на прыроду мастацтва. Я.Ф.Шунейка. Р^ЙНАЛЬДС, Рэйналдс (Reynolds) Осбарн (23.8.1842, г. Белфаст, Вялікабрытанія —21.2.1912), англійскі фізік і інжынер. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1877). Скончыў Кембрыджскі унт (1867). У 1868—1905 праф. Манчэстэрскага унта. Навук. працы па тэорыі дынамічнай падобнасці патокаў вязкіх вадкасцей, тэорыі турбулентнасці і тэорыі змазкі. Эксперыментальна ўстанавіў (1876—83) крытэрый пераходу ламінарнага руху вадкасці ў цыліндрычных трубах у турбулентны рух (гл. Рэйнальдса лік\ Прапанаваў дыферэнцыяльныя ўраўн. для асярэдненага руху вадкасці. якія ўлічваюць дадатковыя (турбулен
    тныя) напружанні. Развіў гідрадынамічную тэорыю змазкі (1886). Сканструяваў шэраг турбін і цэнтрабежных помпаў. Каралеўскі медаль (1884).
    РЭЙНАІЬДСА ЛІК, рэйнальдса к р ы т э р ы й , безразмерная фіз. велічыня, якая характарызуе цячэнне вязкай вадкасці і роўная адносінам сіл інерцыі да сіл вязкасці. Вызначаецца формулай Re = pvl/p, дзе р — шчыльнасць вадкасці, v — характэрная скорасць (напр., скорасць патоку вадкасці), 1 — характэрны памер (напр., дыяметр трубы), р — каэф. вязкасці вадкасці. Названы імем О.Рэйнальдса. Гл. таксама Падобнасці тэорыя.
    РЙНАЛЬДСА ЛІК МАГНІТНЫ. безразмерны параметр у магнітнай гідрадынаміцы, які вызначае характар узаемадзеяння праводных вадкасцей (вадкіх металаў, электралітаў) і газаў (плазмы) з магн. полем. Вызначаецца формулай Rem = 4 nalv/c2, дзе /— характэрны памер, v