• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     яны паўтарылі кампазіцыю цэнтр. аб’ёму.
    А.А. Воінаў.
    РЭЗІСТАР (англ. resistor ад лац. resisto супраціўляюся), структурны элемент электрычнага ланцуга, прызначаны ў асн. аказваць пэўнае амічнае супраціўленне працяканню эл. току. Адрозніваюцца па значэнні супраціўлення, дапушчальных адхіленнях ад намінальнага значэння, рассейвальнай магутнасці.
    У залежнасці ад матэрыялу токаправоднай часткі падзяляюцца на метал., вугляродныя, вадкасныя і паўправадніковыя. Бываюць пас
    560 РЭЗКА
    таянныя (з фіксаваным супраціўленнем) і пераменныя, супраціўленне якіх мяняецца мех. перамяшчэннем паўзунка (напр., рэастаты) ці інш. спосабам. Існуюць Р., супраціўленне якіх залежыць ад напружання (варыстары), тры (тэрмарэзістары), асветленасці (фотарэзістары), а таксама дэфармацыі (тэнзадатчыкі). Выкарыстоўваюцца для рэгулявання сілы току і напружання ў радыёэлектроннай і інш. апаратуры, вымярэння тры, сілы святла і інш., а таксама як награвальныя элементы.
    Рэзістары: a — пастаянны (1 — керамічная трубка, 2 — токаправодны слой, 3 — вывад); б — пераменны (1 — токаправодны элемент, 2 — шчотачны кантакт, 3 — вывады).
    РбЗКА т э р м і ч н а я, спосаб апрацоўкі метал. і некаторых неметал. матэрыялаў (напр., бетонаў) спальваннем (кіслародная рэзка, кіслароднафлюсавая), плаўленнем, выпарэннем і выдаленнем расплаву струменем газу (плазменнадугавая, паветранадугавая, газаплазменная Р.) або выпарэннем матэрыялу ў месцы разразання (лазерная Р., гл. Лазерная тэхналдгія'). Бывае ручная і аўтаматызаваная. Выкарыстоўваецца для атрымання загатовак, стварэння адтулін, стругання і інш.
    РЭЗНІКАЎ Аляксандр Ігнатавіч (1.8.1897, г. Рыльск Курскай вобл., Расія — 15.8.1971), бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Др мед. н., праф. (1952). Скончыў Варонежскі унт (1927). 3 1958 у Віцебскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях гемараргічнай ліхаманкі, бактэрыяльнай дызентэрыі, хваробы Боткіна.
    Тв:. Геморрагаческая лмхорадка с почечным смндромом в ВерхнеВолжском бассейне (у сааўт.) // Вопр. вмрусологмн 1956. №4; О днфтернм в послевоенные годы по Внтебску н областн // XIX нтоговая науч. сесспя Внтеб. гос. мед. ннта. Внтебск, 1961.
    РЭЗНІКАЎ Усевалад Міхайлавіч (10.9.1918, г. Харкаў, Украіна — 8.12.1997), бел. хімікарганік, адзін з заснавальнікаў навук. школы па хіміі лігціну. Др хім. н., праф. (1972). Скончыў Харкаўскі Лімікатэхнал. інт (1941). У 1963—94 у Бел. тэхнал. унце (у 1964—89 заг. кафедры, адначасова ў 1975—81 дэкан фта хім. тэхналогіі драўніны). Навук. працы па хіміі лігніну, вывучэнні працэсаў дэлігніфікацыі. Даследаваў рэакцыйную здольнасць і хім. будову лігніну розных парод дрэў, раслін (лёну, імхоў) і водарасцей Прапанаваў новую гіпотэзу паходжання лігніну, удасканаліў спосабы атрымання цэлюлозы.
    Тв.: Теорня перколяцнонного гндролмза растательного сырья. М., 1964; Реакцнонная способность лнгннна. М., 1976 (разам з Н.М.НІарыгінай, У.В.Елкіным). Я.Г.Міляшкевіч.
    РЭЗбЛЬНЫЯ СМбЛЫ, рэзолы, тэрмарэактыўныя фенолафармальдэгідныя смолы. Утвараюцца на пачатковай стадыі сінтэзу фенолафармальдэгідных смол пры малекулярным лішку фармальдэгіду.
    Вязкія вадкасці (шчыльн. 1140—1220 кг/м3) ці шклопадобныя цвёрдыя рэчывы (шчыльн. 1250—1270 кг/м3) ад светлажоўтага да цёмнарудога колеру, мал. м. 400—1000. Раствараюцца ў спіртах, кетонах, фенолах, водных растворах шчолачаў; цвёрдыя набракаюць у вадзе. Ацвярдзенне Р.с. ажыццяўляюць звычайна пры награванні (80—180°С). Пры пе
    рапрацоўцы ў адрозненне ад навалачных смол доўга застаюцца ў вязкацякучым стане, што аблягчае фармаванне таўстасценных вырабаў. Выкарыстоўваюць як сувязнае для фенапластаў, цеплаізаляныйных матэрыялаў, драўніных пластыкаў, для вытвсці кляёў, герметыкаў, лакаў.
    РЭЗбН [франц. raison ад лац. ratio (rationis) падстава, прычына] разумная падстава, доказ, сэнс, прычына. Напр.: «Крыўдзіцца на ўвесь свет няма рэзону». РЙЗУСФАКТАР, Rhфактар, адзін з антыгенаў, які ёсць у эрытрацытах чалавека і малпы макакарэзус. Выяўлены ў 1940 К.Ландштайнерам і аўстр. вучоным А.Вінерам у крыві людзей з дапамогай сывараткі жывёл, імунізаваных эрытрацытамі макакірэзуса (адсюль назва). Паводле хім. прыроды — ліпапратэід. Перадаецца ў спадчыну і застаецца нязменным на працягу жыцця. Р.ф. ў еўрапеоідаў назіраецца ў 85%, у мангалоідаў — 99%. Па наяўнасці або адсутнасці Р.ф. вылучаюць рэзусстаноўчыя і рэзусадмоўныя арганізмы. Пры пераліванні рэзусадмоўным асобам рэзусстаноўчай крыві або пры рэзусканфліктнай цяжарнасці (маці — рэзусадмоўная, плод — рэзусстаноўчы) 'магчымы ўскладненні (напр., гемаяітычная хвароба нованароджаных).
    РЭЗЬБААПРАЦбЎЧЫ СТАНбК. металарэзны станок для стварэння і апрацоўкі разьбы. Бываюць рэзьбанакатныя, рэзьбанаразныя, рэзьбафрэзерныя і рэзьбашліфавальныя. Да рэзьбанаразных адносяцца такарнашрубарэзныя станкі, у якіх разьба ствараецца з дапамогай разцоў, а таксама гайка і болтанаразныя — з метчыкамі, плашкамі, рэзьбанаразнымі галоўкамі і інш. Рэзьбафрэзерныя станкі (паўаўгам. і аўтам.) выкарыстоўваюць для наразання вонкавай і ўнутр. разьбы дыскавымі, пальцавымі ці грабеньчатымі фрэзамі. На рэзьбашліфавальных станках (універсальных, спец., паўаўтам.) з шліфаваль
    нымі кругамі робяць чыставую апрацоўку разьбы, выкананай на інш. станках. Гл. таксама Рэзьбанаразны інструмент.
    РЭЗЬБАВЫМЯРАЛЬНЫ ІНСТРУМЕНТ. інструменты і прылады для вымярэння і кантролю разьбы. Адрозніваюігь Р.і.: для комплекснага кантролю і для вымярэння асобных элементаў профілю разьбы; вымярэння вонкавых і ўнутраных, цыліндрычных і канічных рэзьбаў; разьбы хадавых вінтоў і інш. Да Р.і. адносяцца разьбовыя калібры, шаблоны, шагамеры (разьбамеры), мікрометры з разьбовымі ўстаўкамі, нутрамеры, сінусныя лінейкі. Для кантролю рэзьбаў выкарыстоўваюць таксама вымяральныя мікраскопы (для вызначэння шагу разьбы), аптыметры і інш.
    РЭЗЬБАНАКАТНЫ ІНСТРУМЁНТ. інструмент для стварэння разьбы на вонкавых паверхнях дэталей без зняцця стружкі (пластычным дэфармаваннем у халодным стане — накаткай). Р.і.: круглыя накатныя ролікі, плоскія накатныя плашкі (рухомыя і нерухомыя), рэзьбанакатныя галоўкі. Выкарыстоўваюць на такарных, рэвальверных, свідравальных, балтарэзных станках, спец. аўтаматах і паўаўтаматах.
    РЭЗЬБАНАРАЗНЬІ ШСГРУМІМГ. шмаглязовы металарэзны інструмент для ўтварэння вонкавай (на шрубах, шпільках, балтах і інш.) і ўнутр. (у адтулінах гаек, утулак і інш.) разьбы. Да Р.і. адносяцца разьбовыя разцы, метчыкі, пяашкі, фрэзы, шліфавальныя кругі, грабяні, рэзьбанаразныя галоўкі. Разьбовыя грабяні (некалькі аб’яднаных у адзінай канструкцыі разьбовых разцоў) бываюць плоскія (стрыжнёвыя, прызматычныя) і круглыя. У корпусе рэзьбанаразных галовак уманціравана некалькі разьбовьгх грабянёў. Устанаўліваюць на рэзьбаапрацоўчых станках і станках інш. тыпаў, некаторыя інструменты выкарыстоўваюць для ручнога наразання разьбы.
    РЭЗЮМб (франц. re'sume' ад re’snmer выкладаць коратка), сціслы выклад зместу, сутнасці, асн. палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, прамовы, паведамлення.
    РЭІНТРАДЎКЦЫЯ (ад рэ... + інтрадукцыя), другасная інтрадукцыя раслін або жывёл у месцы, дзе пэўны від paHeft існаваў, а потым знік па якіхн. прычынах, у т.л. ў выніку дзейнасці чалавека. Паняцце, блізкае да рэакліматызацыі.
    Р. дзікарослых раслін адрозніваецца ад першаснай інтрадукцыі тым, што зыходны матэрыял ’ звычайна ўжо выкарыстоўваўся ў адборы і асвойваўся ў культуры. Рэінтрадукаваныя расліны маюць вышэйшую жыццяздольнасць у параўнанні з абранымі непасрэдна з прыроды.
    РЭІНТЭГРАЦЫЯ (ад рэ... + інтэграцыя), аднаўленне ў грамадзянстве якойн. дзяржавы асоб, што мелі яго раней, a потым страцілі. Сэнс Р. найчасцей заключаецца ў спрошчанай працэдуры, якая ў гэтых выпадках выкарыстоўваец
    РЭЙ
    561
    ца. Р. можа прадугледжвацца ў спец. законах ці ў звычайным заканадаўстве аб грамадзянстве (разнавіднасць натуралізацыі).
    РЭЙ (першапач. Р a г a ), горад у Іране, за 8 км на ПдУ ад Тэгерана. Згадваецца ў “Авесце» і Бехістунскім надпісе. Уваходзіў у склад. Парфянскага царства. У 639—44 заваяваны арабамі. У пач. 10 ст. ў складзе Саманідаў дзяржавы, потым ва ўладаннях дынастый Зіярыдаў, Бузі
    даў. У пач. 11 ст. належаў Газневідам, Сельджукідам (быў іх рэзідэнцыяй), з канца 12 ст. — Харэзмшахам. У 1220 разгромлены манголамі. У выніку археал. даследаванняў (1934—36) устаноўлена, што на месцы Р. першапачаткова было энеалітычнае паселішча; выяўлены рэшткі пабудоў парфянскага, сасанідскага і сельджукідскага часоў. 3 Р. паходзіць люстраная кераміка (гл. Люстр) з сюжэтнай і арнаментальнай размалёўкамі.
    Літ.: К а р н а ч П.А. Шчодрасць сэрца //• Выяўленчае мастацтва Беларусі. Мн.. 1981: С а л а в е й Л.Ф. Іван Рэй: Альбом. Мн_. 1990; Іван Рэй: [Альбом]. Мн.. 2001, Л.Ф.Салавей. РЭЙ (Rej) Мікалай (4.2.1505, мяст. Жураўна каля г. Галіч, Украіна — паміж 8.9. і 4.10.1569), польскі пісьменнік. першы з вядучых прадстаўнікоў рэнесансавай лры ў Польшчы. Вучыўся ў
    1
    Да арт Рэзьбанакатны інструмент Утварэнне разьбы: I — плоскім інструментам, 2 — круглым інструментам.
    I Рэй Беларуская восень. 1993.
    1
    2
    3
    Да арт Рэзьбанаразны інсірумент Рэзьбанаразныя галоўкі: I — з радыяльна пастаўленымі плоскімі грабянямі; 2 — з тангенцыяльна пастаўленымі плоскімі грабянямі; 3 — з круглымі грабянямі.
    РЭЙ Іван Пятровіч (н. 11.7.1930, в. Падбулькова Брэсцкага рна), бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1988). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959), выкладаў у ім у 1962—65. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, манум.дэкар. мастацтве. Тэматычныя карціны: «Бацькоўскай славы вартавыя» (1970), «Прызванне», «Дзякуй, мама!» (абедзве 1975), «3 вогненнай вёскі» (1978), «Боль вогненных гадоў. Год 41ы» (1984), «Зямля мая беларуская» (1985); пейзажы: «Івянец» (1973), «Плошча Перамогі» (1981), «Малінавы звон» (1983), «Апошні снег» (1985), «Ранішні прамень» (1988), «Беларуская восень» (1993), «На рацэ Свіслач», «Краявід з бярозкамі» (абодва 1995), «Блакпны ранак» (1997), «Замярзаючы стаў», «Лагодная зімка» (абодва 1999), «Вяча» (2001), серыі «Любімыя мясціны», «Поры года» (абедзве 2000); партрэты, нацюрморты. Шэраг твораў прысвечаны дзеячам бел. лры: «На радзіме Я.Купалы» (1980), «Шлях паэта» (партрэт М.Багдановіча, 1981), «Якуб Колас» (1982), «ДунінМарцінкевіч з дочкамі Камілай і Цэзарынай» (1983) і інш. Станковым творам уласцівы гарманічная пабудова кампазіцыі, багацце тонавых нюансаў, тонкасць перадачы святлопаветранага асяроддзя. Аўтар сграфіта «Спорт» у Бел. акадэміі фізвыхавання і спорту (1963, з С.Мусінскім), вітражоў «Беларусь» для павільёна на міжнар. кірмашы ў г. Лейпцыг (Германія) і «Айчынная вайна» ў Бел. дзярж. музеі гісторыі Вял. Айч. вайны ў Мінску (1967, усе ў сааўт. з І.Эйдэльманам).
    Скальбмежы, Львове, Кракаўскім унце (1517—19). Служыў сакратаром пры двары ваяводы А.Тэнчынскага (1525—30), дзе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі і стаў кальвіністам. Асеў на вёсцы, але актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці