Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
рэдукцыйным клапанам, які звязаны з гібкай плоскай мембранай (знаходзіцца пад ціскам вадкасці з аднаго боку і вінтавой спружыны — з другога).
РЭДЎКЦЫІ ў Парагваі, пасяленні індзейцаў, якія знаходзіліся пад непасрэдным кіраўніцтвам ордэна езуітаў; існавалі ў 17—18 ст.
РЭДУКЦЫЯ (ад лац. reductio вяртанне, адсоўванне назад), спрашчэнне, звядзенне складанага працэсу да больш простага, даступнага аналізу або вырашэнню; змяншэнне, аслабленне чагон. Р. ў логіцы і матэматыцы — пераўтварэнне якойн. задачы ў больш зручны стан, які лягчэй паддаецца аналізу і рашэнню. Р. ў мовазнаўс т в е — паслабленне і змяненне гу
554 рэдукцыя
чання гукаў. Р. ў тэхніцы — зніжэнне ціску вадкасцей, газаў у рухавіках, інш. устаноўках з дапамогай спец. прылад. Р. ў х і м і і — аднаўленчы працэс, адваротны акісленню. Р. ў э к а н о м і ц ы — зніжэнне валютнага курсу, вартасці каштоўных папер, кошту тавару.
Рэдуктары: a — з чарвячнай перадачай; б — з электрарухавіком (маторрэдуктар; I — рэдуктар, 2 — электрарухавік); в — прамога дзеяння для рэдуйыравання газу (1 і 6 — спружыны, 2 — клапан, 3 — штурхач, 4 — мембрана, 5 — націскны дыск).
РЭДЎКЦЫЯ ў б і я л о г і і, недаразвіццё, памяншэнне памераў або поўнае знікненне органа (структуры); спрашчэнне будовы органа ці сістэмы органаў і часта страта ўласцівай ім функцыі. Адбываецца ў выніку спынення ці парушэння функцыян. і морфагенет. сувязей, што вызначаюць нармальнае развіццё органа. Адрозніваюць ф і л а г е нетычную Р. — поўнае знікненне або недаразвіццё органа, нармальна развітага ў продкаў, і антагенет ы ч н у ю Р. — недаразвіццё або знікненне органа на пачатковых стадыях індывід. развіцця. Р. тканак і органаў — вынік страты іх значэння для арганізма
ў змененых умовах існавання. Напр., страта жабраў, плаўнікоў, органаў бакавой лініі ў земнаводных пры пераходзе да наземнага спосабу жыцця або знікненне валасянога покрыва, задніх канечнасцей у кітападобных пры пераходзе да жыцця ў водным асяроддзі (у заалогіі); аднаўленне ультраструктур або біяхім. канстант клеткі пасля яе абарачальнага пашкоджання (у цыталогіі); памяншэнне ўдвая колькасці саматычных храмасом у меёзе (у генетыцы). Гл. таксама Дэгенерацыя, Інвалюцыя, Правізарныя органы, Рудыментарныя органы.
А. С.Леанцюк. РЭДЎКЦЫЯ (гіст.), адабранне каралеўскай уладай некат. еўрап. дзяржаў у 16—17 ст. былых каронных зямель, якія па розных прычынах перайшлі ў рукі феад. арыстакратыі. Найб. значэнне і памеры Р. набыла ў Швецыі ў 2й пал. 17 ст., дзе яна мела на мэце ўмацаванне каралеўскага абсалютызму. Пры Каралю Карле X [1654—60] на рыксдагу 1655 прынята пастанова аб частковай Р. Пры карле XI [1660—97] праведзена т.зв. вял. Р., распачатая ў 1680 і ў асн. завершаная да 1700. У выніку гэтай Р. памеры буйнога дваранскага землеўладання ў Швецыі і падуладных ёй землях (у т.л. ў Ліфляндыі, што ў 1629 перайшла ад BKJI да Швецыі) скараціліся прыблізна ўдвая. У Польшчы рашэнне аб Р. («экзекуцыі», «рэвіндацыі») каралеўскіх маёнткаў, што былі раздадзены магнатам пасля 1504, было прынята на сейме 1562—63 па патрабаванні шляхты. Р. ў Польшчы была этапам барацьбы ўнутры класа феадалаў за пераразмеркаванне зямельнай уласнасці.
РЭДЎКЦЫЯ ПРАЦЫ, працэс звядзення складанай працы да простай, якая не патрабуе спец. прафес. навучання, прадугледжвае звычайныя ўмовы вытвсці, сярэднія фіз. і разумовыя здольнасці чалавека. Аб’ектыўная аснова для Р.п. — затраты часу работніка на атрыманне кваліфікацыі пры найб. эфектыўных формах падрыхтоўкі ў іх аптымальным спалучэнні, а таксама затрат на навучанне работніка для выканання складанай працы. Р.п. ўключае таксама працэс звядзення больш інтэнсіўнай і цяжкай працы да неабходнага ўзроўню інтэнсіўнасці і цяжкасці. Для звядзення відаў працы рознай складанасці да адзінай меры карыстаюцца каэф. рэдукцыі. Ёсць некалькі метадаў яго вылічэння: параўнанне затрат на навучанне работнікаў розных кваліфікацый, суадносіны заработных плат работнікаў розных кваліфікацыйных груп, параўнанне складанасці і цяжкасці працы і інш. Р.п. ўлічваецца пры распрацоўцы тарыфных сетак, фарміраванні цэн, разліку поўных затрат працы на выраб прадукцыі ў адной краіне, пры міжнар. супастаўленнях і інш. эканам. разліках.
РЭДУПЛІКАЦЫЯ (ад позналац. reduplicatio падваенне), 1) у лінгвістыцы, поўнае або частковае падваенне кораня, асновы ці цэлага слова, зрэдку пэўнага
спалучэння гукаў, уласцівае мовам рознага ладу. Р. выконвае функцыі грамат. (утварэнне мн. л. назоўнікаў у некат. мовах: малайскае orang «чалавек» — orangorang «людзі»; значэнне перфекта ў лац. do «даю» — dedi «даў» і інш.); словаўтваральную («ойёйёй», «мяўмяў»); экспрэсіўную (выражэнне значэнняў памяншальнасці: «дробненькідробненькі» інтэнсіўнасці: «хадзіліхадзілі», «слабыслабенькі»; эмацыянальнай рэакцыі: «Пойдзеце з намі?» — Нене! або Тактак!»; экспрэсіўнай ацэнкі: «дураньдурнем», «ручкішмучкі»); фразеўтваральную («плоць ад плоці», «лежма ляжаць»); стылістычную («А за возерам — лясы, лясы, лясы...»). У некат. бел. гаворках Р. экспрэсіўнага плана назіраецца ў суфіксах: «малюсесенечкі», «малюпасененечкі». 2) Р. ў г е н е т ы ц ы тое, што рэплікацыя.
Літ.: Крючкова О.Ю. Редуплнкацня как явленне русского словообразованмя. Саратов., 2000. А.Я.Міхневіч. РЭДЎТ (ад франц. redoute сховішча, апорны пункт), палявое фартыфікацыйнае ўмацаванне прамавугольнай (квадратнай) або многавугольнай формы, падрыхтаванае да кругавой самастойнай абароны. Быў апорным пунктам у сістэме ўмацаваных пазіцый. Гарнізон Р. складаўся з 1—2 рот (часам уэмоцненых артылерыяй). Шырока выкарыстоўваўся ў 16 — пач. 20 ст., напр., у час Барадзінскай бітвы (1812), абароны Варшавы (1831) і інш.
Рэдут: 1 — франтавыя (напольныя) фасы; 2 — бакавыя фасы; 3 — горжа; 4 — прыкрыты ўваход; 5 — гласіс; 6 — унутраны роў (акоп для стралкоў); 7 — бруствер; 8 — вонкавы роў.
РЭДУЦЭНТЫ [ад лац. reducens (reducentis) які вяртае, аднаўляе], арганізмы, якія ў працэсе жыццядзейнасці ператвараюць арган. рэшткі ў неарган. (мінер.) рэчывы. Большасць — мікраарганізмы, што знаходзяцца ў глебе і вадзе, а таксама грыбы і некат. жывёлы (напр., дажджавыя чэрві). Прадукты жыццядзейнасці Р. выкарыстоўваюцца прадуцэнтамі. Прымаюць удзел у кругавароце рэчываў у прыродзе, аднаўляюць урадлівасць глебы. Р.ГЗаяц. Р5ДЫНГ (Reading), горад на Пд Вялікабрытаніі, на 3 ад Лондана. Адм. ц. графства Беркшыр. Вядомы з 9 ст. Каля 130 тыс. ж. (2000). Рачны порт на р. Тэмза, вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: харч., маш.буд., у тл. авіяц., с.г., эл.тэхн.,
РЭЖЫСЁРСКАЕ 555
радыёэлектронная; паліграфічная. Унт. На ПдЗ ад Р. — н.д. цэнтр атамнай прамсці Олдэрмастан.
РЭДЫФ (араб., літар. — той, хто сядзіць за коннікам), слова або словазлучэнне, якое ў нязменным выглядзе паўтараецца ў вершаваных радках пасля канцавых рыфмаў. Характэрны дляўсх. верша (напр., газель). Сустракаецца і ў бел. паэзіі. У нар. песнях Р. —своеасаблівы кароткі прыпеў пасля кожнага радка. Р. выкарыстаў у сваёй «Песні» Ф.Багушэвіч:
Чаго бяжыш, мужычок?
— Паганяе мароз.
Чаму ляжыш, мужычок?
— Бо урадніка вёз.
Чаго ты п’еш, мужычок?
— Бо і хлеба не еў.
За што ты б’еш, мужычок?
— Бо і сам тое меў...
В.П.Рагойша.
РЭДЭМАРКАЦЫЯ ГРАНІЦ, праверка і аднаўленне лініі дзярж. граніцы на мясцовасці і абазначэнне яе пагранічнымі знакамі. Робіцца на падставе дакументаў, як правіла, двухбаковага характару (пратаколаапісання, карт і пратаколаў пагранічных знакаў). Апрача аднаўлення самой лініі граніцы прадугледжвае таксама аднаўленне страчаных пагранічных знакаў, устаноўку новых або дадатковых пагранічных знакаў, складанне новага пратаколаапісання, карт і пратаколаў пагранічных знакаў (пры неабходнасці). Гл. таксама Дэлімітацыя граніц, Дэмаркацыя граніц.
РЭЁСТР (польск. rejestr ад позналац. registrum спіс, пералік), спіс, пералік, вопіс эканамічных аб’ектаў, маёмасці; таксама кніга для рэгістрацыі дакументаў, спраў.
РЭЖЫМ (франц. re'gime ад лац. regimen кіраванне), 1) дзяржаўны лад, метад кіравання. 2) Устаноўлены распарадак жыцця (працы, адпачынку, ежы, сну). 3) Сукупнасць правіл, мерапрыемстваў, норм для дасягнення якойн. мэты (напр., рэжым эканоміі).
РЭЖЫМ НАЙБбЛЬШАГА СПРЫЙННЯ ў міжнародным праве, прынцып эканам. адносін, у адпаведнасці з якім дагаворныя дзяржавы даюць адна адной на ўзаемавыгаднай аснове пэўныя льготы; гл. Найболыйага спрыяння рэжьш.
РЭЖЫМ ЭКАНбМІІ, спосаб і характар гаспадарання, асновай якога з’яўляецца прынцып эканомнасці, мінімізацыі расходаў рэсурсаў, рэсурсазберажэння, рацыянальнай арганізацыі працы. Прадугледжвае скарачэнне страт, выдаткаў сыравіны, матэрыялаў, абсталявання, энергіі, працы, рабочага часу, выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў і інш. Важны фактар павышэння эфектыўнасці вытвсці, асабліва ва ўмовах Беларусі, дзе дэфіцыт многіх відаў сыравіны і матэрыялаў.
РЭЖЫСЁРСКАЕ МАСТАЦТВА. рэж ы с у р а, мастацтва ствараць гарма
нічна цэласнае відовішча, якое вызначаецца пэўным маст. адзінствам (спектакль, кінафільм, тэлефільм і інш.).
У т э а т р ы рэжысёр паводле сваёй творчай задумы кіруе работай усіх удзельнікаў пастаноўкі (акцёраў, сцэнографа, кампазітара і інш.), знітоўвае ўсе элементы спектакля і падпарадкоўвае іх раскрыццю ідэйнамаст. сутнасці драм. твора. Рэжысёрская задума ўключае ідэйнае вытлумачэнне (інтэрпрэтацыю) п’есы, вызначэнне яе жанру, стылю і адпаведна манеру акцёрскага выканання, характарыстыку персанажаў, вырашэнне спектакля ў часе і прасторы (тэмп, рытм, мізансцэны, арганізацыя сцэнічнай пляцоўкі), а таксама прынцыпы маст. афармлення спектакля (з мастаком і кампазітарам). У залежнасці ад асаблівасцей п’есы, яе тэмы, ідэі, жанру, стылю і інш. вынікае форма спектакля. Гал. сфера дзейнасці ў Р.м. — работа рэжысёра з акцёрам на рэпетыцыі над увасабленнем пастановачнай задумы спектакля. Адносіны паміж рэжысёрам і акцёрам у працэсе работы маюць характар творчага ўзаемадзеяння. Р.м. прайшло шлях ад спалучэння ў адной асобе драматурга, выканаўцы і рэжысёра да трансфармацыі рэжысёра як асн. творчага інтэрпрэтатара і арганізатара сцэн. твора.
Р.м. ў сучасным разуменні ўзнікла ў канцы 19 ст. і звязана з дзейнасцю рэжысёраў Л.Кронека, О.Брама, М.Райнгарта (Германія), А.Антуана (Францыя), Г.Крэга (Вялікабрытанія) і інш., якія імкнуліся да ўзнаўлення на сцэне «кавалка жыцця», ансамбля. Дынамічнаму развіццю Р.м. садзейнічалі вял. рус. рэжысёры К.Станіслаўскі (гл. Станіслаўскага сістэмаў У.НеміровічДанчанка (стваральнік школы рэжысёрскага і акцёрскага майстэрства), У.Меерхольд (прынйыпы ўмоўнага тра, біямеханіка, адкрытая паліт. тэндэнйыёзнасць, эксперыменты ў форме спектакля і г.д.). Я.Вахтангаў (сінтэз рэжысёрскіх пошукаў Станіслаўскага і Меерхольда), А.Таіраў (імкненне да арган. суіснавання ўсіх элементаў сцэн. мастацтва: слова, спеваў, пантамімы, танца і г.д ). Пад уплывам іх творчых ідэй працавалі рэжысёр