• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    люцыі. Паводле А.М.Северцава (1925), адрозніваюць Р. біял. і морфафізіялагічны. Біялагічны Р. — эвалюц. заняпад пэўнай групы арганізмаў, якая не здолела прыстасавацца да змен умоў знешняга асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца памяншэннем колькасці асобін у пэўнай сістэм. групе, звужэннем яе арэала і памяншэннем колькасці падначаленых сістэм. груп; можа прывесці да вымірання дадзенай групы. М о р ф a фізіялагічны Р. — агульная дэгенерацыя, або катамарфоз — спрашчэнне арганізацыі ў ходзе эвалюцыі
    пэўнай групы арганізмаў, якое суправаджаецца стратай шэрагу функцый і органаў, што выконвалі гэтыя функцыі; адзін са шляхоў дасягнення біял. прагрэсу, асабліва калі ён звязаны з развіццём прыстасаванняў да нерухомага, прымацаванага спосабу жыцця (напр., абалоннікі) або да эндапаразітызму (напр., рачок сакуліна). Гл. таксама Катагенез.
    РЭГРЭСІЙНЫ АНАЛІЗ, раздзел матэматычнай статыстыкі, які аб’ядноўвае практычныя метады даследаванняў рэгрэсійнай залежнасці паміж велічынямі на аснове статыстычных даных.
    Асн. задачы — вызначэнне агульнага віду ўраўненняў рэгрэсіі, ацэнак невядомых параметраў гэтых ураўненняў і праверка статыстычных гіпотэз аб рэгрэсіі. У Р.а. выкарыстоўваюць наймепшых квадратаў метад і яго мадыфікацыі, метады найб. праўдападобнасui, давяральных інтэрвалаў. Найб. дэтальна распрацаваны метады статыстычнага вызначэння каэфіцыентаў лінейнай і палінаміяльнай рэгрэсіі і метады карэляцыйнага аналізу. Выкарыстоўваецца ў эканоміцы, фізіцы, сельскай гаспадарцы, біялогіі і інш.
    РЭГРЭСІЎНАЯ ЭРбЗІЯ. разбурэнне і змыванне горных парод і глеб паверхневым вадацёкам (пастаянным або часовым). Р.э. пашыраецца ў бок вытоку, даўжыня вадацёку пры гэтым павялічваецца, што вядзе часам да перахопу рэк суседніх басейнаў. Разам з глыбіннай эрозіяй Р э. садзейнічае росту і пашырэнню яроў, фарміраванню падоўжнага профілю даліны (гл. Профіль раўнавагі ракі). На Беларусі Р.э. найб. акгыўна праяўляецца. ў бас. рэк Нёман, Зах. Дзвіна, у раёнах пашырэння лёсападобных парод па краявых утварэннях Бел. і Мазырскай град, на АршанскаМагілёўскай раўніне. Гл. таксама Эрозія.
    РЭГР^СІЯ ў тэорыі і м а в е р насцей і матэматычнай с т а т ы с т ы ц ы, залежнасць матэматычнага чакання адной выпадковай велічыні ад адной ці некалькіх інш. велічынь.
    У адрозненне ал функцыянальнай залежнасці у = Дх), дзе кожнаму значэнню незалежнай пераменнай х адпавядае пэўнае значэнне у, пры рэгрэсійнай сувязі аднаму і таму ж значэнню х могуць адпавядаць некалькі значэнняў у (у змежнасці ад выпадку), напр., залежнасць сярэдняга дыяметра хвой ад іх вышыні. Найб. пашырана вызначэнне рэгрэсійных залежнасцей статыстычнымі метадамі. Практычныя метады даследаванняў Р. па статыстычных даных — асн. задача рэгрэсійнаго аналізу.
    РЭГР^СІЯ м о р а (ад лац. regressio адваротны рух, адыход), паступовае адступанне мора ад берагоў. Адбываецца ў выніку падняцця сушы, апускання акіянічнага дна або змяншэння колькасці вады ў Сусв. ак. (напр., у эпоху мацерыковага зледзянення) або ў замкнёным вадаёме (пры арыдызацыі клімату і памяншэнні сцёку з сушы, напр., Аральскае м.). Неаднаразова адбываліся на працягу геал. гісторыі Зя.млі, найб. значныя з іх супадалі з эпохамі гораўтварэння або ледавіковымі эпохамі. Процілеглы Р. працэс — трансгрэсія.
    РЭГУЛЯВАННЕ	549
    РЭГРЙСНЫ ІСК, адваротнае патрабаванне аб вяртанні грашовай сумы (або інш. матэрыяльнай каштоўнасці), якая была выплачана трэцяй асобе па віне даўжніка. Напр., асоба, адказная за прычыненую шкоду, абавязана па Р.і. страхавой аргцыі кампенсаваць сумы страхавых выплат пацярпеламу. На даўжніка па Р.і. ўскладаецца абавязак кампенсаваць крэдытору аплачаныя ім трэцяй асобе сумы ў поўным аб’ёме. Выключэнне складаюць Р.і. прадпрыемства (установы) да свайго работніка, калі дзейнічаюць агульныя нормы матэрыяльнай адказнасці (кампенсацыя шкоды, якая аплачана прадпрыемствам, у гэтым выпадку, можа быць у памеры акладу, трэці акладу і г.д.).
    РЭГТАЙМ (англ. ragtime ад rag урывак + time час, тэмп, такт), стыль фп. ігры і звязаны з ім жанр танц. п’есы, які распаўсюдзіўся ў ЗША з пач. 20 ст. Для Р. характэрны сінкапіраваная мелодыя, якая звычайна выконваецца ў хуткім тэмпе ў спалучэнні з рытмічна дакладным акампанементам. Паўплываў на стыль ранняга джаза і танц. культуру 1910—20х г. (ад танца Р. паходзяць тустэп, уанстэп, факстрот і інш.). Сярод вядучых прадстаўнікоў Р. кампазітар С.Джоплін, піяніст Дж.Р.Мортан, кампазітар і піяніст Ю.Блэйк.
    Р^ГУЛ, a Л ьва, зорка 1,4 візуальнай зорнай выічыні (цесная сістэма з 3 зорак). Найб. яркая ў сузор’і Льва, свяцільнасць прыблізна ў 160 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 26 пк.
    РЭГУЛЯВАННЕ ( ням. regnlieren рэгуляваць ад лац. regulate норма, правіла),
    1)	прывядзенне чагон. у пэўную сістэму, падпарадкаванне пэўнаму правілу.
    2)	Наладжванне правільнага ўзаемадзеяння частак механізма.
    РЭГУЛЯВАННЕ АЎТАМАТЫЧНАЕ, аўтаматычнае падтрыманне або змена паводле зададзенага закону фіз. велічынь, якія характарызуюць вытв. працэс. Ажыццяўляецца пры дапамозе аўтаматычнага рэгулятара, які забяспечвае пастаяннае значэнне рэгуляванай (кіравальнай) велічыні праз выпрацоўку рэгулявальнага ўздзеяння на аснове сігналу адхілення рэгуляванай велічыні ад зададзенага значэння. Асновы тэорыі Р.а. закладзены ў працах Дж.К.Максвела і І.А.Вышняградскага.
    Сістэмы Р.а. разам з сістэмамі праграмнага кіравання (ажыццяўляюць змену кіравальных велічынь па зададзеным законе) і сістэмамі сачэння (выконваюць змену кіравальных велічынь па адвольным законе) наз. сістэмамі аўтам. кіравання. Сістэмы Р.а. класіфікуюцца паволле тыпу контуру кіравання (разамкнёныя і замкнёныя); спосабу перадачы сігналаў — неперарыўныя (фіз. велічыні звязаны неперарыўнай залежнасцю) і дыскрэтныя (імпульсныя і рэлейныя). Падзяляюцца на лінейныя, нелінейныя. з пастаяннымі і пераменнымі
    550	рэгулярны
    параметрамі і інш. Выкарыстоўваюцца ў энергетыцы (у т.л. ядзернай), хім. і нафтахім. і інш. прамсці, таксама ў авіяцыі пры стабілізацыі курсу самалёта (аўтапілот) і інш.
    На Беларусі даследаванні па праблемах Р.а. вядуцца ў Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, БПА, Ваеннай акадэміі, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
    Літ.: Теорня автоматнческого регулнровання Кн. 1—3. М„ 1967—69; Ганэ В.А., Степанов В.Л. Расчет следяшмх снстем Мн„ 1990; Кузнецов А.П., Батура М.П., Шнлмн Л.Ю. Аналнз н параметрмческнй сннтез ммпульсных снстем с фазовым управленнем. Мн., 1993; Анхнмюк В.Л., О п е й к о О.Ф., М н х е е в Н.Н. Теорня автоматнческого управленмя. Мн., 2000.
    А.А.Несяпчук.
    Аўтаматычны рэгулятар частаты вярчэння вала ў паравой машыне.
    РЭГУЛЙРНЫ ПАРК, французскі п а р к, тып парку, для якога характэрны строгая геам. планіроўка, падпарадкаваная гал. кампазіцыйнай восі, радковыя пасадкі дрэў, баскеты, шырокія партэры з газонамі ui кветкавым арнаментам, басейны, каналы, фантаны. Цэнтр. месца ў Р.п. займаў палац (замак), ад якога разыходзіліся прамыя алеі. Перад ім звычайна знаходзіліся партэры, вадаёмы і каналы. Выразныя прасторавыя акцэнты ўносілі шматлікія скульптуры, абеліскі, малыя арх. формы. Р.п. з’явіліся ў 17 ст. ў Францыі (парк у Версалі, арх. \.ЛенотрУ У перыяд класіцызму (18 ст.) пашыраны ў Расіі (паркі гарадоў Петрадварэц, Ламаносаў Ленінградскай вобл., Летні сад у С.Пецярбурту). На Беларусі вядомыя Р.п.: Бачэйкаўскі парк, Дубайскі парк, парк у в. Вял. Мажэйкава Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. і інш.
    РЭГУЛЯРНЫЯ вбЙСКІ, войскі пастаяннай кадравай арміі, якія іенуюць у шэрагу краін свету. Узніклі ў дзяржавах Зах. Еўропы ў 17—18 ст., у Расіі Ў пач. 18 ст. Р.в. адрозніваюцца ад ірэгулярных войск (напр., у Расіі казацкія і інш. часці і падраздзяленні, у т.л. міліцыйнай арміі). У 2й пал. 20 ст. ў шэрагу дзяржаў адбылася прафесіяналізацыя рэгулярных армій і флатоў. Гл. Прафесійная армія.
    РЭГУЛЯТАР (ад лац. regulo прыводжу ў парадак, наладжваю) аўтаматычны, прыстасаванне (комплекс прыстасаванняў), якое ажыццяўляе рэгумванне аўтаматычнае. 3 дапамогай адчувальнага элемента (датчыка) Р. вымярае ўзбуральнае ўздзеянне (велічыню, што рэгулюецца) і праз пераўтваральнік ці выліч. прыстасаванне аказвае ўздзеянне, якое падаецца на рэгулявальны орган непасрэдна з адчувальнага элемента (Р. прамога ўздзеяння) або пасля папярэдняга ўзмацнення (Р. непрамога ўздзеяння). Таксама можа мець кампенсавальныя прыстасаванні, што забяспечваюць устойлівасць і неабходную якасць працэсу рэгулявання.
    РЭГУЛЯТАРЫ РбСТУ РАСЛІН прыродныя і сінт. арганічныя рэчывы, здольныя стымуляваць або прыгнятаць рост і развіццё раслін. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы для паскарэння або запавольвання росту, цвіцення, кушчэння, выспявання садавіны і гародніны, для паляпшэння якасці пладоў, рэгулявання перыяду спакою, павышэння ўстойлівасці раслін да замаразкаў, засухі і інш.
    Прыродныя Р.р.р. — фітагармоны ў невял. колькасці ўгвараюць самі расліны. Да іх адносяцца аўксіны, гіберэліны, цытакініны, брасінастэроіды — стымулятары росту, абсцызавая кіслата, эндагенны этылен — інгібітары росту, а таксама т.зв. другасныя роставыя рэчывы: флаваноіды, алкалоіды, тэрпеноіды. Многія фітагармоны атрымліваюць у прамысл. маштабах метадам біятэхналогіі. Сінт. Р.р.р. класіфікуюць паводле іх суадносін з фітагармонамі: аналагі аўксінаў і цытакінінаў, антыаўксіны і антаганісты цытакінінаў, інгібітары біясінтэзу гіберэлінаў (гл. Рэтарданты) і інш. Найб. пашыраныя сінт. рэгулятары — арылі арылаксіаліфатычныя кты, оніевыя солі (гл. Оніевыя злучэнні), гетэрацыклічныя злучэнні
    ванне падводнай часткі берага сеткавай матай (2) з цыліндрам (1) каля асновы; г — буны (1 — адтуліны, 2 — струмененакіроўная дамба, 3 — траверсы); д — запруда; е — шчытавое скразное збудаванне (1—якар, 2 —каркас, 3 — веткі); ж —струмененакіроўныя плывучыя шчыты; з — турканструкцыі з плятнёвымі шчытамі (1 — камяні, 2 — шчыты).
    (пераважна вытворныя індолу, пірыдзіну, піразолу, пірымідзіну). У залежнасці ад канцэнтрацыі, тэрмінаў апрацоўкі с.г. культур многія Р.р.р. могуць дзейнічаць як гербіцьшы, дэфаліянты, дэсіканты.
    Літ:. К а л м н н н Ф.Л. Бмо